De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.41K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Выйшаў новы зборнік па матэрыялах “Кісялёўскіх чытанняў”, ужо прадаецца ў “Акадэмкнізе”.
👍11🔥1
16 лістапада 2024 года ў 16.00 у Мінскай гарадскоы ратушы адбудзецца лекцыя “Мінск на старонках магiстрацкiх кнiг. Горад i яго жыхары ў другой палове XVII стагоддзя” Надзеі Палтаржыцкай, кандыдата гістарычных навук, старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стст. і археаграфіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Лекцыя прысвечана 20-годдзю аднаўлення будынка Мінскай гарадской ратушы.

Лектар раскажа пра Мiнск перыяду Магдэбургскага права па матэрыялах кніг мінскага магістрата. На iх старонках ажывае наш старажытны горад. У дакументах за 1663-1680 гг. сустракаецца цiкавая i разнастайная iнфармацыя пра арганiзацыю гарадской прасторы, побыт i заняткi мiнскiх мяшчан, дзейнасць гарадскiх уладаў i паўсядзённае жыцце жыхароў да самых дробязей: па якiх вулiцах хадзiлi, дзе лячылiся, што прадавалi i пакупалi, аб чым непакоiлiся, чаму радавалiся i па чым сумавалi...

Уваходны білет на мерапрыемства – 5 руб.
👍6🔥3👏2
Сёлета ў кастрычніку ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная ролі Мітрапаліта Кіеўскага Язэпа Руцкага ў рэалізацыі рашэнняў Трыдэнцкага Сабора. Першым на канферэнцыі прагучаў даклад кандыдата гістарычных навук Дзяніса Лісейчыкава, які пазнаёміў удзельнікаў форуму з вынікамі даследаванняў па генеалогіі, сям’і і дзяцінстве Мітрапаліта Руцкага. Прапануем паслухаць даклад беларускага гісторыка, які ў Рыме прагучаў па-ангельску, а мы маем магчымасць паслухаць на беларускай мове.
Спасылка
🔥13👍5🤔1👌1
🇦🇷69 | Шабельцаў | Беларусы ў Аргентыне🇦🇷
Выпуск апублікаваны на ўсіх платформах для падкастаў +ютуб.
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Шабельцаў. Мы абмяркуем гісторыю беларускай дыяспары ў Аргентыне паводле выдання спадара Шабельцава "Белорусы в Аргентине", Вильнюс, 2022.
Што абмяркоўваем:
🧳1. Як ідэнтыфікаваць беларусаў у Аргенціне?
🧳2. Кім працавалі і чым займаліся беларусы-імігранты?
🧳3. Як беларусы стваралі свой аргентынскі дом.
🧳4. Якім чынам адбывалася акультурацыя моладзі
🧳5. Якія беларускія грамадскія арганізацыі дзейнічалі ў Аргентыне
📱Сайт, дзе можна пашукаць імігрантаў ў Аргентыну, cemla.com
Набыць кнігу можна ў Кніжнай шафе @shafa_gallery
🔥9👍7
🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб'яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Калі: Праходжанне стажыроўкі або правядзенне даследавання з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён.  

Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС. 

Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. 

Дэдлайн: 15 студзеня 2025 года.
 
Больш пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы: CPVA.LT
👍10👎2
Помнікі Мінска і абласцей: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі? Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Запрашаем на анлайн прэзентацыю вынікаў новага даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад  Інстытута «Палітычная сфера». Падчас яго была сабрана інфармацыя пра больш чым 760 помнікаў, памятных знакаў, дошак і іншых мемарыяльных аб’ектаў. Такое глыбокае вывучэнне праводзілася ўпершыню: ранейшыя даследаванні канцэнтраваліся на аналізе назваў вуліц.
21 лістапада, чацвер
15:00 Варшава
16:00 Вільнюс
17:00 Мінск
Зарэгістравацца
👍10🤡1
У Германіі пайшоў з жыцця выбітны вучоны родам з Пінска Міхаіл Ерамец
Міхаіл Ерамец памёр пасля працяглай хваробы ва ўзросце 75 гадоў, паведамілі яго калегі па Інстытуце хіміі Макса Планка ў Майнцы.
Міхась Іванавіч нарадзіўся 3 студзеня 1949 гады ў Пінску. Скончыў там сярэднюю школу №3, затым вучыўся ў Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце. Праводзіў даследаванні ў Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Японіі і ЗША. З 2001 года працаваў у Майнцы.
Вучоны і яго група дабіліся шэрагу прарыўных дасягненняў у сферы высокіх ціскаў і звышправоднасці, у тым ліку адкрыцця новых фаз і ўласцівасцей вадароду, азоту, натрыю.
Часопіс Nature уключыў ураджэнца Пінска ў дзесятку вучоных, якія ўнеслі істотны ўклад у развіццё сусветнай навукі ў 2015 годзе.
😢7👍31
У перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага апублікаваны «Эпас пра Гільгамеша”. Самы старажытны эпічны твор сусветнай літаратуры і адначасова самы вядомы тэкст культуры Старажытнай Месапатаміі, які ў розных моўных і сюжэтных версіях складаўся ў першай палове ІІІ — другой палове ІІ тыс. да н.э. Гэта толькі малая частка вялікай колькасці вавілонскіх эпасаў, але яна найбольш знакавая, бо мае сваю арыгінальную «пасіянарную філасофію»: спалучэнне самааналізу, моцнай жарсці і неверагоднага пачуцця авантурызму і няўрымслівасці.
Пераклад гэтага выдання выкананы збольшага паводле акадскай «нінэвійскай версіі», найбольш імаверным аўтарам якой быў заклінальнік Сін-леке-ўніні з Вавілона, які жыў каля ХІІ ст. да н. э. Дзе набыць.
👏115👍4🔥3
У Прэс-клубе прайшла прэзентацыя даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад Інстытута «Палітычная сфера»

21 лістапада Андрэй Мастыка і Андрэй Казакевіч падзяліліся вынікамі даследвання, падчас якога была сабрана інфармацыя пра больш чым 760 помнікаў, памятных знакаў, дошак і іншых мемарыяльных аб’ектаў.

Некаторыя высновы: Мінск менш русіфікаваны ў параўнанні з рэгіёнамі, аднак у беларускай сталіцы абсалютны правал у помніках, звязаных з гісторыяй да ХІХ стагоддзя.
🔥6😁2🤡1
АНОНС КНІГІ

Ужо ў канцы лістапада ў выдавецтве “Янушкевіч” выйдзе кніга Вольгі Раманавай “Другая история советского белорусского кино. Исследовательские сюжеты”.

Гэтая кніга напісаная як серыя даследчых эсэ, дзе кожны раздзел прысвечаны новаму сюжэту з гісторыі савецкага беларускага кіно 1920-1980-х гадоў. Кожны такі сюжэт нарадзіўся з пытанняў без адназначнага адказу, зададзеных з сучаснасці:

📍 як і навошта глядзець савецкае беларускае кіно сёння?

📍 пра што могуць расказаць фільмы Белдзяржкіно перыяду НЭПа і беларусізацыі?

📍 ці можна разглядаць савецкае беларускае кіно як каланіяльнае і якія сэнсы такі падыход адкрывае і перакрывае?

📍 як беларускі экран фарміраваў гістарычнае ўяўленне гледачоў у розныя савецкія перыяды і наколькі праглядалася экранная глыбіня беларускай гісторыі?

На гэтыя, а таксама многія іншыя канкрэтныя даследчыя пытанні адказвае кожны раздзел кнігі.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 30 ЛІСТАПАДА.
👍9👎1🤔1
Знаёмім са зместам чарговага, кастрычніцкага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”.
🥴6👍5🤡1
Выйшла даследванне супрацоўнікаў Універсітэта Каперніка пра турызм у Беларусі

У свежым нумары часопіса Journal of Education, Health and Sport апублікавана даследванне «Ацэнка развіцця турызму ў Беларусі: комплексны аналіз інфраструктуры, культурнай спадчыны і прыродных рэсурсаў». Яго аўтары – супрацоўнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні (факультэт навук пра Зямлю).

Даследаванне (ахопліваўся перыяд да 2023 года) паказала, што турызм у Беларусі спалучае ў сабе моцныя бакі і праблемы. Краіна валодае значным патэнцыялам дзякуючы сваёй культурнай спадчыне і прыродным рэсурсам, але развіццё турызму стрымліваюць недастатковы маркетынг, візавыя абмежаванні і неразвітая транспартная інфраструктура.
👍10🥱1
Даследванне: прынамсі, у сярэдзіне 3 тысячагоддзя да н.э. людзі на тэрыторыі Беларусі ўжо апрацоўвалі поўсць хатніх жывёл

Даследванне Максіма Чарняўскага, загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН, і Ганны Малюцінай (Інстытут гісторыі матэрыяльная культуры РАН) апублікавана ў кастрычніцкім нумары часопіса Journal of Archaeological Science: Reports.

Аналізы паказалі, што зубцы (вырабы з косці і зубоў), знойдзеныя ў Крывінскім тарфяніку, маюць на паверхні мікраскапічныя сляды апрацоўкі поўсці хатніх жывёл (авечак ці коз). Гэта першае сведчанне такой апрацоўкі ва ўмовах развіцця жывёлагадоўлі ў паляўнічых-збіральнікаў позняга неаліту (апошняга перыяду каменнага веку) у лясной зоне Усходняй Еўропы.
👍134
«Спрытгурмісты і гайсакі»: якім быў скаўцкі рух у беларускіх гімназіях міжваеннай Польшчы

У артыкуле, апублікаваным у часопісе «Восточнославянские исследования», супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кірыл Ананька адзначае: беларускія скаўты прыдумлялі ўласныя назвы для сваіх дружын, каб падкрэсліць адрозненне ад польскіх.
У беларускі скаўцкі рух уключаліся не толькі юнакі, але і дзяўчаты (на фота – атрад «Сёстры вогнішча» з Віленскай беларускай гімназіі). Рух садзейнічаў папулярызацыі беларускай нацыянальнай ідэі ў моладзевым асяроддзі.

У тым жа нумары часопіса выйшаў артыкул супрацоўніка Інстытута славяназнаўства РАН Ігара Барынава, які даследаваў біяграфію кіраўніка беларускай дыпламатычнай місіі ў Берліне Андрэя Бароўскага (1873-1945). На яго прыкладзе аўтар прасачыў транзіт ідэнтычнасці ад імперскай да нацыянальнай беларускай.
👍12🔥32🤔1
Беларускія даследчыкі: пад карцінай невядомага аўтара знаходзіцца партрэт караля Уладзіслава IV Вазы

«Партрэт юнака ў шыракаполым капелюшы з пяром» захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пад інвентарным нумарам КП-1430.

У апублікаваным у часопісе Spectrochimica Acta Part A даследванні калектыва беларускіх аўтараў (Інстытут Фізікі, Тэхналагічны ўніверсітэт Труа і інш.) паведамляецца, што пад карцінай быў выяўлены яшчэ адзін партрэт. Мастацтвазнаўчае даследванне дазваляе меркаваць, што гэта кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза.

Партрэт быў створаны ў першай палове XVII ст., а затым стаў асновай для новай карціны, якая магла быць аўтапартрэтам пазашлюбнага сына караля (Władysław Konstanty Vasa) і была створана ў сярэдзіне XVII ст.
Вынікі комплекснага спектраскапічнага аналізу не супярэчаць гіпотэзе мастацтвазнаўцаў.
9👍5👀1
Беларускія студэнты ў Еўропе і Расіі: трэнды адукацыйнай міграцыі. Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Другі выпуск маніторынгу прысутнасці беларускіх студэнтаў за мяжой.  Папярэдняе даследаванне ахоплівала тэндэнцыі да канца 2023 года.

Калі: 29 лістапада 2024 года, 14:00 (Варшава) / 15:00 (Вільнюс) / 16:00 (Мінск)
Фармат: анлайн
На прэзентацыі даведаецеся:
• колькі беларускіх студэнтаў паехала вучыцца за мяжу за апошнія дзесяць год і колькі навучаецца цяпер у краінах Еўропы і ў Расіі;
• у якія краіны Еўропы беларускія студэнты едуць за вышэйшай адукацыяй;
• якія фактары ўплываюць на выбар краіны;
• па якіх прычынах Расія застаецца для беларусаў адным з асноўных напрамкаў для навучання;
• якія міграцыйныя тэндэнцыі сёння існуюць сярод беларускай моладзі.
Пра вынікі даследавання раскажуць аўтары: 
• Лізавета Пракопчык, Інстытут «Палітычная сфера»;
• Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера».
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
👍7😁2🔥1🤡1