Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
❗️Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі – пашырэнне крытэрыяў допуску

Сябры, мы радыя абвесціць пра пашырэнне крытэрыяў для удзела ў лагеры для дзяцей беларускіх палітвязняў.

Нагадаем, ён пройдзе ў Румыніі з 31 жніўня па 8 верасня. Цяпер на паездку могуць прэтэндаваць таксама дзеці палітычных актывістаў ва ўзросце 10-14 гадоў, з ўмовай, што іх бацькі маюць трох і больш дзяцей.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/adpachinak-dlia-dziacej-palitviazniau-u-rumynii

Звяртаем увагу, што дзеці мусяць мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Для паездкі ў лагер неабходна запоўніць анкету:

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Дэдлайн падачы заявак - 25 жніўня.
2👍1
Прапануем вам паглядзець, як праходзілі імпрэзы да Дня Годнасьці, у арганізацыі якіх прымалі ўдзел сябры АБА, ў гарадах ЗША : Сан Францыска, Сан Дыега, Нью-Ёрку, Вашынгтоне і Філядэльфіі
7👍3
ЛЯПІС ТРУБЕЦКОЙ ў поўным складзе едзе ў тур па Паўночнай Амэрыцы!🇺🇸🇨🇦

Вы сьпявалі гэтыя песні пад гітару, уключалі іх на поўную гучнасьць, калі чулі па радыё. Але! Сапраўдны драйв панк-року можна адчуць толькі на жывых канцэртах 🤘🔥

🎟️ КВІТКІ на bomond.com ⬇️ https://bomond.com/events/lyapis-trubetskoy-warrior-of-light-the-best-tour-2024

АБА зьяўляецца інфапартнэрам тура.
👍51
📢 "KS6: Small Forward" by Belarus Free Theatre.

The new play is based on the life and career of Belarusian athlete and activist Katsiaryna (Katya) Snytsina, who also stars in the production. Katsiaryna Snytsina competed for Team Belarus at the 2008 Olympics in Beijing. She is the first and only popular sports figure in Belarusian history to come out as gay. She now lives in exile as a dissident opposing the authoritarian regime of Lukashenko.

🇺🇸 The performance will be in English.

🗓️ Save the date:
OCTOBER 18 - BOSTON
OCTOBER 21 - WASHINGTON, DC
NOVEMBER 1 -CHICAGO

🎫 Tickets on sale: bomond.com
2👍1
25 жніўня 1991 г Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.

Чаму гэта дата важная для беларусаў і многія лічаць яе сапраўдным Днём Незалежнасьці?

Напрыканцы 90х гг. для краін, якія ўваходзілі ў склад СССР, стала зразумела, што распад Саюза непазьбежны.

У Беларусі ініцыятыву абвяшчэньня незалежнасьці выказаў БНФ. У ліпені дэпутаты БНФ распрацавалі праэкт Дэклярацыі аб суверэнітэце.
Але большасьць дэпутатаў прагаласавала тады за іншы праект Дэклярацыі, дзе адным з пунктаў быў удзелу БССР у падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавору. Пад час прыняцьця гэтага артыкула прадстаўнікі апазіцыі дэманстратыўна пакінулі залю пасяджэньняў.

27 ліпеня 1990 была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
З 1991 па 1996 г Дзень Незалежнасьці сьвяткавалі менавіта 27 ліпеня.

22 жніўня адбылася спроба дзяржперавароту ў СССР (жнівеньскі путч). Скарыстаўшыся гэтай сітуацыяй дэпутаты БНФ ізноў выступілі з ініцыятывай.
За 23 жніўня дэпутаты ад БНФ пасьпелі падрыхтаваць два дзесяткі законапраектаў — пастановы аб наданьні Дэклярацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, аб забароне дзейнасці КПБ-КПСС і нацыяналізацыі маёмасьці, аб дэпартызацыі, аб падпарадкаваньні МУС, КДБ і пракуратуры Вярхоўнаму Савету і Саўміну Беларусі
24 жніўня была склікана сесія дэпутатаў Вярхоўнага Савета.
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет пасля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясьціў незалежнасьць Беларусі, надаўшы Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

Спадар Зянон Пазьняк пісаў у сваім артыкуле: «Мы зь вялікім шанаваньнем павінны памятаць і адзначаць усе падзеі, зьвязаныя са змаганьнем і сьцьвярджэньнем нашае дзяржаўнае незалежнасьці. Гэта найперш 25 Сакавіка 1918 года, сьвята, якое мы адзначаем як Дзень Волі і аб’яўленьне незалежнасьці БНР. Гэта 27 ліпеня 1990 года — дзень аб’яўленьня Дэклярацыі аб незалежнасьці БССР, якая была прынятая Вярхоўным Саветам у выніку ўдалага выкарыстаньня гарбачоўскай палітыкі і дзякуючы найперш рацыянальнай і ахвярнай барацьбе дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Гэта нарэшце — вянец усіх падзей — дасягненьне рэальнай незалежнасьці Беларусі 25 Жніўня 1991 года"

Нажаль зараз Беларусь па факту не зьяўляецца незалежнай дзяржавай. У ёй пануе антыбеларускі дыктатарскі рэжым і расейскі ўплыў. Таму мы ўсе разам павінны працаваць над тым, каб дэмакратычныя перамены ў Беларусі адбыліся як мага хутчэй, і Беларусь сапраўды стала незалежнай і свабоднай.
6👍1
Анонс падзей на гэты тыдзень у беларускай дыяспары ЗША.

08/30 - сустрэча Кніжнага клюба ЗША ў Zoom
9 pm EST/ 6 pm PST
📖 "Свінні" Аляксандра Чарнухі

08/31- сустрэча з Сяргеем Башлыкевічам (Лейбонікам) у Філядэльфіі
Facebook event

09/01 - сустрэча з Сяргеем Башлыкевічам (Лейбонікам) у Бостане
Падрабязнасьці

08/31 - 09/02 - сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Таронта
Падрабязнасьці
👍4
На мінулых выхадных у шматлікіх гарадах Амэрыкі ўкраінцы сьвяткавалі Дзень Незалежнасьць. І беларусы прыходзілі на імпрэзы іх падтрымаць.
Так, у Вашынгтоне, Акруга Калюмбія, сябр Галоўнай Управы АБА Павел Васілёнак выступіў з прамовай на імпрэзе да Дня Незалежнасьці Украіны.
Павел узгадаў, як цяжка далася ўкраінскаму народу незалежнасьць, і як украінцы дасюль змагаюцца супраць імперыялістычнай агрэсіі Расеі. Таксама сябр АБА распавёў пра вялікую падтрымку Украіны беларусамі, і што большасьць беларусаў ня згодныя з дзеяньнямі лукашэнкаўскага рэжыму і яго прыхільнікаў.
Напрыканцы, Павел падзякаваў украінцам за натхненьне і прыклад мужнасьці і ахвярнасьці дзеля сваёй Радзімы, і пажадаў Украіне перамогі, міру і дабрабыту.
🩵💛🤝🤍❤️🤍
🔥31👍1
📢 We are thrilled to announce that Hanna Sharko, President of the Association of Belarusians in America, will be joining us as a special guest at the 35th Summit of Belarusians in North America!
Several other ABA board members also plan to attend the event.

📅 Event Details:

📍August 31, 2024: GVA Lighting, 2771 Bristol Circle, Oakville, ON L6H 6X5
📍September 1, 2024: Parish of St. Kiryla of Turau, 524 St Clarens Ave, Toronto, ON M6H 3W7
📍September 2, 2024: Belarusian Memorial Cross, 16271 Highway 12, Midland, ON L4R

💲 Registration Fees:

Full Pass (3 Days): 180 CAD
65+ Pass (3 Days): 150 CAD
1-Day Pass: 90 CAD
Student Pass (3 Days): 120 CAD
Children Under 18: Free
Dinner and Concert (August 31): 60 CAD

Program Highlights:

🗓️Day 1: High-tech showcases, panel discussions, scientific presentations, grand concert, charity auction
🗓️Day 2: Memorial services, worship, historical exhibitions, diaspora presentations
🗓️Day 3: Excursion to Belarusian Cross monument, nature trails, museum visits
We invite Belarusians from Canada, the US, Europe, and beyond—including families, diaspora organizations, business professionals, researchers, and artists—to celebrate Belarusian heritage with us!

Secure your spot today: Registration/Info

🔗https://belarusians.ca/35-summit-by
👍5👎1🔥1
Цудоўная навіна ад INeedHelpBy!

👕 Праект запускае ineedmerch.org - друк на адзежы з вашым кастамізаваным дызайнам! У вас ёсць магчымасць не толькі насіць рэчы з душой с дызайнам ад крамы IneedHelpBy, але і ствараць іх самі.

💡 Місія праекта — развіццё сацыяльнага бізнэсу, увесь прыбытак ад якога накіроўваецца на дабрачыннасць.

🎨 Стварыце штосьці асаблівае для сябе ці для свайго бізнэсу: няхай гэта будзе фотаздымак, ілюстрацыя, уласны дызайн ці нават малюнак, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Магчыма, вы хочаце пацешыць сяброў нестандартным падарункам ці вызначыцца на мерапрыемстве? Абмежаванняў няма, усё залежыць ад вашай творчай фантазіі.

🫶 Выкажаце свае каштоўнасці праз адзежу > апранайцеся з сэнсам > далучыцеся да місіі дапамогі. Зазірніце ў ineedmerch.org і стварыце штосьці ўнікальнае прама цяпер!
3👍2
LAST CALL РЭКОРДНАГА ПРЫЁМА ЗАЯВАК на школу дзеткам палiтвязняў!

BySol атрымаў рэкордныя 265 заявак для і за апошнія дні будуць яшчэ.

НЕ ХАПАЕ ЯШЧЭ КАЛЯ EUR3000 КАБ АПЛАЦІЦЬ УСЕ ЗАЯЎКІ!
Чакаем на твой данат тут (карта/paypal): https://bit.ly/3XoGK2Y
Працуем далей! Баронім сваіх.
5👍1😢1