Сучасная беларуская мова ў сферы IT: праблемы і цяжкасці
Пра іх Кацярына Сакалоўская піша ў зборніку «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады». Міжнародныя IT-кампаніі забяспечваюць пераклад сваіх прадуктаў на беларускую мову ў большай ці меншай ступені. Якія ж існуюць праблемы, якія цяжка вырашыць на ўзроўні кампаніі, без дапамогі акадэмічных інстытуцый?
1. Тэрміналогія. Розныя кампаніі перакладаюць тэрміны паасобку, існуе праблема іх уніфікацыі. Прыклад: database — база дадзеных (Microsoft), база даных (Google), база звестак (Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ).
2. Правапіс. У Законе аб арфаграфіі няма інфармацыі пра тое, што рабіць, калі у/ў стаіць пасля слоў на іншай мове (Google у/ў, Peugeot у/ў). Ёсць варыянты лагічнага вырашэння пытання, але такія рашэнні не павінны прымацца на ўзроўні адной кампаніі.
3. Фемінітывы. Не хапае абнаўлення правіл пра фемінітывы і ўнясення новых слоў у слоўнікі. Для многіх прафесій у слоўніках ёсць толькі мужчынская версія.

🔥23👍10❤2
🧬78 | Насевіч | Палеагенетыка і беларусы🧬
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Леанідавіч Насевіч. Гаворка пра палеагенетычныя даследванні і беларусаў паводле артыкула "Беларусы з перспектывы сучасных генетычных даследаванняў (2024)"
У выпуску абмяркоўваецца:
🧬Вывучэнне геному для рэканструкцыі папуляцыйнай гісторыі
🧬Даследванні геному беларусаў
🧬Паходжанне і распаўсюджванне гаплагрупаў з геному беларусаў
🧬Суаднясенне генетычных дадзеных і археалагічных культур
🧬Генетычныя дыстанцыі паміж старажытнымі і сучаснымі папуляцыямі
🧬Фарміраванне генафонда беларусаў і этнічная гісторыя

👍15🤡3👎1
Жыхары Мінска больш цярплівыя да нецэнзурнай лексікі, чым насельніцтва Беларусі ў цэлым
Гэта вынікае з даследавання Інстытута сацыялогіі НАН, праведзенага ў другім квартале 2025 года. Вынікі апытання прадстаўнікі інстытута перадалі СМІ.
Нягледзячы на ў цэлым негатыўнае стаўленне большасці мінчукоў да нецэнзурнай лексікі (69,4%), значная частка рэспандэнтаў дапускае яе выкарыстанне — але толькі ў пэўных сітуацыях. Такое меркаванне выказалі 41,4 % апытаных. Інакш лічаць 56,8% рэспандэнтаў, апытаных у сталіцы.
Пры гэтым насельніцтва Беларусі ў цэлым значна менш цярпліва ставіцца да мацюкоў у размовах (36,1%), чым жыхары Мінска. Пераважная большасць сталічных рэспандэнтаў (80,1%) ужываюць нецэнзурную лексіку, каб выказаць свае эмоцыі.

😁13🤔6😢4❤3🗿2💩1
На Менцы стартаваў археалагічны сезон: ужо знайшлі шыла X стагоддзя
Археалагічны сезон традыцыйна адкрыўся раскопкамі ўчастка, звязанага з ювелірным рамяством. Да даследавання далучыліся студэнты-практыканты Універсітэта культуры. Ужо ў першыя дні раскопак зафіксаваны значныя знаходкі: знойдзена жалезнае шыла, якое датуецца X стагоддзем (на здымку), паведаміў Інстытут гісторыі ў пятніцу 30 мая.
Артэфакт можа быць звязаны з ювелірнай або гарбарнай вытворчасцю, што пацвярджае гіпотэзу аб рамеснай зоне на тэрыторыі комплексу.
Раней навукоўцы высветлілі, калі будавалася гарадзішча на рацэ Менка. Таксама нагадваем, што валанцёраў запрашаюць далучыцца да Асавецкай археалагічнай экспедыцыі, якая адбудзецца з 28 ліпеня па 10 жніўня.

❤20👍8
Выйшла кніга «Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў»
У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія Яны Шаўчэнкі, якая прысвечана народным ведам пра дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў перыяду канца XIX - пачатку ХХІ ст. На аснове палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, выяўлены заканамернасці развіцця народных ведаў пра дзікарослыя расліны.
Дадамо, што ў 2019-м даследчыца выпусціла манаграфію «Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў». У ёй прыводзілася некалькіх класіфікацый раслін.
Гэта падзел на «добрыя» і «дрэнныя» (калі расліна расце ў лесе — ушаноўваецца больш, бо мае лепшую энергетыку, калі ў балоце — менш, бо звязваецца з нячыстай сілай). Другая класіфікацыя абапіраецца на элементы, што вылучаюць у межах лесу: дрэвы, пладовыя кусты і дробныя расліны. Згодна з трэцяй класіфікацыяй, расліны можна аднесці да тых, што азначаюць жаночы (бяроза, рабіна, вярба, ліпа) ці мужчынскі пачатак (дуб, явар, клён).

🔥23👍14❤6
Навукоўцы даследуюць масавае пахаванне дыназаўраў – адно з найбуйнейшых у гісторыі. Чаму статак загінуў у адзін момант?
У правінцыі Альберта ў Канадзе палеантолагі знайшлі масавае пахаванне дыназаўраў: тысячы пахірыназаўраў — траваедных чатырохногіх дыназаўраў (на ілюстрацыі іх прыкладны выгляд) — загінулі тут у адно імгненне каля 72 мільёнаў гадоў таму. Цяпер навукоўцы спрабуюць раскрыць загадку катастрофы, паведамляе BBC.
Ужо знойдзены тысячы акамянеласцяў, і пастаянна здараюцца новыя адкрыцці. Даўжыня пахірыназаўраў дасягала прыкладна 5 м, а вага – дзвюх тон. Больш за палову вядомых навуцы відаў дыназаўраў былі апісаны па адзіным узоры, а ў новым пахаванні – тысячы пахірыназаўраў.
На думку навукоўцаў, вялікі статак мігрыраваўшых пахірыназаўраў нагнала бедства, якое знішчыла калі не ўвесь статак, то большую яго частку. Усе дадзеныя паказваюць на тое, што гэта была вокамгненная паводка. Яе мог выклікаць шторм у гарах, адкуль лінуў нястрымны паток вады, зносячы валуны і вырываючы з каранямі дрэвы.

❤12🔥11👍7😨7
Швейцарыю на Expo 2025 прадставіць праект навукоўцы з Беларусі Юліі Сандамірскай
Сярод іншага наведвальнікі швейцарскага павільёна на Expo 2025 (Осака, Японія) змогуць убачыць, як робаты здольныя падтрымліваць пажылых грамадзян і людзей з абмежаванай мабільнасцю – і змогуць непасрэдна паўзаемадзейнічаць з рабатызаванай рукой. Устаноўка зараз на шляху ў Японію, яе будуць дэманстраваць на Сусветнай выставе з 11 чэрвеня па 12 жніўня.
Адна з куратарак праекта – навукоўца з Беларусі Юлія Сандамірская (на здымку). Яна скончыла БДУ ў 2005 годзе, затым вучылася і працавала ў Нямеччыне, ужо каля дзесяці гадоў займаецца даследаваннямі ў Швейцарыі.
Цяпер Юлія Сандамірская прафесарка Інстытута вылічальных навук аб жыцці (ICLS) пры Цюрыхскім універсітэце прыкладных навук (ZHAW). Беларуска ўзначальвае навуковы цэнтр «Кагнітыўныя вылічэнні», які займаецца нейраморфнымі вылічэннямі і тэхналогіямі для робататэхнікі, а на практыцы – распрацоўкай робатаў для дагляду за людзьмі з абмежаванай мабільнасцю.

❤30👍8🔥6👀1
У Гродзенскім раёне знайшлі матэрыялы каменнага веку і пахаванне другой паловы XVII стагоддзя
Археалагічныя даследаванні на помніку каля в. Баля Сольная Гродзенскага раёна правялі 21-26 мая супрацоўнікі аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Аляксандр Вашанаў, Марыя Ткачова і Алег Вараненка. Былі атрыманы матэрыялы ад каменнага веку да Новага часу, паведамляе Інстытут гісторыі ў сацсетах.
Найбольш цікавай знаходкай стала пахаванне другой паловы XVII стагоддзя, у якім выяўлены металічны пласціністы нож, а таксама медная манета 1660-х гг. Антрапалагічная экспертыза, зробленая супрацоўнікам аддзела антрапалогіі Інстытута Валянцінай Віннікавай, паказала, што пахавана была жанчына ўзростам 45-50 гадоў.
Стаянкі перыяду каменнага-бронзавага вякоў 2-га тысячагоддзя да н.э на ўскраіне вёскі Баля Сольная Гродзенскага раёна адкрыў у 1975 годзе Міхась Чарняўскі. Археалагічны помнік размяшчаецца на левым беразе р. Нёман, пры ўпадзенні р. Зарачанка, на вышыні 4-6 метраў над узроўнем вады.

👍23👏6🔥5❤2
Выйшла па-беларуску кніга «Няпольская Польшча»
Кніга «Няпольская Польшча : 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці» польскага гісторыка Томаша Камусэлы выйшла ў выдавецтве «Тэхналогія» (пераклад Мар’яна Гарэвіча, навуковы рэдактар – Генадзь Сагановіч). У выданні разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народнай Рэспублікай і сучаснай Польшчай.
Як даводзіць аўтар, хоць у палітыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як «другой рэспублікі» і даўняй Рэчы Паспалітай як «першай рэспублікі», у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР (1952 - 1989). Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.
На англійскай мове кніга Томаша Камусэлы, супрацоўніка Сент-Эндрускага ўніверсітэта (Шатландыя), была апублікавана ў 2017 годзе.

🔥23👀8❤4
Дзе цяпер працуе экс-дэкан біяфака БДУ Вадзім Дзямідчык?
Летам мінулага году імя вядомага навукоўца знікла са старонкі сайта біялагічнага факультэта БДУ, дзе ён працаваў дэканам. Як стала вядома «De facto. Беларуская навука», цяпер Вадзім Дзямідчык з’яўляецца галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. Купрэвіча.
Доктар біялагічных навук, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі і біяхіміі раслін уваходзіць у топ-2% самых цытуемых навукоўцаў свету. У 2000 - 2011 г.г. – Вадзім Дзямідчык з’яўляўся супрацоўнікам Універсітэта Кембрыджа, лектарам і кіраўніком другога года навучання ва Універсітэце Эсэкса (Вялікабрытанія).
У 2011 годзе навуковец вярнуўся на працу ў Беларусь, у 2019 годзе ўзначаліў біяфак БДУ, быў абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук.

👍14🤔8❤2
Праблема беларусаў, памылка амерыканцаў і беларушчына ў Кітаі
У новым выпуску «Няпростай гісторыі» з гісторыкам Яўгенам Красуліным абмяркоўваецца шэраг пытанняў. Чаму Беларусь цікавая ўсяму свету, але свет не цікавы Беларусі? Як беларусаў вывучаюць у Афрыцы, а ў Кітаі нават стварылі даследчы цэнтр.
Чаму важна, каб беларускія даследчыкі вывучалі егіпецкія піраміды, плямёны Мая ці старажытны Кітай. Як нашы валуны могуць быць звязаныя з Лацінскай Амерыкай?
Дагледзьце гэту размову да канца і вы даведаецеся, што аперацыю па ліквідацыі Льва Троцкага ў Мексіцы распрацоўвалі палітычныя забойцы з Беларусі, а пасля яны ж заснавалі цэлую навуку.
https://youtu.be/HbDyQRDFjd4

YouTube
Праблема беларусаў, памылка амерыканцаў, Беларушчына ў Кітаі і навошта нам ведаць іншых | КРАСУЛІН
🌏 Чаму Беларусь цікавая ўсяму свету, але свет не цікавы Беларусі? Як беларусаў вывучаюць у Афрыцы, а ў Кітаі нават стварылі даследчы цэнтр! Чаму важна, каб беларускія даследчыкі вывучалі егіпецкія піраміды, плямёны Мая ці старажытны Кітай. Як нашы валуны…
❤11👍3🔥3👀2😁1
Усталяваны антырэкорд: сітуацыя з патэнтамі на вынаходніцтвы ў Беларусі ў 2024-м
Летась у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці паступіла 303 заяўкі на выдачу патэнтаў на вынаходніцтвы (на графіку). Гэта рэкордна нізкая колькасць з прыведзенай статыстыкі з 2014 года і, вельмі верагодна, за ўсе часы незалежнасці Беларусі (вядома, што за перыяд з 1993 - 2024 гг. паступіла 35 397 заявак на выдачу патэнтаў на вынаходніцтвы).
З іншага боку, летась прынята 308 рашэнняў аб выдачы патэнта, гэта больш чым у 2023-м (225).
З гадавой справаздачы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, на якую першым звярнула ўвагу выданне "Беларусы і рынак", таксама вынікае, што больш за ўсё вынаходстваў, якія прэтэндуюць на патэнт, аказалася ў галінах хіміі (22% заявак), тэхналагічных працэсаў (21%), фізікі (19,5%) і задавальнення жыццёвых запатрабаванняў чалавека (19%).

🤔8😢7❤4😁3🤷♂2👍1
Як працягнуць навучанне і навуковую дзейнасць у ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краінах – магчымасці для беларусаў
На новай старонцы сайта праграмы EU4Belarus-SALT сабраныя праграмы, якія могуць у гэтым дапамагчы:
– стыпендыя Master Studies for All Academic Disciplines | DAAD для магістрантаў у адной з ВНУ Германіі;
– стыпендыя Holland Scholarship для атрымання ступені бакалаўра ці магістра ў ВНУ Нідэрландаў;
– стыпендыя для навуковых даследаванняў у Польшчы, звязаных з гісторыяй, палітычнай сітуацыяй, культурай і спадчынай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
– праграма John Smith Trust для лідараў у выгнанні (з тыднёвай вочнай сесіяй у Вялікабрытаніі);
– і шмат іншых.
Пра ўсе падрабязнасці можна даведацца з апісання праграм на сайце. Але калі ў вас застануцца пытанні, то Цэнтр дапамогі SALT заўсёды гатовы памагчы з адказамі: распавесці аб працэсе падачы заявак і тэрмінах, дапамагчы разабрацца ў нюансах, звязаных з паступленнем, або знайсці праграму, якая падыходзіць менавіта вам.

👍13🔥4❤2
Выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм»
Багата ілюстраванае выданне падрыхтавана выдавецтвам «Беларусь» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем на аснове вялікага выставачнага праекта «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Партнёр праекта – Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Кніга знаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма канца ХІХ - сярэдзіны ХХ ст., яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.
Мовы – беларуская, англійская, руская, 207 старонак.
Здымак кнігі – з Instagram-старонкі @ akademkniga.minsk.

❤19🔥10👍3
Забытыя заходнебеларускія паэты. Частка 1
Іх імёны ў нумарах часопіса «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» за мінулы год пералічвае Мікалай Мікуліч. Паэзію Заходняй Беларусі 1921 - 1939 гг. літаратуразнаўца лічыць «унікальнай з’явай на літаратурнай карце Еўропы ХХ стагоддзя», бо яна з’яўлялася часткай адначасова агульнабеларускага і польскага грамадска-культурнага асяроддзя, знаходзілася пад моцным уплывам, з аднаго боку, савецкай, а з другога – еўрапейскіх літаратур і культур.
Традыцыйная для беларускай літаратуры парадыгма рэалістычнага, лірыка-апавядальнага адлюстравання рэчаіснасці спалучалася ў ёй з наватарскім дыскурсам – асаблівасцямі духоўна-ірацыянальнага пазнання жыцця. Пра ўсё гэта магла толькі марыць тагачасная беларуская савецкая паэзія, піша Мікуліч. Імёны якіх, на яго погляд, «забытых» заходнебеларускіх паэтаў пералічваюцца?
Петрусь Граніт (1909 - 1980). На здымку. Сябра КПЗБ, у вайну – сувязны партызанскай брыгады.
Працяг ніжэй

❤24👍7
Забытыя заходнебеларускія паэты. Частка 2
Пачатак вышэй
Юльян Сергіевіч (1909 - 1976). На здымку. У 1939 г. мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, знаходзіўся ў фашысцкіх канцлагерах.
Кастусь Рагойша (1921 - 1964). Улады прымушалі яго перайсці ў творчасці на польскую мову, пагражалі высылкай сям’і ўглыб Польшчы. У 1948-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю», вызвалены з лагераў у 1954-м.
Пятро Сакол (1905 - 1985). Працаваў ў Латвіі, пасля вайны два гады праходзіў «фільтрацыю» ў лагеры ў Хабараўскім краі.
Ганна Новік (1914 - 1997). За спробу нелегальна перайсці на чале групы камсамольцаў польска-савецкую мяжу ў 1936-м была асуджана на 2 гады і 8 месяцаў. У вайну – удзельніца партызанскага руху.
Анатоль Бярозка (1915 - 2008). У 1939-м выдаваў рукапісны сатырычны часопіс «З-за плоту», дзе апублікаваў сваю «Оду да Сталіна». Падчас вайны працаваў лекарам, у 1944-м быў кінуты ў нямецкі канцлагер. Пераехаў у ЗША, дапамагаў у лячэнні там беларускіх дзяцей, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы.

❤26👍6
Навукоўцы знайшлі дзікарослыя расліны, якія лічыліся зніклымі ў Беларусі
Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Руслан Цвірко. Маюцца на ўвазе сіт стыгійскі і крынічнік неспраўдны ці ілжывы (на здымку).
Сіт стыгійскі (Juncus stygius) палічылі зніклым у Беларусі 20 гадоў таму. Гэта шматгадовая травяністая расліна, якая расце ў балоцістых месцах. Асноўныя пагрозы для віду – глабальнае пацяпленне і меліярацыя.
Крынічнік несапраўдны (Veronica spuria) — шматгадовая травяністая расліна, якая расце пераважна на сухіх лугах, узлесках, схілах, часта сустракаецца на пясчаных глебах. Яна любіць добра асветленыя месцы, не патрабуе багатай глебы, даволі засухаўстойлівая.
Нагадаем, што месяц таму іншы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі паведаміў пра «катастрафічную сітуацыю» на поўдні Беларусі з-за азіяцкага матылька.

❤29👍10
Раскопкі ў Заслаўі: шукаюць уязную браму і падземны ход
Напачатку чэрвеня пачаліся палявыя работы на тэрыторыі Заслаўскага замка (гісторыка-культурная каштоўнасць «Гарадзішча Вал»). Археолагі з Інстытута гісторыі НАН прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яе далейшай кансервацыі і музеефікацыі.
Акрамя таго, як распавёў газеце «Прысталічча» археолаг Іван Спірын, спецыялісты плануюць паглыбіцца да «падземнага ходу», як назваў яго доктар гістарычных навук Георгій Штыхаў, які праводзіў тут раскопкі ў 1972 годзе. «Умоўна называем яго падземным ходам. Але гэта можа быць і дрэнажная студня, або збудаванне з падвойным прызначэннем. Мы расчысцім яго да ўзроўню падлогі, і хутчэй за ўсё, глыбей капаць не станем – хоць падмуркі, верагодна, залягаюць ніжэй», – распавёў археолаг Іван Спірын.
Гарадзішча ў Заслаўі ўяўляе сабой рэшткі старажытнага горада з абарончымі сценамі і валамі, які існаваў з IX па XIII стст. На яго месцы затым узнік Заслаўскі замак – помнік абарончага дойлідства канца XVI-XVII стст.

❤24🔥6👍5
Беларускі навуковец датаваў знаходкі ў Албаніі 5 тысячагоддзем да н.э.
У часопісе Dendrochronologia выйшла публікацыя групы навукоўцаў, сярод якіх Максім Ярмохін з Беларусі. Пры археалагічных даследаваннях у 2021 - 2023 гг. на ўчастку Лін 3 на заходнім беразе Ахрыдскага возера (Албанія) знайшлі 706 узораў драўніны (хвоя склала 60%). На здымку – падводныя раскопкі на Ахрыдскім возеры, самым старажытным на Балканах.
Шляхам спалучэння радыёвугляроднага датавання і дэндрахраналогіі, па гадавых кольцах дрэў eдалося рэканструяваць развіццё трох палісадаў у 4404 - 4340 гг. да н.э. Упершыню вызначана часавая эвалюцыя такіх канструкцый на неалітычным паселішчы на Балканах. Патэнцыйны памер паселішча ацэньваецца ў 100 - 150 м у дыяметры, яно мела пераважна абарончую функцыю.
Нагадаем, што цяпер Максім Ярмохін працуе ў Інстытуце археалагічных навук Бернскага ўніверсітэта (Швейцарыя). Раней ён распрацаваў першую тысячагадовую кальцавую храналогію хвоі ў Беларусі, што дазволіць датаваць драўляныя пабудовы ў краіне.

👏13👍8🔥4👀2😁1
Рэкамендуем канал cybulinka
Спадарства, раім вам беларускі канал cybulinka, аўтар якога публікуе цікавыя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі.
Напрыклад, адкуль бярэцца гук пляскату ў ладкі, чаму каты муркочуць па-вэрсыі генэтыкаў і шмат чаго іншага.
https://news.1rj.ru/str/cblnq

Telegram
cybulinka
самыя важныя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі
супрацоўніцтва: @sabaczka
супрацоўніцтва: @sabaczka
👍12🔥6❤1