Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
ЦУД НА КАЛЯДЫ АДБЫЎСЯ!

"Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны! Дзякуй усім, хто данаціў, рэпосціў і падтрымліваў!
Святкуем і працуем далей!", - піша на сваёй асабістай старонцы Андрэй Стрыжак.

Каманда перадае падзяку кожнаму, хто не застаўся абыякавы.

📍👉 Вы можаце падтрымаць працу нашай каманды.

💳📍Увага! Выкарыстанне BY/RU плацёжных інструмантаў для дабрачыннасці небяспечна.
6👍2
📈Год рэпрэсій і памілаванняў: сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы ў лічбах

Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць. Год, у якім Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што з жанчынамі ён усё ж такі ваюе. Пенсіянеркі, непаўнагадовыя падлеткі, хворыя на анкалогію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяннях беларусаў бачаць «экстрэмізм».

2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаванняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні дзясяткаў чалавек. Акрамя гэтага, сітуацыя з палітвязнямі застаецца на стабільна крытычным узроўні. Зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах без магчымасці атрымання якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, зазнаюць катаванні і збіванні, утрымліваюцца месяцамі без сувязі са знешнім светам.

«Вясна» ў лічбах распавядае, як за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117052
😢62
Віншуем пераможцу гранта для лічбавых творцаў! 🎉
З радасцю аб'яўляем, што беларуская мастачка выцінанкі Volha Palunisa стала пераможцай першага гранта АБА! 🏆
Яна атрымае падтрымку для перакладу лічбавага дапаможніка "Мая выцінанка" - праект, які зможа дапамагчы захаваць і прасоўваць беларускую культуру ў ЗША.
Мы з нецярпеннем чакаем, як гэты праект будзе садзейнічаць пашырэнню ведаў пра беларускую спадчыну і яе значнасць у сучасным свеце. 💡

Хочам таксама адзначыць, што на грант было пададзена 4 заяўкі, і ўсе праекты былі значнымі і цікавымі. Выбар пераможцы быў складаным, бо кожны з іх нёс у сабе вялікі патэнцыял для развіцця беларускай культуры.

Дзякуем усім удзельнікам конкурсу і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва з вамі!
🔥83👍2
🌎🔥У 2024 АБА далучылася да першай міжкантынэнтальнай эстафеты ў падтрымку Беларусі “Галасы Праз Межы”!

Сябры АБА правялі імпрэзы ў чатырох гарадах, якія аб’ядналі больш за 200 удзельнікаў і дазволілі сабраць каля 2000 даляраў у падтрымку эстафеты.

Філадэльфія:
Дабрачынны канцэрт беларускага музыкi Юрыя Стыльскага;
Сакрамэнта:
Беларусы Сакрамэнта прыйшлі падтрымaць беларускіх маратонцаў з бчб сьцягамі, i прыцягнулi ўвагу тысячаў заўзятараў і спартоўцаў да Беларусі.
Сан-Францыска:
Беларусы Сан Францыска зладзiлi Калядную вечарыну з англамоўнай і беларускамоўнай праграмай, якая уключала пачастункі беларускімі стравамі, пляценне саламянага павука, прагляд вiдэа ролiкаў пра Беларусь і аўкцыён;.
Сан-Дыега:
Адбылося Каляднае сьвяткаваньне з традыцыйным абрадам ”вядзеньне казы”, беларускімі гульнямі, забавамi й праглядам фільма ”7 сімптомаў беларускасьці”, аўкцыён.

Мы шчыра дзякуем
🙏

🔹Кожнаму, хто далучыўся i падтрымаў эстафету❗️
♦️Юрыю Стыльскаму;
🔹Volha Palunisa;
♦️Associated Polish Home;
🔹Суполцы Belarus Freedom Philadelphia;
♦️Беларускiм удзельнiкам марафону;
🔹Беларускай суполцы ў Сакрамэнта;
♦️Беларусам Сан-Францыска Бэй Эрыі "Free Belarus SF" i кампаніі “Maximum Entertainment”;
♦️Суполке беларусаў Сан Дыега і "Sunshine Studio".

❤️Дзякуй за падтрымку і вашыя добрыя сэрдцы!
Разам - мы голас, якi чуваць праз межы 🌎


Даведацца больш пра эстафету: https://globalbelarus.info/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍1