Studfreedom | Belarus – Telegram
Studfreedom | Belarus
141 subscribers
332 photos
5 videos
5 files
86 links
🌝Суполка для ініцыятыўнай моладзі

СВАБОДА, МОЛАДЗЬ, АДУКАЦЫЯ

Сувязь: @studfreedombelarus_info

Шукай нас у іншых сацыяльных сетках 👇🏼
https://linktr.ee/studfreedombelarus
Download Telegram
🔥 У ГАРУ ДА СВАБОДЫ — як гэта было 🔥

18 траўня мы вырваліся з руціны і разам адкрылі новыя гарызонты — у прамым і пераносным сэнсе. Chełmiec, сонца, вецер, жывыя размовы і людзі, з якімі хочацца яшчэ.

📸 Лаві моманты ў фотаздымках — гэта не проста кадры, гэта доказ, што свабода пачынаецца з малога: з адкрытага дыялогу, праўдзівай размовы і адсутнасці страху быць самім сабой.

🎙Наш спікер Сяржук Рашэтнікаў закрануў важныя тэмы:
— ці патрэбна крыміналізацыя псіхаактыўных рэчываў?
— як працуе стратэгія зьніжэння шкоды і чаму яна ратуе жыцці?

І ўсё гэта — на фоне прыроды.
Мы не вучылі, мы гаварылі.

💛 Дзякуй кожнаму, хто быў з намі. Наступны iвэнт ужо не за гарамі. Хочаш быць у тэме — сачы за абнаўленнямі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥87🤝1
Чытаць, а не пакутаваць 📚

Стандартныя спісы кніг на лета? Дзякуй, ужо было 😅

Мы сабралі кнігі, якія чытаюцца на адным дыханні, даюць інсайты і дапамагаюць глядзець на свет шырэй.
🌍 Трошкі пра свабоду, эканоміку і карысныя ідэі — тое, што трэба на лета ☀️

👀 І так, у гэтым пасце схаваная пасхалка — скора раскажам падрабязнасці!
🤓83🎉2🔥1
💔 Роўна 9 гадоў таму быў забіты журналіст Павел Шарамет

Раніцай 20 ліпеня 2016 года машыну, у якой ён ехаў, падарвалі ў цэнтры Кіева. Ён сканаў па дарозе ў лякарню.

Павел быў не проста журналістам. Ён быў чалавекам, які не баяўся называць рэчы сваімі імёнамі. Пісаў, гаварыў, выкрываў. Любіў Беларусь і верыў у яе свабодную будучыню.

⚖️ Прайшло дзевяць гадоў з той жахлівай раніцы, калі не стала выбітнага журналіста. І дагэтуль не пакаралі ані замоўнікаў, ані арганізатараў. Разгляд справы прыпыняўся, справу засакрэчвалі, суд пачынаўся нанова і зноў з’яўліліся новыя перашкоды. На гэты момант суд прыпыніў разгляд справы Шарамета.

Праўду спрабуюць замаўчаць.
Але мы не забудзем.
Бо калі грамадства маўчыць – несправядлівасць мацнее!

❗️Таму мы працягваем пытаць:
Хто забіў Паўла Шарамета?❗️

І будзем пытаць, пакуль не знойдзецца адказ. Пакуль не асудзяць вінаватых.
Пакуль не будзе справядлівасці.
😢4🤬3🕊21
Прэзентацыя першага беларускага перакладу легендарнага маральнага маніфесту ў Варшаве!

У гэтую сераду Беларускія Студэнты за Свабоду і Моладзевы Блок запрашаюць далучыцца да найважнейшага дыскурса беларускага грамадска-палітычнага жыцця: што для нас ёсць дзяржава і якія высновы мы мусім рабіць з цяперашняга становішча?

Нашыя каманды вырашылі распачаць гэтую дыскусію з перакладу Why Liberty? — зборніка эсэ, у якім прадстаўленыя маральныя, этычныя, філасофскія і эканамічныя асновы свабоднага грамадства.

На сустрэчы мы распавядзём пра асаблівасці перакладу і беларускамоўнай філасофскай тэрміналогіі, раскрыем сутнасць самой кніжкі і правядзём кароткую дыскусію пра Беларусь як лібертарны праект.

У цябе будзе ўнікальная магчымасць атрымаць фізічны асобнік. На дадзены момант — адзіны! Не прапусці!

Далучайся да нас у гэтую сераду і бяры сяброў і сябровак!

Kwatera 27
13.08 (серада)
18:30

Калі ласка, пазнач у форме калі плануеш прыйсці — нам важна разумець колькасць людзей, каб усім дакладна хапіла асобнікаў 💛
6🔥1💩1
📢 Абвяшчаем рэгістрацыю на Праграму Лідарства 2025! 📢

🏡ПЛ 2025 – гэта 4 дні ў вялікім доме пад Варшавай з лекцыямі, гульнямі, семінарамі і ежай.

🙆‍♂️🙆‍♀️ Для каго:

• Маладых беларусаў і беларусак з розных краін свету, якія любяць свабоду, прагнуць новых ведаў, знаёмстваў і прыколаў.

🧠 Вас чакаюць:

Лекцыі ад вядомых экспертаў пра эканоміку, палітыку і лібертарыянства;
Семінары па лідарству і трэнінгі;
Гульні, знаёмства з аднадумцамі і добрае баўленне часу;
• Вольны час на адпачынак і бескампрамісны нэтворкінг;
• Поўнае забеспячэнне ежай, дахам над галавой і прыемнымі вайбамі.

🗓 Калі: 30.10 - 02.11 – вялікія выхадныя ў Польшчы.

📍Дзе: на прыродзе ў вялікім доме пад Варшавай, падрабязнасці па рэгістрацыі.

Удзел бясплатны, а колькасць месцаў абмежаваная – паспяшайцеся падаць заяўку! 💸

Дэдлайн прыёму заявак: 24.10.

➡️ Запаўняйце форму рэгістрацыі – і далучайцеся да моладзевага руху за лепшую і свабодную будучыню Беларусі.
❤‍🔥92🔥2
💡Адказы на папулярныя пытанні пра ПЛ 2025!

Даведайся пра нашу Праграму Лідарства 2025: як прыняць удзел, што чакае і чаму гэта магчымасць можа змяніць твае жыццё!

Што ўваходзіць у праграму?

🔸 Лекцыі і воркшопы ад вядучых экспертаў
🔸 Поўнае забеспячэнне харчаваннем і навучальнымі матэрыяламі
🔸 Пражыванне для ўсіх удзельнікаў у вялікім доме.

Не дайце шанцу вас абмінуць! Запаўняйце анкету і далучайцеся да Праграмы Лідарства 2025!
8
Лісты з пацвярджэннем удзелу ўжо ляцяць адабраным кандыдатам!

👉 Нагадваем, што Праграма Лідарства – гэта выдатная магчымасць развіць свае лідарскія навыкі, а таксама даведацца пра эканоміку, паліталогію і шмат чаго іншага ад вядучых экспертаў з Беларусі і замежжа.

Адказы на частыя пытаньні, а таксама спіс спікераў можна пабачыць у нас у інстаграме 🤲

Да сустрэчы на Праграме ;)
4👍2🔥1🙈1