Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы – Telegram
🔔 Учора Сяржук Доўгушаў прыляцеў у Н'ю Ёрк з Варшавы,
а сёння распачынае Калядны тур па Амэрыцы з Каляднай ялiнкi ў Н'ю Ёрку!


Заўтра адбудуцца Каляды ў Мінеапалiсе,
далучайцеся ды калядуйце разам з Сяржуком!

🗓5 студзеня 2025 года (нядзеля) ў 15:00
🛖 Дзе: 7980 Wallace Rd., Eden Prairie, MN 55344
🔗Тут спасылка на імпрэзу

Расклад Каляднага тура па Амэрыцы❗️
1 /11 - Seattle, WA
1 /12 - San Jose, CA
1 /17 - Charlotte, NC
1 /18 - Houston, TX
1 /19 - Austin, TX
1 /25 - Tampa, FL

Падпiсвайцеся i sачыце за навiнамi ў сац.сетках АБА: https://linktr.ee/aba.together

🌠Калядны тур у ЗША арганізаваны пры падтрымцы АБА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7🔥3
📻 Wave Farm 2025 — #рэзідэнцыя і #стыпендыя для эксперыментальнай радыёмастацкай працы ў #ЗША

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, крытыкі, #кампазітары/-кі, #музыкі і #творцы, якія даследуюць радыё як унікальны медыум.
▫️ Калі:
Рэзідэнцыі - штомесяц з траўня па кастрычнік 2025.
Стыпендыі - красавік, лістапад, снежань 2025 (анлайн з кароткім візітам).

Прапануецца:

🏠 Рэзідэнцыі (10 дзён):
- Стварэнне 55-хвіліннага радыётвору для трансляцыі на FM-хвалях станцыі WGXC 90.7-FM: Radio for Open Ears
- Ганарар 1,000 USD
- Уключэнне працы ў праграму The Radio Art Hour
- Пражыванне ў Wave Farm Study Centre.

🎵 Стыпендыі (1 месяц):
- Тры катэгорыі: даследаванні, супольніцкая праца, мастацкае пісьмо
- Стварэнне радыёэфіраў, правядзенне варкшопаў, напісанне артыкулаў для Resonance: The Journal of Sound and Culture
- Кансультацыі з міжнароднымі экспертамі
- Стыпендыя 2,000 USD
- Пражыванне ў Wave Farm Study Centre.

Дадаткова:
- Rising Tide Award: 1,500 USD для мастакоў з асаблівымі патрэбамі (бацькі, міжнародныя ўдзельнікі, калабаратыўныя дуэты).

Ддл: 1 лютага.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️ Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
☕️ Падтрымаць

#радыёмастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
Калядны тур Сяржука Доўгушава крочыць па Амэрыцы❗️

Запаліліся Калядныя зорачкі ў Н'ю Ёрку ⭐️ i Мiнеапалiсу ⭐️, вялiкi дзякуй беларусам, што так гасцiнна прымаеце нашага варшаўскага беларуса!

На выходных прымаюць эстафету Сiэтл i Сан Хосэ, Калiфорнiя!
Дэталi па спасылках 👇

⭐️1 /11 - Seattle, WA⭐️
⭐️1 /12 - San Jose, CA⭐️

Далейшы расклад:
1 /17 - Charlotte, NC
1 /18 - Houston, TX
1 /19 - Austin, TX
1 /25 - Tampa, FL

Падпiсвайцеся i sачыце за навiнамi ў сац.сетках АБА: https://linktr.ee/aba.together

🌠Калядны тур у ЗША арганізаваны пры падтрымцы АБА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1
Запрашаем вас на анлайн сустрэчу з беларускім нон-фiкшн пiсьменнiкам i гісторыкам Алесем Белым.

🗓19 студзеня (нядзеля)
20:00 - Meнск
19:00 - Iзраiль
9 аm - Сан Францыска
12 pm - Н'ю Ёрк

Вядоўца: Надзея Нортан

🔗Спасылка на зум: https://us02web.zoom.us/j/83379171963

Вядомыя кнiгi Алеся Белага:
- Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы;
- Наша страва: сапраўдная беларуская кухня;
- Belarusian Cookbook.


📚 Спiс кнiг i артыкулаў, даступныя для спампаваньня:
https://kamunikat.com/bely-ales

📚Набывайце апошнюю кнiгу Алеся Белага "Самы Цымус" на "Лiтарцы" - адзiнай беларуская анлайн кнiгарнi ў ЗША:
https://litarka.com/Samy-Tsymus-p690773538
👍2
Дапамога былой палітзняволенайк атрымаць абарону ў Амерыцы і аднавіць здароўе пасля турмы

Палітзняволеную зубную лекарку з Оршы Наталлю Кукішаву затрымалі супрацоўнікі КДБ восенню 2021 года па «справе Зельцэра». Але ў выніку асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку.

Цалкам адбыўшы пакаранне жанчына выйшла на волю, дзе сутыкнулася з пагрозамі ад участковага ў бок сям’і. У выніку былая палітзняволеная прадала дом і разам з сям’ёю з’ехала з Беларусі.

«Так склаўся лёс, што мы апынуліся на тэрыторыі Амерыкі, дзе ўпершыню за доўгі час я адчула сябе ў бяспецы і на волі. Я была шчаслівая, што выратавалася. Але ў хуткім часе ў мяне пачаліся цяжкасці з адаптацыяй, якую пагоршыла посттраўматычнае засмучэнне.

Я вельмі прашу дапамагчы мне аплаціць лячэнне і паслугі адваката, каб аднавіцца пасля турмы і адаптавацца. Мне ўжо ніхто не верне мае два гады зняволення, але я спадзяюся, што з вашай дапамогай здолею вярнуцца да нармальнага жыцця».


Падтрымаць Наталлю на BYSOL
👍21😢1
19 студзеня (нядзеля) - наш праект "Літаратура і кАВА" распачынае 2025 год з анлайн сустрэчы з гісторыкам Алесем Белым.

20:00 - Meнск
19:00 - Iзраiль
9 аm - Сан Францыска
12 pm - Н'ю Ёрк

🔗Спасылка на зум: https://us02web.zoom.us/j/83379171963
1👍1
💥 🇺🇸Каляды зь Сяржуком Доўгушавым крочаць па Амэрыцы, весела ды гучна беларусы адкалядавалі ў Сіэтле, Сан Францыска i Шарлат, на iмпрэзах было 200+ чалавек!

Сёньня калядуе Х'юстан, заўтра Осцін!
01.18 (субота) 4:30pm - Houston, TX, USA
https://www.facebook.com/events/476717212112249
01.19 (нядзеля) 4pm - Austin, TX, USA
https://www.facebook.com/events/487567417232332

🌠Тур заарганiзаваны пры падтрымцы Асацыяцыi беларусаў у Амэрыцы!

Падпiсвайцеся i сачыце за навiнамi ў сац.сетках АБА: https://linktr.ee/aba.together

Жадаеце ведаць больш пра беларускія традыцыі і фальклор,
падпiсвайцеся на канал Этна Традыцыя:
t.me/etnatradycyja
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1