У Віцебску ўшанаванне памяці ахвяр Халакосту сумясцілі з адзначэннем угодкаў зняцця ленінградскай блакады
Ніколі раней у Віцебску ў гэты дзень не згадвалі блакадны Ленінград, а мітынгі з ускладаннем кветак праводзілі каля памятнага камня на былой тэрыторыі віцебскага гета.
У 1993 г. на ім быў выбіты надпіс: «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Але памятнага знака тут так і не з’явілася. Мусіць, каб не прыцягваць увагу грамадскасці да гэтага ганебнага факта, сёлета мітынг перанеслі ў парк імя М.Шмырова і правялі яго каля скульптуры “Дзецям вайны”.
“Сумяшчэнне” імпрэзы да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту і тэмы ленінградскай блакады – ідэя віцебскіх уладаў. У ёй чытаецца памкненне адпавядаць ідэалагічнай лініі на прасоўванне “агульнай гісторыі” у межах былога СССР з арыентацыяй на сённяшнюю Расійскую Федэрацыю. Гэта вынікала і з прамоваў падчас мітынгу, дзе тэма Халакосту была ўзгадана хіба некалькімі словамі.

👍1
Віцебскі прапагандыст ускінуўся супраць выставы рэчаў былых палітвязняў
Былы галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, а цяпер загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты «Витебские вести» Святаслаў Міхайлаў выступіў з чарговай хлуснёй. На Youtube-канале “Вести не молчат” з’явіўся відэаролік “Новый змагарский музей” - пра выставу «Кропка ўваходу – 123» у варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі.
“Не впечатляет”, - кажа Міхайлаў пра выставу, якую ніколі не бачыў. Але сцвярджае, што на яе стварэнне пайшлі “несколько десятков тысяч евро”. Вядома, без аніякіх пацвярджэнняў.
Такім чынам прапагандыст мяркуе пераканаць гледачоў, што праблемы палітвязняў не існуе і што ўмовы ў беларускіх турмах самыя спрыяльныя. Маўляў, у экспазіцыі няма нават «деревянной ложки, выгрызенной собственными зубами».
Нагадаем, на гэтай выставе можна сабраны больш за 30 прадметаў, якія належалі 123-м палітвязням, вызваленым13 снежня 2025 г. і прымусова вывезеным з Беларусі.

😁3
Летась органы пракуратуры Віцебшчыны накіравалі ў суды 169 заяў пра “экстрэмізм у інтэрнэце”
Варта разумець, што ў адной заяве можа быць указана некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, па якіх прымаецца рашэнне. Таму колькасць рэсурсаў, прызнаных “экстрэмісцкімі”, большая за гэтую лічбу.
У прыватнасці, толькі пракуратура Віцебскай вобласці ініцыявала прызнанне “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 6 старонак у сацыяльнай сетцы Facebook, 3 - у Instagram, 3 - у "Вконтакте", 2 - у "Аднакласніках", 5 каналаў і ролікаў у YouTube, 3 Telegram-чатаў і каналаў, 1 канала у TikTok. А таксама інтэрнэт-сайта кінафестываля “Паўночнае ззянне”, які быў прызнаны “экстрэмісцкім” у адпаведнасці з рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска.
“Экстрэмізм” пракуроры ўбачылі ў тым, што рамках фестываля дэманструюцца фільмы аб падзеях, звязаных з правядзеннем несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у г.Мінску, аб сувязі з асуджанымі за злачынствы пратэстнай накіраванасці і іншыя фільмы”. ➡️https://tinyurl.com/ynr9dc3m

🤬1
Палітвязень з Оршы абвяшчаў галадоўку з-за ціску пасля скаргі ў Міністэрства адукацыі
Аляксандр Камлянок паскардзіўся ў Міністэрства адукацыі на забарону навучання. У той час ён адбываў прысуджанае пакаранне ў ПК-22 «Ваўчыныя норы». Раней у калоніі працаваў філіял Івацэвіцкага каледжа, дзе асуджаныя маглі вучыцца працоўным прафесіям (зваршчык, тынкоўшчык і інш.), але для палітвязняў гэтая магчымасць нядаўна стала недаступнай.
Зварот у Міністэрства адукацыі палітвязень накіраваў неафіцыйным шляхам, бо адміністрацыя калоніі не прапускае скаргі. Пасля гэтага Аляксандра выклікалі на допыты, патрабавалі растлумачыць, як ён змог адправіць зварот, і змясцілі ў ШІЗА. У знак пратэсту ён аб'явіў галадоўку і 11 дзён нічога не еў, піша рэсурс dissidentBY . Пасля гэтага палітвязня этапавалі ў наваполацкую ПК-1, дзе зноў адправілі ў ШІЗА.
Аляксандр Камлёнак знаходзіцца за кратамі ўжо два гады. У жніўні 2024 г. яго асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі за - абразу Лукашэнкі і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

😡2😢1
У “экстрэмісты” запісалі 57-гадовага ўраджэнца Талачынскага раёна, прадпрымальніка са Смаленшчыны
Імя і прозвішча Ігара Фамянка, ураджэнца аграгарадка Райцы Талачынскага раёна, з’явілася сёння ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС.
Паводле звестак з гэтага спіса, мужчына 1968 года нараджэння асуджаны Віцебскім абласным судом, які прызнаў яго вінаватым паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці). На сайце МУС пазначана, што Ігар Фамянок адбывае пакаранне. Верагодна, яго асудзілі да знявалення па “Справе Гаюна”.
Ігар Фамянок - прадпрымальнік, яго апошні бізнес быў зарэгістраваны ў Смаленскай вобласці. Ен шмат гадоў займаўся пастаўкамі аўтазапчастак, у тым ліку для сельскагаспадарчай тэхнікі. Апошняя актыўнасць Ігара Фамянка ў сацсетках заўчажана ў чэрвені 2025 года.

🤬2😡1
Як легальна скараціць тэрмін на «хатняй хіміі»?
Ад З сакавіка 2025 г. у Беларусі дзейнічаюць новыя правілы КВК. Цяпер асуджаным і іх адвакатам не трэба чакаць «літасці» ад начальніка інспекцыі — яны могуць самастойна падаць зварот у суд на змякчэнне пакарання.
У нашым новым матэрыяле падрабязна разбіраем:
- Змена рэжыму: Як замяніць «хатнюю хімію» на выпраўленчыя работы.
- Тэрміны: Калі надыходзіць права на падачу звароту (1/3 ці 1/2 тэрміну?).
- Меркаванне эксперта: Чаму «жоўтая бірка» экстрэміста застаецца стоп-сігналам і што пра гэта думаюць праваабаронцы.
Юрыдычны лікбез і пакрокавая інструкцыя для сем’яў палітвязняў ➡️ https://tinyurl.com/529hv2dz
«Права не даюць — права бяруць!»
Выкарыстоўвайце кожны законны шанец, каб апынуцца бліжэй да свабоды.
Нагадваем, што атрымаць кансультацыю па прававых пытаннях можна праз зваротную сувязь з праваабаронцамі.

👍3
Аляксандра Субоціна вярнулі на працу, якую ен пакінуў у 2020-м годзе
15 студзеня Лукашэнка зняў з пасады былога старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна. Але прыгразіўся “загрузіць на ўсю катушку”, заінтрыгаваўшы публічнымі развагамі пра тое, ці будзе ен спраўляцца на новай пасадзе...
Але нічога экстраардынарнага не адбылося: былы кіраўнік Віцебшчыны стане новым беларускім міністрам па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК (Еўразійскай эканамічнай камісіі ) . Аляксандр Субоцін ужо займаў пасаду міністра па прамысловасці і АПК у ЕЭК з верасня 2018‑га па студзень 2020 года. У сакавіку 2020‑га ён быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Магілёўскай вобласці, у ліпені таго ж самага года стаў віцэ-прэм'ерам, а з 13 снежня 2021‑га па 15 снежня 2025‑га кіраваў Віцебскай вобласцю, і яго дзейнасць не аднойчы станавілася аб'ектам крытыкі Лукашэнкі.
Цяпер ён вярнуўся ў тую самую структуру, дзе працаваў шэсць гадоў таму.

👎2
Forwarded from Витебск, я гуляю! | Новости Витебска
❤️🩹 «На небе цяпер толькі і размоваў, што жыццё — маліна?»: віцебскі распрацоўшчык зрабіў некалькі ШІ-выяваў, якія расчулілі беларусаў у Threads
Карыстальнік Threads з нікам siarheiwonder зрабіў некалькі выяваў з памерлымі беларускімі знакамітасцямі: Алесем Пушкіным, Мікітам Мелказеравым, Раманам Бандарэнкам і Вітольдам Ашуркам.
Гэта трапіла ў сэрца многіх беларусаў — пост адразу атрымаў пад паўсотню тысяч праглядаў.

❤4😢1
Высветлілася, як будзе выглядаць адзіны на Віцебшчыне помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС
Пра неабходнасць такога помніка гаворка ішла апошнія гадоў трыццаць. З ініцыятывай выступалі непасрэдныя ўдзельнікі тых падзеяў, але іх не слухалі. Але летась здарылася нечаканае: на абласным конкурсе грамадзянскіх ініцыятываў была ўхвалена заяўка з Оршы – каб памятны знак паставіць у гэтым горадзе.
Менавіта гэты варыянт (аўтар - скульптар Аляксей Яўсееў) быў прызнаны пераможцам конкурса, абвешчанага Аршанскім райвыканкамам. Патрабаванні ўладаў значна абмяжоўвалі творцаў: абавязковай мусіла стаць выява пажарнага на памятным знаку вышынёй 2,5 м., дата “26.04.1986”, слова "Чарнобыль", знак "Радыяцыя" і "элемент, які паказвае агонь". Месца адразу запланавалі ў невялічкім скверы паблізу ад пажарнай часткі.
Меркаваннем грамадскасці наконт месца размяшэння і знешняга выгляду не пацікавіліся - ніякіх абмеркаванняў не было. На ўвасабленне праекта з бюджэту выдаткавана 36 тыс. руб.➡️https://tinyurl.com/y466frfu

👍2
САМЫЯ ВАЖНЫЯ ❗️ПАДЗЕІ МІНУЛАГА ТЫДНЯ
( 26 студзеня – 1 лютага)
- У Віцебску ўшанаванне памяці ахвяр Халакосту нечакана сумясцілі з адзначэннем угодкаў зняцця ленінградскай блакады
- Віцебскі прапагандыст ускінуўся супраць выставы рэчаў былых палітвязняў
- Летась органы пракуратуры Віцебшчыны накіравалі ў суды 169 заяў пра “экстрэмізм у інтэрнэце”
- Палітвязень з Оршы абвяшчаў галадоўку з-за ціску пасля скаргі ў Міністэрства адукацыі
- У “экстрэмісты” запісалі 57-гадовага ўраджэнца Талачынскага раёна, прадпрымальніка са Смаленшчыны
- Высветлілася, як будзе выглядаць адзіны на Віцебшчыне помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Зусім не так, як многія чакалі

Пракуратура Віцебска пахвалілася, як летась змагалася з «экстрэмізмам»
На працягу 2025 года пракуратура г.Віцебска ініцыявала 6 крымінальных справаў «экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў». Падобна пракурорскія работнікі ідэнтыфікавалі некалькі ўдзельнікаў мірных масавых пратэстаў 2020 года. Апроч гэтага, службы інфармацыі Віцебскай абласной пракуратуры прыгадала кейс 34-гадовага віцябляніна, якога суд Першамайскага раёна пакараў 2 гадамі папраўчых работ за сарваны дзяржаўны сцяг.
108 жыхароў Віцебска атрымалі афіцыйныя папярэджанні «наконт недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства ў сферы супрацьдзеяння экстрэмізму».
Паводле ініцыятывы пракуратуры г. Віцебска ў 2025 годзе гарадскія суды прызналі “экстрэмісцкімі” яшчэ 6 інфармацыйных рэсурсаў, іх уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

🤬1🖕1
У Гарадку на плошчы Леніна паставяць праваслаўную капліцу
Будаўніцтва капліцы ў памяць святога Георгія непадалёк ад мемарыяльнага комплекса «Бессмертие» - ініцыятыва мясцовай праваслаўнай грамады. Прычым ініцыятары кажуць, што гэта будзе не будаўніцтва новага аб’екта, а аднаўленне капліцы, якая некалі стаяла на цэнтральнай плошчы Гарадка побач з Мікалаеўскай царквой і была разам з ёй ўзарвана ў 1943 годзе. Але ніякіх згадак пра архітэктурае падабенства са зруйнаваным культавым будынкам у афіцыйнах дакументах няма. Адпаведна, і “аднаўленнем” будаўніцтва капліцы ніяк не назавеш.
“Рашэнне фасадаў заснавана на традыцыйных прыемах архітэктуры культавых будынкаў”, - гаворыцца ў апісанні праекта . Капліцу збудуюць з цэглы з выкарыстаннем бетонных апор, уверсе – маналітны жалезабетонны купал.
Дарэчы, пра цэглу для будынка, які прэзентуецца мясцовым жыхарам як “адноўлены”. Ахвотным прапануюць далучыцца да традыцыйнага збору сродкаў праз набыццё “імянной цагліны” для наступнага будаўніцтва.

Forwarded from Позірк. Навіны пра Беларусь
Палітвязні ў Беларусі працягваюць падвяргацца жорсткаму абыходжанню і катаванням - Human Rights Watch
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch за 2025 год.
У дакуменце пазначана, што летась "турэмныя ўлады" працягвалі адмаўляць палітвязням у доступе да медыцынскай дапамогі.
Апроч таго, рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягваў "мэтанакіравана пераследваць" сваякоў палітвязняў. Пачасціліся палітычна матываваныя праверкі і затрыманні грамадзян, якія вяртаюцца з-за мяжы.
✅ Падрабязнасці| 🗝 Без VPN
📷 advokatos.by
Некаторых з палітычных зняволеных утрымліваюць ва ўмовах "поўнай ізаляцыі цягам доўгіх перыядаў часу, што прыраўноўваецца да катаванняў і можа ўяўляць сабой гвалтоўнае знікненне".
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch за 2025 год.
У дакуменце пазначана, што летась "турэмныя ўлады" працягвалі адмаўляць палітвязням у доступе да медыцынскай дапамогі.
Апроч таго, рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягваў "мэтанакіравана пераследваць" сваякоў палітвязняў. Пачасціліся палітычна матываваныя праверкі і затрыманні грамадзян, якія вяртаюцца з-за мяжы.
✅ Падрабязнасці| 🗝 Без VPN
📷 advokatos.by
🤬1😡1
Да Дня роднай мовы ў Віцебску правядуць “праздник народного творчества»
Свята, па задуме арганізатараў, мусіць атрымацца шматнацыянальным. Але для беларускай мовы месца не знайшлося ні ў афішы, ні ў намінацыях канцэртнай праграмы. Усё гэта – па-руску.
Свята народнай творчасці мае назву-абрэвіятуру - «Э.Т.Н.О.»: энергия традиций – наследие общества!». Яно пройдзе 21 лютага – якраз у Міжнародны дзень роднай мовы. Якую мову лічаць роднай арганізатары з Цэнтра культуры “Витебск», выникае з прапанаваных намінацый: «Этно родного языка», «Ритмы этно», «Звуки этно». Асобна анансавана праграма «с мастер-классами по языку, традиционным ремёслам и культурным традициям».
Ахвотныя ўзяць удзел павінны падаць заяўкі да 13 лютага. Да ўдзелу запрашаюцца “национально-культурные объединения и землячества, а также мастера и ремесленники, хранители нематериального наследия”.

👍1😡1
У Віцебску прадаюць арыштаваны помнік архітэктуры
Гэта дом №28 на вул. Камсамольскай, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На сайце гандлёвай пдяцоўкі «Белюрзабеспячэнне» пазначана, што ўласнікам будынка - Таварыства з абмежаванай адказнасцю "СК-ЕвроИнвест", віцебская будаўнічая кампанія, якая 10 гадоў таму набыла ахітэктурны помнік, заабавязаўшыся рэканструяваць яго пад гатэль. З тае пары будынак так і застаўся ў стане поўнага заняпаду.
У 2015 г. ён быў набыты больш як за 4, 6 мільярды руб. Цяпер будынак зноў прадаецца, але ўжо як арыштаваная маёмасць і ўсяго за 1 340 000 руб. Аукцыён прызначаны на 10 лютага.
Незвычайнае архітэктурнае аблічча гэтага дома заўсёды прыцягвала ўвагу віцяблян і гасцей горада. Меркавана, ён быў узведзены ў 1910-х гадах, і да 1950-х не перабудоўваўся - пакуль там не адбыўся першы і апошні капітальны рамонт. Дом паступова гібеў і ўрэшце быў прызнаны аварыйным, у 2010-11 гг. адсюль выселілі апошніх жыхароў.

У спіс "экстрэмістаў" уключылі 30-гадовага Іллю Лукашэвіча з Докшыц
Паводле інфармацыі на сайце МУС, Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ - верагодна па так званай "справе "Гаюна".
У спісе асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", таксама пазначана, што "судзімасць не пагашана". Гэта азначае, што хлопец асуджаны да "хатняй хіміі".
Ілля Лукашэвіч - выпускнік СШ№2 Докшыц, у 11-м класе быў у ліку пераможцаў раённых прадметных алімпіяд.

Прадстаўніцы БСЖ прывезлі на ферму ... коўдры і падушкі
Кабеты з Беларускага саюзу жанчын наведалі гаспадарку “Ліпаўцы” - “каб зберагчы пагалоўе”, прывезлі туды некалькі дзясяткаў коўдраў і падушак. Відавочна, хацелі адпавядаць патрабаванням Аляксандра Лукашэнкі, які апошнім часам паўтарае лозунгі пра недапушчальнасць падзяжу КРС...
Рэпартаж пра гэткую дапамогу выйшаў у тэлепраграме “Віцебскі веснік”. Праўда, так і засталося незразумелым, як на ферме будуць выкарыстоўваць коўдры, і асабліва падушкі. Тым болей, што галоўны ветэрынарны ўрач гаспадаркі цвердзіць, што ўсе належныя захады, якія тычацца догляду за жывёлай у марознае надвор’е, тут дбайна выконваюцца. І пра тое, што цяпер цялят будуць накрываць коўдрамі ці класці на падушкі, нічога не прагучала.

😁1