Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
Пост Падзякі ад АБА усiм, хто быў з намi! Нам сёньня 4 гады 🎉

26 верасьня, роўна 4 гады таму, на хвалі беларускай рэвалюцыі 2020, беларускія актывісты з розных штатаў ЗША аб’ядналіся й стварылі суполку на Фэйбуку, якая праз паўгады стала Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы.

🙏Сёньня мы хочам выразіць вялікую падзяку ўсім тым годным беларусам, хто далучыўся да нас з самага пачатку, і аддана працаваў разам з намі, мы памятаем пра кожнага з Вас і вашу працу па разьвіцьці беларускай дыяспары ў ЗША.
Мы вельмі ўдзячны вам за ваш час, энэргію й працу, якія вы паклалі ў будаваньне й разьвіцьцё новай беларуска-амэрыканскай арганізацыі. Без вас мы бы ня былі тымі, кім зьяўляемся сёньня. Мы адкрытыя для далейшага супрацоўніцтва й партнэрства з вамі!

У гэты сьвяточны дзень жадаем кожнаму вас веры, надзеі на лепшую будучыню нашай краіны й плёну на ніве вашых праектаў, суполак, ініцыятыў і арганізацый!

✌️❤️З падзякай, павагай і пашанай, вашы сябры АБА.
9🔥3👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Падпішыце ліст з заклікам да Сенатараў і Кангрэсменаў дапамагчы вызваліць Алеся Бяляцкага і больш за 1400 палітвязьняў у Беларусі.

Дашліце "SIGN PCUAUS" на нумар 50409 ці скарыстайцеся ResistBot https://resist.bot/petitions/PCUAUS
👍65
Запрашаем на стрым Беларускай Амэрыкі!

🗓28 верасьня
 Менск - 20:00
Нью-Ёрк/Таронта - 1 pm
Сан Францыска - 10 am

Гісторык Натальля Гардзіенка распавядзе пра беларускі сьлед у амэрыканскіх выбарах.

🛎Стаўце нагадайку - падпіска на канал АБА, каму бяспечна і цісьнеце званочак
🎥https://youtube.com/live/yURk8x_6jZ4

Надзея Нортан традыцыйна пазнаёміць з навінамі беларускай дыяспары ў ЗША.

#БеларускаяАмэрыка #ВыбарыЗША #БеларусыЗША
👍2
📸Калекцыя беларускага фатографа Ігара Саўчанкі ў Прынстане!

Наведайце лічбавую калекцыю Сучаснай Беларускай Фотаграфіі ў Прынстанскім ўнівэрсытэце, гэта найбуйнейшы лічбавы архіў візуальных твораў, створаных у Менску ў 1980-х–2010-х гадах, які базуецца ў ЗША.

Калекцыя ўключае больш за 1500 візуальных і тэкставых твораў, створаных Ігарам Саўчанкам, ключавым удзельнікам вядомай Менскай школы фатаграфіі.

🖇 Лічбавая калекцыя: https://dpul.princeton.edu/igor-savchenko
👍5
💥📚Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амэрыканскую прэмію!

Амэрыканская асацыяцыя выдаўцоў абвясьціла аб прысуджэньні прэміі International Freedom to Publіsh беларускаму выдавецтву «Янушкевіч», якое цяпер працуе ў выгнаньні. Паводле асацыяцыі, гэтае выдавецтва «прадэманстравала мужнасьць і стойкасьць у абароне свабоды слова».

Кнiгi Выдавецтва «Янушкевіч» ёсць у продажы ў кнігарне "Літарка" з дастаўкай па ЗША.
https://litarka.com/
👍9
📱Live Stream - АБА - 4 гады❗️

🗓29 верасьня
Нью-Ёрк - 7 pm
Сан Францыска - 4 pm

Цiснi званочак Notify Me на канале АБА 🛎
https://youtube.com/live/KAuUx5FQNWc

Сябры, запрашаем вас на стрым, мы хочам падзяліцца з вамi ўспамінамі, як узнікла АБА, што мы пачувалі тады ў восень 2020, як мы працавалi разам анлайн, i толькi праз паўгады сустрэлiся ў жывую, як блізкія родныя людзі!

Хочаце ведаць што адбываецца ў беларускай дыяспары ЗШАПадпісвайцеся на АБА 👇
Facebook|Instagram|Telegram|X (Twitter)|YouTube

❗️Дысклэймер❗️Усе сацсеткі АБА прызнаны лукашэнкаўскім рэжымам экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍1
❗️Пачынаем Live Stream - АБА - Як гэта было - Далучайцеся

📱 https://youtube.com/live/KAuUx5FQNWc
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3🔥1
Каго глядзець і слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):

12:00 — Gender Gap з прафесаркай Ірынай Сідорскай.
13:00 — гісторык Роза Турарбекава.
15:00 — прадстаўнік BelPOL Уладзімір Жыгар.
16:00 — сябра борду Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан і праваабаронца Леанід Судаленка.

Рыхтуйце пытанні!
👍4
Сіла салідарнасці: ці можа дыяспара ўплываць на заходніх палітыкаў — эфір

Што беларуская дыяспара можа рэальна зрабіць для вызвалення Алеся Бяляцкага і як дэмсілы могуць уплываць на працэс вызвалення палітвязняў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзея Нортан і праваабаронца Леанід Судаленка.

https://www.youtube.com/watch?v=qukUFPwhrpM
👍4
🎸Творчыя сустрэчы з Юрыем Стыльскім у ЗША. Восень 2024.

Сябры, запрашаем вас на творчыя вечары з фронтмэнам беларускага панк-рок гурта Дай Дарогу - Юрай Стыльскім у 14 гарадах Амэрыкі:

09/28 Chicago - Івэнт адбыўся
09/29 Detroit - Івэнт адбыўся
10/04 Houston - Iвэнт адбыўся
10/05 Austin - Iвэнт адбыўся
10/06 Atlanta - Iвэнт адбыўся

💥10/12 San Francisco - Дэталі
💥10/13 Sacramento -
Дэталі

🔻10/19 Seattle - Дэталі
🔻10/20 Minneapolis -Дэталі
🔻10/24 Los Angeles
🔻10/27 Washington, DC - Дэталі
🔻11/01 Philadelphia - Дэталі
🔻11/02 New York - Дэталі
🔻11/03 Boston - Дэталі
🔥4👍1
👀 Як з’явілася ідэя выдаць «Марсіяніна» па-беларуску?

Вось так пра гэта распавядае @racyja Мікіта Белаглазаў, прадзюсар праекта і кіраўнік audiobooks.by:

– Ідэя праекта з’явілася таму, што я далучыўся да Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, і як чалец Асацыяцыі я вырашыў, што было б класна, каб мы зрабілі нешта для беларускай культуры, для беларускіх кніг з боку амерыканскіх беларусаў. 

І таму з’явілася ідэя, што давайце паспрабуем перакласці на беларускую мову і выдаць штосьці з амерыканскіх кніг. І хацелася перакласці не класічную, а нейкую сучасную кнігу, якая выйшла цягам апошніх дзесяці гадоў.
6👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎸Тур гурта Ляпіс Трубецкой у поўным складзе ў ЗША💥
Прыходзьце на канцэрты і адчуйце сапраўдную энергетыку панк-року 🤘
Набывайце квіткі па спасылцы https://bomond.com/events/lyapis-trubetskoy-warrior-of-light-the-best-tour-2024
👍2👎1🔥1
🔔 Новы выпуск "З намі цікАВА" на YouTube канале АБА ‼️

Заўтра, 5 кастрычніка, Дзень Народзінаў у нашай таленавітай мастачкі выцінанкі, беларускі ЗША, Вольгі Палуніцы.
💥Да свайго 50ці годзьдзя Вольга ў сваіх сацсетках падрыхтуе онлайн выставу 50ці сваіх лепшых прац.

📢 А мы прапануем вам паглядзець першую частку гутаркі з Вольгай Палуніцай пра гісторыю беларускай выцінанкі і чаму Вольга стала мастачкай менавіта выцінанкі.

https://youtu.be/9ci5P_k5hjg?feature=shared

Падпісвайцеся на сацсеткі Вольгі,
📍Сайт https://palunisa.wixsite.com/palunisa
📍Instagram https://www.instagram.com/palunisa?igsh=ZHB6ZTEyZGRhbm00&utm_source=qr
📍Facebook https://www.facebook.com/share/tRYGdznhREQtSMyW/?mibextid=LQQJ4d
📍YouTube https://youtube.com/@palunisa?si=5X5T3UuWrz6eJQH9
4
Сёньня свой 50-ці гадовы юбілей адзначае вядомая мастачка выцінанкі Вольга Палуніца.
Мы віншуем Вольгу і зычым посьпеху, дабрабыту і шчасьця 🤗

На старонцы Волі ў Фэйсбуку вы можаце пабачыць цудоўную онлайн-выставу з 50 найлепшых прац мастачкі 💥
https://www.facebook.com/share/VmcbwtT4LzYs1w6L/
6👍2