Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік артыкулаў «Epitaphium: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага».
У гэтым зборніку праблема пастаўлена комплексна – разглядаюцца пахавальныя традыцыі і практыкі прадстаўнікоў розных народаў, канфесій і сацыяльных слаёў у розныя перыяды гісторыі Беларусі – Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі і нават міжваеннай Польскай дзяржавы. Менавіта гэта і робіць зборнік унікальным выданнем у Беларусі.
Укладальнікамі зборніка выступілі арганізатары круглага стала, які прайшоў у НГАБ у красавіку 2021 года – Дзяніс Лісейчыкаў і Сяргей Грунтоў.
Набыць кнігу магчыма ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (тэл. (8 017) 379 76 90, Казлоў Уладзімір Леанідавіч), кошт 27,84 руб., альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72 (будзе даражэй).

👍7
Архіў Блаватніка прапануе стыпендыю для ахвотных дыстанцыйна папрацаваць з архіўнымі зборамі, якія ўсе алічбаваныя. Тэматычны фокус архіва - габрэйская гісторыя, постсавецкая прастора, Першая і Другая сусветныя войны. Дэдлайн - 30 лістапада. Падрабязнасці тут.
❤1👍1
Алег Раманаў ператварыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт у фактычны рассаднік ідэй “рускага міра” у Беларусі, нават сышоўшы ўзначальваць “Белую Русь” ён па-ранейшаму курыруе ПДУ. Чарговае дзіўнае мерапрыемства ў сценах універсітэта - Міжнародны праваслаўны эканамічны форум, арганізаваны Расійскім клубам праваслаўных мецэнатаў. У сценах даўняга іезуіцкага калегіюма (адкуль раней выводзілі адукацыйную традыцыю ПДУ) абмяркоўвалі тысячагадовыя праваслаўныя каштоўнасці, расійска-беларускую цывілізацыйную еднасць і як стварыць “систему духовно-нравственной безопасности Союзного государства».
🤬16👍2
Forwarded from Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
⚡️Гродненский историк Светлана Силова, задержанная 18 октября, на свободе.
Суд приговорил ее к штрафу. Телефон Силовой конфискован.

Telegram
Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
Вчера в Гродно была задержана кандидат исторических наук, доцент ГрГУ Светлана Силова. Послезавтра ожидается суд. Предварительно известно, что Силовой могут вменить в вину «хранение и распространение экстремистских материалов».
Силова является представителем…
Силова является представителем…
👍6
І таксама прыемная навіна: пры аднаўленні знішчаных баевікамі Ісламскай дзяржавы варотаў Машкі ў старажытнай асірыйскай сталіцы Ніневія былі знойдзеныя раней невядомыя барэльефы. Іх датуюць перыядам 2700 гадоў назад, калі Асірыяй кіраваў цар Сінехерыб, які згадваецца ў Старым Запавеце. Можна толькі парадавацца, што ва ўмовах зацяжной вайны ў гэтым рэгіёне робяцца такія значныя археалагічныя адкрыцці.
BBC News Русская служба
В Ираке найдены потрясающие древние наскальные рельефы, им 2700 лет
Археологи на севере Ирака обнаружили наскальные рельефы, возраст которых составляет около 2700 лет.
👍4🥰1
Новы Каледж Еўропы у Бухарэсце ў чарговы раз набірае на стыпендыйную праграму даследчыкаў на 2023/24 акадэмічны год. Заяўкі прымаюцца ад прадстаўнікоў гуманітарных і сацыяльных навук. Там ужо пабывала досыць шмат беларускіх навукоўцаў, чаму і вам не паспрабаваць? Дэдлайн - 9 студзеня 2023 года. Падрабязнасці тут.
NEC
Apply for a fellowship - NEC
NEC Institute for Advanced Study
👍3
Важны і небяспечны прэцэдэнт: навуковая манаграфія Святланы Казловай “Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі” патрапіла ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым у аснове выдання - дысертацыя, зацверджаная беларускай ВАК. Відавочна, што галоўным матывам тут быў пераслед выдавецтва “Янушкевіч”, дзе была апублікаваная манаграфія. Адпаведна, мы маем унікальную сітуацыю, калі нават навуковыя даследаванні прызнаюцца экстрэмісцкімі. І за складаныя тэмы тым больш ніхто не будзе брацца.
😢6👍1
Недавно прошёл международный день женщины в науке, можно поделиться и как выглядит ситуация в Беларуси: «В Республике Беларусь среди исследователей женщины составляют 39,0 %, в Национальной академии наук Беларуси доля женщин среди исследователей – 49,0 %. Среди кандидатов наук доля женщин по стране в целом составляет 41,0 %, в НАН Беларуси – 46,0 %. Среди докторов наук – каждая пятая – женщина. Во всех областях науки, за исключением технических наук, доля женщин-исследователей превышает 50,0 %. Больше всего представлены женщины в кадровом составе медицинских наук (69,5 %). Однако в кадровом составе технических наук преобладают мужчины (женщины-исследователи в них составляют 28,4 %)». Отметим, что когда доходит до степени доктора наук, звания академика и должности директора института, то статистика по гендерному равенству резко ухудшается.
👍5😁1
Яшчэ адна магчымасць па стыпендыі папрацаваць у архіве фундацыі “Адкрытае грамадства” у Будапешце. Гэтым разам тэматыка даследаванняў - “Урокі Халоднай вайны”. Дэдлайн для заявак - 22 лістапада. Падрабязнасці тут.
👍4
Forwarded from Беларусь. Экспертиза
Открыт прием заявок на стипендии Chevening 2023/2024 от правительства Великобритании.
Международная программа стипендий Chevening покрывает все расходы на обучение в Великобритании в течение одного года на курсе магистратуры.
Стипендия включает:
▫️плату за обучение в университете;
▫️жемесячную стипендию;
▫️транспортные расходы в Великобританию и обратно;
▫️пособие на въезд;
▫️пособие на выезд домой;
▫️стоимость одного заявления на визу;
▫️грант на поездку для участия в мероприятиях Chevening в Великобритании.
Заявки принимаются до 1 ноября 2022 года.
Все подробности по ссылке.

👍2
Паводле Гусакова, Нацыянальная акадэмія навук стала нарэшце месцам, дзе навукоўцы зарабляюць грошы. Так, сярэдні заробак па НАН зараз - 2 тысячы беларускіх рублёў. Банкіры, зайздросце! І што праўда, зараз у НАН такія заробкі? Чакаем ад нашых падпісчыкаў пацверджання!
😁5👍1
Forwarded from ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
Мінуў 10-ы юбілейны Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, мы можам падвесці зараз некаторыя фармальныя вынікі.
Найперш, пры ўсіх складанасцях палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі і ў рэгіёне, Кангрэс адбыўся. Усяго прыняло ўдзел 311 даследчыкаў і экспертаў, з іх – 102 бралі ўдзел анлайн.
Прапануем таксама некаторую статыстыку (падлічана па ўдзельніках, якія выступалі з дакладамі).
Размеркаванне па краінам: Беларусь - 39.9%, Польшча - 20,9%, Украіна - 12,5%, Літва - 7,7%, Нямеччына - 4%.
Навуковыя ступені: дактары навук і дактары хабілітаваныя - 18,7%, кандыдаты і PhD - 42,1%, магістры - 30%.
Мовы выступу: беларуская - 50,4%, руская - 20,7%, англійская - 12%, украінская - 10%, польская - 6%.
Пол: жанчыны – 45%, мужчыны – 55%.
Ужо распачынаецца падтрыхтоўка да наступнага Кангрэса ў верасні 2023 года, пра што мы будем вам дадаткова паведамляць.

3-4 лістапада 2022 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Вялікае княства Літоўскае: сучасныя беларускія даследаванні».
Канферэнцыя адбудзецца па адрасу: Vilnius, Savičiaus g. 17, ЕГУ, ауд. 110.
У абмеркаванні прадстаўленых беларускімі вучонымі даследаванняў прымуць удзел вядучыя гісторыкі-даследчыкі з Літвы, Польшчы, Чэхіі і Германіі. Працоўная праграма канферэнцыі ўключае 8 тэматычных панэляў, прысвечаных розным аспектам гісторыі ВКЛ: станаўленню пісьмовай культуры і кнігадрукаванню, становішчу рэлігійных супольнасцей і этнамоўнай сітуацыі, сацыяльнай структуры і палітыка прававой сістэме, знешняй палітыцы і барацьбе за суверэнітэт.
Арганізатар канферэнцыі — Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.

Працягваем рубрыку пра новыя англамоўныя публікацыі пра Беларусь.
Апублікаваны анлайн (і знаходзіцца месяц у бясплатным доступе) супольны артыкул Міхаэлы Гранчаёвай і Аляксея Кажарскага "Authoritarian Hegemonic Masculinities and Gendered Rhetorics of the Protest: 2020 Belarus Awakening and the Arab Spring in Egypt" (часопіс Communist and Post-Communist Studies).
Тут зноў сустракаем параўнальную перспектыву, чарговая краіна з якой параўноўваецца Беларусь - гэта ўжо Егіпет, а калі дакладней, аналізуюцца падзеі "Арабскай вясны" і беларускіх пратэстаў 2020 года.
Па-другое, тут прымяняецца для аналізу гендарная оптыка, якая дэманструе, што егіпецкі і беларускі "султанісцкія" рэжымы заснаваныя на традыцыяналісцкай гегемоннай маскуліннасці, якая падчас палітычных пратэстаў падвяргалася контргегеманісцкай субверсіі.
Толькі зноў застаецца адкрытым пытанне, што нам чарговае параўнанне дадае ў якасці новай веды пра Беларусь...
Бяда з гэтымі кампаратыўнымі тэкстамі.

University of California Press
Authoritarian Hegemonic Masculinities and Gendered Rhetorics of the Protest2020 Belarus Awakening and the Arab Spring in Egypt
This article uses the gender perspective to compare the 2020 Belarus protests and the Arab Spring and its aftermath in Egypt (2011–13). It argues that in both cases authoritarian militarized hegemonic masculinities, articulated through authoritarian body…
👍8😁1
Дзяржава абяцае навесці парадак у гісторыі. Адзін лідар, адна дзяржава, адна гісторыя! Калі ўзгадаць, як наводзілі парадак з экскурсаводамі (з дзесятак іх і зараз за кратамі), то і гісторыкам варта падрыхтавацца.
SB.BY Беларусь сегодня
Сергеенко: проблема искажающих историю околонаучных книг будет решена
Если человек работает в государственной структуре, с молодежью, с населением в целом, он должен проводить линию государства в том числе и...
👍2
Беларусь спыняе пагадненне паміж сваім урадам і польскім аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года.
Чарговы крок да самаізаляцыі беларускай навукі!

Беларуская палітэканомія
Пад рэдакцыяй старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакава выйшаў новы падручнік “Сучасная палітэканомія”.
Мабыць, няма сілаў і натхнення чытаць увесь падручнік, але можна прайсціся па агучаных тэзісах. Найперш, мы зноў вяртаемся да савецкай мадэлі, з супрацьстаяннем “правільнай” эканамічнай навукі і заходняй “эканомікс”, дзе галоўным крытэрыем размежавання становяцца ідэалагічныя разыходжанні. Фактычна, навука ў абодвух выпадках выконвае інструментальную ролю. Паводле Гусакова, эканомікс легітымуе заходні капіталізм і служыць мэтам прапагандысцкай дыверсіі супраць такіх здаровых альтэрнатыў, як Беларусь. А вось галоўная задача палітэканоміі – абслугоўваць нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.
Толькі незразумела, чаму ў дадзеным выпадку выносіцца ў загаловак падручніка “сучасная”. Бо як развалілася савецкая эканоміка, як рухнула савецкая дзяржава, так і перасталі верыць у тое, што можа быць канкурэнтнай аўтаркічная мадэль эканомікі, якая мае толькі ідэалагічную матывацыю.
Больш за тое, каб нейкім чынам даказаць рэлевантнасць новай эканамічнай школы Гусакоў не саромецца прымітызаваць заходнюю эканамічную тэорыю, звесці яе выключна да балансу продажаў і прыбыткаў. Асноўным уласным дасягненнем тады паўстае прывязка да сацыяльных інстытуцый, што стварае альтэрнатыўны погляд.
Але што рабіць з тым, што адна з найбольш уплывовых сучасных эканамічных тэорый – гэта нэаінстытуцыяналізм, які шмат у чым абапіраецца на класічную палітэканомію, і гэты накірунак можа ганарыцца цэлай плеядай Нобелеўскіх лаўрэатаў? Ясна, што Гусакову трэба было даказаць Лукашэнку, што нездарма на такое фундаментальнае заданне выдаткавалі грошы, але да сучаснай навукі гэты падручнік не мае ніякага дачынення.

Гусаков о проблеме развития национальной экономической науки
В Беларуси создан учебник «Современная политэкономия» — база для обучения в стране экономике исходя из национальных особенностей и интересов...
👍2
Разбіраем надалей новыя навуковыя публікацыі пра Беларусь.
Regina Elsner, "Praying Instead of Protesting? The Belarusian Churches and Political Protest After the 2020 Presidential Election", Nationalities Papers, 24.10.2022.
Беларускія пратэсты 2020 года выклікалі зацікаўленасць і як вынік - хвалю публікацый, з прадказальным запазненнем на аналіз, працу з рэцэнзентамі і выдавецкі цыкл. У дадзеным выпадку Рэгіна Элснэр разбірае ўключанасць праваслаўнайнай і каталіцкай царквы ў палітычныя пратэсты.
Што пазітыўнага - аўтарка не спыняецца на пераказе факталогіі. Ёсць уласныя сацыялагічныя дадзеныя цэнтра ZOiS, што ўводзіць у аналіз узровень грамадскай свядомасці і даверу да цэркваў. Калі верыць дадзеным, то пасля 2020 года ўзровень знізіўся.
Шмат увагі надаецца тэалагічнаму абгрунтаванню сацыяльна-палітычнай актыўнасці і прынцыповым адрозненням праваслаўнай і каталіцкай дактрын.
Але з галоўнымі задачамі не так усё добра, так і не зразумела, чаму рэлігійны фактар стаў такім яркім падчас пратэстаў, і таксама незразумела, а што пасля пратэстаў, які вынік гэтага перыяду для цэркваў? Ды і з дэманстрацыяй гетэрагеннасці пазіцый унутры цэркваў нешта сціпла атрымалася.
Крыўдна, што для такога прэстыжнага выдання як Nationalities Papers не засталіся - пры падвойным рэцэнзаванні, рэдактуры і карэктуры - вычасанымі некаторыя блохі ў тэксце: “Kuropaty memorial site near Kyiv” – гэта як? І прадказальная бяда з перадачамі беларускіх імёнаў і прозвішчаў. Адно дасягненне, што Lukashenka, але ўсе іншыя імёны перадаюцца з рускай мовы, што выглядае абсалютна непрыймальным для акадэмічных публікацый у наш час.

Cambridge Core
Praying Instead of Protesting? The Belarusian Churches and Political Protest After the 2020 Presidential Election | Nationalities…
Praying Instead of Protesting? The Belarusian Churches and Political Protest After the 2020 Presidential Election - Volume 51 Issue 4
👍4