Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «📢 Нагадваем, што стрым ужо сёньня а 6й pm па Нью-Ёрку/ а 3й pm па Сан Францыска https://www.youtube.com/live/1AXyYRGHVBw?feature=shared»
❗️Увага❗️ Стрым з юрыстам Раманам Сэйджам, пераносiцца па часе!

🗓14-га лютага, пятніца
7:40 pm EST/ 4:40 pm PST
🔗 https://www.youtube.com/live/1AXyYRGHVBw?feature=shared

Выбачайце за нязручнасць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4
Сябры, запрашаем вас паглядзець запіс стрыма з юрыстам Раманам Сэйджам, на якім вы зможаце пачуць адказы на актуальныя пытаньні, зьвязаныя з іміграцыйнай палітыкай новага ўрада ЗША.
https://www.youtube.com/live/1AXyYRGHVBw?feature=shared

📍Кантакты, як зьвярнуцца за дапамогай Рамана Сэйджа:
🌐 http://Mdalawoffice.com
📩 help.legaladvisory@gmail.com
Telegram chat https://news.1rj.ru/str/mdalawfirm
👍2🔥1
Дарагія сябры!

Калі вы задумваецеся пра ўдзел у беларускім сямейным летніку ў штаце Масачусац, але яшчэ маеце пытанні ці хочаце даведацца больш пра досвед іншых сем’яў, запрашаем вас на онлайн-сустрэчу ў Zoom!

📅 Дата: 21 лютага
Час: 9 pm EST/6 pm PST
📍 Фармат: Zoom
🔗 Facebook event

На сустрэчы:
Арганізатары раскажуць, што чакае сем’і ў летніку
Удзельнікі мінулых заездаў падзеляцца сваімі ўражаннямі
Адкажам на ўсе вашыя пытанні

Гэта выдатная магчымасць даведацца, чаму беларускі сямейны летнік — гэта незабыўны досвед для дзяцей і бацькоў!

Да сустрэчы! 😊
👍1🔥1
8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы

Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.

👉 У знак салідарнасці з беларускамі мы аб'яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам.

Акцыю арганізоўвае праект Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і ініцыятыва Dissidentby)

Куды пойдуць сродкі?

🔸гігіенічныя сродкі;
🔸лекі;
🔸базавыя рэчы;
🔸іншыя неабходныя прадметы.

Як дапамагчы?

🔺зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам.
🔺распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас.

Самы мінімальны ўклад — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.

❤️ Толькі аб'яднаўшыся мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і паклапаціцца пра іх. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.

Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.

Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.
2👍2🤗1
Сябры, распавядаем вам пра файны праект дзьвух беларусак з Сіэтла Лізы і Ліды, якія стварылі лабірынт-рэтрыт для жанчын ля падножжа вулкана Рэйнір - іконы і містычнага месца штата Вашынгтон.

Як самі стваральніцы распавядаюць пра свой праект:
«Лабірынт 2025» - утульная прастора для жаночай трансфармацыі, дзе мы разам будзем апускацца ў практыкі самапазнання, працу з глінай (арт-тэрапія) і глыбокіх асабістых змен. Гэта новы для нас праект, у які мы ўкладваем усю душу, каб кожная жанчына змагла адчуць сувязь з сабой і знайсці сваю гармонію.

Падрабязнасьці па спасылцы https://labyrinth2025.carrd.co/
🔥3👍21😱1
🙌 Вітаем, дарагія сябры!
👍 Дзелімся прыемным: сёння перадалі ў Бібліятэку Кангрэса ЗША партыю беларускіх кніг:

📕 Валянцін Акудовіч, “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”
📘“Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы”
📙Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай), “Беларускія нячысцікі. Лясныя”
📕Альгерд Бахарэвіч, “Папяровы голем”
📘“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”
📙Дар’я Бялькевіч, “Слёзы на вецер”
📕Ева Вежнавец, “Па што ідзеш, воўча?”
📘Наталка Кучмель, “Залатое”
📙Уладзь Лянкевіч, “70% вады”
📕Саша Філіпенка, “Былы сын”
📘Андрэй Хадановіч, “Дзікае паляванне караля Стаха” (вершы да оперы)
📙Надзея Ясмінска; Кацярына Дубовік, “Як Меша знайшоў хвост”


🤝 Кнігі сабраныя на дабрачыннай аснове (ніводнае выдавецтва не пацярпела 😉)

🙏 Дзякуй суполцы "Prostyja slovy. Kniha pra Michala Aniempadystava" і асабіста Іяланце Кільян, Веры Дзядок і Аляксандры Дварэцкай за кнігу пра Міхала Анемпадыстава.
9👍2
"Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова" © Алесь Разанаў

З Днём Роднай Мовы!
10👍2
Сябры, далучайцеся да разыгранкі ад АБА у Фэйсбук суполцы "Беларусы ЗША", дзе вы можаце выйграць новую кнігу Аляксандра Чарнухі "Гвалт" з подпісам аўтара.

Падрабязнасьці і ўдзел па спасылцы
https://www.facebook.com/share/p/1FRpamWJSs/
11👍1
Нагадайка. Сустрэча ўжо сёння
Дарагія сябры!

Калі вы задумваецеся пра ўдзел у беларускім сямейным летніку ў штаце Масачусац, але яшчэ маеце пытанні ці хочаце даведацца больш пра досвед іншых сем’яў, запрашаем вас на онлайн-сустрэчу ў Zoom!

📅 Дата: 21 лютага
Час: 9 pm EST/6 pm PST
📍 Фармат: Zoom
🔗 Facebook event

На сустрэчы:
Арганізатары раскажуць, што чакае сем’і ў летніку
Удзельнікі мінулых заездаў падзеляцца сваімі ўражаннямі
Адкажам на ўсе вашыя пытанні

Гэта выдатная магчымасць даведацца, чаму беларускі сямейны летнік — гэта незабыўны досвед для дзяцей і бацькоў!

Да сустрэчы! 😊
👍1
🔥Аляксандр Чарнуха на Дзiкiм Захадзе, сустракайце!

22 лютага - Сiэтл
23 лютага Сан Францыска
2 сакавiка - Лос Анджэлес
4👍2