Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Што вы зробіце для беларусаў? Адказваюць Голас дыяспар! 🌎🇺🇸

🗓Сёння 20 мая
Нью-Ёрк - 9 pm
Сан Францыска - 6 pm

Хутка пачынаем сустрэчу з кандыдатамi блока #6 "Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі" на канале АБА!

Стрым па спасылцы: https://youtube.com/live/OP-V1TZqCaw

Падпісвайцеся на канал блока
"Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі":
https://news.1rj.ru/str/unity_across_borders

♨️Дысклэймер: Каардынацыйная Рада і блок "Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі" прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі ў Беларусі.
❗️Паклапаціся пра сваю бяспеку❗️
👍5
21 траўня, у дзень гадавіны забойства Вітольда Ашурка, мы выказваем сваю салідарнасьць з усімі палітзьняволеннымі Беларусі, а таксама шануем памяць усіх беларусаў, загінулых ад лукашэнкаўскага рэжыма.

Зараз у Беларусі налічваецца 1374 палітвязьня. І гэта толькі афіцыйна прызнаных.

Палітычныя зьняволеныя падвяргаюцца катаваньням і знаходзяцца ў жудасных умовах у турмах без належнага доступу да медыцынскай дапамогі.

Ужо больш за год няма ніякіх звестак аб стане здароўя і жыцьця асобных палітвязьняў.

Рэжым намагаецца перакрыць усе шляхі дапамогі палітвязьням. Але мы заклікаем вас праявіць салідарнасьць і выбраць адзін са спосабаў падтрымкі палітвязьняў і іх сем’яў

📍Падтрымайце збор сродкаў для дзяцей беларускіх палітвязьней, які пойдзе на арганізацыю летніх актыўнасьцей дзетак.

🔻Збор праз Фэйсбук
https://www.facebook.com/share/p/hbjm4V8SKX47Bi1Z/

🔻Праз PayPal
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=S6C55Z884ST7C

❗️Паклапаціцеся пра сваю бясьпеку❗️
Зьвярніце ўвагу, што на PayPal ёсьць функцыя ананімных данатаў.
Не данацьце з беларускіх картак.

📍Напішыце ліст палітвязьням з дапамогай онлайн сэрвіса Майстэрня паштовак салідарнасьці https://linktr.ee/majsternia

📍Падтрымайце любы збор BySol
https://bysol.org/en/

📍 Калі вы ў замежжы і вам бясьпечна, распавядайце пра сытуацыю ў Беларусі з правамі чалавека і пра беларускіх палітзьняволеных сваім знаёмым і сябрам. Зьвяртайцеся да прадстаўнікоў урада, каб нагадаць пра Беларусь і беларусаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям.
7
Сябры, глядзіце новы выпуск на канале Алеся Пазьняка Беларускі крок пра тое, як беларусы Нью-Ёрка сабраліся на пікнік у Цэнтральным парку. А таксама ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка і праявілі сваю салідарнасьць з беларускімі палітвязьнямі: пісалі лісты, ахвяравалі грошы на збор АБА для дзетак беларускіх палітвязьней.

https://youtu.be/UiIrHgmf0vM?si=0GUmHH2uXwrIHSA0
12👍1
📢 CALL FOR LOGO DESIGN PROPOSALS!

Join the competition to design the logo for the 35th Summit of Belarusians in North America! 🎨

Summit info/details

📅 Deadline: June 5, 2024, 23:59 EDT

Submit your proposals to bca@belarusians.ca Late entries will not be accepted.

🏆 Prizes:
1st Place: 2 free Summit passes for 2 people, plus exclusive merchandise featuring the winning logo.
2nd Place: 1 free Summit pass for 1 person, plus exclusive merchandise.
3rd Place: 50% off Summit admission fee for 1 person, plus exclusive merchandise.

🌐 Use of Logo:
The winning logos will be featured across various platforms associated with the Summit, including websites, social media, merchandise, and more.

🎨 Design Requirements:

-Reflect Belarusian national colors (white-red-white), elements and colors of USA and Canada flags are acceptable.
-Illustrate the connection between Belarusians and North America.
-Must be scalable, work in black/monochrome, and against colored backgrounds.
-Provide both vector and raster file formats.

Don't miss this opportunity to showcase your creativity and leave a mark on the 35th Summit of Belarusians in North America!

#BelarusianSummit #LogoDesign
5👍1
📢 Беларускі сямейны летнік у штаце Масачусэтс. Пытаньні і адказы ў Zoom

🗓27 траўня
8 pm EST/ 5 pm PST

Сябры, некалькі месяцаў таму мы пыталіся ў вас, ці цікава было б сем'ям з дзеткамі сабрацца ў адным месцы, каб стварыць беларускамоўны асяродак для дзяцей.

Нажаль, у нас не атрымалася знайсьці фінансаваньне, каб зрабіць летнік даступным для большасьці.
Але мы знайшлі цудоўнае месца ў Charlton, MA і праз АБА можна будзе набыць туды квіткі.

Запрашаем усіх зацікаўленых на zoom сустрэчу з арганізатарамі летніка, дзе мы распавядзем, што ўваходзіць у кошт, якія мерапрыемствы там будуць адбывацца і якія ўмовы ўдзелу.

Далучайцеся, калі ласка , і задавайце свае пытаньні.

Каб не прапусьціць сустрэчу цісніце пайду ці цікава ў Facebook event
👍3
⚡️⚡️Сёння апошні дзень выбараў у Каардынацыйную Раду 3га склікання:
да 2 pm Pacific Time.
5 pm Eastern Time


Уся інфармацыя, выбарчыя спісы і спасылка на галасаванне тут 👉🏻 https://bit.ly/rada2024
Найбольш зручна i хутка можна прагаласаваць праз вэб версiю:
https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html
👍61👎1🔥1
Сябры , прыходзьце сёньня ў Zoom.
8 pm па Нью-Ёрку.
Будзем распавядаць пра беларускі сямейны летнік у штаце Масачусэтс

https://us02web.zoom.us/j/82164719575?pwd=Z00zdzhpb1BKWnVKdWt0T3FSY0ZZdz09
👍4
Паважаныя сябры, запрашаем вас на онлайн сустрэчу з беларускай паэткай, перакладчыцай, пісьменьніцай Ганнай Комар, якая адбудзецца ў рамках праекта АБА "Літаратура і кАВА"
🗓 2 чэрвеня
20.00 Менск
13.00 Нью-Ёрк
10.00 Сан Францыска

Каб не згубіць падзею , цісніце пайду ці цікава ў Facebook event
👍2🔥1
‼️Шаноўныя сябры! Засталося зусім трошкі і мы зможам закрыць збор для дзетак палітвязьней!

Салідарнасьць і дапамога сем'ям - гэта той мінімум, які мы можам зрабіць для нашых палітзьняволеных.

Ахвяраваць праз Facebook

❗️На PayPal ёсьць магчымасьць ахвяраваць ананімна❗️

Хто можа атрымаць сродкі ад акцыі:
— сем'і палітвязняў, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на хіміі з накіраваннем ці без)
— былыя палітвязні, якія ўжо вызваліліся
👇Сабраныя сродкі пойдуць на:
— экскурсіі, паездкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
— адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
— спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
— рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.
3
Віншуем хлопцаў з беларуска-амэрыканскага гурта 5051 з прэм'ерай новай песьні на беларускай мове
https://youtu.be/Pe5XuZqtTz0?si=bVmBUsqpNcbdUOQL

Глядзіце інтэрв'ю з удзельнікамі гурта на нашым YouTube канале
https://youtu.be/_gX3_C-gpNI?feature=shared
👍31
Сёньня 30-га траўня, Дзень нараджэньня Вітаўта Кіпеля.
Яму споўнілася б 97 год, але ён пакінуў гэты сьвет у свае 95.
Спадар Кіпель быў адной з ключавых фігур беларускай эміграцыі, якая захоўвала беларускасьць у вольным сьвеце ў часы існаваньня «жалезнай заслоны», ён адзін з тых, хто арганізоўваў і накіроўваў інтэлектуальнае жыцьцё беларускай дыяспары.

Пяць фактаў, якія варта ведаць пра Вітаўта Кіпеля:
1 – Адным з найважнейшых акадэмічных унёскаў Вітаўта Кіпеля зьяўляецца праца «Беларусы ў ЗША», надрукаваная па-беларуску ў 1993 годзе і па-ангельску ў 1999 годзе. Аўтар скрупулёзна зьбіраў інфармацыю пра беларусаў па кожным амэрыканскім штаце. У 2018 і 2020 гг. кніга была сур’ёзна дапрацаваная і перавыдадзеная ў Менску.

2 – Ён быў стваральнікам і дырэктарам беларускіх фэстываляў у Нью-Джэрсі, на працягу 1960–1980-х стала супрацоўнічаў з беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода ў Нью-ёрскай філіі.

3 – З 1982 года па 2022 – дзеяч займаў пасаду старшыні адной з найбольш уплывовых беларускіх навуковых устаноў замежжа – Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

4 – Зь ягонай дапамогай быў дапрацаваны і апублікаваны ангельска-беларускі слоўнік Валянціны Пашкевіч, выйшаў зборнік «Беларуская Дзяржаўнасьць» пра часы БНР.

5 – Сёньня мы маем магчымасьць у сваіх амэрыканскіх пашпартах пазначыць, што наша нацыянальнасьць «беларусы», дзякуючы Вітаўту Кіпелю і яго паплечнікам, якія лабіравалі інтарэсы беларусаў у Кангрэсе ЗША.

Глядзіце вялікую размову Вітаўта Кіпеля з сяброўкай АБА, Надзеяй Нортан
https://youtu.be/TcYdXroUQx4?feature=shared
6👍6
Сябры, дзелімся з вамі навіной ад Ліхтарык. Вывучаем родную мову разам

"Ліхтарык" стварыў для вас інтэрактыўны моўны курс для пачаткоўцаў “Чароўны карагод года”.
https://edu.vasminoh.school/courses/charouny-karahod/
З чаго складаецца курс? З 77 заняткаў, якія змяшчаюць цікавыя лексічныя матэрыялы на разнастайныя тэмы, практыкаванні на замацаванне новых слоў, вясёлыя тэксты, інтэрактызныя гульні і загадкі. Усе заданні можна выконваць у спрыяльны для вас час у зручным тэмпе.
Да таго ж, да курса далучаны рабочы сшытак, які можна раздрукаваць і ў вольны час выконваць цікавыя практыкаванні.
Летнія вакацыі амаль пачаліся, і ва ўсіх нас будзе больш часу і ўмоў для вывучэння роднай мовы.
Заходзьце на адукацыйную платформу “Васьміног”, калі ласка. Там ёсць інтэрактыўныя заняткі па беларускай мове і літаратуры, культуралогіі, гісторыі і нават філасофіі!
УСЁ ЦАЛКАМ БЯСПЛАТНА!
Абавязкова пакідайце свае водгукі. Стваральнікі платформы і выкладчыкі працавалі вельмі старанна! Дзякуй вялікі!
👍21
Сябры, онлайн сустрэча з Ганнай Комар ужо сёньня.
1 pm EST/10 am PST

Далучайцеся 🙌
https://us02web.zoom.us/j/84491831607?pwd=amtYUGlOL1BXckloc3JJZ1lzVWhCUT09
3👍1
Беларусы ЗША пра вынiкi выбараў ў КР 🇺🇸

🗓Заўтра 5 чэрвеня
Нью-Ёрк - 9 pm
Сан Францыска - 6 pm

Былыя кандыдаты з чатырох розных спiсаў, якія жывуць у ЗША падвядуць вынікі, абмяркуюць ролю выбараў для беларускай дыяспары ЗША і адкажуць на вашыя пытанні.

Kaлi ласка каментуйце, здавайце свае пытаннi ў каментах да стрыма:
https://youtube.com/live/WiJf5DPaoa4

Каб не прапусьцiць, падпiсвайцеся на Youtube канал АБА i цiснiце званочак 🛎на стрыме Notify me❗️

Падпісвайцеся на Тэлеграм АБА
https://news.1rj.ru/str/ABAtogether

♨️Дысклэймер: Каардынацыйная Рада і Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі ў Беларусі.
❗️Паклапаціся пра сваю бяспеку❗️

#БеларусыЗША #Выбары #КаардынацыйнаяРадa
1👍1