📰 Sony паказала працэс распакаваньня й зьмесьціва скрынкі з PS VR2.
Sony прадставіла ролік з працэсам распакаваньня PS VR2, дзе гэтак жа, падрабязна распавяла аб зьмесьціве набору, растлумачыла разьмяшчэньне розных кнопак на самым шлеме й кантролерах, у тым ліку тыя, якія адказваюць за рэгуляваньне PS VR2 на галаве.
PlayStation VR2 паступіць у продаж 22 лютага, рэкамэндаваны кошт — $600.

👍11⚡2❤2❤🔥1
📰 У Minecraft зьявіцца археалёгія.
Разам з абнаўленьнем 1.20., зьявіцца мэханіка, канцэпцыя якой узьнікла яшчэ ў 2020 годзе, гаворка ідзе пра археалёгію.
Цяпер каля храмаў пачне зьяўляцца падазроны пясок — новы тып блокаў, якія неабходна чысьціць пры дапамозе спэыяльнага пэндзьля. Калі зрабіць усё правільна, то з такога блока выпадзе выпадковы прадмет ці адмысловы гліняны аскепак. Сабраўшы разам чатыры такія аскепкі, гулец атрымае гліняны чыгунок з рознымі ўзорамі, якія, як паведамілі, распрацоўшчыкі, расказваюць унікальныя гісторыі. Самі чыгуны можна выкарыстоўваць у якасьці дэкаратыўных прадметаў.
Тэст новай мэханікі пачнецца 15 лютага, дата выхаду абнаўленьня 1.20. не вядома (падрабязней пра новую вэрсію можна пачытаць ў нашым допісе).

⚡18👀4👍3
📰 DSOGaming правялі дэталёвы аналіз прадукцыйнасьці Hogwarts Legacy.
Экспэрты DSOGaming, правялі тэхнічны аналіз РС-вэрсіі Hogwarts Legacy, паводле іх высноў — гульня валодае ўражальнай графікай і працуе без усялякіх праблем амаль на любой канфігурацыі сыстэмы.
Па выніках тэстаў журналісты дашлі да высновы, што для пасьпяховай працы не патрабуецца дарагі магутны працэсар. Гульня можа выкарыстоўваць да шасьці ядраў (пры большай колькасьці вынік ніяк не мяняўся).
Зь відэакарт, плыўны гульнявы працэс, без трасіроўкі прамянёў, пры дазволе 4K на ўльтра-наладах, забясьпечылі толькі AMD Radeon RX7900XTX і NVIDIA RTX4090.
Выкарыстоўваючы 16 Гб апэратыўнай памяці й 12 Гб (і больш) памяці відэакарты тэхнічных праблем адзначана не было.
Аднак варта адзначыць, што далёка ня ўсе карыстачы PC з гэтым пагодзяцца. Многія па ранейшаму скардзяцца на прасадкі FPS (асабліва пры выхадзе з памяшканьняў), страты прагрэсу й вылеты.

YouTube
Hogwarts Legacy - Native 4K vs DLSS 2 vs DLSS 3 - Max Settings - Full Ray Tracing - NVIDIA RTX 4090
Here are the first twelve minutes from the PC version of Hogwarts Legacy. In this video, you get to see native 4K vs DLSS 2 Quality vs DLSS 3 Quality.
Captured on an NVIDIA GeForce RTX 4090 with Shadowplay (Shadowplay brings an additional performance hit…

👍9🤔3❤1
📰 Стваральнікі Dying Light 2 прадставілі новую дарожную мапу гульні.
▫️У красавіку, распрацоўшчыкі абяцаюць палепшыць баявую сыстэму гульні (фокус абяцаюць зрабіць на фізыцы). Гэтак жа ў гульні зьявяцца новыя заданьні й трансмагрыфікацыя экіпіроўкі
▫️У чэрвені гульцам абяцаюць прадставіць перапрацаваную сыстэму паркура, а гэтак жа значна разнастаіць ґеймплэй уначы;
▫️Пазьней (без указаньня даты) чакаецца рэліз новага сюжэтнага DLC.
Нагадаем, рэліз Dying Light 2 адбыўся 4 лютага 2022 году, гульня даступная на PlayStation, Xbox і PC, плянуецца рэліз для Nintendo Switch.
▫️У красавіку, распрацоўшчыкі абяцаюць палепшыць баявую сыстэму гульні (фокус абяцаюць зрабіць на фізыцы). Гэтак жа ў гульні зьявяцца новыя заданьні й трансмагрыфікацыя экіпіроўкі
(заўв. гэта функцыя, якая дазваляе гульцам мяняць зьнешні выгляд брані, капіюючы іншыя прадметы);▫️У чэрвені гульцам абяцаюць прадставіць перапрацаваную сыстэму паркура, а гэтак жа значна разнастаіць ґеймплэй уначы;
▫️Пазьней (без указаньня даты) чакаецца рэліз новага сюжэтнага DLC.
Нагадаем, рэліз Dying Light 2 адбыўся 4 лютага 2022 году, гульня даступная на PlayStation, Xbox і PC, плянуецца рэліз для Nintendo Switch.
👍6🤔1
📰 The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom стане самай цяжкай гульнёй Nintendo для Switch.
Паводле інфармацыі са старонкі The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom у eShop, новая прыгода Лінка стане самым "важкім" эцклюзівам Nintendo Switch.
Памер гульні гульні роўны 18,2 ГБ. Раней тытул самай цяжкай гульні Nintendo належаў The Legend of Zelda: Breath of the Wild, зь яе 14,4 ГБ.
Рэліз The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom адбудзецца 12 траўня.
Кошт гульні — $70, замест звыклых $60.

👍12
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Dead Island 2 ізноў перанесьлі — але гэта добрая навіна.
Стваральнікі Dead Island 2 абвясьцілі, што доўгачаканы экшэн "пайшоў на золата", што сьведчыць аб тым, што пераносаў больш ня будзе, аднак гэта не зусім так. Гульню ўсё ж перанесьлі, праўда на тыдзень раней чаканага!
Цяпер датай рэлізу значыцца не 28, а 21 красавіка.
Гульня ствараецца для абодвух пакаленьняў PlayStation, Xbox і ПК.

❤9👍3
📰 Уключэньне гульняў у Game Pass зьніжае продажы мінімум на год.
Такая інфармацыя апынулася ў папярэдняй справаздачы Ўпраўленьня па канкурэнцыі й рынкам Вялікабрытаніі, складзенага ў рамках разгляду ўгоды Microsoft і Activision Blizzard.
Як паведаміла Microsoft, разьмяшчэньне гульняў у яе бібліятэцы Game Pass зьніжае іх продажы прыкладна на працягу году пасьля даданьня ў Game Pass. Гэта супярэчыць зробленым раней заявам кіраўніка Xbox Філа Сьпенсера: ён запэўніваў, што Game Pass не зьніжае продажы, а павялічвае іх.
Таксама ў справаздачы сьцьвярджаецца, што Activision пэсымістычна настроена ў дачыненьні да разьмяшчэньня сваіх гульняў у службах падпіскі на любой плятформе. Там лічаць, што гэта значна зьмяншае патэнцыял прэміюм-гульняў (асабліва на рэлізе).

😱7👍3😁2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Blizzard аб'явіла аб старце традыцыйнага турніру Mythic Dungeon International у World of Warcraft: Dragonflight.
На працягу месяца лепшыя каманды будуць змагацца ў рэжымах "Выпрабаваньняў на час". Пераможцы асноўнага этапу будуць змагацца за прыз у 420 тысяч даляраў!
Сачыць за спаборніцтвамі можна на афіцыйных каналах World of Warcraft у Twitch і YouTube 17-19; 24-26 лютага, а таксама 3-5 і 10-12 сакавіка (а 21:00 па Менску).

👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 У Hogwarts Legacy можа зьявіцца фанацкі мультыплэер.
Каманда The Together Team (стваральнікі мультыплэернага мода Skyrim Together) стварыла й прадэманстравала тэставую зборку свайго новага тварэньня — мода HogWarp.
У дэманстрацыйным роліку можна ўбачыць двух герояў, якія разам (праўда ў розны час сутак) дасьледуюць Хогвартс і яго ваколіцы.
Стварэньне мода пачалося нядаўна, аднак у плянах ёсьць, даць раньні доступ падпісантам Patreon.

❤🔥10👍4🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Для дня закаханых, Blizzard выпусьціла сімулятар спатканьняў з героямі Overwatch 2.
Loverwatch — Love Never Dies гэта незвычайны сіммулятар спатканьняў ад Blizzard, у якім гульцам прапануюць завязаць адносіны з героямі Overwatch 2.
Для адносін даступныя Мерсі й Гэндзі, а ў ролі вашага купідона будзе выступаць Хандзо.
Адно спатканьне доўжыцца каля 30 хвілін, у канцы кожнага, прадугледжана сакрэтная канцоўка з узнагародамі для асноўнай гульні.
Гуляць можна бясплатна (у браўзэры), да 28 лютага.
Адначасова з гэтым, у Overwatch 2 праходзіць сэзонная падзея Ultimate Valentine, падчас якой можна атрымаць легендарны скін Хандзо-Купідона (падзея скончыцца гэтак жа 28 лютага).

👍7🌚4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана Beyond These Stars, якая прапануе пабудаваць горад, на сьпіне кіта!
Падарожнічайце на сьпіне касьмічнага кіта, будуючы горад для сваіх людзей, блукаючы па галяктыцы ў пошуках мэты й адказаў, разьвіваючы глыбокія адносіны з сусьветам вакол вас!
Над гульнёй працуе студыя Balancing Monkey Games (стваральнікі Before We Leave).
Рэліз адбудзецца на PC, у 2023 годзе.

👍15❤1🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз прыгодніцкай інды-гульні Blanc.
Blanc — гэта мастацкая гісторыя для двух карыстальнікаў, якая распавядае аб падарожжы ваўчаняці й аленяняці. Маляняты заблукалі ў бязьмежнай засьнежанай глушы, і ім прыйдзецца аб’яднацца, каб знайсьці свае сем’і!
Кожны з пэрсанажаў мае свае моцныя й слабыя бакі, і двум гульцам трэба будзе выкарыстоўваць іх навыкі ў лякальным кааператыве або па сетцы.
Кошт гульні — $8.49.
Гэтак жа гульня даступная на Nintendo Switch.

👍10❤2
📰 Студыя Something Wicked Games (заснаваная ветэранамі Bethesda) паказала свежыя канцэпт-арты свайго дэбютнага праекту.
Wyrdsong — гэта змрочнае гістарычнае фэнтэзі, дзеяньне якога адбываецца ў выдуманай вэрсіі сярэднявечнай Партугаліі. Інфармацыі пра сюжэт няма. Вядома, што гульцы возьмуць на сябе ролю цалкам наладжвальнага галоўнага героя й будуць узаемадзейнічаць зь сьветам праз мэханіку RPG, уключаючы бой і квэсты.
Да рэлізу праекта яшчэ дастаткова далёка, у дадзены момант, ён знаходзіцца на стадыі прэпрадакшэну. Распрацоўнікі напісалі галоўную гісторыю, прапісалі тры фракцыі, а таксама стварылі ўласную прыладу для квэстаў і сюжэтаў.

😍17👍6