Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Новым госьцям "З намі цікАВА" стаў беларус Лос Анджалеса Сяргей Ульянаў, які падзяліўся няпростай гісторыяй свайго жыцьця, распавёў пра пераезд у ЗША, віруснае відэа ў ТыкТок і пра тое, як ён зараз пакарае Галівуд.

https://youtu.be/8n55Zgr8SaI?si=ADvVkjtKtytxwayU
🔥4👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Да 106 гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы ЗША чытаюць Трэцюю Ўстаўную Грамату.

З Днём Волі, сябры!
Жыве Беларусь!
7👍2🔥1
❗️АБА прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем❗️

28 сакавіка 2024 Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала Асацыяцыю Беларусаў у Амэрыцы экстрэмісцкім фармаваньнем.

Што гэта значыць для нас і вас

Гэта дае падставу для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці людзей, якія ўдзельнічаюць у дзейнасьці або ажыццяўляюць любую перадачу звестак або рэсурсаў АБА.

Удзел у дзейнасьці ці супрацоўніцтва з экстрэмісцкім фармаваньнем па арт. 361-1 (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньне ім) і па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) можа прывесьці да пазбаўленьня волі ў Беларусі.

Таму, калі вы ў Беларусі ці зьбіраецеся туды ехаць, мы раім вам не распаўсюджваць матэрыялы нашых сацсетак і не мець падпіску на іх, таксама не выказваць падтрымку і не супрацоўнічаць з АБА.
Паклапаціцеся пра сваю бясьпеку і беражыце сябе.

🔻Што тычыцца сяброў АБА.
Мы назіралі за дзеяньнямі рэпрэсіўнага апарата ў Беларусі і чакалі такую навіну.
У сьнежні 2023 матэрыялы нашых сацсетак былі прызнаны экстрэмісцкімі. (Падпіска на нашыя сацсеткі ці распаўсюджваньне матэрыялаў з іх нясе за сабою адміністрацыйную адказнасьць у Беларусі)
Мы былі гатовыя да эскалацыі рэпрэсій у дачыненьні да АБА і яе сяброў.
Мы працягваем нашую працу за Свабоду i дэмакратычныя зьмены ў Беларусі і для беларусаў.

Шчыра ўдзячныя ўсім нашым сьмелым самаадданым сябрам АБА за вашую працу і стойкасьць. А таксама ўсім, хто нас падтрымлівае і дапамагае. Разам мы моц, і нас не спыніць, не стрымаць.

Жыве Беларусь!
🔥6🤗52🎉1
Што яшчэ застаецца рабіць. Толькі ўсьміхнуцца і працаваць далей)
2👍2
МВД признало Ассоциацию белорусов Америки «экстремистским формированием»
😁5
Сябры, сустрэча з Ганнай Янкутай адбудзецца ўжо заўтра
👍1
Онлайн сустрэча з Ганнай Янкутай.

Сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу з беларускай пісьменьніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай, якая адбудзецца ў рамках праэкта "Літаратура і кАВА"
🗓31 сакавіка
20.00 па Менску / 13.00 па Нью-Ёрку/ 10.00 па Сан Францыска

Адзначайце "пайду" ці "цікава" ў facebook event

Творы Ганны Янкуты можна паслухаць на audiobooks.by
А таксама набыць у онлайн кнігарні Litarka
👍2
🥁АБА - 3 гады‼️

🎉🇺🇸2 красавіка 2021 года - Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы была афіцыйна зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя ў ЗША❗️

💪Шмат чаго ўжо зроблена і яшчэ значна больш яшчэ наперадзе! АБА - гэта ў першую чаргу адданыя беларускай справе людзі, з вялікім сэрцам і добрай душой!

🙏Мы шчыра дзякуем усім, хто хоць калісьці спрычыніўся да праэктаў АБА, хто дапамагаў інфармацыйна і фінансава, а таксама мы ўдзячны нашым калегам, партнёрам і нашым сем’ям за вашу падтрымку і клопат!

❤️Любіць сваю культуру, захоўваць мову і дапамагаць беларускім суполкам сёньня - гэта значыць займацца “экстрымісцкай” справай па меркаваньню МУС Беларусі.

Тым не менш, мы працягнем:
🔴падтрымліваць развіцьцё дыяспары ў ЗША;
🔴папулярызаваць беларускую культуру;
🔴падтрымліваць дэмакратычныя зьмены ў Беларусі!

Працягваем працаваць, нас не спыніць і не стрымаць!

Калі Вы жадаеце нас падтрымаць ананімна можна гэта зрабіць па 👉 спасылцы

Дзякуй! Застаeмся беларусамi незалежна ад месцазнаходжаньня!
16👍2🔥1
💥Сустрэчы Надзеi Нортан з беларусамi Каліфорніі‼️

Тэма: Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусi.

📍Лос Анджэлес
14 красавіка (нядзеля) | 6 pm
За адрэсай звяртайцеся да арганiзатараў.

📍Сан Дыега
16 красавіка (аўторак)| 7pm
Sunshine Studio

Запрашаем на размову з вядомай беларускай у ЗША Надзеяй Нортан, дэлегаткай Каардынацыйнай Рады ад Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы i вiцэ-спiкеркай фракцыi дыяспар “Адзiнства па над межамi”.
Абмяркуем ролю КР у дэмакратычных зменаx Беларусi, чаму важна беларускай дыяспары прымаць актыўны ўдзел у выбарах!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

Сустрэчы зарганiзаваны пры падтрымцы беларусаў ЛА, Сан Дыега i Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы.
7👍3🔥1
Запрашаем вас паглядзець новы выпуск "З намі цікАВА" з актыўнымі ўдзельнікамі праэкта Sport for Solidarity. Team Belarus Машай Кавецкай і Сяргеем Пісарчыкам

❗️АБА прызнана экстрэмісцкім фармаваньнем рэжымам у Беларусі. Пры праглядзе відэа, паклапаціцеся пра сваю бясьпеку ❗️

https://youtu.be/C7TADIgQroA?si=DU0l8uMAo4aQn7T9

📢 12-13 красавіка ў Сан Дыега беларуская каманда Free Belarus прабяжыць 200 міль у падтрымку беларускіх палітвязьней.

♨️Падтрымайце збор для сямей беларускіх палітвязьней

‼️Увага, не ахвяруйце, калі вы ў Беларусі ці зьбіраецеся туды ехаць ‼️

Сачыце за забегамі беларускай каманды ў сацсетках Sport for Solidarity. Team Belarus
Instagram
Facebook
2👍1
Бізнес-івэнт АВВА ў Мінесоце ўжо заўтра, далучайцеся!

У праграме сустрэчы:

▪️Вядзенне бізнесу ў Мінесоце — вітальнае слова і выступ Максіма Валадзько, уладальніка iDeal Auto Imports і актывіста Мінесоты.
▪️Прэзентацыя дзейнасці Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, вынікі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне #ForumWashington, планы АВВА ў ЗША — Яўген Буры, прэзідэнт АВВА.
▪️Магчымыя шляхі легалізацыі ў ЗША, асаблівасці і магчымасці атрымання палітычнага прытулку — Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▪️Пачатак бізнесу ў ЗША, досвед вядзення бізнесу ў ЗША, магчымасці для развіцця праз сяброўства ў АВВА — Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▪️Фінансаванне стартапаў у ЗША і ЕЗ, венчурныя інвестыцыі — Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▪️Важнасць і неабходнасць фармавання моцнай беларускай дыяспары, пытанні адкрыцця першага беларускага культурніцкана цэнтру ў Мінесоце — Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▪️Пытанні і адказы.
▪️Нэтворкінг.


12 красавіка, 6:30 pm.
📍Ideal Auto Imports, Eden Prairie MN.

Рэгіструйцеся па спасылцы

✔️Падзяліцеся навіной #ABBA_USA са сваімі сябрамі і знаёмымі ў штатах.

Пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АВА).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Шаноўныя сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу з беларускім пісьменьнікам, паэтам і перакладчыкам Максам Шчурам, якая адбудзецца ў Zoom у рамках праекта АБА “Літаратура і кАВА”
🗓28 красавіка
20.00 Менск
13.00 Нью Ёрк
10.00 Сан Францыска

Паслухаць кнігу Макса Шчура “Завяршыць гештальт”, якая заняла першае месца на прэміі Ежы Гедройца ў 2016, вы можаце на сайце Audiobooks.by

Цісніце "пайду" ці "цікава" ў Facebook event

Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі АБА ці падтрымайце праект "Літаратура і кАВА" любой сумай даната

‼️АБА прызнана беларускім рэжымам экстрэмісцкім фармаваньнем‼️
Не ахвяруйце і не дзяліцеся нашым кантэнтам, калі вы ў Беларусі, ці зьбіраецеся туды ехаць
🔥21👍1
💥21 красавіка адбудзецца сустрэча Надзеi Нортан з беларусамi Сан Францыска і Бэй Эрыі‼️

Тэма: Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусi.

📍Маунтэн В'ю
21 красавіка (нядзеля)| 6 pm
Дэталi ➡️ тут

Запрашаем на размову з вядомай беларускай у ЗША Надзеяй Нортан, дэлегаткай Каардынацыйнай Рады ад Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы i вiцэ-спiкеркай фракцыi дыяспар “Адзiнства па над межамi”.
Абмяркуем ролю КР у дэмакратычных зменаx Беларусi, чаму важна беларускай дыяспары прымаць актыўны ўдзел у выбарах!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
👍5
23 красавіка адзначаецца Сусьветны Дзень Кнігі.

Мы віншуем усіх аматараў літаратуры.
І распачынаем рубрыку, у якой мы будзем дзяліцца падборкамі кніг, якімі з намі падзялілася беларуская пісьменніца, паэтка і перакладчыца Ганна Янкута.

Сёньня будзе падборка беларускай прозы, выдадзенай пасля 2020-га

📍Выдавецтва «Янушкевіч»

Бахарэвіч Альгерд «Ператрус у музеі»
Бахарэвіч Альгерд «Плошча Перамогі»
Бахарэвіч Альгерд «Апошняя кніга пана А.» (перавыданне)
Бахарэвіч Альгерд «Сабакі Еўропы» (перавыданне)
Вайтоўская Ева «Гарэзлівы пацалунак» (тамы 1, 2)
Стурэйка Сцяпан «Пасажыры карабля Тэсея»
Цень Каміла «Я прыду за табой у аўгусце»

📍Выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Вайцяшонак Марыя «На прызбе ў Сілічах»
Вежнавец Ева «Пашто ідзеш, воўча»

📍Выдавецтва «Скарына PRESS»

Анталогія беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю»
Гарбацкі Уладзіслаў «Песьні тралейбусных рагуляў»
Цімафеева Юля «Мінскі дзённік»

📍Выдавецтва «Гутэнберг»

Барт Эліяш «Джа: Легенда аб забраным сэрцы»

📍Выдавецтва «Цымбераў»

Бабкова Вольга «І цуды, і страхі»
Камінская Зараслава «Па той бок: старыя лялькі, новыя гульні»

📍Выдавецтва «Вільма»

Лескець Сяргей «Шэпт»

📍Выдавецтва «Логвінаў»

Касцюкевіч Павал «План Бабарозы» (перавыданне)
👍2
Салідарнасць і дапамога - гэта мосцікі-злучнікі між беларусамі ў Беларусі і беларусамі замежжа. Праз дапамогу, мы адчуваем, што мы ёсць адзін у аднаго. 🫶

🎈У мінулым верасні вашымі і нашымі агульнымі намаганнямі была сабрана і перададзена сума ў $7110 на школьны збор дзеткам палітвязняў ад беларусаў ЗША.

👉У гэтым месяцы мы зноўку далучаемся да праекта «Хуткая гуманітарная дапамога», які арганізуе збор сродкаў на летнія вакацыя дзецям палітвязняў. І ставім мэту сабраць 5 000 даляраў да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, 1 чэрвеня!

🧡Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі. Мы разам з вамі можам дапамагчы адчуць гэтым сем'ям і іх дзецям, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі.

👇Хто можа атрымаць сродкі ад акцыі:
— сем'і палітвязняў, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на хіміі з накіраваннем ці без)
— былыя палітвязні, якія ўжо вызваліліся

👇Сабраныя сродкі пойдуць на:
— экскурсіі, паездкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
— адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
— спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
— рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.

ВАЖНА❗️❗️❗️ Вы заўсёды можаце зрабіць ананімнае ахвяраванне на Фэйсбуку ці праз Пэйпал https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=S6C55Z884ST7C клікаючы на опцыю “ананімнае ахвяраванне”
❗️НЕ ахвяруйце грошы, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі ці з беларускіх картак.
👍3🔥21