De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Задержана кандидат социологических наук Оксана Шелест.

Сообщение о задержании появилось в Facebook философа и политзаключенного Владимира Мацкевича.

Там же сообщается, что сейчас социолог находится на Окрестина.

Фото: Facebook Оксаны Шелест.
🤬8👍1
Пра беларускі папулізм у параўнанні з балтыйскімі краінамі

ECPS - Mapping European Populism

Panel 7: Populist parties/actors and far-right movements in the Baltic countries and Belarus.

Date/Time: Thursday, December 15, 2022 — 15:00-17:00 (CET)

Moderator
Dr Andres Kasekamp (Professor at Munk School of Global Affairs and Public Policy).

Speakers

“The legacy of the post-communist transformation in the agenda of Lithuanian populist parties,” by Dr Jogilė Ulinskaitė (Researcher at Institute of International Relations and Political Science).

“A blossoming tree: The origins and present-day of the Estonian populist radical right,” by Dr Mari-Liis Jakobson (Associate Professor of Political Sociology at Tallinn University).

“What attracts people to populism in Latvia?” by Dr Aleksandra Kuczyńska-Zonik (Head of the Baltic Department at the Institute of Central Europe / Catholic University of Lublin).

“Is populism in decline in Belarus?” by Dr Tatsiana Kulakevich (Assistant Professor at the University of South Florida’s School of Interdisciplinary Global Studies).

Рэгістрацыя
👍5
Forwarded from Банк Ідэй
🤔 Беларуская мова ўжо не родная? — на платформе «Банк ідэй» выйшла новае даследванне пра сучасную ролю беларускай мовы.

У вялікай працы даследчыкі BISS разглядаюць беларускую мову з пункту гледжання трох функцый: камунікацыйная, ідэнтыфікацыйная і каштоўнасная.

⚪️ Камунікацыйная
Па розных падліках, на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці размаўляюць ад 2 да 25%. Пры гэтым колькасць беларускамоўных школаў скарачаецца, выдавецтва кніг на беларускай мове значна спынілася пасля 2020-га. Усё гэта прывяло да таго, што нават у вёсках упершыню выхоўваюць больш па-руску, чым па-беларуску. Таксама беларусы амаль не ўжываюць (усяго толькі 17,8%) медыя-кантэнт на нацыянальнай мове.

🔴 Ідэнтыфікацыйная
На пытанне, што найперш яднае вас з людзьмі вашай нацыянальнасці, толькі 5% адказалі, што ў першую чаргу — гэта беларуская мова. І толькі 54% лічаць, што нацыянальная мова з’яўляецца важным элементам супольнай нацыянальнай тоеснасці. Гэта апошняе месца сярод 34 еўрапейскіх краінаў, дзе праводзілася такое даследванне.

⚪️ Каштоўнасная
Але пры гэтым беларусы шануюць родную мову. 86% лічаць, што мова з’яўляецца найважнейшая часткай нашай культуры і павінна захавацца. Таксама большасць беларусаў хацелі б, каб у будучыні іх дзеці размаўлялі на роднай мове.

Урэшце рэнт даследчыкі прыйшлі да сумных высноваў: з кожным годам беларускую мову ўжываюць усё меньш беларусаў і яна з'яўляецца для большасці хутчэй сімвалам і каштоўнасцю, чым сродкам камунікацыі.

Чаму беларуская мова апынулася ў такім стане? Ці атрымаецца беларусам захаваць беларускую мову і што трэба рабіць дзеля гэтага?

Шукайце адказы ў нашым новым даследванні. Ну і вядома — часцей размаўляйце па-беларуску!

Чытайце ТЭКСТ | Глядзіце ВІДЭА

@ideasbankBelarus
😢6👍4
На сайце Інстытута гісторыі НАН Беларусі выклалі апошні нумар (2/2022) часопіса “Белорусский исторический обзор”. Калі хто не ведае, выдае гэты часопіс расійскі фонд “Гістарычная памяць”, якім кіруе Аляксандр Дзюкаў, нязломны змагар з культам Каліноўскага.

Што цікавага: чакана знік з рэдакцыі Васіль Герасімчык, і разам з ім усе адэкватныя аўтары. Апошні нумар уяўляе сабою прымусовую калектыўную працу супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва РБ да юбілея інстытуцыі. Каму гэта цікава чытаць – незразумела.

І вось тут падумалася, часопіс пачаткова ствараўся як выданне для рэцэнзій, і менавіта гэтым аргументавалася назва, якая папросту скрадзеная ў “Беларускага гістарычнага агляда”, паважанага часопіса, які выдае Генадзь Сагановіч. І што мы бачым па выніку: у часопісе рэцэнзій няма ніводнай рэцэнзіі. А назва-то засталася!
👍5🥴3🤔2🤡2
У Варшаўскім універсітэце (серыя Bibliotheca Europae Orientalis) выйшла чарговая, ужо шостая па ліку, калектыўная праца пра беларускіх палякаў. Гэты том прысвечаны гісторыі і сучаснаму стану каталіцкага касцёла ў Беларусі. Набыць можна тут (хоць у анлайн-каталог дадаць яшчэ не паспелі).
👍7
Даследчыцкія стыпендыі ў Швецыі

Call for Visiting Research Fellows 2023/24: Department for Media and Communication Studies

The Department for Media and Communication Studies at Södertörn University offers a thriving and multidisciplinary research environment with a particular focus on contemporary datafied and media-saturated societies from a critical-cultural and often historical perspective. The research at the department shares a particular focus on the Baltic and East European region.

Timeline:
Deadline for applications: 31 January 2023
Notification of applicants: 1 March 2023
Start of the visiting fellowship period: September 2023 – June 2024

Падрабязней
👍4
Незалежныя выдавецтвы і гістарычная навука ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 г.

Вясной гэтага году выдавец Андрэй Янушкевіч быў арыштаваны падчас адкрыцця сваёй кнігарні ў Мінску і правёў у зняволенні 28 сутак. А ў кастрычніку судом Мінска некаторыя кнігі выдавецтва былі ўнесены ў спіс «экстрэмісцкай» літаратуры. Дзеянні рэжыму ў дачыненні да Янушкевіча – адзін з прыкладаў таго, што адбываецца з незалежнымі выдавецтвамі, якія хочуць “наблізіць гісторыю і літаратуру да людзей”.

На працягу многіх гадоў гэтыя выдавецтвы выступалі альтэрнатыўнай пляцоўкай для публікацыі навуковых даследаванняў і крытычных дыскусій у галіне гістарычнай навукі. Часопіс і выдавецтва ARCHE друкавалі манаграфіі і тэксты замежных і беларускіх гісторыкаў, якія ставілі пад пытанне афіцыйны наратыў па гісторыі Беларусі. Такія тэмы, як Беларусь пад нямецкай акупацыяй, саветызацыя Беларусі, Другая сусветная вайна і найноўшая гісторыя Беларусі выклікалі асаблівую цікавасць як чытачоў, так і дзяржаўных цэнзараў. Нягледзячы на шматлікія судовыя працэсы, забарону на падпіску і канфіскацыю выданняў, выдавецтва працягвала сваю дзейнасць з 1998 г.

Падчас дыскусіі мы абмяркуем наступныя пытанні: якую ролю адыгрывалі незалежныя выдавецтвы для гістарычнай навукі і што адбываецца з імі зараз, калі іх дзейнасць фактычна крыміналізавана? Як паўплывалі рэпрэсіі ў дачыненні да гісторыкаў і выдаўцоў на гістарычную навуку Беларусі і што азначае case з манаграфіяй Святланы Казловай, якая была апублікавана Янушкевічам і цяпер уваходзіць у спіс “экстрэмісцкай” літаратуры? І ці мусіць вайна ва Украіне і яе наступствы падштурхнуць да пераасэнсавання гістарычнай навукі ў Беларусі і якая роля ў гэтым можа быць у незалежных выдавецтваў?

Уступнае слова:
Томас Бон
Універсітэт ім. Юстуса Лібіха, Гісэн

Эксперты:
Валер Булгакаў
Часопіс ARCHE
Cвятлана Казлова
Свабодны гісторык
Аляксандр Фрыдман
Універсітэт імя Гумбальдта, Берлін
Андрэй Янушкевіч
Выдавецтва “Янушкевіч”

Мадэрацыя:
Фолькер Вайксэль
Часопіс “Усходняя Еўропа”

Рэгістрацыя на дыскусію
👍7
Выйшаў у свет другі нумар альманаха CTRL+S, які выдае праграма “Еўрапейская спадчына” Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Галоўны рэдактар - Сцяпан Стурэйка. Асноўную частку матэрыялаў складаюць працы выкладчыкаў і навучэнцаў праграмы, так што можна досыць добра пагрузіцца ў той падыход да спадчыны, які там прапагандуецца. Крыху не хапае дыскусій з апанентамі, бо далёка не ўсе спецыялісты па спадчыне пагаджаюцца з канструктывісцкім падыходам (дзе галоўная задача - не захаванне аўтэнтыкі, а арыентацыя на патрэбы супольнасцей).
👍32
Сацыёлаг Філіп Біканаў апублікаваў поўны тэкст справаздачы па даследаванню нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў (дакладней, чарговай хвалі даследавання).

Зразумела, што зараз у апытанняў ёсць некаторыя метадалагічныя абмежаванні, але сам матэрыял цікавы і дае шмат падставаў для роздуму. І зноў фіксуецца карціна, калі ёсць невялікія колы ідэйна зараджаных носьбітаў ідэнтычнасці, але асноўнае маса апытаных патрапляе ў кола "раўнадушных" і "тых, хто яшчэ фармуе свае погляды", з імі ёсць некаторая дынаміка.
👍7
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва з жалем паведамляе пра адыход на вечны спачын свайго шматгадовага старшыні доктара Вітаўта Кіпеля (30.05.1927 — 03.12.2022)

Др. Вітаўт Кіпель кіраваў БІНіМам на працягу 40 гадоў. Быў ведамым грамадзкім дзеячам, дасьледнікам гісторыі эміграцыі, геолягам, бібліёграфам, аўтарам, сярод іншага, знакамітых “Беларусаў у ЗША” й, разам з Зорай Кіпель, адзінай на сёньня “Бібліяграфіі беларускага друку на Захадзе”, ганаровым сябрам Беларускага ПЭН-Цэнтру й Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, сябрам Вялікай рады “Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” й інш.

Управа Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва выказвае шчырыя спачуваньні дачцы Алесі, сыну Юрку, нявестцы Ларэйн, унукам Алесю, Антону, Андрэю і ўсім блізкім спадара Вітаўта.

Інфармацыя пра час і месца разьвітаньня й паховінаў будзе пазьней.

Управа БІНіМу
😢11👍2
У чарговым выпуску “Няпростай гісторыі” размова пра падзелы Рэчы Паспалітай (мінула 250 гадоў з першага падзела), якія яны мелі наступствы для народаў ВКЛ, і якая памяць пра іх сфармавалася. Наш суразмоўца - Альвідас Нікжэнтайціс, дырэктар Інстытута гісторыі Літвы.
👍5
Даследчыя стыпендыі ў Балгарыі

CFP: research fellowships in Sofia, Bulgaria

The Centre for Advanced Study Sofia (CAS Sofia) announces a Call for Applications for its GERDA HENKEL Fellowship for fundamental historical research in the field the social sciences and the humanities. The five-months in-residence fellowships are granted under the framework of the CAS Advanced Academia programme and supports PhD holders from the following countries: Afghanistan, Armenia, Azerbaijan, Belarus, China (only Tibet and Xinjiang Autonomous Regions), Georgia, Kazakhstan, Kyrgyzstan, Moldova, Mongolia, Russia, Tajikistan, Turkmenistan, Turkey, Ukraine, and Uzbekistan. Deadline: March 31, 2023
👍2