Існуе легенда, што ў часы Кацярыны ІІ у мясцовыя балаты саслалі сялян Протаса і Зіновія, а яны тут адбудаваліся і пусцілі карані. А хавалі кожны свой род на сваіх могілках. Легенду цяжка праверыць, але ў Какорыцы і цяпер ёсць «могліцы Зіновічскія і Протасевічавы», як кажуць мясцовыя. І хоць цяпер там сустракаюцца і іншыя прозвішчы, але сапраўды большасць прозвішчаў на адных - Пратасевіч, а на другіх - Зіновіч. Зараз жа хаваюць там, дзе бліжэй да свайго раёна. У пасляваенны час у вёсцы значылася больш за 300 жыхароў, а цяпер менш за 40. Сама вёска раскінулася на кіламетры і сярод леса можна пабачыць ужо закінутыя «нівы».
Чаму столькі сардэчак на ліштвах і могілках нам ніхто не патлумачыў.
На перадапошняй фотцы "банка" - так называюць мясцовыя посуд для збору смятаны і вяршкоў. А ў вас як такую штуку называлі?

👍85❤🔥22❤11🔥7💔6💋1
33. Вёска Сіманавічы
Незвычайная хата прадаецца ў вёсцы Сіманавічы. Пабывалі там і распавядаем.
Пакоі размаляваныя гаспадыняй хаты Ганнай Уладзіміраўнай Жлобіч, а вось дываны малявала ейная родная сястра - Галіна.
Дачка Ганны (таксама Ганна) распавяла, што маці шукала малюнкі з кветкамі, і тыя, якія падабаліся, потым пераносіла на кавалачкі ДВП. Потым іх прыбівалі на столь, як плітку. Акрамя гэтага ў хаце ёсць і відзік, і шмат рознай вышыўкі.
А вось дыван застаўся адзін з двух, якія былі ў хаце. Памеры пракладна 2,5 на 1,5 метры. Вельмі насычаныя фарбы. Другі дыван, які вісеў на печцы, знік (ён на перадапошняй старой фотцы).
Ганна паказала старыя фотаздымкі сям’і. На апошнім фота (з палароіда) тры сястры. Злева направа: Галіна, Валянціна і Ганна.
Працяг пра гэтую сям'ю будзе!

❤114🔥22🥰9👍7❤🔥4🤩4😢1
Audio
34. Кудрычы. Працяг гісторыі.
Раней мы ўжо распавядалі пра Кудрычы і абяцалі вярнуцца сюды з новай цікавай гісторыяй. І вось — час прыйшоў.
Чарговы раз мы завіталі ў Кудрычы. Каля былой мясцовай крамы заўважылі на дрэве таблічку з надпісам: «Маршрут №1. Бег вреден». Спачатку гэта падалося загадкай, але пазней высветлілі: гэты знак сюды прыбілі аўтары ютуб-канала пра бег і трыятлон. Калісьці яны пракладалі маршрут уздоўж Прыпяці і такім чынам пазначылі свой шлях.
Але самае цікавае чакала напрыканцы іх відэа.
Аўтары канала завіталі да мясцовай бабулі Гандзі, якая падарыла ім сапраўдны скарб — заспявала песню «Зозуля» на мясцовай гаворцы (паглядзіце і паслухайце: спасылка на дакладны час). Пазней гэты запіс яны перадалі вядомаму ў пачатку нулявых DJ Groove, і ён зрабіў рэмікс на палескае выкананне песні ад бабы Гандзі.
Вынік атрымаўся ўнікальны: сумесь аўтэнтычнага гучання і сучасных рытмаў. Вось яго раім таксама паслухаць.

❤64👏9