Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Беларускі добраахвотнік Палка Каліноўскага Зьміцер прыехаў лячыцца ў ЗША, дзякуючы фонду Revived Soldiers Ukraine (поўнае імя і прозьвішча не раскрываецца ў мэтах бясьпекі яго блізкіх у Беларусі).

Зьміцер бараніў народ Украіны ад расейскіх акупантаў, але быў цяжка паранены ў нагу і руку пад Бахмутам у студзені 2023 года. Нейкі час ён лекаваўся ў Польшчы, але вынікаў асаблівых не было, зараз будзе лячэньне ў ЗША. Каб пакрыць перавоз, і сэрвісы, што не пакрываецца мэдыцынскай страхоўкай, патрэбна сума ў $25,000 (згодна з падлікамі каманды RS)

Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы адчыняе асобны збор, сродкі якога будуць перададзены Фонду Revived Soldiers Ukraine на лячэньне нашага земляка.
Калі ласка, давайце падтрымаем і пакажам сілу нашай салідарнасьці з нашым сьмелым беларускім добраахвотнікам!
Ваша ахвяраванне не абкладаецца падаткам для рэзідэнтаў ЗША (tax-deductible)
Спасылка на збор: https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2
🔥2
⚡️Запрашаем на II сустрэчу беларускіх бізнесоўцаў у Бэй Эрыi, Kaлiфорнiя.

November 2, 1 pm, Walnut Creek, CA

У межах падрыхтоўкі да першага беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне на пачатку 2024 году, мы зрабілі апытанне для бізнесоўцаў у ЗША. Aсацыяцыя беларускага бiзнесу за мяжой (ABBA) атрымалa шмат прапаноў і мы разам запрашаем вас абмяркаваць іх і ўступныя вынікі апытання падчас жывых сустрэчаў.

🔻Што чакаецца:

▪️Разам шукаем вырашэнні складаных пытанняў. У тым ліку будзе магчымасць абмеркаваць з адвакатам візавыя пытанні і легалізацыю.
▪️Абмяркуем канцэпт і магчымы склад спікераў форуму ў Вашынгтоне.
▪️Распавядзем пра сяброўства ў АВВА: карысці, магчымасці і перспектывы.
▪️З сузаснавальнікам Free SPOrT Міхаілам Залеўскім абмяркуем правядзенне спартовай падзеі Point of Unity, якая плануецца ў межах бізнес-форуму ў Вашынгтоне.
▪️Нэтворкінг і магчымасць распавесці пра ваш бізнес або ідэю.
▪️Вечарына ў бары.

November 2, 1 pm, Walnut Creek, CA
Рэгістрацыя
Магчыма далучыцца онлайн.

Сустрэча адбываецца пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АBA) i суполкi Беларусаў Сан Францыска (Belarus SF).

Плануюцца таксама сустрэчы ў Вашынгтоне і Сакрамэнта. Падрабязнасці хутка.
6
У чарговым выпуску "З намі цікава" мы паразмаўлялі з беларускім актывістам суполкі Філядэльфіі, сябрам АБА, Глебам Івашкевічам, які распавёў пра ўдзел у пратэстным руху ў Беларусі, палітычны пераслед, ад'езд у ЗША і пра сваю актыўную валянтэрскую дзейнасьць у Амэрыцы.
Зараз Глеб займаецца зборам гуманітарнай дапамогі для беларускіх палітычных уцекачоў, якія прыязджаюць у Польшчу і Літву.

Спасылка на відэа
https://youtu.be/AuPXfdgOxjU?si=ajzMKXlDCPMF7lSO

Каб дапамагчы Глебу сабраць гуманітарную дапамогу для беларусаў зьвяртайцеся да яго ў Фэйсбуку.
https://www.facebook.com/profile.php?id=100072065793546

ці пішыце ў сацсеткі АБА
https://linktr.ee/aba.together
👏2
🕯Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў у ЗША і Канадзе, 1937-2023.

#ночпаэтаў #ЗША_Kaнада

Сёлета, імпрэзы па ўшанаваньню памяці беларускіх паэтаў і літаратараў, забітых у Чорную ноч з 29-га на 30е кастрычніка адбудзецца ў Паўночнай Амэрыцы ў двух фарматах, выбірайце зручны для вас, каб мы помнілі й не дапусьцілі паўтарэньня гэтай драматычнай падзеі беларускай гісторыі ХХ ст.

🕯Offline Events:
🔻10/28 - New York, 6 pm EST
Address: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY - BAZA
https://fb.me/e/9xQBjqRZb

🔻10/29 - San Francisco - 6:30 pm PST - Belarus SF
Address: 450 San Antonio Road, Mountain View, CA
https://fb.me/e/4Dla5Lmvv

🔻10/29 - Toronto - 7 pm EST
Address: 524 St Clarens Ave, Toronto, ON - BCA & BINIM Canada
https://fb.me/e/55fX4wVsf

🕯Online Events:
🔻10/29 - 3 pm EST/12 pm PST
https://fb.me/e/3UHelzllo
ABA

🔻10/29 - 7 pm eST/ 4 pm PST
BCA & BINIM Canada
Дэталi па спасылцы

#ночпаэтаў #ночпаэтаў2023
3
Support Zmitser's Recovery Journey: A Belarusian Hero!

Join us in making a difference today! 

Zmitser, a courageous Belarusian fighter of Kalinousky Regiment, who stood with Ukraine against Russian occupiers, now needs our help in the USA. He was wounded in action near Bakhmut in January 2023. Treatment in Poland didn't bring the results he desperately needs.

To ensure Zmitser's recovery, we need $25,000 for transportation and specialized care not covered by insurance. The Association of Belarusians in America is leading the charge to support Zmitser's treatment through a dedicated fundraiser. Your donation is tax-deductible for US residents.

The Revived Soldiers Ukraine Fund, renowned for saving the lives of Ukrainian and Belarusian soldiers, is playing a crucial role in this mission.

Let's stand with this brave fighter on his journey to recovery.

Donate 👉 on PayPal

Please share and invite your friends to help our Belarusian Hero!
8👍1
Новым госьцем выпуску "З намі цікава" стаў вольны падарожнік, блогер, журналіст і вулічны артыст Аляксандр Гойшык, які распачаў кругасьветнае падарожжа ў кастрычніку 2021 г.
Мы паразмаўлялі з Аляксандрам пад час яго візіту ў ЗША пра яго падарожжа вакол сьвету, яскравыя моманты з яго вандровак і пляны на будучыню.

Спасылка на відэа
https://youtu.be/rgWwpdL_TRg?si=MmTAWqWzIeK5kshl

Каб сачыць за падарожжам Аляксандра падпісвайцеся на яго сацсеткі
https://www.facebook.com/zaza.gashek

https://www.instagram.com/alex_valacuga/?utm_source=ig_web_button_share_sheet&igshid=OGQ5ZDc2ODk2ZA==

А таксама падпісвайцеся на сацсеткі АБА
https://linktr.ee/aba.together
👍4
12 лістапада, ў трэцюю гадавіну забойства Рамана Бандарэнка дыктатарскім рэжымам Лукашэнка беларускі актывіст з ЛА Андрэй Цяпін ладзіць культурную сустрэчу для збора сродкаў на набыцце аптэчак для Ўкраіны. Разам мы выратуем больш за 30 жыццяў!

Патрэбна сабраць $1800
Гэта хопіць на 15 аптэчак. Кожная выратоўвае ад 1 да 4 жыццяў.
Збор працягнецца да 12 лістапада ўключна.

Ваш донат на $30 і вышэй - КВІТОК. Дзецям да 10 - вольна.

Спасылка на фандрайзінг:
https://aba-together.org/aba-affiliated

Дата: 12 лістапада, нядзеля
Час: 5PM - 10PM
Месца: Solar Space DTLA
656 S Los Angeles St, LA, 90014

Падрабязнасці і праграма івэнта па 👉спасылцы!
Заўтра Aсацыяцыя беларускага бiзнесу за мяжой (ABBA) запрашае на II сустрэчу беларускіх бізнесоўцаў у Бэй Эрыi, Kaлiфорнiя.

November 2nd | 1 - 4 pm
🏢1990 North California Blvd, 1st Floor Walnut Creek, CA
Mt. Diablo Amenity Room (Conference Room)
📍https://maps.app.goo.gl/URjM4gmzZ7qzJ1fp6

Underground parking is available until 5 pm, 4$ per hour
Follow ABBA signs

🔻Што чакаецца ў праграме:

▪️Разам шукаем вырашэнні складаных пытанняў. У тым ліку будзе магчымасць абмяркаваць з эміграцыйным адвакатам візавыя пытанні і легалізацыю;
▪️Абмяркуем канцэпт і магчымы склад спікераў на бiзнэс- форумe ў Вашынгтоне ў лютым 2024;
▪️Распавядзем пра сяброўства ў АВВА: карысці, магчымасці і перспектывы.
▪️З сузаснавальнікам Free SPOrT Міхаілам Залеўскім абмяркуем правядзенне спартовай падзеі Point of Unity у межах бізнес-форуму ў Вашынгтоне;
▪️Нэтворкінг і магчымасць распавесці пра ваш бізнес або вашу бізнэс-ідэю.

🍸Пасля сустрэчы - вечарына ў бары, каля 5 pm
Bar Camino, 1470 N Broadway, Walnut Creek, CA
📍https://maps.app.goo.gl/hdRNqT5vAzU4ThD68

👉Рэгістрацыя па спасылцы
Далучыцца онлайн.

Сустрэча адбываецца пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АBA) i суполкi Беларусаў Сан Францыска
(Belarus SF).
Да дня ўшанаваньня памяці памерлых, да Дзядоў, глядзіце інтэрв’ю журналіста Эўрарадыё, Зміцер Лукашук з беларускім бардам, пісьменьнікам, перакладчыкам, і журналістам Сяржуком Сокалаў-Воюшам на беларускіх могілках у Нью Джэрзі. Цікавая размова пра мову, гісторыю, дэмсілы, пра аб’яднаньне беларусаў і выбітных землякоў.

Спасылка на відэа 👇

https://youtu.be/nOlsjGVvHto?si=XP1IasjI_eInur4c

Ніжэй пакідаем адрасы могілак, для тых, хто цікавіцца гісторыяй дыяспары і жадае наведаць гэтыя месцы самі.

📍Belarusian Saint Mary of Zyrovicy Cemetery
Dunhams Corner Rd, East Brunswick, NJ 08816

📍St Euphrosynia Belarusian Cemetery, 38-40 Hillside Ave, South River, NJ 08882

P.S. За арганізацыю сустрэчы і інтэрв’ю дзякуем сябрам АБА Natallia Ka і краме Litarka а таксама Hanna Sharko
1
🎁Падорым Калядны цуд для дзяцей беларускіх палітвязьняў

Каляды - гэта час, калі людзі чакаюць цудаў і чараўніцтва.  Летась мы разам з вамі змаглі падарыць гэтае чараўніцтва тым дзецям, чые мамы і таты зараз за кратамі. 
У гэтым годзе шэсьць партнёрскіх арганізацый сабраліся разам, каб аб'яднаць сем'і палітвязьняў з беларусамі ўсяго сьвету і падарыць цёплую атмасферу дзецям нашых герояў.

🔺 Арганізатары акцыі:

▪️Дабрачынны фонд «Краіна для жыцьця»
▪️Праваабарончая ініцыятыва “Dissidentby”
▪️Дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB»
▪️Народныя Пасольствы Беларусі
▪️Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы (AБA)

🔺 Хто можа напісаць ліст?

▪️дзеці ад 0 да 16 гадоў, чые бацькі-палітвязьні зараз за кратамі
▪️дзеці ад 0 да 16 гадоў, чые бацькі- палітвязьні ўжо вызваліліся

Як і ў мінулым годзе, мы прапануем напісаць лісты на нашу Калядную пошту, у якіх дзеці распавядуць, якія падарункі хацелі б знайсьці пад каляднай ялінкай.  Калі дзеці маленькія, то ім могуць дапамагчы дарослыя.  Таксама прымацоўвайце малюнкі дзяцей у анкету. 
Форму для ўдзелу ў акцыі можна запоўніць тут 👉https://forms.gle/si2teaxfPoepK3yr8

*заяўкі на падарункі для дзяцей з асаблівасьцямі да 19 гадоў уключна

🔺 Хто можа стаць Зюзяй?

▪️любы неабыякавы чалавек;
▪️дыяспары беларусаў ва ўсім сьвеце;
▪️любая арганізацыя ці ініцыятыва.

Кожны чалавек можа дазволіць сабе стаць сапраўдным чараўніком, асабліва калі гаворка ідзе пра дзяцей.  Бо гэта так проста і прыемна - выканаць жаданьне аднаго ці некалькіх дзяцей.
Калі вы адчулі, што гатовы стаць Зюзяй і падарыць радасьць тым, у каго рэжым забраў мам або тат, то анкету на ўдзел можна запоўніць тут 👉 https://forms.gle/Zpw9NQhsw61f14bk8

‼️Збор заявак будзе доўжыцца да 3 сьнежня 2023 года ўключна

Калі вы хочаце павіншаваць дзяцей палітвязьняў праз фонд "Краіна для жыцьця", проста пералічыце кошт падарунка на рахунак фонду [арганізацыя дае справаздачу аб мэтавым выкарыстаньні сродкаў] 👉 https://buy.stripe.com/8wMeX6aIc7OFbEk004

Калядная Пошта адкрытая 🎉
Далучайцеся 🙌
Давайце разам рабіць дабро і цуд ☺️
👏2👍1
3 лістапада 1882 нарадзіўся выбітны беларускі клясык - Якуб Колас.
Прапануем вам паслухаць яго верш "Сябрам" , які зачытала сяброўка борда АБА - Марыя з Сан Дыега
5👍1
❗️ Увага: у вас ёсць магчымасць выйграць унікальны прыз❗️

Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы праводзіць акцыю, прымеркаваную да Дня Салідарнасьці з Беларусьсю 12 лістапада. Разыгрываецца выцінанка герба Пагоня, вырабленая Вольгай Палуніцай і падпісаная Сьвятланай Ціханоўскай падчас яе візіту ў ЗША на Дзень Волі ў 2023 г. Прыз ахвяраваны суполкай Belarusians of Washington DC.

Наша мэта: сабраць грошы на аперацыю і рэабілітацыю параненага ваяра Палка Каліноўскага, які зараз знаходзіцца ў ЗША і чакае нашай дапамогі.

Умовы:
* Ахвяраваць на збор.
* Паведаміць аб гэтым арганізатарам (Публічна, або напісаць АБА у асабістыя)
* Выцінанка будзе ўручаная асобе, якая зробіць самы вялікi данат да 12:00 PM EST 12 лістапада 2023 года, якi перавысiць $230 (самы вялікі данат да сёньня).
* Калі ні адзiн данат не перавысiць $230, то прыз будзе разыграны сярод топ-10 донараў да 12:00 PM EST 12 лістапада.
* Удзельнікі павінны быць гатовымі падзяліцца паштовым адрасам для перасылкі або прыехаць у Вашынгтон, каб забраць асабіста.
🔥2👍1