Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🎯 Падтрымай H. Res. 73 – і зрабі свой штат лідэрам у спісе!

🛑 Мы ўжо адправілі 137 лістоў у падтрымку рэзалюцыі H. Res. 73, якая асуджае рэпрэсіі ў Беларусі і заклікае да вызвалення палітвязняў.

🔝 А вось ТОП-5 па колькасці адпраўленых лістоў:
1️⃣ Каліфорнія (CA) – 41 ліст
2️⃣ Пенсільванія (PA) – 24
3️⃣ Нью-Ёрк (NY) – 16
4️⃣ Нью-Джэрсі (NJ) – 10
5️⃣ Ілінойс (IL) – 7

💥 А дзе твой штат? Дапамажы яму трапіць у топ і дакажы, што твой голас мае вагу!
📩Напішы ліст свайму прадстаўніку ў Кангрэсе – гэта займае ўсяго 1 хвіліну.
https://actionnetwork.org/letters/cosponsor-hres73-supporting-human-rights-in-belarus
👍6🔥4
23 красавіка адзначаецца Міжнародны Дзень Кнігі 📖
Мы зрабілі для вас падборку ўлюбёных беларускіх твораў сяброў АБА
⬇️⬇️⬇️
3
17 беларусаў расказалі пра КДБ. Выйшла даследаванне аб тым, як абараніць сябе ад вярбоўкі

Даследаванне вярбоўкі КДБ і спосабаў абараніць правяла Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў у снежні-сакавіку. На аснове 17 кейсаў у даследаванні апісана, каго выбірае КДБ, як гэтыя людзі дзейнічаюць, каб абараніць сябе — і нават тое, як бы яны прапанавалі даведацца таемнага агента КДБ іншым.

• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?
• Колькі ў КДБ «пазаштатных» супрацоўнікаў?


«Парушэннем з’яўляецца не сама супраца з сілавікамі, а яе выкарыстанне для барацьбы з іншадумствам і палітычнага пераследу, а тым больш у спалучэнні з пагрозамі і нават гвалтам».


Чытаць па спасылцы
🤬5
24 красавіка ў Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА) адбыліся заплянаваныя выбары ў Прэзідыюм на пасады сакратара, скарбніка і віцэ-прэзідэнта. Усе пазіцыі былі пасьпяхова абраныя!

🎉 Віншуем абраных кандыдатаў і жадаем ім плённай працы на карысьць беларускай дыяспары ў ЗША і далейшага развіцьця АБА!
🔥8🎉7👍31
Памятайма - 39 гадоў чарнобыльскай катастрофе!

💥26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя, зь вялізарнай колькасьцю ахвяраў, наступствы аварыі беларусы адчуваюць дагэтуль, амаль пра палову стагодзьдзя, рак зьяўляецца адной з самых распаўсюджаных хвароб у Беларусі.

Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Але ўжо некалькі год акцый у Беларусі няма, ініцыятыву правядзеньня мэмарыяльных акцый прыняла на сабе беларуская дыяспара, акцыі праходзяць за мяжой 26 і 27 красавіка.
У 2025 годзе яны таксама заплянаваныя ў Італіі (Балёньня), Літва (Вільня), Польшчы (Беласток, Уроцлаў, Гданьск, Шчэцін), ЗША (Нью-Ёрк).

🕯Сьветлая памяць усім, хто загінуў, ратуючы Беларусь ад атамнага выбуху.

Жыве Беларусь!



Let us remember - 39 years since the Chernobyl disaster!

💥On April 26, 1986, the fourth reactor of the Chernobyl nuclear power plant exploded. The accident at the Chernobyl NPP is considered the greatest man-made disaster of the 20th century, with a huge number of victims.

Belarusians still feel the consequences of the accident nearly half a century later — cancer remains one of the most widespread diseases in Belarus.

Since 1989, a memorial march called the "Chernobyl Way" traditionally took place in Minsk on this day. However, for several years now, no marches have been held in Belarus.

The Belarusian diaspora has taken up the initiative to organize memorial events, which now take place abroad on April 26 and 27. In 2025, they are also planned in Italy (Bologna), Lithuania (Vilnius), Poland (Białystok, Wrocław, Gdańsk, Szczecin), and the USA (New York).

🕯Eternal memory to all who perished saving Belarus from the atomic disaster.

Long Live Belarus!
5😢3