Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
18 лёсаў. 18 жыццяў.

Збор у падтрымку ЛГБТ-актывістаў трывае. І закрыць яго без вас будзе вельмі складана.

Гэтыя людзі не проста належаць да пэўнай сацыяльнай групы. За кожным такім вызначэннем стаіць асоба, прафесіянал, жывы чалавек. Наш зямляк.

Сягоння мы просім дапамогі для іх, 18 цудоўных людзей, праваабаронцаў, валанцёраў. Яны заўсёды былі поплеч з тымі, хто падаў. Яны падтрымлівалі рэпрэсаваныя сем'і, дакументавалі катаванні.

З патрэбных 9 000 еўра сабралі крыху больш за 1 600. Далучайцеся, калі ласка. Ваш унёсак вельмі важны.
4👍2🔥1
Грант Liu Shiming Artist Grants 2025

→ Liu Shiming Art Foundation (ЗША) абвяшчае прыём заявак на гранты для пачынаючых візуальных #мастакі/-чкі з усяго свету, якія атрымалі дыплом у галіне візуальных мастацтваў ці ўпершыню ўдзельнічалі ў выставе ў галерэі ці мастацкай падзеі ў 2015-2023.

Прапануецца:
- Грант 5000 USD (выплата ў два этапы 3000 USD да 15 студзеня 2026 і 2000 USD пасля завяршэння праекта)
- Падтрымка ў рэалізацыі творчага праекта.

Ддл: 31 жніўня.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram 🆕 | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍2
🥀Два гады таму памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.

У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

✍️Алею побач з амбасадай Беларусі ў Сафіі прапануюць назваць у гонар Алеся — збор подпісаў па спасылцы
😢6🤬1
MAK Schindler Scholarship — #стыпендыя ў #ЗША

→ Музей прыкладнога мастацтва (MAK) з Вены разам з Міністэрствам культуры Аўстрыі абвясціў набор на рэзідэнцыю ў гістарычным будынку Mackey Apartments (архітэктар Р. М. Шындлер).
Рэзідэнцыя падыходзіць тым, хто цікавіцца эксперыментамі на мяжы #мастацтва і #архітэктура, новым выкарыстаннем прасторы, урбаністычнымі даследаваннямі, #інсталяцыя, #перфоманс і г.д. Праект мусіць мець выразную сувязь з кантэкстам Лос-Анджэлеса.

▫️ Для каго: фрыланс-#мастакі/-чкі; студэнты/-кі або выпускнікі/-цы мастацкіх або архітэктурных спецыяльнасцей; магчымы ўдзел калектываў да 3 асоб.
▫️ Калі:
- Група LIX: 7 красавіка - 9 верасня 2026
- Група LX: 12 кастрычніка 2026 - 23 сакавіка 2027.

Прапануецца:
- 6-месячнае пражыванне ў Mackey Apartments
- Штомесячная стыпендыя 1500 USD
- Аплата авіяквітка да 1300 USD
- Удзел у праграме MAK Center for Art and Architecture (выставы, дыскусіі, сустрэчы)
- Абавязковая прэзентацыя праекта ў Лос-Анджэлесе.

Ддл: 9 верасня.
🔗 Даведацца больш

sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем вас паглядзець, як беларусы ЗША адсвяткавалі Купалле 2025

Дзякуем суполкі беларусаў у Вашынгтоне, Акруга Калумбія, Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Сіэтле, Орандж Каўнці, Сан Дыега, Беларускія сцежкі Каралін за прадастаўленыя матэрыялы
5🔥2👍1
15 ліпеня 1410 адбылася адна з самых важных бітв у гісторыі Беларусі - Грунвальдская бітва. ⚔️

Грунвальдская бітва была вырашаючай у вайне паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам - з другога (Вялікая вайна 1409-1411)
Аб'яднанае войска Ягайлы і Вітаўта разбіла крыжакоў каля вёскі Грунвальд на поўначы Польшчы.
Дзякуючы гэтай перамозе была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі.

Беларусы дасюль шануюць памяць аб слаўнай перамозе над крыжакамі. Таксама існуе шмат твораў прысьвечаных Грунвальдскай бітве.

🖼 Адзін з самых вядомых - карціна польскага мастака Яна Матэйкі "Грунвальдская бітва" (на малюнку) , напісаная ў 1878 г.
З карцінай зьвязана адна цікавая гісторыя. Падчас 2й сусьветнай вайны і нямецкай бамбардыроўкі Варшавы карціну схавалі. І сам Геббельс паабяцаў 2 млн марак таму, хто знойдзе і зьнішчыць карціну, прысьвечаную перамозе над нямецкім ордэнам.
Карціну так і не знайшлі, і зараз яна знаходзіцца ў Нацыянальным музэі Варшавы

📕 Яшчэ адзін твор, прысьвечаны Грунвальдскай бітве - гэта кніга беларускага пісьменьніка Кастуся Тарасава "Пагоня на Грунвальд"

🎵 І канешне ж не можам не ўзгадаць песьню гурта Стары Ольса, якая так і называецца "Грунвальдская бітва"

📺 Таксама раім, хто цікавіцца менавіта ваеннай гісторыяй, ютуб канал беларускага гісторыка Віталя Чырвінскага, у якога ёсьць шмат відэа, прысьвечаных гэтай падзее.
👍3
15 ліпеня — дзень нараджэньня Ўладзімера Дубоўкі.

Ён ня толькі надзвычай цікавы паэт, але і крэатыўны мовазнаўца і моватворца: мы часам не падазраем, колькім звыклым сёньня і патрэбным словам даў жыцьцё ў літаратурнай мове Дубоўка. А яшчэ ён і моўны тэарэтык, і стваральнік новых літараў. Калі б не антыбеларускія рэпрэсіі, што пачаліся ў 1930-я, магчыма, Дубоўкаў уплыў на беларускую мову быў бы яшчэ мацнейшы.
1👍1
🎉 Даражэнькія, нам 4 гады!

Учора вы напісалі нам шмат прыемных і цёплых словаў — вялікі дзякуй за іх! А мы таксама маем для вас падарунак, і гэта…

🥁 стыкерпак з цытатамі беларускіх паэтаў і паэтак, пісьменнікаў і пісьменніц!

Мы вельмі стараліся, каб ён атрымаўся троху смешным, троху іранічным, троху ўзнёслым — усё, як мы любім. Карыстайцеся на здароў’ечка: запампаваць стыкерпак можна па спасылцы. Пакуль ён існуе толькі ў Telegram, але мы працуем над тым, каб неўзабаве з'явіўся і фізічна 😉

👇 Распавядайце ў каментарах, як вам падаруначак, і ці пазналі вы творы, якія мы ў ім выкарысталі!
4
Зьбяром дзяцей палітвязьняў у дзіцячы садок і школу!

У траўні АБА і беларуская дыяспара ЗША сабралі $1,566 і дапамаглі закрыць збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязьняў 💛
Дзякуй кожнаму, хто далучыўся!

А цяпер новы крок: дапаможам дзецям пачаць навучальны год з неабходным. Некаторыя з іх не бачылі бацьку ці маці гадамі. Іншыя жывуць у страху, бо пераследуюць абодвух. Хтосьці разлучаны з бацькамі мяжой. І ўсё гэта адбываецца ў самы важны перыяд жыцьця калі фармуецца пачуцьцё бясьпекі, любові і даверу.

У падтрымку збора фонда BYSOL Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы запускае свой збор для ЗША, каб дапамагчы дзецям палітвязьняў пачаць навучальны год з рэчамі, якія ім патрэбныя: вопраткай, абуткам, школьнымі прыладамі, заплечнікамі. Кожнае дзіця ва ўзросце да 16 гадоў атрымае 100 € дапамогі.

💸 Усе сабраныя сродкі будуць перададзеныя на афіцыйны збор BYSOL.

AБA - афіцыйна зарэгістраваная некамерцыйная 501(c)(3) арганізацыя ў ЗША, таму вашыя ахвяраванні падлягаюць падатковаму адлічэнню (tax-deductible)

🤝 Далучайцеся! Салідарнасьць - наша моц!
👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=RVS42KK55Z6Y2
4👍2