Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Набліжаецца 25 сакавіка, а значыцца беларускія суполкі рыхтуюцца да Дня Волі паўнамаштабна!
24.03 - Філадэльфія - Узняцце Беларускага БЧБ сцяга ў Philadelphia City Hall - https://fb.me/e/YtNG1lEb
24.03 - Бостан - Узняцце Бел-Чырвона-Белага Сцяга на Boston City Hall (з удзелам Светланы Ціханоўскай)- https://fb.me/e/3qpGAy168
__________
25.03 - Філадэльфія - https://fb.me/e/PmOz361J
25.03 - Вашынгтон ДыСі (з удзелам Светланы Ціханоўскай) - https://fb.me/e/5xmBeiuki
25.03 - Бостан https://fb.me/e/3mtZKctaQ
25.03 - Атланта - https://fb.me/e/ZYZFnOAn
25.03 - Марысвіл (NC) - https://fb.me/e/4bmVnnzy2
25.03 - Джэксанвіль - https://www.facebook.com/groups/234832194450108/posts/891611412105513
25.03 - Тампа - https://facebook.com/events/s/%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C-%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%96-%D1%83-%D1%82%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D0%B5/237037665368367/
25.03 - Маямі - https://facebook.com/events/s/%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8C-%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%96/230064469477683/
25.03 - Сан Францыска - https://fb.me/e/40YVtB92O
25.03 - Сакрамента - https://fb.me/e/uMM2AVhx8
25.03 - Лас Анджэлес - https://fb.me/e/2Q9TpHqst
25.03 - Сан Дыега - https://fb.me/e/10SF0uN0z
25.03 - Сіэтл - Гуканне Вясны і Дзень Волі https://fb.me/e/4loOLV4K3
________
26.03 - Нью-Ёрк - https://fb.me/e/3jH4ufNlL
26.03 - Чыкага - https://fb.me/e/4dGuOJN3q
🔥3👍2
Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на серыю анлайн-варкшопаў, прысвечаных тэме мэнэджмента арганізацый грамадзянскай супольнасці ў часы крызіса.

📍 Як трапіць на варкшопы?
Да ўдзелу ў серыі варкшопаў запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека.

Зарэгістравацца можна як на адзін занятак, так і на ўсе чатыры анлайн-воркшопа.
ЗАПОЎНІЦЬ ЗАЯЎКУ
НЕ ПАЗНЕЙ ЗА 2 ТРАЎНЯ
🔽🔽🔽
https://bit.ly/3Lc6oRi
Пра вынікі адбору мы паведамім 3 траўня.
Па пытаннях звяртайцеся:
capacity@belhumanrights.house.

Спасылка на арыгiнальны пост
Celebration of 105th Anniversary of Belarus Freedom Day 2023!

The most important holiday for Belarusians is Belarus Freedom day 🤍❤️🤍
Watch a video of how Belarusians have celebrated Freedom Day with support of ABA in Boston, Chicago, Philadelphia, San Francisco, Sacramento, San Diego, Los Angeles, Atlanta, Miami, Raleigh, NC, Washington DC and other US cities on March 25th 2023.

Watch Video in English & Belarusian

Long Live Belarus!
2🔥1
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

📖 “Cтомленасць” ад тэмы палітычных зняволеных забівае матывацыю і ўганяе ў дэпрэсію. Відавочна, што ніхто не чакаў такой працяглай барацьбы з аўтакратамі постсавецкіх рэжымаў, якія для захавання ўлады здольныя развязваць войны. Дэмакратыя і права не перамаглі ў Беларусі, і гэтыя лічбы з новымі жахлівымі падрабязнасцямі штодзённых рэпрэсій - жывы напамінак аб няўдачы.

Перш за ўсё, варта адкінуць жаданне ўпадаць у развагі і спрэчкі, якія пачынаюцца або заканчваюцца з "калі б". Ніхто не мог прадугледзіць, у якім кірунку будзе развівацца беларускі пратэст, як далёка будзе гатовы зайсці дыктатар і на якую дапамогу ён можа разлічваць з боку расейскага ФСБ-шнага кіраўніцтва. Мы маем тое, што маем. У тым ліку неймаверная колькасць палітычных зняволеных, якія працягваюць барацьбу за лепшы свет, але ўжо ў засценках дыктатуры. Як жа быць зараз, практычна праз 3 гады пасля лёсавызначальных для Беларусі падзей? Чым мы можам дапамагчы палітычным вязням?

Адказ будзе вельмі просты, настолькі просты, што нехта спалохаецца паверыць, што гэта працуе..

➡️ Чытай наш новы артыкул на сайце ⬅️
2
📍Для большай зручнасцi сабралi ўсе нашыя спасылкi ў адным месцы, далучайцеся! https://linktr.ee/aba.together
❤️
6👍1
У ноч з 8га на 9е траўня гітлераўская Германія падпісала капітуляцыю, якая знаменавала канец Другой сусьветнай вайны для Эўропы.
У гэтыя дні мы шануем памяць усіх ахвяраў гэтай кровапралітнай вайны.

Прарасейскія прапаганда, як нашчадак савецкай, прымушае нас думаць, што для Беларусі Другая сусьветная вайна пачалася ў 1941м. На самой справе для Беларусі вайна пачалася ў верасьні 1939, калі Савецкі Саюз па змове з фашысцкай Германіяй, якая была прапісана ў сакрэтных пратаколах Пакта Молатава-Рыбентропа, напаў на Польшчу і Заходнюю Беларусь.

Беларусь – адна з краін, якая больш за ўсё пацярпела пад час 2й сусьветнай вайны. Беларусы пакутавалі ад савецкага таталітарнага рэжыму, ад жудасных злачынстваў супраць чалавецтва нямецка-фашысцкіх войскаў.

Наступствы вайны з для Беларусі былі страшэнныя. Была разбурана 209 гарадоў, у тым ліку амаль поўнасьцю Менск. Была разбурана і спалена каля 9200 вёсак. Зьнішчана 10338 прамысловых прадпрыемстваў і амаль усе электрастанцыі. Транспарт таксама знаходзіўся ў заняпадзе. Пасьля Рэйкавай вайны былі зьнішчаны амаль усе чыгуначныя шляхі.
Беларусь згубіла трэць свайго насельніцтва.

Ужо шмат дзесяцігодзьдзяў мы чуем, што вайна – гэта катастрофа і трагедыя. Мы кажам «Ніколі зноў». Але ў 21 ст. мы, нашчадкі, тых, хто пакутавалі ад вайны, самі сталі сьведкамі вайны і злачынстваў, якую разьвязала Расея супраць насельніцтва Украіны пры падтрымцы не легітымнага пра расейскага рэжыму Лукашэнкі.

І ў гэтыя дні, як ніколі, хочацца сказаць, што мы, беларусы, супраць вайны і расейскай агрэсіі. Наш маральны абавязак спрыяць разьвіцьцю дэмакратычных каштоўнасьцяў, шанаваць свабоду і правы кожнага чалавека, каб такія трагедыі не паўтараліся ў будучыні!
4
📍21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

Беларусы ЗША далучаюцца да іншых гарадоў свету на акцыі салідарнасьці ў падтрымку беларускіх палітзьняволеных і ўшанаванне памяці Вітольда Ашурка.
Акцыі да дня палітзьняволеных Беларусі пройдуць у наступных гарадах ЗША пры падтрымцы Асацыяцыi Беларусаў у Амэрыцы і ініцыятывы Майстэрні паштовак салідарнасці!

Далучайцеся ў сваiм горадзе👇

💌Сан-Францыска
Пятніца, 19га траўня, 7 pm PDT
Belmont, CA
Спасылка на сустрэчу

💌Дэтройт
Субота, 20га траўня, 2 pm ЕDT
Bridgeport Charter Township, Michigan
Спасылка на сустрэчу

💌Нью-Ёрк
Нядзеля, 21 траўня, 1 pm ЕDT
Sheep Meadow- Central Park
Спасылка на сустрэчу

💌Чыкага
Нядзеля, 21 траўня, 1 pm CDT
Спасылка на сустрэчу

💌Філадэльфія
Нядзеля, 21 траўня, 12 pm ЕDT
Philadelphia Museum of Art
Спасылка на сустрэчу

#свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners

⬜️🟥⬜️⬜️❤️⬜️

Вясна. Правы чалавека ў Беларусі / Viasna. Human rights in Belarus
Association of Belarusians in America
Belarusians in the US. Разам лягчэй
Belarus Freedom - Philadelphia
Belarus SF
Belarusians in Chicago
Майстэрня паштовак салідарнасці
6
Чытайце інтэрв’ю на Нашай Ніве з першай Прэзідэнткай АБА, Надзеяй Нортан!
👍21
Forwarded from Наша Ніва
«Мы вартыя свабоды». Знакамітая беларуска з Амерыкі пра досвед збору подпісаў на выбарах розных гадоў і тое, што варта рабіць беларусам за мяжой

Надзея Нортан яшчэ ў 2001-м спрычынілася да прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Ганчарыка. За гэты час ёй давялося шмат перажыць і ў выніку асталявацца ў ЗША, але ўсё гэта не прымусіла жанчыну змяніць свае прынцыпы. 

https://nashaniva.com/313366

Без VPN — па гэтай спасылцы.
8👍2
Forwarded from Наша Ніва
Як падрыхтавацца да пераходу мяжы?

З пачатку мая на мяжы ўзмацніўся надгляд — цяпер людзей правяраюць нават на мяжы з Расіяй. Расказваем, што могуць паглядзець або пра што спытаць, як абараніць сябе і прайсці кантроль з меншым стрэсам.

Глядзіце карткі альбо чытайце тэкст па спасылцы.
2
Апошняе інтэрв'ю з Вітаўтам Кіпелем!

💥На дзень Народзінаў і ў гонар шанавання памяці Вітаўта Кіпеля сябры Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы выпусцілі апошняе інтэрв’ю з выбітным дзячом беларускай дыяспары!

Сёньня 30-га траўня, яму б споўнілася 96 год. Летась, сябрам АБА пашчасціла ўзяць у яго інтэрв’ю і распытаць пра яго жыцьцё і грамадзкую справу.
Мала хто ведае, што дзякуючы спадару Вітаўту і яго паплечнікам, сёньня мы маем магчымасьць у сваіх амэрыканскіх пашпартах пазначыць, што наша нацыянальнасць “беларусы”, што дзякуючы яму прэзыдэнт Рычард Ніксан прыязджаў у Беларусь, ды шмат чаго іншага.

🎥Глядзіце вялікую размову па спасылцы і дзяліцеся ў сваіх сац.сетках, каб мага больш беларусаў пачула думкi i развагі вялікага беларуса пра так горача ім любiмую Беларусь!

🕯Старонка памяці Вітаўта Кіпеля

📌Падпiсвайце i сачыце за навiнамi ад ABA
👍61