Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🌟Беларусы в США!🌟
Приглашаем вас на встречу с Сергеем Тихановским в Лос-Анджелесе, которая состоится 23 ноября в 15:30 по адресу: 251 S Main St Los Angeles, CA, 90012, USA

🌟Сергей Тихановский расскажет свою историю и ответит на вопросы. На встрече также будет обсуждаться проблема депортации беларусов из США в Беларусь и возможные варианты ее решения.

Адрес:
251 S Main St
Los Angeles, CA 90012
United States

🌟До скорой встречи!
👍2🔥2
📢 Запрашэнне на анлайн-падзею ад Atlantic Council

🗓 Чацвер, 13 лістапада
🕐 1pm па ўсходнім часе ЗША (ET)
💻 Фармат: віртуальны івэнт

Атлантычная рада (Atlantic Council) прадстаўляе новую аналітычную справаздачу ў серыі Russia Tomorrow - «Minsk in Moscow’s grip: How Russia subjugated Belarus without annexation» беларускай журналісткі Ганны Любаковой, старэйшай нярэзідэнтнай даследчыцы Еўразійскага цэнтра Atlantic Council.

Даклад аналізуе, як рэжым Лукашэнкі перайшоў ад «шчыльных адносінаў» з Масквой да поўнамаштабнай залежнасці ад Крамля без афіцыйнай анэксіі.

Падчас дыскусіі будуць разгледжаныя пытанні, як ЗША і іх саюзнікі могуць супрацьдзейнічаць паглыбленню падпарадкавання Беларусі Расіі.
Мадэратар дыскусіі - Браян Ўітмор, старэйшы нярэзідэнтны даследчык Еўразійскага цэнтра.

👉 Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы:
🔗 https://www.atlanticcouncil.org/event/report-launch-how-russia-subjugated-belarus-without-annexation/
👍2
🔥 Маланка! Разбітае сэрца пацана выступіць у Сепультуры Alive 27 лістапада. Самы культавы гурт Беларусі, бясконца іранічны і драйвовы, зайграе сэт для беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Далучайцеся да трансляцыі — будуць хіты і неспадзяванкі (хлопцы падрыхтавалі для вас сюрпрыз, і гэта проста ааааааа!)

💔 І, калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымлівайце праект і музыкантаў. Толькі ад гледачоў залежыць, ці будзе працягвацца Сепультура Alive. Ці змогуць людзі ў Беларусі трапіць на канцэрты любімых гуртоў. Ці зможам мы з вамі вось так, раз на месяц збірацца на ўтульныя трансляцыі. Усё гэта цяпер наша адказнасць і наш выбар. Падтрымлівайце праект, падтрымлівайце музыкантаў, а мы і далей будзем рабіць для вас крутыя канцэрты!

👻 Далучыцца да трансляцыі — https://youtube.com/live/Kqw0Eg6ePT4

❤️ Падтрымаць праект і музыкантаў — https://buymeacoffee.com/sepulive
5👍2
📖🌟 Далучайцеся да абмеркавання твора "Гісторыі ў прыцемках" Дзядзенкі Зміцера у рамках нашага анлайн-кніжнага клуба 10 снежня а 20:00 па Менску.

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне "Яйкі птушкі Рух" і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.

📖 Спампаваць

Чакаем вас на сустрэчы, якая пройдзе ў гэтым чаце 💫📖
👍31
Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы шчыра віншуе сяброўку Галоўнай управы, доктарку Тацьцяну Кулакевіч, з атрыманьнем прэстыжнай стыпендыі Fulbright! 🎉

У Польшчы Тацьцяна будзе праводзіць даследаваньне, прысьвечанае гандлю і сыстэмам стрымліваньня ва Ўсходняй Эўропе - у рэгіёне, які непасрэдна закранае і Беларусь.

Fulbright - адна з найаўтарытэтнейшых акадэмічных праграм у сьвеце, якая падтрымлівае даследаваньні, што спрыяюць пашырэньню ведаў пра сучасныя глабальныя выклікі. Праграма фінансуецца Дзярждэпартаментам ЗША і зьяўляецца вельмі канкурэнтнай.

Няхай гэтая праца прынясе новыя магчымасьці для праўдзівага дыялогу, для свабоды думкі і для будучыні, у якой Беларусь будзе вольнай і пачутай.
👍6🔥42
📚 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча - стрым на YouTube АБА!

16 лістапада запрашаем вас на асаблівы онлайн-паказ, прысвечаны юбілею Уладзіміра Караткевіча.

🎭 Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава падрыхтавалі ўнікальны спектакль, створаны на падставе дакументаў, лістоў, успамінаў і сведчанняў. Вы даведаецеся:
— як Караткевіч змагаўся з цэнзурай, каб надрукаваць свой першы гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»;
— як ён настойваў, каб убачыў свет эпас «Каласы пад сярпом тваім», дзе героі рыхтуюць паўстанне 1863–64 гг.;
— каго Караткевіч кахаў і з кім сябраваў, хто яму перашкаджаў і хто стаў яго анёлам-ахоўнікам.

🕰 16 лістапада (нядзеля)
21:30 - Варшава 🇵🇱
15:30 - Нью-Ёрк 🇺🇸
12:30 - Сан-Францыска 🇺🇸


Працягласць праграмы — 1 гадзіна 20 хвілін.
📖 У праграме прагучаць малавядомыя вершы, урыўкі з прозы, артыкулаў і лістоў.

Не прапусціце гэтую сустрэчу з жывым духам Караткевіча!
👉 Глядзіце на YouTube-канале АБА
👍4🔥1
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
👍4
Пачынаем праз 15 хвілін. Далучайцеся
https://www.youtube.com/live/C6e4C7mK6fw?si=lGcebqSOerBTx1kA
3👍2
🌌📕 Эндзі Ўір пра "Праэкт Авэ Марыя" - улюбёны раман мільёнаў і нашу наступную беларускую кнігу!

Падтрымаць выданне па-беларуску: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=XYLY2KQP3WEHQ

Аўтар бэстсэлера фантастыкі "Марсіянін" распавёў у інтэрвію для Grimdark Magazine, што натхняе яго пісаць, як ён працуе з навукай і чаму "Праэкт Авэ Марыя" стаў яго самай кранальнай гісторыяй.

Уір вырас на фантастыцы Азімава і Гайнлайна, а гумар у наратыве пераняў у Тэры Пратчэта.

🚀 Пра каханьне да космасу:
Я не памятаю часу, калі не цікавіўся космасам.

🛠 Пра працэс працы:
Ўір ведае галоўныя павароты сюжэту, але многія лепшыя ідэі прыходзяць падчас пісьма.

🔬 Пра складанасьць навукі ў "Праэкт Авэ Марыя":
"Я ўклаў больш даследаваньняў, чым ва ўсе папярэднія кнігі - фізіка, біялёгія, матэрыялазнаўства… Але я люблю працу над дэталямі».

⚙️ Пра тэхналёгіі ў кнізе:
Ўір сьвядома робіць стаўку на "старыя, правераныя тэхналёгіі", бо чалавецтва ў гісторыі ня мае часу распрацоўваць новыя - трэба дзейнічаць хутка, каб выжыць.

🌍 Сюжэт "Праэкт Авэ Марыя":
Галоўны герой прачынаецца на борце карабля, не памятаючы свайго імя. Побач - два мёртвыя члены экіпажа. І толькі пазней ён разумее: ён - апошні шанец чалавецтва выратавацца ад глябальнай катастрофы.

І цяпер галоўнае для нас!

Project Hail Mary выходзіць па-беларуску!

AБA выступае інфармацыйным партнэрам выданьня, а праэкт ініцыяваны беларусам ЗША, які хоча зрабіць сусьветную навуковую фантастыку даступнай чытачам на роднай мове.

🧡 Дапамажыце нам выдаць беларускі пераклад: рэдакцыя, дызайн, друк - усё залежыць ад падтрымкі дыяспары.

🔗 Падтрымаць збор: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=XYLY2KQP3WEHQ
3👍1
🏆 Фота на памяць. Уручэнне Прэміі імя Ежы Гедройця-2025: як гэта было?

Сёлета audiobooks.by мела гонар прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі адразу ў чатырох ролях:

🤝 былі партнёрамі праекта;
📖 а таксама — аўдыявыдаўцамі «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага;
🎁 уручалі спецыяльны прыз — сертыфікат на агучку адной з кніг кароткага спісу Прэміі;
🎧 агучвалі буктрэйлеры да кніг-фіналістак.

Сціпла скажам, што з усімі гэтымі ролямі мы справіліся няблага 😉 Шчыра дзякуем усім, хто сачыў за прэміяй, браў удзел у галасаванні, цудоўным арганізатарам, партнёрам, аўтаркам і аўтарам, чытачам і чытачкам. Убачымся і пачуемся праз год!

📸 А за фотаздымкі дзякуем Аляксандру Драгавозу!
7👍2
Амэрыканскі кангрэсмэн Коэн напісаў ліст беларускай палітзьняволенай Калесьнікавай: «Мы не забыліся на Вас»

https://smarturl.click/13Rwo

Ліст з Кангрэсу ЗША беларускай палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай накіравалі ў калёнію № 4 у Гомель. Свабодзе стаў вядомы зьмест ліста, напісанага па-беларуску.

У ім дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША дэмакрат Стыў Коэн запэўнівае Марыю Калесьнікаву, што яе сябры па ўсім сьвеце не забыліся на яе і іншых палітвязьняў Беларусі.

«Мы працягваем падтрымліваць Вас і ўсіх палітвязьняў у Беларусі, якія застаюцца несправядліва зьняволенымі за свае мірныя перакананьні, і працягваем дамагацца таго, каб забясьпечыць Вашу свабоду і свабоду Беларусі. Я разумею, што Вы церпіце ад пагаршэньня здароўя і нечалавечых умоваў, такіх як ізаляцыя і адсутнасьць сувязі з вонкавым сьветам, знаходзячыся ў закладніках».

«Зь нецярпеньнем чакаю таго дня, калі Вы зможаце прыехаць у Вашынгтон і быць разам з усімі намі на свабодзе».

На фота: Марыя Калесьнікава, архіў
10👍3
🙋‍♀️ Таццяна Заміроўская ў Вашынгтоне

У суботу, 22 лістапада, у межах міжнароднага кангрэсу Асацыяцыіі славістаў (ASEEES) у Вашынгтоне адбудзецца імпрэза "Belarus as a Ghost Light: Metaphysical Cabaret" з пісьменніцай Таццянай Заміроўскай і музыкай Алесяй Манькоўскай.

Вас чакае сумеснае музычнае чытанне спалучае літаратуру, музыку і перформанс, каб даследаваць Беларусь як "прывіднае святло" на сённяшняй культурнай сцэне.

Уваход вольны. А па спасылцы глядзіце праграму адмысловай секцыі ў межах кангрэсу - "Belarusian Stream". Там багата цікавых падзей.

📆 Дата: 22 лістапада
Час: 18.30 (час мясцовы)
📍Месца: вестыбюль, Kalorama, Washington, Hilton

А ў нядзелю, 23 лістапада, ужо па-за межамі Кангрэсу ў Кенсінгтане адбудзецца сустрэча з Таццянай Заміроўскай.

Уваход вольны. Адзначайцеся ў падзеі на фэйсбуку.

📆 Дата: 23 лістапада
Час: 15.00 (час мясцовы)
📍Месца: Kensington Town Hall, 3710 Mitchell St, Kensington
👍2🔥2👎1👏1
⁉️Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Па стане на 21 лістапада 2025 года спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае ўжо 1883 старонак, і гэтая лічба працягвае расці. За апошнія пяць гадоў беларускія суды прызналі каля васьмі тысяч інфармацыйных прадукцый «экстрэмісцкімі», у тым ліку асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках актывістаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і звычайных грамадзян.

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што азначае такое прызнанне, якія наступствы яно мае і як павінен дзейнічаць уладальнік старонкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119125

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
1🤬1🙏1
🌿 Анлайн-курс «Ад выгарання да рэсурсу» ад Nation of Leaders

→ Праграма для тых, хто адчувае стому, апатыю, страчвае энергію і хоча вярнуць сабе сілы і ўнутраную апору. Курс дапаможа лепш разумець свой стан і навучыцца мякка аднаўляцца.
▫️ Старт навучання: 1 снежня.

Праграма:
- Разуменне, як працуе выгаранне і стрэс
- Навыкі аднаўлення і падтрымання балансу
- Практыкі клопату пра сябе без віны
- Інструменты супраць трывогі, пракрастынацыі і перфекцыянізму
- Вяртанне кантакту з жаданнямі, каштоўнасцямі і апорамі.

▫️ Фармат: 3 тыдні навучання, 6 модуляў, кароткія відэалекцыі (да 15 хвілін), канспекты і практычныя заданні, зваротная сувязь, групавыя вэбінары і супольнасць.
Курс створаны так, каб не перагружаць, а паступова вяртаць сілы.

Ддл: 30 лістапада.
🔗 Запісацца на курс

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👍1
🎄 Падорым Калядны цуд дзецям палітвязьняў!

BYSOL запусьціў штогадовы калядны збор для падтрымкі сем’яў палітвязьняў і таго, каб кожнае дзіця атрымала свой маленькі цуд. На кожнае дзіця плануецца сабраць 100 еўра, каб у доме зьявілася сапраўднае сьвята.

Сёлета чакаецца больш за 200 заявак — значыць, нам разам трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Гэта вялікая сума, але беларуская салідарнасьць не раз даказвала: калі мы разам, няма немагчымага.
Кожны ваш унёсак важны. Кожная ахвяра — гэта частка вялікага цуду.

💛 Далучайцеся да каляднага збору і дарыце дзецям палітвязьняў адчуваньне дабра і надзеі.
Нават калі дарослы сьвет бывае жорсткім, у ім усё роўна ёсьць тыя, хто абірае сьвятло.

👉 Падтрымаць
👍32
The American Coalition for Ukraine is deeply alarmed by reports that the Trump Administration is pressuring Ukraine to accept a 28-point so-called “peace plan” that in reality amounts to surrender and appeasement. Even more disturbing are threats to halt military aid and intelligence support if Ukraine refuses to comply.

Such coercion undermines Ukraine’s sovereignty, rewards Russian aggression, and endangers global security.

Now is the moment to act.
Your voice matters and it is urgently needed.

👉 Contact your members of Congress today. 👈

Tell them the United States must not force Ukraine into a deal that legitimizes Russia’s war of aggression or abandons Ukraine’s fight for freedom.
👍4