De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
У чацвер, 22 верасня, Цэнтр беларускіх студыяў разам са Studium Europy Wschodniej UW ладзіць анлайн-дыскусію «Сучасныя выклікі для беларускай гістарычнай навукі».

Дата: 22 верасня

Час: з 14.00 да 17.00 (час мясцовы)

Месца: анлайн

Вось што абмяркуюць:
актуальныя накірункі і тэмы навуковых даследаванняў;
беларускі погляд на гісторыю суседзяў (Латвія, Літва, Польшча, Расея, Украіна);
гістарычная навука перад абліччам рэгіянальных і сусветных крызісных з’яваў — праблемы, выклікі, перспектывы.

Мадэратар — Аляксандр Краўцэвіч, доктар гістарычных навук.

Удзел бяруць:

Сяргей Токць, доктар гістарычных навук;
Юры Гардзееў, доктар габілітаваны (Ягелонскі ўніверсітэт);
Андрэй Катлярчук, PhD (Стакгольмскі ўніверсітэт);
Генадзь Семянчук, доктар гістарычных навук;
Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук.

Дыскусія будзе ў трох частках-раундах, адпаведна пазначаным тэмам.
Каб узяць удзел у якасці госця, паслухаць экспертаў ды задаць ім пытаннечкі, звяртайцеся па адрасе a.krautsevich@uw.edu.pl
👍1
Пачынаем публікаваць шорт-лісты Прэміі Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі.
У гэтым годзе экспертныя рады разглядалі і дзве дадатковыя катэгорыя для замежных аўтараў:
- за лепшую польскамоўную манаграфію (2016-2021);
- за лепшы англамоўны артыкул на сацыяльна-палітычную праблематыку (2020-2021).
Вызначэнне пераможцаў адбудзецца на Кангрэсе ў Коўна 1 кастрычніка.
Інстытут гісторыі і культуры Усходняй Еўропы імя Лейбніца (Германія) абвяшчае чарговы набор даследчых стыпендый, якія ў тым ліку разлічаны і на навукоўцаў з Беларусі. Падрабязныя ўмовы можна даведацца тут.
Приглашаем принять участие в презентации нового выпуска Беларусского трекера перемен
На презентации выступят:
🔺Павел Слюнькин, ассоциированный аналитик Европейского совета по международным отношениям;
🔺Артем Шрайбман, основатель агентства Sense Analytics;
🔺Филипп Биканов, независимый социолог;
🔺Геннадий Коршунов, старший аналитик «Центра новых идей»;
🔺Катерина Борнукова, академический директор BEROC и приглашенный профессор Университета Карлоса III в Мадриде;
🔺Лев Львовский, старший научный сотрудник BEROC.
Зарегистрироваться на встречу можно здесь.
Мероприятие пройдет на русском языке с синхронным переводом на английский.
Заўтра ў Вільні пачынаецца вялікая канферэнцыя "Францыск Скарына і рэнесансная культура кнігі". Бяруць удзел у многія вядомыя беларускія навукоўцы: Аляксандр Груша, Вольга Шутава, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Сяргей Кавалёў ды іншыя. Толькі ўсе яны ці "незалежныя даследчыкі" ці працуюць за мяжою Беларусі. З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца вось тут. Паседжанні будуць адбывацца ў галоўным будынку Літоўскай акадэміі навук на пр. Гедзіміна, 3.
Працягваем знаёміць вас з шорт-лістамі Прэміі Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі ў 2021 годзе, і прапануем вам пазнаёміцца са спісамі патэнцыйных пераможцаў у катэгорыі “гісторыя”.

Вызначэнне пераможцаў адбудзецца на Дзясятым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, Коўна, 1 кастрычніка 2022 года.
Цэнтр даследванняў Балтыйскага рэгіёна Універсітэта Грайфсвальда абвяшчае пра набор на тры стыпендыі, разлічаныя на дактарантаў і постдокаў. Падрабязнасці тут.
Калі мяркаваць па нядаўняму даследаванню Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, то ледзь не адзіная праблема ў беларусаў - гэта якасць дарог. Незразумела, навошта агулам зараз існуе Інстытут сацыялогіі, калі і так ёсць EcooM?
😁2
Абвешчаны збор заявак на стыпендыі для даследчыкаў з Беларусі, Малдовы і Расіі ў Францыі. Стыпендыі разлічаны на постдокаў, хто абараніў ступень з 2017 года і пазней. Дэдлайн для падачы заявак - 9 снежня. Падрабязнасці - тут.
Калі ўжо НАН Беларусі лічыць сваім галоўным партнёрам Расійскую акадэмію навук, то варта даведацца, якія зараз там справы
Forwarded from Медуза — LIVE
Выборы президента Российской академии наук в этом году превратились в фарс. «Медуза» рассказывает, что происходило на выборах в РАН и чем это может обернуться для будущего российской науки

ДАННОЕ СООБЩЕНИЕ (МАТЕРИАЛ) СОЗДАНО И (ИЛИ) РАСПРОСТРАНЕНО ИНОСТРАННЫМ СРЕДСТВОМ МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ, ВЫПОЛНЯЮЩИМ ФУНКЦИИ ИНОСТРАННОГО АГЕНТА, И (ИЛИ) РОССИЙСКИМ ЮРИДИЧЕСКИМ ЛИЦОМ, ВЫПОЛНЯЮЩИМ ФУНКЦИИ ИНОСТРАННОГО АГЕНТА

20 сентября состоялись выборы президента Российской академии наук. Предвыборную кампанию этого года сами академики назвали беспрецедентной: кандидаты жаловались на «черный пиар», а за день до голосования действовавший президент Александр Сергеев, считавшийся фаворитом, снял свою кандидатуру. Сергеев объяснил свой поступок «внешним административным давлением», после чего часть академиков объявила, что выборы превратились в фарс и предложила их бойкотировать.

Вот как проходили эти выборы, и почему это важно.
🤮2🤡1
З нечаканых археалагічных знаходак - меч часоў ВКЛ, які знайшоў МЧСнік у Дзвіне і перадаў у Полацкі музей-запаведнік. Незразумела, куды спіць Марзалюк, калі ў нас ёсць “пояс Вітаўта”, то мусіць быць і меч вялікага князя!
І зноў навіны з Полацка, толькі больш сумныя. У ПДУ адбылася буйная канферэнцыя пра падзелы Рэчы Паспалітай. Выдавалася б, 250-гадовы юбілей такой значнай падзеі трэба навукова адзначаць. Але гэта канферэнцыя была арганізаваная па ініцыятыве расійскага боку, пачаткова планавалася ў Смаленску, але беларускія гісторыкі асабліва не захацелі туды ехаць. Калі зірнуць на склад удзельнікаў, то бачым ідэалагічных работнікаў (Марзалюк, Раманаў) і гісторыкаў з ПДУ, у якіх і іншага выбару не было. Крыўдна, як з гэтага ўніверсітэта зрабілі зараз правадніка ідэалаў "русского мира". Працытуем віншавальнае слова міністра замежных спраў Расіі Лаўрова: "В Российскую империю вернулись исконно православные земли, население которых на протяжении нескольких столетий подвергалось искусственной полонизации". І беларускія гісторыкі зараз мусяць адпрацоўваць ідэалагічную павестку часоў Кацярыны ІІ пра "отторженная возвратих".
🤬3
Да 1 снежня можна падавацца на Летні інстытут па вывучэнню Цэнтральна-Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, які разлічаны на навукоўцаў з саліднымі навуковымі дасягненнямі. Тэма 2023 года - "Навуковае пісьмо ў лічбавую эпоху". Што важна, могуць падавацца навукоўцы з Беларусі.
👍1
А галоўнае, Акадэмія навук у супрацы з Генеральнай пракуратурай захоўвае нашу гістарчную памяць!
🤡4
Forwarded from BELTA
📌Беларусь обладает ноу-хау мирового уровня в ряде наукоемких высокотехнологичных сфер - НАН

В стране реализуется полная цепочка "научные исследования - новые технологии и научно-технические разработки - практическое освоение результатов", отмечают в НАН.
💩1🤨1
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адзначае 30-гадовы юбілей. Пад гэта ладзіцца вялікая канферэнцыя 6-7 кастрычніка, на вельмі прэстыжнай пляцоўцы - у Палацы Вялікіх Князёў Літоўскіх. Так атрымалася, што гэты юбілей супаў з яшчэ адной знакавай датай - 500-годдзем выдання ў Вільні "Малой падарожнай кніжкі". Падрабязнасці праграмы і форма рэгістрацыі - тут.
😁2