Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
📢 Запісвайцеся ў Беларускі сямейны летнік!

Хочаце правесці тыдзень у цудоўнай кампаніі беларусаў з цікавымі актыўнасцямі і утульнымі вечаровымі гутаркамі?
💫Ці можа вы хочаце, каб дзеці даведаліся больш пра беларускія традыцыі і культуру?

Запрашаем вас у Беларускі сямейны летнік у штаце Масачусэц, які пройдзе з 5-га па 12 ліпеня 2025

❗️На другі заезд запісаліся толькі 2 сям'і. Каб летнік адбыўся патрэбна яшчэ як мінімум 3 сям'і ❗️

📍Фармат летніка - сямейны лагер
📍Заняткі па беларускай мове для дзяцей
📍Воркшопы і актыўнасьці ад саміх бацькоў для дарослых і дзяцей на беларускай і ангельскай мовах
📍Святкаванне Купальля
📍Прыгожая прырода, лес, возера
📍Басейн, спартовыя пляцоўкі
📍Атмасфера беларушчыны
📍 Утульныя вечаровыя размовы і гульні для дарослых
📍Асобныя пакоі з душам
📍Трохразовае харчаванне

Каб запісацца, запоўніце форму

🤗 Бярыце сваіх сяброў і далучайцеся!
🙌🏼 Будзем удзячныя, калі падзеліцеся допісам, каб як мага больш беларусаў даведаліся пра летнік.
7👍1
Ужо заўтра дэмакратычныя беларусы па ўсяму сьвету будуць адзначаць Дзень Волі.
Летась Да Дня Волі беларусы ЗША разам зачыталі Ўстаўную грамату
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да 106 гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы ЗША чытаюць Трэцюю Ўстаўную Грамату.

З Днём Волі, сябры!
Жыве Беларусь!
8🔥3👍1
ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСАЎ АМЭРЫКІ
з нагоды Дня Волі


Сёньня, 25 сакавіка, дэмакратычная беларуская супольнасьць ва ўсім сьвеце адзначае Дзень Волі — дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Гэтая дата сымбалізуе непахіснае імкненьне беларусаў да свабоды, дэмакратыі і нацыянальнай самастойнасьці.

Асацыяцыя Беларусаў Амэрыкі далучаецца да ўсіх, хто адзначае гэтае сьвята, і падкрэсьлівае, што ідэалы Дня Волі сёньня актуальныя як ніколі. Беларусь заслугоўвае быць незалежнай і дэмакратычнай краінай, дзе паважаюцца правы чалавека, дзе народ мае права вольна выбіраць сваю будучыню, а палітычныя вязьні — вызваленыя.

Мы выказваем салідарнасьць з усімі, хто змагаецца за свабоду Беларусі, з тымі, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі і несправядлівасьцю. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць працягваць падтрымліваць беларускі народ у яго імкненьні да дэмакратычных пераменаў.

Няхай Дзень Волі будзе днём надзеі і натхненьня для ўсіх беларусаў!

Жыве Беларусь!
11🔥5👍1
Падарунак на Дзень Волі!

Дзякуючы беларускай блогерцы з Вісконсіна Яне Карслян у Captions зьявілася магчымасьць дадаваць субтытры да відэа па-беларуску!
Яна запусціла галасаваньне аб даданьні беларускай мовы, якое падтрымалі беларусы па ўсяму сьвету.
І вось сёньня Captions разаслалі лісты аб зьяўленьні беларускай мовы ў студыі!
15👏4👍3
💔Дапамога сям'і былога палітвязня Яўгена Харашкевіча

«За сваю грамадзянскую пазіцыю я быў арыштаваны, потым асуджаны і адпраўлены ў турму на 4 гады, пакінуўшы цяжарную жонку адну ў самых складаных абставінах. У жніўні 2024 года, пасля поўнага адбыцця тэрміна, я выйшаў на волю. Але пераслед нашай сям'і не спыніўся. Увосень 2024 года ў нашу кватэру зноў прыйшлі сілавікі з ператрусам.

Тры месяцы мы хаваліся ў Грузіі, жывучы ў пастаянным страху. А калі, нарэшце, змаглі пераехаць у Польшчу, нас чакаў яшчэ адзін удар: грошы, якія мае бацькі перадалі нам на першы час у эміграцыі, былі скрадзеныя.

Мы звярнуліся ў паліцыю Польшчы і рыхтуем заяву ў паліцыю Грузіі, але шанцы вярнуць скрадзенае малыя. Цяпер мы засталіся без сродкаў да існавання і без той фінансавай падушкі, якая дазволіла б нам пачаць новае жыццё».


Падтрымаць сям'ю на Pomagam
😢41
Крупнейшая БЕСПЛАТНАЯ беларуская образовательная площадка для детей в Польше и юридические консультации могут прекратить существование!

Сейчас нужна ваша помощь! Организация проводит более 1000 консультаций каждый месяц, но недавно сократилась американская поддержка во всём мире, и многие инициативы переживают кризис.

Центр Беларуской Солидарности ежедневно помогает беларусам, оказавшимся в трудных условиях после эмиграции. ЦБС предоставляет юридическую помощь, поддержку в образовании и сохранении беларуской культуры и языка.


📍👉 Поддержите Центр Беларуской Солидарности – ссылка здесь.

💳☝️ Пожалуйста, не используйте BY/RU платежные инструменты для пожертвований через BYSOL.
😢3
Год таму Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) была прызнана экстрэмісцкім фармаваньнем, рашэньнем МУС Беларусі ад 28.03.2024 № 10ЭК і атрымала забарону на яе дзейнасьць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

АБА — гэта беларуска-амэрыканская недзяржаўная арганізацыя (нон-профіт), сябры якой жывуць і працуюць у ЗША 🇺🇸.

📜Згодна зь Першай папраўкай Канстытуцыі ЗША, мы маем права на свабоду слова 🗣 і мірных сходаў .
Гэта азначае, што мы можам свабодна выказваць сваё меркаваньне й пазыцыю.

Мы карыстаемся гэтым правам, каб выказаць сваю нязгоду з парушэньнем правоў чалавека й свабоды выказваньня ў Беларусі.

🙏 Дзякуй усім, хто працягвае падтрымліваць нашу дзейнасьць, наведваць нашыя імпрэзы і далучацца да сацьсетак АБА.

🕊Мы застаемся свабоднымі ў думках і нашых дзеях, дапамагаем беларусам і Беларусі, змагаемся за дэмакратычныя правы й свабоды і распаўсюджваем беларушчыну ў Амэрыцы.

⚠️ Дысклэймер: Калі ласка, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці зьбіраецеся туды ехаць:
- скасоўвайце падпіскі на АБА
- не стаўце падабайкі 👍
- не камэнтуйце 💬
- не дзяліцеся нашымі матэрыяламі 🔄

🔗 Артыкул праваабарончага цэнтра ”Вясна” пра ўсё, што трэба ведаць пра «экстрэмісцкія фармаваньні»:
👉 https://spring96.org/ru/news/111030
🔥13👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍Глядзіце, як прыгожа і годна беларусы ЗША адсьвяткавалі Дзень Волі 2025
Дзякуем суполкі Belarus Freedom - Philadelphia, Беларускія сьцежкі Каралін, Беларусы Сан Францыска, Беларусы Сан Дыега, Беларусы Атланты, Беларусы Сіэтла за прадастаўленыя матэрыялы
13🔥2👍1
Сябры, ужо заўтра, 2-га красавіка, АБА будзе адзначаць 4-х годзьдзе з дня афіцыйнай рэгістрацыі нашага нон-профіта

💥 З гэтай нагоды праводзім разыгранку

🥳 Усе, хто паставіць падабайку гэтаму допісу, атрымае адзін з прызоў 🎁

🎫 Паездка ў сапраўдны беларускі хутар АБА– з лазняй, калодзежам і рыдлёўкамі для капаньня бульбы. Плануецца, што ўсе наведвальнікі змогуць адчуваць сябе як у вёсцы ў дзяцінстве. Першае сьвята – пасадка бульбы – ужо ў гэтую суботу!

📃 Удзел у онлайн-курсе па правільным вымаўленьні беларускага "ў"! І сэртыфікат усім, хто пасьпяхова і хутка навучыцца вымаўляць "У Іўе ў яе ё я"

🍶Бутэлька з вадой з-пад крана Савецкага раёна Менска

✈️ Запрашэньне на вэбінар "Квіткі ў Беларусь. Танна і проста"

🎤 Квіток на канцэрт Аляксандра Саладухі на Дзень Волі 2026 у Філадэльфіі

АБА мае экстрэмісцкі статус у Беларусі. Не каментуйце і не стаўце падабайкі, калі вам не бясьпечна

Віншуем з Першым Красавіка 🤪

P.S. інфа пра гадавіну АБА праўда ☺️
Павіншаваць і падтрымаць нас можна тут
😁7👍3🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🥳 4 гады нашаму нон-профіту

2-га красавіка 2021 года АБА была афіцыйна зарэгістраваная 📜

Мы прайшлі вялікі шлях за гэтыя гады: зрабілі шмат праектаў, акцый, івэнтэў... Нас прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй у Беларусі... Мы шмат супрацоўнічалі з іншымі арганізацыямі, суполкамі, фондамі...

І зразумелі вельмі важныя рэчы.
Нашая праца была б немагчымай без сяброў АБА, як былых так і дзейных, без нашых партнэраў і без вас нашыя даражэнькія беларусы ❤️

Наша моц - у салідарнасьці і падтрымцы адзін аднаго.
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

Падтрымаць АБА можна тут https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
10🔥4👍2🤩1
Беларусь патрабуе Вашай падтрымкі ў Кангрэсе ЗША!
❗️У студзені Congressional Friends of Belarus Caucus прадставілі двухпартыйную рэзалюцыю H.Res.73 — каб асудзіць фальшывыя "выбары" Лукашэнкі, запатрабаваць свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі і пацвердзіць падтрымку беларускага народу на шляху да дэмакратыі.
Пакуль што ў рэзалюцыі толькі 9 суаўтараў — гэтага недастаткова. Нам патрэбна ваша дапамога! 🙌
💥 Зойме 1 хвіліну — дашліце ліст свайму прадстаўніку ў Кангрэсе!
👉 https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus
📣 Ліст тлумача, чаму гэта важна для вас і для ўсёй беларуска-амерыканскай супольнасці. Толькі разам мы зможам узмацніць голас Беларусі ў Вашынгтоне!
⚠️ Платформа запытае вашу адрэсу — гэта трэба, каб вызначыць, хто ваш прадстаўнік. Уся інфармацыя застаецца канфідэнцыйнай, ні АБА, ні платформа Action Network, не захоўвае вашу інфармацыю
👍42🔥1
📢 Будзьма разам: падтрымайма «Будзьму»!

Шаноўныя сябры! Беларуская кампанія «Будзьма» ужо 17 гадоў робіць вялізарную працу па папулярызацыі нашай культуры, гісторыі і мовы. Для многіх з нас яна стала важнай крыніцай ведаў і натхненьня

Зараз «Будзьма» апынулася ў складанай сытуацыі й патрабуе нашай дапамогі, каб працягваць сваю місію. Калі вы калісьці чыталі іх артыкулы, глядзелі праекты ці ўдзельнічалі ў мерапрыемствах — гэта найлепшы час, каб падтрымаць!

Як дапамагчы?
☕️ Набыць кубачак кавы праз Ko-fi (разава ці штомесяц): https://ko-fi.com/budzma
💳 Зрабіць ахвяраваньне праз PayPal: PayPal.Me/budzma

🔗 Больш інфармацыі: https://budzma.org/news/budzma-prosits-padtrymki.html

Будзьма разам і падтрымайма тых, хто робіць важную справу для ўсіх нас!
🤍❤️🤍
9😢1
Сябры, запрашаем вас на онлайн-сустрэчу ў Zoom з беларускай паэткай і перакладчыцай Юляй Цімафеевай.

🗓️ 13-га красавіка, нядзеля
20:00 Менск/ 13:00 Нью-Ёрк/ 10:00 Сан Францыска

Цісьніце "цікава" у Facebook event, каб не прапусьціць мерапрыемства
4👍1