De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Мінуў 10-ы юбілейны Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, мы можам падвесці зараз некаторыя фармальныя вынікі.

Найперш, пры ўсіх складанасцях палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі і ў рэгіёне, Кангрэс адбыўся. Усяго прыняло ўдзел 311 даследчыкаў і экспертаў, з іх – 102 бралі ўдзел анлайн.

Прапануем таксама некаторую статыстыку (падлічана па ўдзельніках, якія выступалі з дакладамі).

Размеркаванне па краінам: Беларусь - 39.9%, Польшча - 20,9%, Украіна - 12,5%, Літва - 7,7%, Нямеччына - 4%.

Навуковыя ступені: дактары навук і дактары хабілітаваныя - 18,7%, кандыдаты і PhD - 42,1%, магістры - 30%.

Мовы выступу: беларуская - 50,4%, руская - 20,7%, англійская - 12%, украінская - 10%, польская - 6%.

Пол: жанчыны – 45%, мужчыны – 55%.

Ужо распачынаецца падтрыхтоўка да наступнага Кангрэса ў верасні 2023 года, пра што мы будем вам дадаткова паведамляць.
👍6
3-4 лістапада 2022 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя «Вялікае княства Літоўскае: сучасныя беларускія даследаванні».

Канферэнцыя адбудзецца па адрасу: Vilnius, Savičiaus g. 17, ЕГУ, ауд. 110.

У абмеркаванні прадстаўленых беларускімі вучонымі даследаванняў прымуць удзел вядучыя гісторыкі-даследчыкі з Літвы, Польшчы, Чэхіі і Германіі. Працоўная праграма канферэнцыі ўключае 8 тэматычных панэляў, прысвечаных розным аспектам гісторыі ВКЛ: станаўленню пісьмовай культуры і кнігадрукаванню, становішчу рэлігійных супольнасцей і этнамоўнай сітуацыі, сацыяльнай структуры і палітыка прававой сістэме, знешняй палітыцы і барацьбе за суверэнітэт.

Арганізатар канферэнцыі — Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.
👍6
Працягваем рубрыку пра новыя англамоўныя публікацыі пра Беларусь.

Апублікаваны анлайн (і знаходзіцца месяц у бясплатным доступе) супольны артыкул Міхаэлы Гранчаёвай і Аляксея Кажарскага "Authoritarian Hegemonic Masculinities and Gendered Rhetorics of the Protest: 2020 Belarus Awakening and the Arab Spring in Egypt" (часопіс Communist and Post-Communist Studies).

Тут зноў сустракаем параўнальную перспектыву, чарговая краіна з якой параўноўваецца Беларусь - гэта ўжо Егіпет, а калі дакладней, аналізуюцца падзеі "Арабскай вясны" і беларускіх пратэстаў 2020 года.

Па-другое, тут прымяняецца для аналізу гендарная оптыка, якая дэманструе, што егіпецкі і беларускі "султанісцкія" рэжымы заснаваныя на традыцыяналісцкай гегемоннай маскуліннасці, якая падчас палітычных пратэстаў падвяргалася контргегеманісцкай субверсіі.

Толькі зноў застаецца адкрытым пытанне, што нам чарговае параўнанне дадае ў якасці новай веды пра Беларусь...
Бяда з гэтымі кампаратыўнымі тэкстамі.
👍8😁1
Беларусь спыняе пагадненне паміж сваім урадам і польскім аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года.

Чарговы крок да самаізаляцыі беларускай навукі!
👍2
Беларуская палітэканомія

Пад рэдакцыяй старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакава выйшаў новы падручнік “Сучасная палітэканомія”.

Мабыць, няма сілаў і натхнення чытаць увесь падручнік, але можна прайсціся па агучаных тэзісах. Найперш, мы зноў вяртаемся да савецкай мадэлі, з супрацьстаяннем “правільнай” эканамічнай навукі і заходняй “эканомікс”, дзе галоўным крытэрыем размежавання становяцца ідэалагічныя разыходжанні. Фактычна, навука ў абодвух выпадках выконвае інструментальную ролю. Паводле Гусакова, эканомікс легітымуе заходні капіталізм і служыць мэтам прапагандысцкай дыверсіі супраць такіх здаровых альтэрнатыў, як Беларусь. А вось галоўная задача палітэканоміі – абслугоўваць нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.

Толькі незразумела, чаму ў дадзеным выпадку выносіцца ў загаловак падручніка “сучасная”. Бо як развалілася савецкая эканоміка, як рухнула савецкая дзяржава, так і перасталі верыць у тое, што можа быць канкурэнтнай аўтаркічная мадэль эканомікі, якая мае толькі ідэалагічную матывацыю.

Больш за тое, каб нейкім чынам даказаць рэлевантнасць новай эканамічнай школы Гусакоў не саромецца прымітызаваць заходнюю эканамічную тэорыю, звесці яе выключна да балансу продажаў і прыбыткаў. Асноўным уласным дасягненнем тады паўстае прывязка да сацыяльных інстытуцый, што стварае альтэрнатыўны погляд.

Але што рабіць з тым, што адна з найбольш уплывовых сучасных эканамічных тэорый – гэта нэаінстытуцыяналізм, які шмат у чым абапіраецца на класічную палітэканомію, і гэты накірунак можа ганарыцца цэлай плеядай Нобелеўскіх лаўрэатаў? Ясна, што Гусакову трэба было даказаць Лукашэнку, што нездарма на такое фундаментальнае заданне выдаткавалі грошы, але да сучаснай навукі гэты падручнік не мае ніякага дачынення.
👍2
Разбіраем надалей новыя навуковыя публікацыі пра Беларусь.

Regina Elsner, "Praying Instead of Protesting? The Belarusian Churches and Political Protest After the 2020 Presidential Election", Nationalities Papers, 24.10.2022.

Беларускія пратэсты 2020 года выклікалі зацікаўленасць і як вынік - хвалю публікацый, з прадказальным запазненнем на аналіз, працу з рэцэнзентамі і выдавецкі цыкл. У дадзеным выпадку Рэгіна Элснэр разбірае ўключанасць праваслаўнайнай і каталіцкай царквы ў палітычныя пратэсты.

Што пазітыўнага - аўтарка не спыняецца на пераказе факталогіі. Ёсць уласныя сацыялагічныя дадзеныя цэнтра ZOiS, што ўводзіць у аналіз узровень грамадскай свядомасці і даверу да цэркваў. Калі верыць дадзеным, то пасля 2020 года ўзровень знізіўся.

Шмат увагі надаецца тэалагічнаму абгрунтаванню сацыяльна-палітычнай актыўнасці і прынцыповым адрозненням праваслаўнай і каталіцкай дактрын.

Але з галоўнымі задачамі не так усё добра, так і не зразумела, чаму рэлігійны фактар стаў такім яркім падчас пратэстаў, і таксама незразумела, а што пасля пратэстаў, які вынік гэтага перыяду для цэркваў? Ды і з дэманстрацыяй гетэрагеннасці пазіцый унутры цэркваў нешта сціпла атрымалася.

Крыўдна, што для такога прэстыжнага выдання як Nationalities Papers не засталіся - пры падвойным рэцэнзаванні, рэдактуры і карэктуры - вычасанымі некаторыя блохі ў тэксце: “Kuropaty memorial site near Kyiv” – гэта як? І прадказальная бяда з перадачамі беларускіх імёнаў і прозвішчаў. Адно дасягненне, што Lukashenka, але ўсе іншыя імёны перадаюцца з рускай мовы, што выглядае абсалютна непрыймальным для акадэмічных публікацый у наш час.
👍4
Археолаг Мікола Плавінскі выклаў у сеціва поўны тэкст сваёй манаграфіі “Славянскія пахавальныя помнікі Верхняга Павілля эпохі Сярэднявечча: матэрыялы і даследаванні”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” ўвесну 2022 года. За гэты час з-за публічнага даноса Плавінскага паспелі звольніць з Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
👍93
На лістападаўскай канвенцыі ASEEES у Чыкага - самы прадстаўнічы гуманітарны форум па нашаму рэгіёну - плануецца ажно 19 выступаў на беларускую тэматыку. Нядаўна былі часы, калі там пра Беларусь былі 2-3 даклады.

Крыніца: Journal of Belarusian Studies.
👍4
Новы нумар “Беларускага гістарычнага часопіса” тэматычна прысвечаны юбілею Гарадзенскага ўніверсітэта. Адтуль выйшла шмат выбітных гісторыкаў, праўда, большасць з іх універсітэта пазвальнялі па палітычных прычынах. Але ў нумары змешчаны вартыя ўвагі артыкулы Сяргея Піваварчыка, Святланы Марозавай і Алеся Гаршкова.
👍7
Пішуць пра затрыманні ў НАН Беларусі, пад аблаву патрапілі 44 супрацоўнікі, і нават хтосьці з Презідыума. Выглядае, што рабілі татальную зачыстку сярод удзельнікаў тэлеграм-канала “Навукоўцы супраць гвалту”, які нядаўна прызналі экстрэмісцкім.
👍3🤬2
Мы ўжо згадвалі пра нядаўна апублікаваны артыкул Рэгіны Элснэр пра хрысціянскія цэрквы падчас палітычных пратэстаў 2020 года. А тут вельмі хутка падаспеў і пераклад гэтага артыкула на рускую мову, які падрыхтавала ініцыятыва “Хрысціянская візія”. Таму калі ў каго складана з англійскай мовай, ёсць магчымасць пазнаёміцца з гэтым тэкстам.
👍5
Паводле непацверджанай інфармацыі, з 44 затрыманых супрацоўнікаў Акадэміі навук — 41 выйшаў на волю.

Паведамляецца, што трое чалавек знаходзяцца за кратамі. У чым іх абвінавачваюць — невядома.
Сярод арыштаваных падчас апошняга пагрому ў НАН Беларусі - доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Давыдзенка, спецыяліст па малекулярнай генетыцы і селекцыі раслін.
😱8👍1😢1
Сярод арыштаваных - і Сяргей Гаранін, вядомы літаратуразнаўца, які даследуе мемуарную і паломніцкую літаратуру ВКЛ
😢8👍1🤬1🥴1
Апдэйт: пішуць, што Гараніна выпусцілі пасля адбытых 10 сутак арышту за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”
👍8