De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Беларусь спыняе пагадненне паміж сваім урадам і польскім аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці вучоных ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 года.

Чарговы крок да самаізаляцыі беларускай навукі!
👍2
Беларуская палітэканомія

Пад рэдакцыяй старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакава выйшаў новы падручнік “Сучасная палітэканомія”.

Мабыць, няма сілаў і натхнення чытаць увесь падручнік, але можна прайсціся па агучаных тэзісах. Найперш, мы зноў вяртаемся да савецкай мадэлі, з супрацьстаяннем “правільнай” эканамічнай навукі і заходняй “эканомікс”, дзе галоўным крытэрыем размежавання становяцца ідэалагічныя разыходжанні. Фактычна, навука ў абодвух выпадках выконвае інструментальную ролю. Паводле Гусакова, эканомікс легітымуе заходні капіталізм і служыць мэтам прапагандысцкай дыверсіі супраць такіх здаровых альтэрнатыў, як Беларусь. А вось галоўная задача палітэканоміі – абслугоўваць нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.

Толькі незразумела, чаму ў дадзеным выпадку выносіцца ў загаловак падручніка “сучасная”. Бо як развалілася савецкая эканоміка, як рухнула савецкая дзяржава, так і перасталі верыць у тое, што можа быць канкурэнтнай аўтаркічная мадэль эканомікі, якая мае толькі ідэалагічную матывацыю.

Больш за тое, каб нейкім чынам даказаць рэлевантнасць новай эканамічнай школы Гусакоў не саромецца прымітызаваць заходнюю эканамічную тэорыю, звесці яе выключна да балансу продажаў і прыбыткаў. Асноўным уласным дасягненнем тады паўстае прывязка да сацыяльных інстытуцый, што стварае альтэрнатыўны погляд.

Але што рабіць з тым, што адна з найбольш уплывовых сучасных эканамічных тэорый – гэта нэаінстытуцыяналізм, які шмат у чым абапіраецца на класічную палітэканомію, і гэты накірунак можа ганарыцца цэлай плеядай Нобелеўскіх лаўрэатаў? Ясна, што Гусакову трэба было даказаць Лукашэнку, што нездарма на такое фундаментальнае заданне выдаткавалі грошы, але да сучаснай навукі гэты падручнік не мае ніякага дачынення.
👍2
Разбіраем надалей новыя навуковыя публікацыі пра Беларусь.

Regina Elsner, "Praying Instead of Protesting? The Belarusian Churches and Political Protest After the 2020 Presidential Election", Nationalities Papers, 24.10.2022.

Беларускія пратэсты 2020 года выклікалі зацікаўленасць і як вынік - хвалю публікацый, з прадказальным запазненнем на аналіз, працу з рэцэнзентамі і выдавецкі цыкл. У дадзеным выпадку Рэгіна Элснэр разбірае ўключанасць праваслаўнайнай і каталіцкай царквы ў палітычныя пратэсты.

Што пазітыўнага - аўтарка не спыняецца на пераказе факталогіі. Ёсць уласныя сацыялагічныя дадзеныя цэнтра ZOiS, што ўводзіць у аналіз узровень грамадскай свядомасці і даверу да цэркваў. Калі верыць дадзеным, то пасля 2020 года ўзровень знізіўся.

Шмат увагі надаецца тэалагічнаму абгрунтаванню сацыяльна-палітычнай актыўнасці і прынцыповым адрозненням праваслаўнай і каталіцкай дактрын.

Але з галоўнымі задачамі не так усё добра, так і не зразумела, чаму рэлігійны фактар стаў такім яркім падчас пратэстаў, і таксама незразумела, а што пасля пратэстаў, які вынік гэтага перыяду для цэркваў? Ды і з дэманстрацыяй гетэрагеннасці пазіцый унутры цэркваў нешта сціпла атрымалася.

Крыўдна, што для такога прэстыжнага выдання як Nationalities Papers не засталіся - пры падвойным рэцэнзаванні, рэдактуры і карэктуры - вычасанымі некаторыя блохі ў тэксце: “Kuropaty memorial site near Kyiv” – гэта як? І прадказальная бяда з перадачамі беларускіх імёнаў і прозвішчаў. Адно дасягненне, што Lukashenka, але ўсе іншыя імёны перадаюцца з рускай мовы, што выглядае абсалютна непрыймальным для акадэмічных публікацый у наш час.
👍4
Археолаг Мікола Плавінскі выклаў у сеціва поўны тэкст сваёй манаграфіі “Славянскія пахавальныя помнікі Верхняга Павілля эпохі Сярэднявечча: матэрыялы і даследаванні”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” ўвесну 2022 года. За гэты час з-за публічнага даноса Плавінскага паспелі звольніць з Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
👍93
На лістападаўскай канвенцыі ASEEES у Чыкага - самы прадстаўнічы гуманітарны форум па нашаму рэгіёну - плануецца ажно 19 выступаў на беларускую тэматыку. Нядаўна былі часы, калі там пра Беларусь былі 2-3 даклады.

Крыніца: Journal of Belarusian Studies.
👍4
Новы нумар “Беларускага гістарычнага часопіса” тэматычна прысвечаны юбілею Гарадзенскага ўніверсітэта. Адтуль выйшла шмат выбітных гісторыкаў, праўда, большасць з іх універсітэта пазвальнялі па палітычных прычынах. Але ў нумары змешчаны вартыя ўвагі артыкулы Сяргея Піваварчыка, Святланы Марозавай і Алеся Гаршкова.
👍7
Пішуць пра затрыманні ў НАН Беларусі, пад аблаву патрапілі 44 супрацоўнікі, і нават хтосьці з Презідыума. Выглядае, што рабілі татальную зачыстку сярод удзельнікаў тэлеграм-канала “Навукоўцы супраць гвалту”, які нядаўна прызналі экстрэмісцкім.
👍3🤬2
Мы ўжо згадвалі пра нядаўна апублікаваны артыкул Рэгіны Элснэр пра хрысціянскія цэрквы падчас палітычных пратэстаў 2020 года. А тут вельмі хутка падаспеў і пераклад гэтага артыкула на рускую мову, які падрыхтавала ініцыятыва “Хрысціянская візія”. Таму калі ў каго складана з англійскай мовай, ёсць магчымасць пазнаёміцца з гэтым тэкстам.
👍5
Паводле непацверджанай інфармацыі, з 44 затрыманых супрацоўнікаў Акадэміі навук — 41 выйшаў на волю.

Паведамляецца, што трое чалавек знаходзяцца за кратамі. У чым іх абвінавачваюць — невядома.
Сярод арыштаваных падчас апошняга пагрому ў НАН Беларусі - доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Давыдзенка, спецыяліст па малекулярнай генетыцы і селекцыі раслін.
😱8👍1😢1
Сярод арыштаваных - і Сяргей Гаранін, вядомы літаратуразнаўца, які даследуе мемуарную і паломніцкую літаратуру ВКЛ
😢8👍1🤬1🥴1
Апдэйт: пішуць, што Гараніна выпусцілі пасля адбытых 10 сутак арышту за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”
👍8
Гісторык Ксенія Церашкова выклала на сваёй старонцы ў "Акадэміі" поўную версію манаграфіі "Мяшчане ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларуска-літоўскіх губерняў (1861-1914 гг.)", якая выйшла ў 2018 годзе. Можна пампаваць і чытаць!
👍15
Памёр выбітны беларускі літаратуразнаўца Міхась Тычына. Блізкі сябра Васіля Быкава і стрыечны брат Алеся Адамовіча, ён шмат зрабіў для інтэрпрэтацыі і апрацоўкі іх творчай спадчыны. Развітанне адбудзецца ў сераду (9 лістапада) з 10.00 да 11.00 на Кульман 33 у рытуальнай зале.
😢9👍1
Старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў даў эксклюзіўнае інтэрв’ю "СБ". Рэляцыя пра поспехі ў той час, калі Акадэмію сутрасаюць арышты і затрыманні.

Адзначым некалькі момантаў:

1. Акадэмія навук атрымала ганаровае прозвішча «научный спецназ».

2. Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ў інтэрв’ю практычна не згадваюцца, няма што прадаваць.

3. У якасці галоўнага рэферэнта паспяховасці НАН Беларусі зараз выступаюць расійскія эксперты.

Частка першая. Частка другая.
👍21😁1
Wayne Vucinich Fellowship

Даследчыкі з Усходняй Еўропы могуць падавацца на паўтарамесячную стыпендыю ў Стэнфардскі ўніверсітэт. Адзінае - стыпендыя разлічана на постдокаў, у каго не мінула больш чым пяць гадоў пасля абароны дысертацыі. Падрабязнасці тут.
👍3
Гісторык Павел Булаты паведамляе:
Панове, тут выйшла мая невялічкая кніга, прысвечаная турызму на Наваградчыне ў міжваенны час!
Гэта пераклад і каментарыі матэрыялаў турыстычнага бюлетэню.
У далёкім 1935 годзе купка рамантыкаў пачала развіваць турызм у родным Наваградскім краі і пачалі выдаваць адмысловы краязнаўча-турыстычны бюлетэнь.
Што сабрана пад вокладкай кнігі:
- краязнаўчыя нататкі пра гарады і месцы Наваградчыны;
- карысная турыстычная інфармацыя ўзору 1930-х;
- распрацаваныя ў той час турыстычныя маршруты (бяры і карыстайся хоць зараз!);
- артыкулы пра Адама Міцкевіча, бо ён - галоўны турыстычны брэнд;
- розныя навіны і безліч цікавостак пра Наваградчыну...
Што праўда, тыраж кнігі ве-е-ельмі абмежаваны, у продажы ёсць колькі дзясяткаў асобнікаў. То паспяшаймася!
Набыць можна толькі ў кіёску ўніверсітэта альбо праз мяне (чым зможаце крыху падтрымаць і матываваць аўтара, а таксама гэта дорбая нагода для сустрэчы). Кошты даступныя
Па ўсіх пытаннях аб набыцці - пішыце ў прыват!
👍63
Чарговы выпуск "Няпростай гісторыі" прысвечаны абмеркаванню археалагічнай знаходкі ў Вільні старажытных праваслаўных могілак, якія датуюць другой паловай XIII - XIV стагоддзямі. Гэтыя знаходкі змушаюць нас па-новаму зірнуць на пачаткі гісторыі Вільні і Вялікага Княства Літоўскага. У студыі - археолаг Рыціс Ёнайціс.
❤‍🔥4👍3