De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Паводле непацверджанай інфармацыі, з 44 затрыманых супрацоўнікаў Акадэміі навук — 41 выйшаў на волю.

Паведамляецца, што трое чалавек знаходзяцца за кратамі. У чым іх абвінавачваюць — невядома.
Сярод арыштаваных падчас апошняга пагрому ў НАН Беларусі - доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Давыдзенка, спецыяліст па малекулярнай генетыцы і селекцыі раслін.
😱8👍1😢1
Сярод арыштаваных - і Сяргей Гаранін, вядомы літаратуразнаўца, які даследуе мемуарную і паломніцкую літаратуру ВКЛ
😢8👍1🤬1🥴1
Апдэйт: пішуць, што Гараніна выпусцілі пасля адбытых 10 сутак арышту за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”
👍8
Гісторык Ксенія Церашкова выклала на сваёй старонцы ў "Акадэміі" поўную версію манаграфіі "Мяшчане ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларуска-літоўскіх губерняў (1861-1914 гг.)", якая выйшла ў 2018 годзе. Можна пампаваць і чытаць!
👍15
Памёр выбітны беларускі літаратуразнаўца Міхась Тычына. Блізкі сябра Васіля Быкава і стрыечны брат Алеся Адамовіча, ён шмат зрабіў для інтэрпрэтацыі і апрацоўкі іх творчай спадчыны. Развітанне адбудзецца ў сераду (9 лістапада) з 10.00 да 11.00 на Кульман 33 у рытуальнай зале.
😢9👍1
Старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў даў эксклюзіўнае інтэрв’ю "СБ". Рэляцыя пра поспехі ў той час, калі Акадэмію сутрасаюць арышты і затрыманні.

Адзначым некалькі момантаў:

1. Акадэмія навук атрымала ганаровае прозвішча «научный спецназ».

2. Сацыяльныя і гуманітарныя навукі ў інтэрв’ю практычна не згадваюцца, няма што прадаваць.

3. У якасці галоўнага рэферэнта паспяховасці НАН Беларусі зараз выступаюць расійскія эксперты.

Частка першая. Частка другая.
👍21😁1
Wayne Vucinich Fellowship

Даследчыкі з Усходняй Еўропы могуць падавацца на паўтарамесячную стыпендыю ў Стэнфардскі ўніверсітэт. Адзінае - стыпендыя разлічана на постдокаў, у каго не мінула больш чым пяць гадоў пасля абароны дысертацыі. Падрабязнасці тут.
👍3
Гісторык Павел Булаты паведамляе:
Панове, тут выйшла мая невялічкая кніга, прысвечаная турызму на Наваградчыне ў міжваенны час!
Гэта пераклад і каментарыі матэрыялаў турыстычнага бюлетэню.
У далёкім 1935 годзе купка рамантыкаў пачала развіваць турызм у родным Наваградскім краі і пачалі выдаваць адмысловы краязнаўча-турыстычны бюлетэнь.
Што сабрана пад вокладкай кнігі:
- краязнаўчыя нататкі пра гарады і месцы Наваградчыны;
- карысная турыстычная інфармацыя ўзору 1930-х;
- распрацаваныя ў той час турыстычныя маршруты (бяры і карыстайся хоць зараз!);
- артыкулы пра Адама Міцкевіча, бо ён - галоўны турыстычны брэнд;
- розныя навіны і безліч цікавостак пра Наваградчыну...
Што праўда, тыраж кнігі ве-е-ельмі абмежаваны, у продажы ёсць колькі дзясяткаў асобнікаў. То паспяшаймася!
Набыць можна толькі ў кіёску ўніверсітэта альбо праз мяне (чым зможаце крыху падтрымаць і матываваць аўтара, а таксама гэта дорбая нагода для сустрэчы). Кошты даступныя
Па ўсіх пытаннях аб набыцці - пішыце ў прыват!
👍63
Чарговы выпуск "Няпростай гісторыі" прысвечаны абмеркаванню археалагічнай знаходкі ў Вільні старажытных праваслаўных могілак, якія датуюць другой паловай XIII - XIV стагоддзямі. Гэтыя знаходкі змушаюць нас па-новаму зірнуць на пачаткі гісторыі Вільні і Вялікага Княства Літоўскага. У студыі - археолаг Рыціс Ёнайціс.
❤‍🔥4👍3
"Восточнославянские исследования"
Апошнім часам можна назіраць сапраўднае ўзрастанне зацікаўленасці з боку расійскай навукі да беларускай тэматыкі.

Разбірацца з гэтым трэба, адзначым, што адным з наступстваў стала з'яўленне новага междысцыплінарнага часопіса пад назвай "Восточнославянские исследования", які выдае Інстытут славяназнаўства РАН і рэдагуе вядомы медыязнаўца Барыс Флора. Сімвалічна, што прататыпам быў часопіс "Беларусь и Украина", які спыніў выхад у 2015 годзе. З тым, як выглядае часопіс зараз, можна азнаёміцца анлайн, паколькі ў вольны доступ выкладзены ўвесь першы выпуск.

Пры гэтым пры дэклараванай палітычнай нейтральнасці на супрацу з украінскімі аўтарамі разлічваць няма чаго, але па асабістых сувязях беларускія навукоўцы тут публікуюцца (Андрэй Чарнякевіч, Віктар Корбут і інш.).
👍6🤬2
Forwarded from Банк Ідэй
🤔 А правда ли, что госсектор доминируют в экономике Беларуси?

Эксперты разбивают этот миф в новом исследовании, посвящённому реформированию госпредприятий. Только факты:

▪️В 2021 году государственные организации обеспечивали работой 38.7% занятых, частные компании — 44.6%. 

▪️В 2012-м средняя зарплата в госсекторе составляла 96.9% от средней зп по экономике, в частном — 107.1%. К 2016-му последняя возросла до 121.5% от средней зарплаты по экономике и оставалась примерно на этом уровне до 2020-го. В госсекторе зарплата постепенно снижалась и к 2020-му достигла 87.8%.

Ещё больше фактов в полной версии исследования.

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍5
Что день грядущий нам готовит!

Экспертно-просветительский форум «Единение народов Беларуси и России: от общего прошлого к общему будущему» (Москва – Минск, 8 – 10 декабря 2022 г.). Основной партнер с белорусской стороны – Национальная Академия наук Беларуси.

Научно-просветительский фестиваль «Единство народов Беларуси и России: многовековая история» (Минск, 10 декабря 2022 г.).

В рамках фестиваля планируются выступления российских и белорусских историков по следующей тематике:
- древнерусское культурное наследие на белорусских землях;
- жители белорусских земель в Отечественной войне 1812 г.;
- белорусские герои Первой мировой войны;
- нацистский геноцид на оккупированных территориях БССР и РСФСР;
- экономическое развитие Белорусской ССР;
- современные интеграционные процессы и строительство Союзного государства.

Спикеры фестиваля – ведущие российские и белорусские историки и писатели, являющиеся звездами в мире науки и публицистики, а также известные представители мира музыки, кино и искусства.
🤡7👍1🤔1🥴1
Call for Papers: Belarusian Studies in the 21st Century, 8th Annual Conference

Абвешчаны збор заявак для ўдзелу ў чарговай канферэнцыі па беларускіх даследаваннях, якая адбудзецца 28-29 красавіка ў Лондане.
👍4
Як паведамляе сайт Інстытута гісторыі НАН Беларусі намеснікам дырэктара па навуковай працы прызначаны Павел Трубчык, які раней займаў пасаду навуковага сакратара інстытута.
👍1
27th Annual World Convention of the Association for the Study of Nationalities (ASN)

Абвешчаны збор заявак для ўдзелу ў чарговай канферэнцыі ASN, якая запланавана на 18-20 мая ў Нью-Ёрку. Папярэднія дзве канферэнцыі Асацыяцыі адбываліся анлайн, зараз нарэшце адбываецца вяртанне да звычайнага фармату. Адным з сямі рэгіянальных фокусаў канферэнцыі абвешчана Беларусь. Падрабязнасці тут.
👍2
Паліталогія ў пагонах

Як паведамляе ВАК, на аднаго доктара палітычных навук у Беларусі стала больш. Паколькі ўладальнікаў такой ступені ў нас на пералік, варта пазнаёміцца бліжэй.

Гэта - Мікалай Мікалаевіч Ляўчук. Як для доктара, досыць малады, 1973 года нараджэння.
Пачынаў сваю кар'еру як кіраўнік ідэалагічнага аддзелу газеты "Во славу Родины!", затым перайшоў працаваць у навукова-даследчы інстытут Узброеных Сілаў РБ. Палкоўнік.

Абароненая дысертацыя мае тытул: “Институционализация устойчивого инновационного развития Республики Беларусь в условиях внешнеполитических вызовов и рисков".

Ахвотныя могуць пазнаёміцца і з аўтарэфератам, які ўяўляе сабою грымучую псеўданавуковую балбатню. Паколькі галоўным дасягненнем аўтар лічыць распрацоўку інстытуцыйнай матрыцы для інавацыйнай бяспекі, то дазволім сабе працытаваць, што яна сабою ўяўляе:

Характер устойчивых и устоявшихся базовых институтов Республики Беларусь указывает на принадлежность институциональной модели нашей страны к Х-доминантной матрице (централизованная политическая система с доминированием государственного
сектора). Стабилизация такого типа обществ обеспечивается преобладанием коллективистских ценностей в идеологической сфере, тенденциями централизации в политической и экономической жизни, но с использованием вспомогательных инструментов рыночной экономики. Таким образом, инновационная безопасность Республики Беларусь в условиях Х-доминантной матрицы обеспечивается на основе комплементарного сочетания институтов Y-матрицы (рыночная модель) с доминирующими
институтами Х-матрицы (централизованная модель) позволяя достичь устойчивого инновационного развития
".
🤡8👍3😁31💩1
AREI: Journal for Eastern European History and Politics

Раім звярнуць увагу на новы часопіс, які пачаў выдаваць у Польшчы Цэнтр дыялогу імя Мерашэўскага. Як паведамляе нам рэдакцыя, яны дужа зацікаўленыя ў матэрыялах аўтараў з Беларусі, плоцяць добрыя ганарары, перакладаюць на англійскую мову. Паколькі часопіс зусім малады, ён яшчэ не ўваходзіць у навуковыя базы, але ўсё наперадзе.
👍10
Команда Belarus Beehive приглашает принять участие в долгосрочном курсе «Образовательная политика»

Цель данного курса — представить и обсудить концепцию образовательной политики: какие существуют характеристики, типы и этапы образовательной политики. Курс знакомит с подходами либеральной, консервативной и левой идеологий к образовательной политике. Образовательные реформы представляют собой практическую реализацию образовательной политики, поэтому в ходе курса мы обсудим основные направления реформ в современном образовании.

Заключительная часть курса посвящена глобализации и глобальному движению реформ образования с особым акцентом на реализацию образовательной политики в постсоциалистических странах.

Занятия будут проходить в двух форматах: онлайн и офлайн, один раз в неделю на протяжении трех месяцев: с конца ноября 2022 года по февраль 2022 года.

Рабочие языки курса: английский и русский.

Общая продолжительность курса: 22 академических часа (продолжительность одного занятия: два академических часа).

Участие в курсе — бесплатное.

Дата начала работы: 30 ноября 2022 года; ориентировочная дата окончания курса: конец февраля 2023 года.

Лектор: д-р хабил. Римантас Желвис.
👍3