Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Беларусы ЗША далучыліся да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Палітвязнямі ў Беларусі, ініцыяванага офісам Святланы Ціханоўскай. Больш за 15 беларускіх суполак з розных штатаў скаардынаваліся каб даслаць лісты і паштоўкі кожнаму з 887 палітычных зняволеных. Амаль ва ўсіх буйных гарадах ЗША беларусы сабраліся разам, каб напісаць словы падтрымкі і падпісаць святочныя паштоўкі. Удзельнікі акцыі вераць, што падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і паштоўкай – такая невялікая і простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны.
💫💫💫Навагоднія абяцанні шчырых беларусаў на эміграцыі на 2022-гі год💫💫💫

Амаль ва ўсіх беларусаў, якія жывуць на эміграцыі, ёсць агульная мара на новы год: пабачыць Беларусь вольнай на свае ўласныя вочы.
Поспех у гэтай цяжкай справе залежыць ад шчырай і ўпартай працы кожнага з нас ва ўсім свеце.

Што можна зрабіць па-за межамі Беларусі, каб наблізціь нашую мару?

Разам з нашымі сябрамі ў дыяспарах мы сабралі спіс усяго, што яны ўжо робяць і хочаць зрабіць у новым годзе. Далучайцеся да нас! Складзіце свой уласны спіс абяцанняў на новы год і запрасіце сваякоў і сяброў у дыяспары падртымаць нас.

Разам мы зробім Беларусь лепшай!

З новым годам, дарагія дыяспары!


Асацыяцыя беларусаў Амерыкі
Беларусы Бельгіі
Беларусы Даніі
Беларускі фонд спартовай салідарнасці
Кааліцыя пратэсных двароў
Кампанія салідарнасці беларускіх медыяў
Культурнае аб'яднанне Беларусь
Народнае антыкрызіснае ўпраленне і Павел Латушка
На гэтых выходных Беларусы ЗША разам з выбітным музыкам Сержуком Доўгушавым святкавалі традыцыйнае беларускае свята «Шчадрэц» у Бостане (Масачусэтс) і Саўт-Рывер (Нью-Джэрзі).
Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі арганізавала цырымонію ўрачыстага ўзняцця Бел-Чырвона-Белага сцяга ў 104ю гадавіну Дня Волі. З прамовамі выступілі ганаровыя консулы Літвы, Украіны і Польшчы, прадстаунікі габрэйскай і узбекскай супольнасцяў. Удзел прынялі беларусы з усёй тэрыторыі ЗША. Гімн Пагоня праспяваў Сяржук Доўгушаў