De facto. Беларуская навука – Telegram
De facto. Беларуская навука
1.41K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
719 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
У Германіі пайшоў з жыцця выбітны вучоны родам з Пінска Міхаіл Ерамец
Міхаіл Ерамец памёр пасля працяглай хваробы ва ўзросце 75 гадоў, паведамілі яго калегі па Інстытуце хіміі Макса Планка ў Майнцы.
Міхась Іванавіч нарадзіўся 3 студзеня 1949 гады ў Пінску. Скончыў там сярэднюю школу №3, затым вучыўся ў Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце. Праводзіў даследаванні ў Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Японіі і ЗША. З 2001 года працаваў у Майнцы.
Вучоны і яго група дабіліся шэрагу прарыўных дасягненняў у сферы высокіх ціскаў і звышправоднасці, у тым ліку адкрыцця новых фаз і ўласцівасцей вадароду, азоту, натрыю.
Часопіс Nature уключыў ураджэнца Пінска ў дзесятку вучоных, якія ўнеслі істотны ўклад у развіццё сусветнай навукі ў 2015 годзе.
😢7👍31
У перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага апублікаваны «Эпас пра Гільгамеша”. Самы старажытны эпічны твор сусветнай літаратуры і адначасова самы вядомы тэкст культуры Старажытнай Месапатаміі, які ў розных моўных і сюжэтных версіях складаўся ў першай палове ІІІ — другой палове ІІ тыс. да н.э. Гэта толькі малая частка вялікай колькасці вавілонскіх эпасаў, але яна найбольш знакавая, бо мае сваю арыгінальную «пасіянарную філасофію»: спалучэнне самааналізу, моцнай жарсці і неверагоднага пачуцця авантурызму і няўрымслівасці.
Пераклад гэтага выдання выкананы збольшага паводле акадскай «нінэвійскай версіі», найбольш імаверным аўтарам якой быў заклінальнік Сін-леке-ўніні з Вавілона, які жыў каля ХІІ ст. да н. э. Дзе набыць.
👏115👍4🔥3
У Прэс-клубе прайшла прэзентацыя даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад Інстытута «Палітычная сфера»

21 лістапада Андрэй Мастыка і Андрэй Казакевіч падзяліліся вынікамі даследвання, падчас якога была сабрана інфармацыя пра больш чым 760 помнікаў, памятных знакаў, дошак і іншых мемарыяльных аб’ектаў.

Некаторыя высновы: Мінск менш русіфікаваны ў параўнанні з рэгіёнамі, аднак у беларускай сталіцы абсалютны правал у помніках, звязаных з гісторыяй да ХІХ стагоддзя.
🔥6😁2🤡1
АНОНС КНІГІ

Ужо ў канцы лістапада ў выдавецтве “Янушкевіч” выйдзе кніга Вольгі Раманавай “Другая история советского белорусского кино. Исследовательские сюжеты”.

Гэтая кніга напісаная як серыя даследчых эсэ, дзе кожны раздзел прысвечаны новаму сюжэту з гісторыі савецкага беларускага кіно 1920-1980-х гадоў. Кожны такі сюжэт нарадзіўся з пытанняў без адназначнага адказу, зададзеных з сучаснасці:

📍 як і навошта глядзець савецкае беларускае кіно сёння?

📍 пра што могуць расказаць фільмы Белдзяржкіно перыяду НЭПа і беларусізацыі?

📍 ці можна разглядаць савецкае беларускае кіно як каланіяльнае і якія сэнсы такі падыход адкрывае і перакрывае?

📍 як беларускі экран фарміраваў гістарычнае ўяўленне гледачоў у розныя савецкія перыяды і наколькі праглядалася экранная глыбіня беларускай гісторыі?

На гэтыя, а таксама многія іншыя канкрэтныя даследчыя пытанні адказвае кожны раздзел кнігі.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 30 ЛІСТАПАДА.
👍9👎1🤔1
Знаёмім са зместам чарговага, кастрычніцкага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”.
🥴6👍5🤡1
Выйшла даследванне супрацоўнікаў Універсітэта Каперніка пра турызм у Беларусі

У свежым нумары часопіса Journal of Education, Health and Sport апублікавана даследванне «Ацэнка развіцця турызму ў Беларусі: комплексны аналіз інфраструктуры, культурнай спадчыны і прыродных рэсурсаў». Яго аўтары – супрацоўнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні (факультэт навук пра Зямлю).

Даследаванне (ахопліваўся перыяд да 2023 года) паказала, што турызм у Беларусі спалучае ў сабе моцныя бакі і праблемы. Краіна валодае значным патэнцыялам дзякуючы сваёй культурнай спадчыне і прыродным рэсурсам, але развіццё турызму стрымліваюць недастатковы маркетынг, візавыя абмежаванні і неразвітая транспартная інфраструктура.
👍10🥱1
Даследванне: прынамсі, у сярэдзіне 3 тысячагоддзя да н.э. людзі на тэрыторыі Беларусі ўжо апрацоўвалі поўсць хатніх жывёл

Даследванне Максіма Чарняўскага, загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН, і Ганны Малюцінай (Інстытут гісторыі матэрыяльная культуры РАН) апублікавана ў кастрычніцкім нумары часопіса Journal of Archaeological Science: Reports.

Аналізы паказалі, што зубцы (вырабы з косці і зубоў), знойдзеныя ў Крывінскім тарфяніку, маюць на паверхні мікраскапічныя сляды апрацоўкі поўсці хатніх жывёл (авечак ці коз). Гэта першае сведчанне такой апрацоўкі ва ўмовах развіцця жывёлагадоўлі ў паляўнічых-збіральнікаў позняга неаліту (апошняга перыяду каменнага веку) у лясной зоне Усходняй Еўропы.
👍134
«Спрытгурмісты і гайсакі»: якім быў скаўцкі рух у беларускіх гімназіях міжваеннай Польшчы

У артыкуле, апублікаваным у часопісе «Восточнославянские исследования», супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кірыл Ананька адзначае: беларускія скаўты прыдумлялі ўласныя назвы для сваіх дружын, каб падкрэсліць адрозненне ад польскіх.
У беларускі скаўцкі рух уключаліся не толькі юнакі, але і дзяўчаты (на фота – атрад «Сёстры вогнішча» з Віленскай беларускай гімназіі). Рух садзейнічаў папулярызацыі беларускай нацыянальнай ідэі ў моладзевым асяроддзі.

У тым жа нумары часопіса выйшаў артыкул супрацоўніка Інстытута славяназнаўства РАН Ігара Барынава, які даследаваў біяграфію кіраўніка беларускай дыпламатычнай місіі ў Берліне Андрэя Бароўскага (1873-1945). На яго прыкладзе аўтар прасачыў транзіт ідэнтычнасці ад імперскай да нацыянальнай беларускай.
👍12🔥32🤔1
Беларускія даследчыкі: пад карцінай невядомага аўтара знаходзіцца партрэт караля Уладзіслава IV Вазы

«Партрэт юнака ў шыракаполым капелюшы з пяром» захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пад інвентарным нумарам КП-1430.

У апублікаваным у часопісе Spectrochimica Acta Part A даследванні калектыва беларускіх аўтараў (Інстытут Фізікі, Тэхналагічны ўніверсітэт Труа і інш.) паведамляецца, што пад карцінай быў выяўлены яшчэ адзін партрэт. Мастацтвазнаўчае даследванне дазваляе меркаваць, што гэта кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза.

Партрэт быў створаны ў першай палове XVII ст., а затым стаў асновай для новай карціны, якая магла быць аўтапартрэтам пазашлюбнага сына караля (Władysław Konstanty Vasa) і была створана ў сярэдзіне XVII ст.
Вынікі комплекснага спектраскапічнага аналізу не супярэчаць гіпотэзе мастацтвазнаўцаў.
9👍5👀1
Беларускія студэнты ў Еўропе і Расіі: трэнды адукацыйнай міграцыі. Прэзентацыя даследвання «Палітычнай сферы»

Другі выпуск маніторынгу прысутнасці беларускіх студэнтаў за мяжой.  Папярэдняе даследаванне ахоплівала тэндэнцыі да канца 2023 года.

Калі: 29 лістапада 2024 года, 14:00 (Варшава) / 15:00 (Вільнюс) / 16:00 (Мінск)
Фармат: анлайн
На прэзентацыі даведаецеся:
• колькі беларускіх студэнтаў паехала вучыцца за мяжу за апошнія дзесяць год і колькі навучаецца цяпер у краінах Еўропы і ў Расіі;
• у якія краіны Еўропы беларускія студэнты едуць за вышэйшай адукацыяй;
• якія фактары ўплываюць на выбар краіны;
• па якіх прычынах Расія застаецца для беларусаў адным з асноўных напрамкаў для навучання;
• якія міграцыйныя тэндэнцыі сёння існуюць сярод беларускай моладзі.
Пра вынікі даследавання раскажуць аўтары: 
• Лізавета Пракопчык, Інстытут «Палітычная сфера»;
• Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера».
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
👍7😁2🔥1🤡1
Віншуем пераможцу!
XIII Прэмія Гедройця
I месца
Валянцін Акудовіч

«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
Выдавецтва «Логвінаў», 2023
За змястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцця
👍191😁1
За паўстагоддзя ў балотах Заходняга Палесся значна скрацілася колькасць рэдкіх відаў птушак і раслін

Даследванне супрацоўнікаў Універсітэта натуральных навук у Любліне апублікавана ў часопісе Global Ecology and Conservation. Даследаванне прааналізавала тры водна-балотныя ўгоддзі, размешчаныя ва ўсходняй Польшчы (Заходняе Палессе – рэгіён на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны).

Пры параўнанні дадзеных, сабраных у 1950-1970 г.г. і 2000-2020 г.г., даследчыкі прыйшлі да высновы, што антрапагенны ціск у выглядзе сельскагаспадарчых работ і асушэнняў прывёў да незваротных змяненняў першабытных водна-балотных угоддзяў: колькасць рэдкіх відаў раслін і папуляцыі птушак зменшылася на дзесяткі працэнтаў (у залежнасці ад тэрыторыі).
😢17😱1
Беларусь – у топ-10 краін з самым высокім узроўнем «смяротнасці ад адчаю» для абодвух полаў

Даследчыкі з амерыканскага Універсітэта Джона Хопкінса ў Балтыморы прааналізавалі дадзеныя аб «смяротнасці з-за адчаю» (з-за расстройстваў, звязаных з ужываннем алкаголю і наркотыкаў, а таксама суіцыдаў). Аналіз выявіў значныя адрозненні па полу: сярод мужчын узровень у 3,3 разы вышэйшы, чым сярод жанчын ва ўсім свеце.

Лесота, Беларусь, ЗША, Расія, Гаяна і Славенія ўвайшлі ў 10 краін з самым высокім узроўнем смяротнасці для абодвух полаў. Украіна і Літва – у спісе краін з самым высокім узроўнем смяротнасці сярод мужчын. Канада, Рэспубліка Карэя, Бельгія і Фінляндыя – у спісе краін з самым высокім узроўнем смяротнасці сярод жанчын.
😢8😱2
Форум гістарычных даследванняў Беларусі рады запрасіць вас на анлайн-дыскусію на тэму «Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці”, якая адбудзецца 9 снежня а 14й гадзіне (Менскі час). Разам з Томасам Вайлерам, Нінай Велер, Аляксандрам Фрыдманам, Францыскай Экселер абмяркуем пытанні:
 
Якую ролю адыгралі тагачасная ваенная літаратура і дакументальная проза ў крытычным асэнсаванні падзей Другой сусветнай вайны? Якія новыя перспектывы на выжыванне ў вайне адкрыліся ва ўспамінах сведак? Як нацысцкія злачынствы разглядаліся ў нямецкай і беларускай гістарыяграфіі і юстыцыі? Як Другая сусветная вайна эксплуатуецца ў ідэалогіі аўтарытарнай Беларусі сёння?

Мадэраваць дыскусію будзе гісторык Адам Керпель-Фроніюс. Уступнае слова прагучыць ад сябра нашай дарадчай групы Віктара Шадурскага. Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сінхронным перакладам.
Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы
👍9🤣1
Цэнтр Беларускіх і Рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выдаў кнігу Аляксандра Грушы.
👍10😱21🔥1🤡1
Амерыканскія даследчыкі: Беларусь пачатку 1990-х – адзіны гістарычны прыклад, які не адпавядае гіпотэзе Фрыдрыха Хаека

Знакаміты эканаміст і філосаф Фрыдрых Хаек сцвярджаў, што палітычная свабода не можа існаваць без прыватнай уласнасці і кантролю над сродкамі вытворчасці. Даследчыкі з некалькіх універсітэтаў ЗША вырашылі праверыць яго гіпотэзу, прапаналізаваўшы дадзеныя з 1789 году.

У выніку толькі Беларусь пачатку 1990-х стала прыкладам краіны, у якой палітычная свабода часова захоўвалася, нягледзячы на жорсткі дзяржаўны эканамічны кантроль.
🤔8🔥3
❗️We are excited to open the call for papers for the Ninth Annual Tartu Conference on East European and Eurasian Studies, 11–13 June 2025!
🔹 The conference theme is "Resilience and Adaptation in Times of Adversity" and our plenary speaker is Kate Brown (MIT)
👉 For more information & submission of abstracts, please see: https://sisu.ut.ee/tartuconference/ Deadline 20 Jan.
👍4