Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «Statement from the Association of Belarusians in America on the Anniversary of Russia’s Full-Scale War Against Ukraine Three years ago, on February 24, 2022, Russia launched its brutal full-scale invasion of Ukraine, committing unspeakable war crimes and…»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дапамагчы жанчынам, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам, проста!

Зрабіце данат на збор, што ладзіць служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Важны нават самы маленькі ўнёсак, бо з і складаецца вялікая сума. Калі няма магчымасці заданаціць — распаўсюдзьце інфармацыю пра збор.

Кожная жанчына атрымае дапамогу на суму 150 еўра, а мэта збору — 8000 еўра. На сёння засталася сабраць 6960 еўра.

👉 Спасылка для ахвяраванняў тут.

Важна! Не бярыце ўдзел, калі вы ў Беларусі.
3
На мінулых выходных у шматлікіх гарадах ЗША беларусы, у тым ліку і сябры АБА, далучыліся да акцый, прыўрочаных трэцяй гадавіне пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.
Дзякуем усім за вашую салідарнасьць.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!

На фотаздымках Вашынгтон, Акруга Калюмбія, Філядэльфія, Сакрамэнта, Сан Францыска, Эшвіл, Паўночная Караліна.
8👍1
📢 27 лютага – Міжнародны дзень НДА!

Сёння ва ўсім сьвеце адзначаецца роля недзяржаўных арганізацый у абароне правоў чалавека, развіцьці грамадзянскай супольнасьці й падтрымцы тых, хто змагаецца за свабоду.

Беларускія НДА – гэта голас тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць. Гэта дапамога палітвязьням і іх сем’ям, захаваньне культуры і мовы, падтрымка дыяспары і змаганьне за дэмакратычную будучыню Беларусі.

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) – гэта частка гэтай вялікай справы. Мы зьяўляемся плятформай для беларускіх актывістаў у ЗША. Нашая мэта - разам падтрымліваць тых, хто ў гэтым мае патрэбу, і не даваць сьвету забыцца пра Беларусь.

🙏 Падтрымайце беларускія НДА! Далучайцеся, распавядайце пра іх, рабіце данаты – кожны крок мае значэньне.

📍Падтрымаць працу АБА можна па спасылцы https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
7👍1
Forwarded from Белсат
🔥 Для беларусаў стварылі інтэрактыўную мапу бяспечных падарожжаў

«Навігатар бяспечных перамяшчэнняў» з'явіўся, дзякуючы камандзе юрыстаў Прававой ініцыятывы. Мапа «адлюстроўвае рызыкі, звязаныя з наведваннем розных краін для беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі».

Краіны ацэньваліся па наступных крытэрах:

▪️Палітычныя адносіны краіны з Беларуссю, рэжымам і дэмакратычнымі сіламі

▪️Выкарыстоўваюцца вышуковыя базы і іх уплыў на бяспеку

▪️Міжнародныя пагадненні, якія могуць паўплываць на экстрадыцыю

▪️Дзяржаўныя органы, якія прымаюць рашэнні аб экстрадыцыі

▪️Прэцэдэнты затрымання і экстрадыцыі беларусаў

▪️Агульная сітуацыя з правамі чалавека ў краіне
👍6
ABA stands with Ukraine 🩵💛
14
Дапамога сям'і беларускіх палітэмігрантаў

Яўгеній Харашкевіч - былы палітвязень, якога асудзілі і пасадзілі на чатыры гады, пакінуўшы яго цяжарную жонку адну ў самых цяжкіх умовах.
У жніўні 2024 года пасля поўнага адбыцця пакарання Яўген выйшаў на волю. Аднак рэпрэсіі супраць яго сям’і не спыняліся. Восенню 2024 года беларускія сілавікі ўварваліся ў іх кватэру і правялі ператрус. Прычынай стала тое, што жонка Яўгена атрымала фінансавую падтрымку ад незалежных ініцыятыў на аплату паслуг адваката. Не дачакаўшыся яе арышту, сям'я была вымушана спешна пакінуць краіну.
Зараз ім патрэбныя сродкі на арэнду кватэры, харчаванне і адаптацыю да новага жыцця ў Польшчы.

Падтрымайце, калі ласка, збор, калі маеце магчымасьць. (Збор вэрыфыкаваны нашымі партнэрамі Dissidentby)
https://pomagam.pl/36mwn9
👍51
"Беларускія сцежкі Каралін" запрашаюць на Гуканне вясны!

8 сакавіка, на мяжы дзьвух Каралін, на гары Kings Mountain, адбудзецца сапраўдная сустрэча з вясной — “Гуканне вясны ў Караліне”!

Сакавік, час, калі ўсё ажывае, а разам з ёй — і нашыя старадаўнія традыцыі.

У праграме — абрады на дабрабыт і шчасце, зазыванне вясны праз спевы, танцы, вясёлыя гульні і творчыя майстар-класы. Будзем ладзіць карагоды, частаваць адзін аднаго смакоццем і проста цешыцца цёплай атмасферай.

Мерапрыемства будзе камерным, у коле сяброў і блізкіх, а значыць — утульным і па-сапраўднаму хатнім.

“Гуканне вясны ў Караліне” — гэта сапраўдная магчымасць стаць часткай традыцыйнага беларускага вясновага свята!
https://www.facebook.com/share/15sRGppBfH/
7
Жанчынам патрэбныя не кветкі, а роўнасць і павага. Паштоўкі да 8 сакавіка.
🔥42