De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.41K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
718 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Змяніўся старшыня Акадэміі навук

22 мая старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў прызначаны 52-гадовы Уладзімір Каранік.

З навукай яго звязвае праца ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (у 1996 - 2011 г.г. – лекар, навуковы супрацоўнік, загадчык). Затым Каранік працаваў галоўным урачом Мінскага гарадскога клінічнага анкадыспансера, міністрам аховы здароўя, старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, віцэ-прэм’ерам.

72-гадовы Уладзімір Гусакоў займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук 13 год. Даўжэй працаваў толькі Мікалай Барысевіч – у часы БССР (1969 – 1987 гг.).
🤯14💩12👎5😢3🤡2👀1🦄1
Пылок беларускіх бяроз прымушае пакутаваць жыхароў Ісландыі

Пра гэта сярод іншага гаворыцца ў даследаванні групы польскіх і ісландскіх навукоўцаў, апублікаваным у свежым нумары часопіса Agricultural and Forest Meteorology. Іх вынікі паказваюць, што перанос пылку бярозы (моцнага алергена) на вялікія адлегласці з Усходняй Еўропы ўносіць значны ўклад у пылковую нагрузку Ісландыі. Прычым пылок часта паступае туды перадсезонна і часам дасягае канцэнтрацый, якія перавышаюць клінічныя парогі.

Цэнтр распаўсюджання бярозы ў Еўропе знаходзіцца ў Беларусі, заходняй Расіі, Латвіі, Эстоніі і скандынаўскіх краінах (на карце). Адтуль пры спрыяльных умовах перанос алергена адбываецца на вышыні 1000 і 1500 м над узроўнем мора.

У выпадку пылку, зарэгістраванага ў Ісландыі напярэдадні мясцовага сезону цвіцення бярозы, асноўную крыніцу для Рэйк'явіка складалі Польшча, Беларусь і Літва, адзначаюць навукоўцы.
😱10👀9😁32🔥2😢21
Выйшла кніга «Помнікі свідэрскай культуры фінальнага палеаліту на тэрыторыі Беларусі»

Манаграфія Алены Калечыц і Аляксандра Коласава абагульняе звесткі аб помніках свідэрскай культуры фінальнага палеаліту (IX - VIII тыс. да н.э.), зафіксаваных на тэрыторыі Беларусі ў выніку шматгадовых археалагічных даследаванняў.

Свідэрская ккультура прадстаўлена стаянкамі тундравых паляўнічых на паўночнага аленя, якія выкарыстоўвалі стрэлы з крэмневымі наканечнікамі. Асноўная частка помнікаў сканцэнтравана ў трох рэгіёнах краіны – Прыпяцкім Палессі, Панямонні і Верхнім Падняпроўі.

На падставе вывучэння калекцыйных матэрыялаў, архіўных дакументаў і літаратуры створаны каталогі помнікаў, карта і малюнкі інвентару. У выданні 254 старонак.
👍285🔥1
5 чэрвеня ў Варшаве адбудуцца дыскусіі ў межах III польска-беларускага экспертнага форума імя Рамана Скірмунта

Сярод іншага адбудзецца прэзентацыя-дыскусія з нагоды публікацыі кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай» і прэзентацыя даследавання «Няскончанае паўстанне. Падзеі 1863 - 1864 гг. у наратывах беларускіх медыя 2010 - 2024 гадоў» (Андрэй Казакевіч, Інстытут «Палітычная сфера»).

Удзел у дыскусіях таксама возьмуць Аляксандр Смалянчук, Васіль Герасімчык, Лукаш Адамскі і іншыя прадстаўнікі экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі.
5 чэрвеня, Варшава, ul. Foksal 11, пачатак а 16.00.

Форум імя Рамана Скірмунта праводзіцца раз на год, а таксама па меры неабходнасці пры з’яўленні важных тэм для абмеркавання. Яго місія – выпрацоўка рэкамендацый, па якіх кірунках могуць развівацца адносіны Польшчы з беларускім грамадствам.
👍213😁1🤔1
Эвалюцыя ментальнай мадэлі «радзіма» ў перадачах беларускага тэлебачання 1956 – сяр. 1990­х гг.

У поле даследавання Алены Марозавай, апублікаваным у часопісе «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук», увайшлі 1604 сцэнарыі і відэазапісы перадач БТ, а таксама дакументальных стужак.

Напачатку канструявалася метафара «Савецкі Саюз (мэта) – Радзіма (крыніца)». Станоўчы змест праектаваўся на краіну СССР пры дапамозе слоў са значэннем роднасці, душэўнай блізкасці («Встретить съезд родной Коммунистической партии»). Затым адбыўся пераход ад вобраза глабальнага народа да (з сярэдзіны 1960-х гг.) геаграфічнага месца як арыенціра ў гістарычным працэсе. Паслабілася роля эпізодаў пазнавання «братоў», прэзентацыі савецкіх спецыялістаў як сусветна вядомых.

Лейтматыў зямнога шара быў выцеснены вобразам дома і культураспецыфічнымі вобразамі з беларускай літаратуры («Дрэва Вечнасці» Караткевіча) і фальклору («чалавек-бусел»). Аўтары перадачы «Крок» 1989 г. ужо крытыкавалі тых, хто выбірае радзіму па грамадзянскіх поглядах.
🔥11👍72🤔1
Конкурс міні-грантаў на правядзенне навуковых мерапрыемстваў (дэдлайн — 4 чэрвеня)

Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае падаваць заяўкі на фінансавую падтрымку правядзення канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, панэльных дыскусій, воркшопаў і іншых публічных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў.

Мэта конкурса – садзейнічаць уладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін эміграцыі і забяспечыць бачнасць даследаванняў па Беларусі ў еўрапейскай акадэмічнай прасторы.

Тэмы мерапрыемстваў не абмяжоўваюцца, яны павінны быць праведзены да 31 снежня 2025 года. Падача заяўкі не гарантуе атрыманне фінансавання. Памер падтрымкі для кожнага мерапрыемства вызначаецца індывідуальна ў адпаведнасці з пададзеным каштарысам.

Дэдлайн падачы заявак: 4 чэрвеня. Усе падрабязнасці глядзіце тут.
👍11🔥71
Як далучыцца да Асавецкай археалагічнай экспедыцыі-2025

Раскопкі археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі на тарфяніковым паселішчы перыяду неаліту - бронзавага веку «Асавец 2» адбудуцца з 28 ліпеня па 10 жніўня. Арганізатары запрашаюць далучыцца да яе зацікаўленых у археалогіі і гісторыі роднага краю. Дэталі на сайце asaviec.by, там жа запіс праз анкету.

Экспедыцыя даследуе адзін з найбольш унікальных комплексаў неаліту - бронзавага веку на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы – Крывінскі тарфянік (мяжа Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці). Тут знаходзяцца 12 археалагічных помнікаў 4-га – 2-га тысячагоддзяў да н.э: у тым ліку «Асавец 2». Культурны слой паселішчаў утрымлівае не толькі керамічныя і крамянёвыя артэфакты, але і артэфакты з косткі, рогу, дрэва, кары, бурштыну.

Даследаванні помнікаў Крывінскага тарфяніка пачаліся ў 1934 годзе. З 1999 года да іх далучыўся археолаг Максім Чарняўскі, з гэтага ж часу вядзецца адлік валанцёрскай экспедыцыі «Асавец».
👍139🙏1
Як БССР і Польшча праводзілі абмены людзей у 1921 - 1939 гадах

Пра гэта піша Вольга Бароўская ў адным з мінулагодніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта». Польскі бок, перш за ўсё, цікавіўся выдачай ксяндзоў і разведчыкаў, савецкі – членаў КПП і дыверсантаў. У сакавіку 1923 г. падпісалі «Дагавор аб персанальным абмене паміж Польшчай, Расіяй (Беларуссю) і Украінай», які прадугледжваў абмен «340 на 340». З-за разнагалоссяў лічбы істотна змяняліся, але абмен закрануў сотні чалавек.

Затым быў працяг. У красавіку 1924-га Польшча атрымала 107 чалавек, савецкі бок – 33. Ноччу на 1 лютага 1925 г. на ст. Коласава адбыўся абмен «67 на 208». У студзені 1928-га – «9 на 31». У 1932-м прынялі два апошніх спіса абмену: у Польшчу прыехалі 18 ксяндзоў і сем’і палонных.

Ад практыкі не адмовіліся нават пасля інцыдэнта на ст. Коласава ў сакавіку 1925-га, калі адзін з ахоўцаў з польскага боку забіў членаў КПП Багінскага і Вечаркевіча і абмен не адбыўся. Варшава адмаўляла спланаваную акцыю, ахоўцу асудзілі.
👍16👀83
Сучасная беларуская мова ў сферы IT: праблемы і цяжкасці

Пра іх Кацярына Сакалоўская піша ў зборніку «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады». Міжнародныя IT-кампаніі забяспечваюць пераклад сваіх прадуктаў на беларускую мову ў большай ці меншай ступені. Якія ж існуюць праблемы, якія цяжка вырашыць на ўзроўні кампаніі, без дапамогі акадэмічных інстытуцый?

1. Тэрміналогія. Розныя кампаніі перакладаюць тэрміны паасобку, існуе праблема іх уніфікацыі. Прыклад: database — база дадзеных (Microsoft), база даных (Google), база звестак (Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ).

2. Правапіс. У Законе аб арфаграфіі няма інфармацыі пра тое, што рабіць, калі у/ў стаіць пасля слоў на іншай мове (Google у/ў, Peugeot у/ў). Ёсць варыянты лагічнага вырашэння пытання, але такія рашэнні не павінны прымацца на ўзроўні адной кампаніі.

3. Фемінітывы. Не хапае абнаўлення правіл пра фемінітывы і ўнясення новых слоў у слоўнікі. Для многіх прафесій у слоўніках ёсць толькі мужчынская версія.
🔥23👍102
🧬78 | Насевіч | Палеагенетыка і беларусы🧬

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Леанідавіч Насевіч. Гаворка пра палеагенетычныя даследванні і беларусаў паводле артыкула "Беларусы з перспектывы сучасных генетычных даследаванняў (2024)"

У выпуску абмяркоўваецца:

🧬Вывучэнне геному для рэканструкцыі папуляцыйнай гісторыі
🧬Даследванні геному беларусаў
🧬Паходжанне і распаўсюджванне гаплагрупаў з геному беларусаў
🧬Суаднясенне генетычных дадзеных і археалагічных культур
🧬Генетычныя дыстанцыі паміж старажытнымі і сучаснымі папуляцыямі
🧬Фарміраванне генафонда беларусаў і этнічная гісторыя
👍15🤡3👎1
Жыхары Мінска больш цярплівыя да нецэнзурнай лексікі, чым насельніцтва Беларусі ў цэлым

Гэта вынікае з даследавання Інстытута сацыялогіі НАН, праведзенага ў другім квартале 2025 года. Вынікі апытання прадстаўнікі інстытута перадалі СМІ.

Нягледзячы на ў цэлым негатыўнае стаўленне большасці мінчукоў да нецэнзурнай лексікі (69,4%), значная частка рэспандэнтаў дапускае яе выкарыстанне — але толькі ў пэўных сітуацыях. Такое меркаванне выказалі 41,4 % апытаных. Інакш лічаць 56,8% рэспандэнтаў, апытаных у сталіцы.

Пры гэтым насельніцтва Беларусі ў цэлым значна менш цярпліва ставіцца да мацюкоў у размовах (36,1%), чым жыхары Мінска. Пераважная большасць сталічных рэспандэнтаў (80,1%) ужываюць нецэнзурную лексіку, каб выказаць свае эмоцыі.
😁13🤔6😢43🗿2💩1
На Менцы стартаваў археалагічны сезон: ужо знайшлі шыла X стагоддзя

Археалагічны сезон традыцыйна адкрыўся раскопкамі ўчастка, звязанага з ювелірным рамяством. Да даследавання далучыліся студэнты-практыканты Універсітэта культуры. Ужо ў першыя дні раскопак зафіксаваны значныя знаходкі: знойдзена жалезнае шыла, якое датуецца X стагоддзем (на здымку), паведаміў Інстытут гісторыі ў пятніцу 30 мая.

Артэфакт можа быць звязаны з ювелірнай або гарбарнай вытворчасцю, што пацвярджае гіпотэзу аб рамеснай зоне на тэрыторыі комплексу.

Раней навукоўцы высветлілі, калі будавалася гарадзішча на рацэ Менка. Таксама нагадваем, што валанцёраў запрашаюць далучыцца да Асавецкай археалагічнай экспедыцыі, якая адбудзецца з 28 ліпеня па 10 жніўня.
20👍8
Выйшла кніга «Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў»

У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія Яны Шаўчэнкі, якая прысвечана народным ведам пра дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў перыяду канца XIX - пачатку ХХІ ст. На аснове палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, выяўлены заканамернасці развіцця народных ведаў пра дзікарослыя расліны.

Дадамо, што ў 2019-м даследчыца выпусціла манаграфію «Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў». У ёй прыводзілася некалькіх класіфікацый раслін.

Гэта падзел на «добрыя» і «дрэнныя» (калі расліна расце ў лесе — ушаноўваецца больш, бо мае лепшую энергетыку, калі ў балоце — менш, бо звязваецца з нячыстай сілай). Другая класіфікацыя абапіраецца на элементы, што вылучаюць у межах лесу: дрэвы, пладовыя кусты і дробныя расліны. Згодна з трэцяй класіфікацыяй, расліны можна аднесці да тых, што азначаюць жаночы (бяроза, рабіна, вярба, ліпа) ці мужчынскі пачатак (дуб, явар, клён).
🔥23👍146
Навукоўцы даследуюць масавае пахаванне дыназаўраў – адно з найбуйнейшых у гісторыі. Чаму статак загінуў у адзін момант?

У правінцыі Альберта ў Канадзе палеантолагі знайшлі масавае пахаванне дыназаўраў: тысячы пахірыназаўраў — траваедных чатырохногіх дыназаўраў (на ілюстрацыі іх прыкладны выгляд) — загінулі тут у адно імгненне каля 72 мільёнаў гадоў таму. Цяпер навукоўцы спрабуюць раскрыць загадку катастрофы, паведамляе BBC.

Ужо знойдзены тысячы акамянеласцяў, і пастаянна здараюцца новыя адкрыцці. Даўжыня пахірыназаўраў дасягала прыкладна 5 м, а вага – дзвюх тон. Больш за палову вядомых навуцы відаў дыназаўраў былі апісаны па адзіным узоры, а ў новым пахаванні – тысячы пахірыназаўраў.

На думку навукоўцаў, вялікі статак мігрыраваўшых пахірыназаўраў нагнала бедства, якое знішчыла калі не ўвесь статак, то большую яго частку. Усе дадзеныя паказваюць на тое, што гэта была вокамгненная паводка. Яе мог выклікаць шторм у гарах, адкуль лінуў нястрымны паток вады, зносячы валуны і вырываючы з каранямі дрэвы.
12🔥11👍7😨7
Швейцарыю на Expo 2025 прадставіць праект навукоўцы з Беларусі Юліі Сандамірскай

Сярод іншага наведвальнікі швейцарскага павільёна на Expo 2025 (Осака, Японія) змогуць убачыць, як робаты здольныя падтрымліваць пажылых грамадзян і людзей з абмежаванай мабільнасцю – і змогуць непасрэдна паўзаемадзейнічаць з рабатызаванай рукой. Устаноўка зараз на шляху ў Японію, яе будуць дэманстраваць на Сусветнай выставе з 11 чэрвеня па 12 жніўня.

Адна з куратарак праекта – навукоўца з Беларусі Юлія Сандамірская (на здымку). Яна скончыла БДУ ў 2005 годзе, затым вучылася і працавала ў Нямеччыне, ужо каля дзесяці гадоў займаецца даследаваннямі ў Швейцарыі.

Цяпер Юлія Сандамірская прафесарка Інстытута вылічальных навук аб жыцці (ICLS) пры Цюрыхскім універсітэце прыкладных навук (ZHAW). Беларуска ўзначальвае навуковы цэнтр «Кагнітыўныя вылічэнні», які займаецца нейраморфнымі вылічэннямі і тэхналогіямі для робататэхнікі, а на практыцы – распрацоўкай робатаў для дагляду за людзьмі з абмежаванай мабільнасцю.
30👍8🔥6👀1
У Гродзенскім раёне знайшлі матэрыялы каменнага веку і пахаванне другой паловы XVII стагоддзя

Археалагічныя даследаванні на помніку каля в. Баля Сольная Гродзенскага раёна правялі 21-26 мая супрацоўнікі аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Аляксандр Вашанаў, Марыя Ткачова і Алег Вараненка. Былі атрыманы матэрыялы ад каменнага веку да Новага часу, паведамляе Інстытут гісторыі ў сацсетах.

Найбольш цікавай знаходкай стала пахаванне другой паловы XVII стагоддзя, у якім выяўлены металічны пласціністы нож, а таксама медная манета 1660-х гг. Антрапалагічная экспертыза, зробленая супрацоўнікам аддзела антрапалогіі Інстытута Валянцінай Віннікавай, паказала, што пахавана была жанчына ўзростам 45-50 гадоў.

Стаянкі перыяду каменнага-бронзавага вякоў 2-га тысячагоддзя да н.э на ўскраіне вёскі Баля Сольная Гродзенскага раёна адкрыў у 1975 годзе Міхась Чарняўскі. Археалагічны помнік размяшчаецца на левым беразе р. Нёман, пры ўпадзенні р. Зарачанка, на вышыні 4-6 метраў над узроўнем вады.
👍23👏6🔥52
Выйшла па-беларуску кніга «Няпольская Польшча»

Кніга «Няпольская Польшча : 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці» польскага гісторыка Томаша Камусэлы выйшла ў выдавецтве «Тэхналогія» (пераклад Мар’яна Гарэвіча, навуковы рэдактар – Генадзь Сагановіч). У выданні разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай.

Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як «другой рэспублікі» і даўняй Рэчы Паспалітай як «першай рэспублікі», у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР (1952 - 1989). Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.

На англійскай мове кніга Томаша Камусэлы, супрацоўніка Сент-Эндрускага ўніверсітэта (Шатландыя), была апублікавана ў 2017 годзе.
🔥23👀84
Дзе цяпер працуе экс-дэкан біяфака БДУ Вадзім Дзямідчык?

Летам мінулага году імя вядомага навукоўца знікла са старонкі сайта біялагічнага факультэта БДУ, дзе ён працаваў дэканам. Як стала вядома «De facto. Беларуская навука», цяпер Вадзім Дзямідчык з’яўляецца галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. Купрэвіча.

Доктар біялагічных навук, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі і біяхіміі раслін уваходзіць у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. У 2000 - 2011 г.г. – Вадзім Дзямідчык з’яўляўся супрацоўнікам Універсітэта Кембрыджа, лектарам і кіраўніком другога года навучання ва Універсітэце Эсэкса (Вялікабрытанія).

У 2011 годзе навуковец вярнуўся на працу ў Беларусь, у 2019 годзе ўзначаліў біяфак БДУ, быў абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук.
👍14🤔82
Праблема беларусаў, памылка амерыканцаў і беларушчына ў Кітаі

У новым выпуску «Няпростай гісторыі» з гісторыкам Яўгенам Красуліным абмяркоўваецца шэраг пытанняў. Чаму Беларусь цікавая ўсяму свету, але свет не цікавы Беларусі? Як беларусаў вывучаюць у Афрыцы, а ў Кітаі нават стварылі даследчы цэнтр.

Чаму важна, каб беларускія даследчыкі вывучалі егіпецкія піраміды, плямёны Мая ці старажытны Кітай. Як нашы валуны могуць быць звязаныя з Лацінскай Амерыкай?

Дагледзьце гэту размову да канца і вы даведаецеся, што аперацыю па ліквідацыі Льва Троцкага ў Мексіцы распрацоўвалі палітычныя забойцы з Беларусі, а пасля яны ж заснавалі цэлую навуку.
https://youtu.be/HbDyQRDFjd4
11👍3🔥3👀2😁1
Усталяваны антырэкорд: сітуацыя з патэнтамі на вынаходніцтвы ў Беларусі ў 2024-м

Летась у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці паступіла 303 заяўкі на выдачу патэнтаў на вынаходніцтвы (на графіку). Гэта рэкордна нізкая колькасць з прыведзенай статыстыкі з 2014 года і, вельмі верагодна, за ўсе часы незалежнасці Беларусі (вядома, што за перыяд з 1993 - 2024 гг. паступіла 35 397 заявак на выдачу патэнтаў на вынаходніцтвы).

З іншага боку, летась прынята 308 рашэнняў аб выдачы патэнта, гэта больш чым у 2023-м (225).

З гадавой справаздачы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, на якую першым звярнула ўвагу выданне "Беларусы і рынак", таксама вынікае, што больш за ўсё вынаходстваў, якія прэтэндуюць на патэнт, аказалася ў галінах хіміі (22% заявак), тэхналагічных працэсаў (21%), фізікі (19,5%) і задавальнення жыццёвых запатрабаванняў чалавека (19%).
🤔8😢74😁3🤷‍♂2👍1