Да дня ўшанаваньня памяці памерлых, да Дзядоў, глядзіце інтэрв’ю журналіста Эўрарадыё, Зміцер Лукашук з беларускім бардам, пісьменьнікам, перакладчыкам, і журналістам Сяржуком Сокалаў-Воюшам на беларускіх могілках у Нью Джэрзі. Цікавая размова пра мову, гісторыю, дэмсілы, пра аб’яднаньне беларусаў і выбітных землякоў.
Спасылка на відэа 👇
https://youtu.be/nOlsjGVvHto?si=XP1IasjI_eInur4c
Ніжэй пакідаем адрасы могілак, для тых, хто цікавіцца гісторыяй дыяспары і жадае наведаць гэтыя месцы самі.
📍Belarusian Saint Mary of Zyrovicy Cemetery
Dunhams Corner Rd, East Brunswick, NJ 08816
📍St Euphrosynia Belarusian Cemetery, 38-40 Hillside Ave, South River, NJ 08882
P.S. За арганізацыю сустрэчы і інтэрв’ю дзякуем сябрам АБА Natallia Ka і краме Litarka а таксама Hanna Sharko

❤1
🎁Падорым Калядны цуд для дзяцей беларускіх палітвязьняў ❗
Каляды - гэта час, калі людзі чакаюць цудаў і чараўніцтва. Летась мы разам з вамі змаглі падарыць гэтае чараўніцтва тым дзецям, чые мамы і таты зараз за кратамі.
У гэтым годзе шэсьць партнёрскіх арганізацый сабраліся разам, каб аб'яднаць сем'і палітвязьняў з беларусамі ўсяго сьвету і падарыць цёплую атмасферу дзецям нашых герояў.
🔺 Арганізатары акцыі:
▪️Дабрачынны фонд «Краіна для жыцьця»
▪️Праваабарончая ініцыятыва “Dissidentby”
▪️Дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB»
▪️Народныя Пасольствы Беларусі
▪️Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы (AБA)
🔺 Хто можа напісаць ліст?
▪️дзеці ад 0 да 16 гадоў, чые бацькі-палітвязьні зараз за кратамі
▪️дзеці ад 0 да 16 гадоў, чые бацькі- палітвязьні ўжо вызваліліся
Як і ў мінулым годзе, мы прапануем напісаць лісты на нашу Калядную пошту, у якіх дзеці распавядуць, якія падарункі хацелі б знайсьці пад каляднай ялінкай. Калі дзеці маленькія, то ім могуць дапамагчы дарослыя. Таксама прымацоўвайце малюнкі дзяцей у анкету.
Форму для ўдзелу ў акцыі можна запоўніць тут 👉https://forms.gle/si2teaxfPoepK3yr8
*заяўкі на падарункі для дзяцей з асаблівасьцямі да 19 гадоў уключна
🔺 Хто можа стаць Зюзяй?
▪️любы неабыякавы чалавек;
▪️дыяспары беларусаў ва ўсім сьвеце;
▪️любая арганізацыя ці ініцыятыва.
Кожны чалавек можа дазволіць сабе стаць сапраўдным чараўніком, асабліва калі гаворка ідзе пра дзяцей. Бо гэта так проста і прыемна - выканаць жаданьне аднаго ці некалькіх дзяцей.
Калі вы адчулі, што гатовы стаць Зюзяй і падарыць радасьць тым, у каго рэжым забраў мам або тат, то анкету на ўдзел можна запоўніць тут 👉 https://forms.gle/Zpw9NQhsw61f14bk8
‼️Збор заявак будзе доўжыцца да 3 сьнежня 2023 года ўключна
Калі вы хочаце павіншаваць дзяцей палітвязьняў праз фонд "Краіна для жыцьця", проста пералічыце кошт падарунка на рахунак фонду [арганізацыя дае справаздачу аб мэтавым выкарыстаньні сродкаў] 👉 https://buy.stripe.com/8wMeX6aIc7OFbEk004
Калядная Пошта адкрытая 🎉
Далучайцеся 🙌
Давайце разам рабіць дабро і цуд ☺️

Google Docs
Стань Дедом Морозом / Become Santa Claus
Каждый человек может позволить себе стать настоящим волшебником, особенно если речь идет о детях. Ведь это так просто - исполнить желание одного конкретного ребенка и подарить ему новогодний подарок. Если вы почувствовали, что готовы стать Дедом Морозом и…
👏2👍1
3 лістапада 1882 нарадзіўся выбітны беларускі клясык - Якуб Колас.
Прапануем вам паслухаць яго верш "Сябрам" , які зачытала сяброўка борда АБА - Марыя з Сан Дыега

❤5👍1
❗️ Увага: у вас ёсць магчымасць выйграць унікальны прыз❗️
Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы праводзіць акцыю, прымеркаваную да Дня Салідарнасьці з Беларусьсю 12 лістапада. Разыгрываецца выцінанка герба Пагоня, вырабленая Вольгай Палуніцай і падпісаная Сьвятланай Ціханоўскай падчас яе візіту ў ЗША на Дзень Волі ў 2023 г. Прыз ахвяраваны суполкай Belarusians of Washington DC.
Наша мэта: сабраць грошы на аперацыю і рэабілітацыю параненага ваяра Палка Каліноўскага, які зараз знаходзіцца ў ЗША і чакае нашай дапамогі.
Умовы:
* Ахвяраваць на збор.
* Паведаміць аб гэтым арганізатарам (Публічна, або напісаць АБА у асабістыя)
* Выцінанка будзе ўручаная асобе, якая зробіць самы вялікi данат да 12:00 PM EST 12 лістапада 2023 года, якi перавысiць $230 (самы вялікі данат да сёньня).
* Калі ні адзiн данат не перавысiць $230, то прыз будзе разыграны сярод топ-10 донараў да 12:00 PM EST 12 лістапада.
* Удзельнікі павінны быць гатовымі падзяліцца паштовым адрасам для перасылкі або прыехаць у Вашынгтон, каб забраць асабіста.

🔥2👍1
Запрашаем вас паглядзець новы выпуск "З намі цікава", у якім мы паразмаўлялі з Натальляй - заснавальніцай першай беларускай онлайн кнігарні ў ЗША "Літарка".
Мы пагутарылі пра ўдзел у экзітполе ў Нью-Ёрку пад час выбараў 2020-га, пра выхаваньне беларускамоўнай дачкі , пра беларускія кнігі і пісьменьнікаў, а таксама пра стварэньне "Літаркі".
Спасылка на відэа 👉 https://youtu.be/M8odMVsOsBM?si=NMto-HTZ2VgGPTjb
Набыць беларускія кнігі ў ЗША 👉 https://litarka.com/
Слухаць аўдыёкнігі на беларускай мове 👉 https://audiobooks.by/
Каб сачыць за актуальнай інфармацыяй і падзеямі ў беларускай дыяспары ЗША, падпісвайцеся на сацсеткі АБА 👉 https://linktr.ee/aba.together

👍7🔥2
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ АЛЕСЯ БЯЛЯЦКАГА
З 30-га верасьня па 12-га кастрычніка прайшлі прэзэнтацыі кнігі Нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага ў ЗША.
Старшыня Беларускі ПЭН / PEN Belarus і каардынатарка праекта кнігі Тацьцяна Нядбай наведала суполкі Нью-Ёрка, Саўз Рывера (НДж), Вашынгтон Ды.Сі., і Маямі, а таксама выступіла з прэзэнтацыямі ў Інстытуце Фармацыі Ведаў Універсітэта Чыкага і Гарвардзскім універсітэце.
📕Кніга «Алесь Бяляцкі» паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі – і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь – што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць.
❗️Калі ў Вас не атрымалася патрапіць на прэзэнтацыі, але Вы жадаеце набыць і прачытаць кнігу – рабіце замову ў беларуска-амэрыканскай кніжнай краме «Litarka»
👉
https://litarka.com/Ales-Byalyatski-p601662123
У сваю чаргу мы дзякуем галоўнаму спонсару імпрэз Belarusian Kreceuski Foundation

❤5👍2
7 лістапада 1896 нарадзіўся выбітны беларускі паэт, адзін з расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 літаратараў, Міхась Чарот.
Прапануем вам пачытаць 5 цікавых фактаў з яго біяграфіі:
1. Сапраўднае імя Міхаіл Сямёнавіч Кудзелька
2. Аўтар тэксту першага беларускага мюзікла "На Купальле" і лічыцца аўтарам тэксту песьні "Купалінка"
3. Меў абсалютны слых і прыгожы барытон. Сьпяваў у хоры Тэраўскага.
[ Уладзімір Тэраўскі - беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да песні "Купалінка", таксама быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1938]
4. Верыў у камунізм і лічыў, што трэба супрацоўнічаць з ГПУ
5. Займаў пасаду галоўнага рэдактара "Савецкай Беларусі" і, лічыцца, што менавіта пры ім газэта стала цікавым выданьнем.

❤4👍1
Шаноўныя беларусы ЗША,
У нас з'явілася ўнікальная магчымасць паказаць нашу сапраўдную падтрымку і салідарнасць параненаму ваяру Змiцеру ака «Акула». У яго моцна пашкоджаны рука і нага пасля баёў пад Бахмутам. У кастрычніку фонд Revived Soldiers Ukraine прывёз яго ў Філадэльфію да лепшага хірурга, які можа выратаваць яго руку і нагу ад ампутацыі. Мы ж, землякі-беларусы, можам нашымі аб’яднанымі намаганнямі паклапаціцца пра Зміцера і зрабіць яго знаходжанне ў Філадэльфіі максімальна камфортным, чаго і заслугоўвае самаадданы беларус, які ахвяраваў сабой у імя абароны Украіны і свабоды Беларусi.
ЯК ВЫ МОЖАЦЕ ДАПАМАГЧЫ 👇👇👇
❗️ПАДТРЫМАЦЬ ФІНАНСАВА:
👉НА МЕДЫЧНЫЯ ВЫДАТКІ (уваходзіць кошт страхоўкі і што не пакрываецца страхоўкай)
Association of Belarusians in America адчыніла асобны збор, сродкі якога будуць на 100% перададзены Фонду Revived Soldiers Ukraine на лячэнне нашага земляка https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2
👉НА ПРАЖЫВАННЕ І ХАРЧАВАННЕ Ў ФІЛАДЭЛЬФІІ
https://www.paypal.com/donate?campaign_id=4EAD778X57GF8
❗️СТАЦЬ ВАЛАНЦЁРАМ:
Тыя, хто жадае прыняць удзел у дапамозе Зміцеру асабiста, транспартам ці сваім часам, далучайцеся да валанцёрскага ТГ чату 👉 https://news.1rj.ru/str/+mJMqctMC6ps2MGVh
Нацыя павінна падтрымліваць сваіх самаадданых і смелых ваяроў, бо якраз іх прысутнасць ва Украіне і паказвае, што Беларусь і беларусы НЕ РОЎНА Лукашэнку і яго рэжыму!
❤️Калі ласка, давайце выкажам нашу салідарнасць з нашымі добраахвотнікамі яшчэ раз!
P.S. Шчыра дзякуем ваяру Палка Каліноўскага Pavel Shurmei ака "Дзядзька" за прадстаўленая відэа ў падтрымку збора

Paypal
Treatment of our Belarusian fighter-volunteer
Help Association of Belarusians in America reach their goal by donating or sharing with your friends.
❤5👍1
Онлайн сустрэча беларусаў Амэрыкі з Уладзімерам Някляевым.
📢 Шаноўныя сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу з выбітным беларускім пісьменьнікам, паэтам і грамадзкім дзеячом Уладзімерам Някляевым, пад час якой вы зможаце задаць пісьменніку свае пытаньні.
📍Сустрэча будзе адбывацца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА". У гэтым праекце сябры АБА будуць арганізоўваць онлайн сустрэчы з беларускімі літаратарамі.
📍Чакаем вас ў зум у нядзелю 19 лістапада ў 19:00 па Варшаве/ 13:00 па Нью-Ёрку/ 10:00 па Сан Францыска.
📍Спасылка на зум zoom
📍Спасылка на facebook event

👍5❤2🔥2
📢 Сябры, нагадваем, што сёньня, 12 лістапада, да 12 pm у вас яшчэ ёсьць шанец выйграць унікальны прыз - Выцінанку "Пагоня", падпісаную Сьвятланай Ціханоўскай 🔥
Каб выйграць прыз, вам трэба перабіць самы вялікі данат на дадзены момант - $1,530
Зрабіць данат на лячэньне ваяра Палка Каліноўскага 👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2&fbclid=PAAaa0XY2EgwE5oxvD13C-Wnic5olGfdUkGCfvN48pabUTVIt_6PcTeXVuvVQ
Пс: сябры, кожны даляр мае каштоўнасць, таму можна падтрымаць беларускага героя і без разыгранкі і прызоў, і заданаціць любую суму 🙌

❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
12 лістапада мінае тры гады з таго дня, калі Раман Бандарэнка выйшаў у свой двор і ніколі не вярнуўся, таму што быў бязлітасна забіты рэжымам Лукашэнкі.
💔Дыяспары беларусаў па ўсім свеце нагадваюць сёння, пра годны ўчынак Рамана, пра тое, што мы ніколі не павінныя забыцца на смерць Рамана іншых ахвяраў рэжыму.
🕯Вечная памяць забітым!
🤍❤️🤍
#явыхожу# явыходжу# мыпамятаем

❤3🙏2💔2
Сябры, запрашаем вас паглядзець новы выпуск "З намі цікАВА" з актывістам суполкі Беларусы Сан Франыцска, сябрам АБА, праграмістам, стваральнікам праекта Audiobooks.by - Мікітай Белаглазавым
Шчырая размова пра шлях да беларускай сьвядомасьці, удзел у пратэстных маршах , актывізм і стварэньне адукацыйных праектаў.
https://youtu.be/-WuF5rv0BEs?si=9UbQelMy4F2N9UUa

YouTube
Мікіта Белаглазаў - пратэсты ў Беларусі, стварэньне Audiobooks.by, і як заставацца беларусам у ЗША
Запрашаем вас паглядзець новы выпуск "З намі цікАВА" з актывістам суполкі Беларусы Сан Франыцска, сябрам АБА, праграмістам, стваральнікам праекта Audiobooks.by - Мікітай Белаглазавым.
Шчырая размова пра шлях да беларускай сьвядомасьці, удзел у пратэстных…

👍5
📢 Вынікі розыгрышу выцінанкі "Пагоня"
Сябры, мы шчыра ўдзячныя кожнаму чалавеку, хто праявіў салідарнасьць і зрабіў данат на годную справу - медычную дапамогу ваяру ПКК Зьміцеру, які зараз знаходзіцца на лекаваньні ў ЗША.
Падчас правядзеньня конкурсу мы атрымалі ахвяраваньні для Зьміцера ад 52 чалавек на агульную суму $9,181
Два чалавекі зрабілі найбольшыя ахвяраваньні на суму $1530.96 кожны. І так як сума даната абсалютна ідэнтычная, то выцінанку "Пагоня" атрымлівае чалавек, які зрабіў ахвяраваньне першым.
А другому топ-донару, які заданаціў 12га лістапада, суполка Belarusians in Washington DC вырашыла падарыць БЧБ вымпел з подпісам Сьвятланы Ціханоўскай.
‼️Калі ласка, зьвяжыцеся з намі праз асабістыя паведамленьні, каб атрымаць прызы.
Яшчэ раз выказваем падзяку ўсім донарам.
Нам засталося сабраць яшчэ $10,000 з $25,000. Таму будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі пра дапамогу нашаму беларускаму герою 🙌
Спасылка на ЗБОР 👉 https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=B2TZK9LQSXHE2

❤8👍1🔥1