Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Запрашаем на Кінаклуб 🎬

📌 Фільм глядзіцца загадзя, а на сустрэчы - толькі абмеркаванне.

🗓 26 верасня
🕗 20:00 па менскім часе
🎥 Фільм: Субстанцыя
🔗 Глядзець можна тут

50-гадовая зорка ўжывае рэчыва з чорнага рынку - субстанцыю, якая рэплікуе клеткі і стварае яе маладзейшую і лепшую версію.

Абмеркаванне пройдзе ў гэтым чаце 💌
👍21
🔥 Другая частка «Сабак Эўропы» Альгерда Бахарэвіча ўжо на пляцоўках!

Слухаем працяг аднаго з самых знакавых твораў сучаснай беларускай літаратуры ў бліскучай агучцы рэдактара Сяргея Шупы.

📄 Другая частка рамана «Сабакі Эўропы». Час дзеяньня — 2049 год. Беларусь даўно зьнікла з мапы сьвету, зрабіўшыся часткай Вялікага Расейскага Райху. У вёсцы Белыя Росы-13 на ўскраіне імпэрыі, сярод лясоў і балот недалёка ад Вялікага Муру, дзіўны хлопчык па мянушцы Маўчун марыць пра ўцёкі. Нечаканая сустрэчы ў лясным гушчары зьмяняе ягонае жыцьцё назаўсёды. Фантастычная гісторыя, у якой паўночнаэўрапейская казка адгукаецца ўсходнеэўрапейскай сатырай. Антыўтопія, якая пасьля 2022 году імкліва робіцца нашай рэальнасьцю.

Наступныя часткі чакайце на нашым сайце. Сачыце за абнаўленнямі, каб не прапусціць навінку.

🎧 Агучыў Сяргей Шупа, а набыць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube

*кошт на KoBo
👍31
5️⃣ «Будзьма» раіць: Топ-5 беларускіх кніг для дарослых

Працягваем нашыя спробы разбурэння міфа аб тым, што беларуская літаратура — рэч спрэс нецікавая. І ў ёй зусім няма таго, што можа захапіць, зматываваць, прымусіць для далейшага чытання і захаплення беларушчынай.

📖 Сёння паспрабуем размалаціць гэтыя стэрэатыпы аб літаратуру для дарослых. Бо беларуская літаратура — гэта не толькі каровы і бясконцая тутэйшая туга. Як вы далей убачыце з тэксту, у ёй знойдзецца месца і сексу, і магічнаму рэалізму, і захапляльным прыгодам.

Спіс па спасылцы.📌 Без VPN адкрыецца тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Далучайцеся да стрыма з вядомай беларускай мастачкай выцінанкі Вольгай Палуніцай, якая зараз жыве ў ЗША. Будзем гутарыць пра выцінанкі, і як гэта быць беларускай мастачкай у Амэрыцы. А таксама Воля падзеліцца сваімі праэктамі і плянамі на будучыню

🗓 19 верасьня, пятніца
9 pm Нью-Ёрк/ 6 pm Сан Францыска
6👍1
‼️Нам стала вядома аб чарговым затрыманні беларуса ў дэтэншн пры выкліку на шэраговую адзнаку ў ICE. На дадзены момант утрымліваюцца ў дэтэншн не менш за 9 беларусаў. Калі вы падаліся на палітычны прытулак у ЗША і чакаеце суда і вас вызываюць па любой прычыне ў ICE або USCIS майце на ўвазе: існуе рызыка, што вас могуць змясціць у дэтэншн.

У дэтэншне:
- у вас не будзе доступу да інтэрнэту для падрыхтоўкі кейсу;
- цяжка будзе паведаміць родным і сябрам пра сітуацыю;
- можа быць страчаны час для працы з адвакатам;
- не будзе доступа да лекаў

📝 Што трэба зрабіць загадзя:
- Праверце ўсе папярэднія выклікі (notices) - ці не прапускалі вы выклікаў.
- Рэгулярна адсочвайце свой статус у судовай сістэме па А-нумару праз https://acis.eoir.justice.gov/
- Сваечасова паведамляйце пра змену адрасу ў ICE, USCIS, EOIR праз іх вэб-старонкі.
- Абмяркуйце са сваім адвакатам план дзеянняў пры затрыманні.
- Паклапаціцеся каб адвакат ці сябры-актывісты мелі копіі ўсіх неабходных вам дакументаў.
- Насіце пры сабе дакумент аб іміграцыйнай рэгістрацыі (EAD, i-94, I-862 ці чэк аб здачы адбіткаў пальцаў) і копію падачы на прытулак i-589.

Папярэдзьце сваіх блізкіх і актывістаў аб наведванні
- Папярэдне паведаміце сябрам або прадстаўнікам беларускай дыяспары, што ў вас чэкін, і паведаміце час і месца.
- Паведаміце сябрам ці актывістам свой А- нумар, імя лацінкай як у пашпарце, дату нараджэння, краіну нараджэння. Па гэтых дадзеных магчыма адсочваць месцазнаходжанне, а таксама дадаваць грошы на рахунак для тэлефанавання/відэасувязі і харчавання ў дэтэншне.

Для сем’яў:
Калі на выклік запрашаюць і мужа, і жонку, абавязкова падрыхтуйце дакументы пра апеку над дзецьмі (напрыклад, завераныя лісты ад знаёмых/сяброў, хто зможа апекавацца дзецьмі, калі бацькоў затрымаюць).

Нумары і кантакты:
- Запішыце важныя тэлефоны (адваката, сяброў, мясцовых актывістаў). Лепш мець іх на папяровым аркушы — яго звычайна не адбіраюць. Магчыма таксама запісаць маркерам на скуры.
- Асабліва важныя нумары вывучыце на памяць.

📝 Што трэба ўзяць з сабой на любы шэраговы выклік - падрыхтаваны пакет дакументаў па вашай справе:
- Notice to Appear (NTA, форма I-862)
- Notice of Hearing (з EOIR, Immigration Court)
- Форма I-589 (Application for Asylum and for Withholding of Removal) + копія і пацверджанне аб атрыманні формы.
- Форма EOIR-28 (Notice of Entry of Appearance by Attorney) — калі ў вас ёсць адвакат.
- Копіі ўсіх доказаў - evidence package (дакументы пра пераслед, прысуды, артыкулы ў СМІ, медычныя даведкі і інш.), абавязкова перакладзеныя на ангельскую мову.
- Пасведчанні асобы (пашпарт(на фінальнае слуханне), пасведчанне асобы, пасведчанні аб нараджэнні дзяцей, ваенны білет).
- Копія дакументаў з USCIS (I-797 Notice of Action, I-94, I-765 EAD);.
- I-862 Notice to Appear - павестка ў іміграцыйны суд
- майце пры сабе неабходныя лекі і дашліце копіі медычных дакументаў сябрам і адвакату.

Затрыманне:
-Абавязкова трэба запытаць прытулак і паведаміць пра страх вяртання ў краіну грамадзянства. (Напрыклад: "I am asking for asylum. I am afraid to return to my country. I am afraid of being harmed there").
- Патрабуйце звязацца з адвакатам/сваякамі.
- Паведаміце пра падачу application for asylum I-589 і наяўнасць адваката.
- Патрабуйце судовае паседжанне с іміграцыйным судзёй.
- Вас таксама могуць выклікаць на папярэдняе інтервью на страх (Credible Fear Interview). Вы маеце права на ўдзел свайго адваката ў гэтым інтервью.

‼️ Важна: у дэтэншне могуць пытацца толькі самыя асноўныя дакументы, таму лепш загадзя арганізаваць усе паперы, каб блізкія або адвакат мелі доступ да поўнага пакета вашай справы. Таксама вас могуць схіляць да закрыцця справы - ні ў якім разе не пагаджайцеся зачыніць справу і не падпісвайце дакументаў сэнс якіх вы не разумееце.

🤍❤️🤍 Будзьце падрыхтаваныя і не заставайцеся адны ў такой сітуацыі.
11🔥1
📊170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Колькі новых палітвязняў у Беларусі дадалося з пачатку году, а колькі выйшла на волю па памілаванні

З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся 9 хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 170 чалавек. Адзначым, што на волю магло выйсці менш палітвязняў, бо ў ліпені і верасні агулам на волю выйшаў 31 зняволены і толькі частка з іх была «асуджана паводле экстрэмісцкіх артыкулаў»

За гэты час 283 чалавекі атрымалі статус палітвязня. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.

«Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе казаць аб пераходзе ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды. Тое, як адбываюцца многія з гэтых вызваленняў цяпер, кажа аб працягу рэжымам практык дэ-факта дэпартацыі па палітычных матывах — злачынстваў супраць чалавечнасці па вызначэнні Міжнароднага крымінальнага права»,казаў у чэрвені праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
🤬1😢1
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «‼️Нам стала вядома аб чарговым затрыманні беларуса ў дэтэншн пры выкліку на шэраговую адзнаку ў ICE. На дадзены момант утрымліваюцца ў дэтэншн не менш за 9 беларусаў. Калі вы падаліся на палітычны прытулак у ЗША і чакаеце суда і вас вызываюць па любой прычыне…»
⚡️Сергей Тихановский в Университете Южной Флориды (Тампа)

🔴Беларуский политик, блогер и экс-политзаключённый встретился с профессорским составом, студентами и беларуской диаспорой.

❗️Что было на встречи:

🔹 Открытый разговор — о будущем Беларуси, роли диаспоры и международной поддержке.
🔹 Много вопросов от студентов, искренние ответы и важные акценты.
🔹 Атмосфера живой дискуссии и поддержки.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍62
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Завяршыць гештальт" Макса Шчура у рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 15 кастрычніка а 20:00 па Менску.

Гэта дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.

Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖
2👍1
🎥 Глядзіце дакументальны фільм «Восень на Палессі» ВІДЭА
Фільм творчага аб’яднання музычных і забаўляльных праграм (Мінск, БТ, 1994 год).

📍 Здымкі адбываліся ў 1992 годзе ў вёсцы Дзяржынск(да 1939 г. — Радзілавічы) Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У аснове фільма — мясцовыя легенды і паданні, замовы, песні і абрады восеньскага цыклу, традыцыйныя рамёствы.

Аўтар сцэнару — Рэгіна Гамзовіч
Навуковы кансультант — Алесь Лозка
Рэжысёр — Генадзь Нікалаеў
👍1
Адкрыты збор на падтрымку публічнай дзейнасці Міколы Дзядка

Былы палітзняволены хоча аднавіць свой блог і выдаць кнігі, якія стануць падрабязным сведчаннем пра сістэму катавання ў беларускіх турмах.

«Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма.

Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме. Гэта павінна стаць важным дакументам эпохі і сведчаннем пра злачынствы рэжыму, таму планую пераклад на іншыя мовы».


Падтрымаць Міколу можна па спасылцы

🔹Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
👍31
Нагадайка, сябры. Стрым ужо сёньня. Далучайцеся
👍1
Далучайцеся да стрыма з вядомай беларускай мастачкай выцінанкі Вольгай Палуніцай, якая зараз жыве ў ЗША. Будзем гутарыць пра выцінанкі, і як гэта быць беларускай мастачкай у Амэрыцы. А таксама Воля падзеліцца сваімі праэктамі і плянамі на будучыню

🗓 19 верасьня, пятніца
9 pm Нью-Ёрк/ 6 pm Сан Францыска
👍52🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першы канцэрт тура Back to the USA Лявона Вольскага ў ЗША

У суботу, 20 верасьня, першы выступ адбыўся ў Чыкага.
Вось які водгук быў у наведвальнікаў:
"Пачатак быў вельмі добры, першы канцэрт тура прайшоў шыкоўна! Энергія і харызма у спадара Лявона гэта штосьці неверагоднае, канешне 🔥"

Прыходзьце на канцэрты і спявайце ўлюбёныя хіты разам 🎶

🔻09/21 - Мінесота
🔻09/26 - Атланта
🔻09/27 - Хьюстан
🔻09/28 - Осцін
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 - Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан

Артыкул Belsat Паўсотні беларусаў тры гады рыхтавалі тур Вольскага па Штатах. Як яны гэта зрабілі
2👍1🔥1
📢 Сустрэча са Сьвятланай і Сяргеем Ціханоўскімі ў Нью-Ёрку

🗓️ 23 верасьня (аўторак)
З 6 pm да 7 pm
📍Месца: Dag Hammarskjöld Plaza, E 47th St, New York, NY 10017.

Гэта адкрытая сустрэча, дзе кожны можа:
— задаць свае пытаньні,
— выказаць падтрымку,
— ці проста адчуць беларускі вайб.

Прыходзьце ўсе!

P.S.
Калі адбудуцца нейкія зьмены, вы пабачыце іх у Facebook event
👍42🔥2
☕️ Анлайн-кавярня - прастора для гутарак і знаёмстваў.

📆 У кастрычніку ў цябе будзе 4 суразмоўцы: кожны тыдзень новы чалавек.

🎂 Узрост нашых удзельнікаў з 22 па 63 гады.

🌍 Геаграфія: Польшча, ЗША, Францыя, Нямеччына, Літва, Беларусь, Ягіпет, Албанія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна.

💬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh
1👍1
Памёр апошні з братоў Бельскіх — вядомых партызанаў

Пайшоў з жыцьця Арон Бельскі — апошні з чатырох братоў, якія ў часы ІІ усясьветнай вайны заснавалі ў Налібацкай пушчы найбуйнейшы габрэйскі партызанскі рух у Эўропе — свой атрад, які яшчэ называлі «Лясным Ерусалімам». Атрад заснавалі браты Бельскія — Тувія, Асаэль, Зусь і Арон. Звыш тысячы чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. Туды бралі ня толькі ўзброеных людзей, а ўсіх, каго маглі ўратаваць.

Пра сьмерць Арона паведаміла старонка The legacy of the Belsky brothers.

🗣«Апошні з магіканаў памёр, адзначыўшы канец эпохі тых, хто перажыў Галакост. Выказваю шчырыя спачуваньні ўсім, хто ведае пра партызанаў Бельскіх у сувязі са сьмерцю Арона Бэла. Арон Бельскі быў самым малодшым з братоў Бельскіх і сапраўдным Бельскім у шырокім сэнсе гэтага слова. Цалкам адданы памяці сваіх братоў і бацькоў, ён ніколі не казаў пра сябе як пра героя, для яго героямі былі ягоныя браты. Ён таксама быў абавязаны ім сваім жыцьцём, як і тысячы іншых габрэяў. Нягледзячы на ​​ўсе свае недахопы, ён жыў з Богам у сэрцы і лічыў любоў сапраўднай каштоўнасьцю жыцьця. Спадчынная трываласьць, любоў і ўдзячнасьць Арона дазволілі яму пражыць доўгае жыцьцё і несьці спадчыну братоў Бельскіх. Быць Бельскім было для яго вялікім гонарам. Няхай яго душа спачывае зь мірам!» — напісала Тамара Вяршыцкая, дасьледніца, якая стварала ў Наваградку Музэй габрэйскага супраціву.

Браты пасьля вайны адправіліся ў Польшчу, а адтуль у Ізраіль. Затым жылі ў ЗША. Пра братоў здымалі фільмы і пісалі кнігі, а ў Савецкім Саюзе іхную дзейнасьць пачалі замоўчваць.

На здымку Арон Бельскі ў Налібацкай пушчы ў ліпені 2019 году на сустрэчы нашчадкаў сяброў атраду.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢3