Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Blizzard аб'явіла аб старце традыцыйнага турніру Mythic Dungeon International у World of Warcraft: Dragonflight.

На працягу месяца лепшыя каманды будуць змагацца ў рэжымах "Выпрабаваньняў на час". Пераможцы асноўнага этапу будуць змагацца за прыз у 420 тысяч даляраў!

Сачыць за спаборніцтвамі можна на афіцыйных каналах World of Warcraft у Twitch і YouTube 17-19; 24-26 лютага, а таксама 3-5 і 10-12 сакавіка (а 21:00 па Менску).
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 У Hogwarts Legacy можа зьявіцца фанацкі мультыплэер.

Каманда The Together Team (стваральнікі мультыплэернага мода Skyrim Together) стварыла й прадэманстравала тэставую зборку свайго новага тварэньня — мода HogWarp.
У дэманстрацыйным роліку можна ўбачыць двух герояў, якія разам (праўда ў розны час сутак) дасьледуюць Хогвартс і яго ваколіцы.

Стварэньне мода пачалося нядаўна, аднак у плянах ёсьць, даць раньні доступ падпісантам Patreon.
❤‍🔥10👍4🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Для дня закаханых, Blizzard выпусьціла сімулятар спатканьняў з героямі Overwatch 2.

Loverwatch — Love Never Dies гэта незвычайны сіммулятар спатканьняў ад Blizzard, у якім гульцам прапануюць завязаць адносіны з героямі Overwatch 2.
Для адносін даступныя Мерсі й Гэндзі, а ў ролі вашага купідона будзе выступаць Хандзо.

Адно спатканьне доўжыцца каля 30 хвілін, у канцы кожнага, прадугледжана сакрэтная канцоўка з узнагародамі для асноўнай гульні.

Гуляць можна бясплатна (у браўзэры), да 28 лютага.
Адначасова з гэтым, у Overwatch 2 праходзіць сэзонная падзея Ultimate Valentine, падчас якой можна атрымаць легендарны скін Хандзо-Купідона (падзея скончыцца гэтак жа 28 лютага).
👍7🌚4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансавана Beyond These Stars, якая прапануе пабудаваць горад, на сьпіне кіта!

Падарожнічайце на сьпіне касьмічнага кіта, будуючы горад для сваіх людзей, блукаючы па галяктыцы ў пошуках мэты й адказаў, разьвіваючы глыбокія адносіны з сусьветам вакол вас!

Над гульнёй працуе студыя Balancing Monkey Games (стваральнікі Before We Leave).
Рэліз адбудзецца на PC, у 2023 годзе.
👍151🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У Steam адбыўся рэліз прыгодніцкай інды-гульні Blanc.

Blanc — гэта мастацкая гісторыя для двух карыстальнікаў, якая распавядае аб падарожжы ваўчаняці й аленяняці. Маляняты заблукалі ў бязьмежнай засьнежанай глушы, і ім прыйдзецца аб’яднацца, каб знайсьці свае сем’і!

Кожны з пэрсанажаў мае свае моцныя й слабыя бакі, і двум гульцам трэба будзе выкарыстоўваць іх навыкі ў лякальным кааператыве або па сетцы.

Кошт гульні — $8.49.
Гэтак жа гульня даступная на Nintendo Switch.
👍102
📰 Студыя Something Wicked Games (заснаваная ветэранамі Bethesda) паказала свежыя канцэпт-арты свайго дэбютнага праекту.

Wyrdsong — гэта змрочнае гістарычнае фэнтэзі, дзеяньне якога адбываецца ў выдуманай вэрсіі сярэднявечнай Партугаліі. Інфармацыі пра сюжэт няма. Вядома, што гульцы возьмуць на сябе ролю цалкам наладжвальнага галоўнага героя й будуць узаемадзейнічаць зь сьветам праз мэханіку RPG, уключаючы бой і квэсты.

Да рэлізу праекта яшчэ дастаткова далёка, у дадзены момант, ён знаходзіцца на стадыі прэпрадакшэну. Распрацоўнікі напісалі галоўную гісторыю, прапісалі тры фракцыі, а таксама стварылі ўласную прыладу для квэстаў і сюжэтаў.
😍17👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся PC-рэліз Returnal — былога эцклюзіва PlayStation 5.

Пасьля аварыйнай пасадкі ў сьвеце, які зьмяняе аблічча, Сэлена павінна шукаць выратаваньне ў бясплодным ляндшафце старажытнай цывілізацыі. Ізаляваная й самотная, яна зубамі й пазногцямі змагаецца за выжываньне. Зноў і зноў яна церпіць паражэньне, зноў пачынае ўсё нанова.

Кошт гульні ў Steam — $59.99.
❗️Гульня недаступная на тэрыторыі Беларусі!
👍5❤‍🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз рэмэйку Pharaoh: A New Era.

Легэндарны горадабудаўнічы сімулятар вяртаецца! Кіруйце стварэньнем адной з найвялікшых цывілізацыяў, якую калі-небудзь бачыў сьвет! Будуйце помнікі, кіруйце сваім насельніцтвам і дасьледуйце 4000 гадовую гісторыю ў гэтай знакамітай стратэгіі!

Кошт гульні ў Steam — $11.50 (зараз дзейнічае зьніжка ў 15%).
👍5❤‍🔥1
📰 Payday можа атрымаць сваю кінаадаптацыю.

Starbreeze Studios заключылі пагадненьне зь незалежнай студыяй Stockholm Syndrome, мэта якога — пашырыць сусьвет знакамітай гульні.
Падрабязнасьцяў аб тым, чым менавіта будзе займацца новы партнэр Starbreeze няма, вядома толькі, што гэта будзе нейкая кінаадаптацыя сусьвету Payday (сэрыял ці кіно).

На фоне посьпеху адаптацыі The Last of Us (ды й папулярнасьці некаторых іншых праектаў па гульнявых сусьветах), кіраўнікі кампаній лічаць, што дух і наратыў Payday уяўляюць выдатную аснову для адаптацыі.

Нагадаем, сама Starbreeze Studios зараз актыўна займаецца распрацоўкай Payday 3, рэліз якой плянуюць на гэты год.
👍7🤔3🔥1🗿1
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Warpips.

Warpipsлёгкая ў засваеньні, але неверагодна глыбокая стратэгія з дынамічнымі супрацьстаяньнямі. Правільна камбінуйце салдат, танкі, верталёты й самалёты ў гэтай напружанай, але простай ваеннай стратэгіі. Зьбярыце лепшае войска, дасьледуйце новыя тэхналёгіі й руйнуйце ворагаў!

❗️Забраць гульню можна да 23 лютага.
🥰12👍2
📢 Адбыўся рэліз WILD HEARTS.

Зьяўляючыся сабой унікальны погляд на жанр паляўнічых гульняў, WILD HEARTS прапануе вам выкарыстоўваць старажытныя тэхналёгіі, каб перамагчы ў сутычцы з жахлівымі істотамі, якія ўвабралі ў сябе грозныя сілы самай прыроды. Ваюйце зь імі ў адзіночку ці палюеце разам зь сябрамі ў бясшвоўным сумесным рэжыме!

Крытыкі хваляць прыгожы адкрыты сьвет, прапрацаваны рэдактар зьнешнасьці й нядрэнную баявую сыстэму.
У гульцоў з водгукамі сытуацыя ідзе інакш — многія нават не змаглі пачаць гуляць з-за дрэннай прадукцыйнасьці праекта (распрацоўшчыкі, дарэчы, ужо адрэагавалі на крытыку й абяцаюць выправіць праблемы ў самыя кароткія тэрміны).

Кошт гульні ў Steam — $69.99.
Гульня таксама даступная на PlayStation і Xbox.
❗️Гульня недаступная на тэрыторыі Беларусі.
👍9🌚1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Red Square Games (заснаваная былымі супрацоўнікамі CDPR, Flying Wild Hog і CI Games) анансавала SlavicPunk: Oldtimer.

SlavicPunk: Oldtimer — ізамэтрычны шутэр, які ствараюць паводле твораў польскага пісьменьніка-фантаста Міхала Галкоўскага.
Гісторыя разгортваецца вакол Януса — прыватнага сьледчага зь неспакойным мінулым, які спрабуе раскрыць справу аб скрадзеных зьвестак, змагаючыся са сваімі ўнутранымі дэманамі, гарадзкімі бандамі й усемагутнай карпарацыяй!

Рэліз гульні адбудзецца ў 2023 годзе на PC.
👍12🤔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Kerbal Space Program 2 выйдзе ў раньні доступ 24 лютага.

Пра гэта нагадали распрацоўшчыкі гульні з
Intercept Games, апублікаваўшы ґеймплэйны трэйлер праекта, у якім прадэманстравалі пасьпяховы запуск ракеты, а таксама прыклады няўдалых палётаў. Паказалі сыстэму стварэньня касьмічных шатлаў.

Kerbal Space Program 2 — гэта працяг вядомай гульні-сымулятара касьмічных палётаў Kerbal Space Program. Адпраўляйцеся ў наступнае пакаленьне касьмічных прыгод з ашаламляльнымі візуальнымі эфэктамі, цалкам абноўленым інтэрфейсам і іншым!
❤‍🔥9🤩1
📰 Абноўленай Telltale удалося прыцягнуць 8 мільёнаў даляраў на распрацоўку сваіх праектаў.

Студыя Telltale абвясьціла аб пасьпяховым завяршэньні раунда фінансаваньня Series A. Распрацоўнікам атрымалася прыцягнуць 8 мільёнаў даляраў дзякуючы падтрымцы фонду Hiro Capital і кампаніі Skybound Entertainment.
Раней Telltale ужо супрацоўнічала са Skybound, пры падтрымцы апошняй, сьвятло ўбачыла сэрыя гульняў Walking Dead.

Атрыманыя сродкі накіраваны на падрыхтоўку рэлізу The Expanse: A Telltale Series і распрацоўку The Wolf Among Us 2, а таксама аднаго не анансаванага праекта.
👍103👀2🤔1
📰 Распрацоўнікі Star Wars Jedi: Survivor распавялі пра стылі бою ў гульні.

Як ужо паведамлялася раней, у гульні будзе пяць баявых стоек, самымі новымі й цікавымі зь іх распрацоўшчыкі вылучаюць апошнія дзьве (зь мячом у стылі Кайла Рэна й стойка меч+бластэр). Астатнія тры ўжо ня такія й новыя — адзін сьветлавы меч; двухклінкавы сьветлавы меч; два сьветлавыя мяча.

Кожны стыль мае свае асаблівасьці, плюсы й мінусы. Так да прыкладу меч у стылі Кайла Рэна мае самы вялікі ўрон, аднак пры гэтым, ён жа й самы павольны, двухклінкавы меч ідэальны ў сутычцы са мноствам супернікаў, два мяча дазваляюць зьдзяйсьняць хуткія атакі, але ёсьць шанец атрымаць больш страт, адзіночны клінок — залатая сярэдзіна.

Адначасова можна будзе выбіраць паміж двума стылямі бою, а цалкам зьмяніць набор дазваляюць толькі ў кропках мэдытацыі.

Рэліз Star Wars Jedi: Survivor адбудзецца 28 красавіка для PS5, Xbox Series і PC.
👍101
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sony паказала рэлізны трэйлер Horizon Call of the Mountain.

Адпраўляйцеся ў прыгоды й дасьледуйце велічныя й зманліва мірныя нетры, дзе сьмяротныя машыны могуць хавацца за любым вуглом, выпрабуйце тонкія адчуваньні, калі вы нацягваеце цеціву лука! Дапамажыце Рыасу заслужыць свабоду й адкупленьне, дасьледуючы новую таямнічую пагрозу!

Рэліз гульні адбудзецца 22 лютага эцклюзіўна для PlayStation VR2.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Avalanche Software яшчэ не думала аб DLC для Hogwarts Legacy.

Ґеймдырэктар Hogwarts Legacy Алан Цью, распавёў аб плянах распрацоўшчыкаў і заявіў, што пакуль яны не думаюць аб дапаўненьнях.
У дадзены момант, распрацоўнікі цалкам пагружаныя ў пост-рэлізную руціну (паляпшэньне прадукцыйнасьці, выпраўленьнем багаў і іншым). Акрамя гэтага, каманда актыўна рыхтуецца да рэлізу сваёй гульні на Nintendo Switch (25 ліпеня), PlayStation 4 і Xbox One (4 красавіка).

Верагодна толькі пасьля апошняга рэлізу Hogwarts Legacy мы даведаемся нешта аб плянах Avalanche на будучыню.
👍7🙏2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Telltale прадэманстравала ґеймплэйны трэйлер The Expanse: A Telltale Series.

Каміна Драмер чалавек, які не нарадзіўся ні на адной са знаёмых чалавеку плянэтаў, яна зьяўляецца старэйшым афіцэрам касьмічнага карабля, на ўскраіне пояса «Артэміда». На караблі пачынаецца крывавы мяцеж, Каміне давядзецца рабіць няпросты выбар, за якім будзе стаяць лёс карабля й экіпажа ў цэлым!
Гульня заснавана на папулярнай навукова-фантастычнай серыі «The Expanse».

Рэліз заплянаваны на 2023 год.
❤‍🔥9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Archangel назвала дату рэлізу прыгодніцкага баевіка Bleak Faith: Forsaken.

Дасьледуйце апошнія рэшткі цывілізацыі ў гэтым велізарным, няўмольным і ўзаемазьвязаным сьвеце. Даведайцеся, што засталося ад яго гісторыі. Згубіцеся ў падарожжы, непадобным да іншых!
Атмасфэрны сьвет Омніструктуры чакае вас!

Рэліз гульні адбудзецца 10 сакавіка
🤔7👍1