Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 A Plague Tale: Requiem атрымала новы трэйлер.

Адпраўляйцеся ў атмасфернае падарожжа ў жорсткі, захапляльны свет, і даведайцеся пра кошт выратавання тых, каго вы любіце, у адчайнай барацьбе за выжыванне. Наносіце ўдары з ценю або развязвайце пекла разнастайнай зброяй, інструментамі і незямнымі сіламі.

Гульня выйдзе да канца года!
🔥7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны Minecraft: Legends.

Гэта экшэн з элементамі стратэгіі, у якім ёсць магчымасць даследаваць мір, змагацца з монстрамі і ўзводзіць розныя збудаванні.

Рэліз плануецца ў 2023 годзе (+Xbox Game Pass).
📢 Bethesda прадставіла першы геймплэйны трэйлер Starfield!

🔹
Гульцу трэба будзе даследаваць галактыку, вывучаючы далёкія планеты і пазаземныя формы жыцця, прычым аб'ём магчымасцяў для карыстальнікаў будзе проста вялізным. Можна прызямліцца на любой планеце ў розных сістэмах (іх будзе больш тысячы);
🔹Для даследавання галактыкі вандроўцы будуць выкарыстоўваць касмічныя караблі, якія можна будаваць, наладжваючы пад сябе разнастайныя дэталі ўнутранага і вонкавага строяў. Акрамя таго, у гульні дазволяць ствараць уласныя базы, а абслугоўваць іх будуць персанажы, якіх герой сустракае ў падарожжах;
🔹У гульні можна стварыць свайго персанажа, пры дапамозе дастаткова гнуткага рэдактара;
🔹Абяцаюць не толькі наземныя баі але і касмічныя.

Рэліз запланаваны на пачатак 2023 года.
👍5
📢 Стваральнікі This War of Mine і Frostpunk прадставілі сваю новую гульню — Alters.

Ян Дольскі (галоўны герой), просты працоўны, здзейсніў аварыйную пасадку на далёкай планеце, дзе ён вымушаны змагацца за сваё жыццё ў поўнай адзіноце. Герой выкарыстоўвае Рапідыум, каб ствараць альтэрнатыўныя версіі самога сябе, якія будуць шукаць розныя шляхі для ўцёкаў.

Дакладнай даты рэлізу пакуль няма.
👍3
📢 Paradox прадставіла новы трэйлер Victoria 3.

Рэліз плануецца ў гэтым годзе, а першыя шчасьліўчыкі, змогуць пагуляць у яе ўжо 2 верасня на PDXCON 2022.
🔥3
📢 S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chernobyl усё ж такі перанясуць на 2023 год.

Пра гэта афіцыйна паведаміў PR-менеджэр GSC Game World Захар Бачароў.

Новую дату рэлізу пакуль не называюць.
😢1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць гульню ARK: Survival Evolved.

Будучы выкінутым на бераг таямнічай выспы, галадаючы і замярзаючы, вам давядзецца займацца рамяством, паляваннем і будаўніцтвам, каб выжыць. Выкарыстоўвайце вопыт і спрыт, каб прыручаць, разводзіць і ездзіць на першабытных істотах, якія жывуць у ARK.

❗️Забраць гульню можна да 19 чэрвеня.
🔥5👍2
Вітаю сябры!

Сёння я хачу расказаць вам пра невялікую (спадзяюся пакуль што) колькасць беларускамоўных ютубераў, чые каналы прысьвечаны відэагульням:

Рудзі — Канал на якім распавядаюць пра сюжэты розных гульняў ад А да Я;

Малаток — Малады канал, на якім таксама можна даведацца пра розныя гульні, а магчыма ў будучыні і не толькі;

Стрымлер — Падкасты, відэа і стрымы па-беларуску.

Раю падпісацца!)
Калі ведаеце больш, пішыце ў каментарах!
13👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі інды-гульні Cloudpunk прадставілі свой новы не менш атмасферны праект — Nivalis.

Развівайце бізнэс, кіруйце рэстаранам ці начным клубам, сябруйце, варагуйце, купіце і ўладкоўвайце сваю хату, рыбачыце. Можа, вы нават знойдзеце каханне ў Нівалісе - горадзе, які падпірае сваімі шпілямі само неба.

P.S.
Калі вы яшчэ не гулялі ў Cloudpunk, але вам падабаюцца гульні з сюжэтам ды ў стылістыцы кіберпанка, то раю!
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі S.T.A.L.K.E.R. 2 прадставілі новы кінематаграфічны трэйлер гульні.

Нагадваем, што рэліз праекта быў перанесены на 2023 год.
🔥13👎2
📢 Выданне Game Informer апублікавала геймплэйны трэйлер кааператыўнай гульні Warhammer 40,000: Darktide.

Рэліз запланаваны на 13 верасня для PC і Xbox Series.
👍4👎1
📢 Адбыўся рэліз Teenage Mutant Ninja Turtles: Shredder's Revenge.

Teenage Mutant Ninja Turtles: Shredder's Revenge — гэта яркі, зроблены з любоўю скролерам ў жанры beat 'em up, у аснове якога ляжыць легендарны вобраз чарапашак з 1987 года. Гэтая гульня - даніна павагі класічным гульняў аб чарапашках, такім як Turtles In Time.

Гульню зараз можна набыць за зніжкай у 10% (11.24$).
🔥6
📢 Capcom анансавала Dragon's Dogma 2.

Capcom выпусціла 12-хвіліннае відэа, прысвечанае 10-годдзю Dragon's Dogma, у канцы якога пацвердзіла, што працуе над сіквелам.

З падрабязнасцяў вядома толькі тое, што гейм дырэктарам гульні зноў стаў Хідэакі Іцуна, і разам з ім над праектам працуюць ветэраны першай часткі.
👍5
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць гульню Supraland.

Спалучэнне Portal, Zelda і Metroid. Даследуйце, вырашайце галаваломкі, забівайце монстраў, знаходзіце сакрэтныя абнаўлення і новыя здольнасці, якія дапамогуць вам дабрацца да новых месцаў.

❗️Забраць гульню можна да 23 чэрвеня.
👍5🔥1
📢 GSC Game World назвалі новую дату рэлізу S.T.A.L.K.E.R. 2.

Цяпер датай выхада гульні значыцца снежань 2023 года.
8👍1
📢 Джо Шэлі (дырэктар Diablo 4) даў вялікае інтэрв'ю датычна праекта.

Праходжанне толькі сюжэту зойме каля 35 гадзін, і да моманту заканчэння яны атрымаюць прыкладна 45 узровень. Але гэтая лічба можа вар'іравацца, паколькі кампанію распрацоўшчыкі робяць нелінейнай, і гульцы змогуць самі вырашыць, як выбудоўваць сваю гісторыю.

Дзеянне Diablo 4 разгортваецца ў адчыненым міры, і замест выканання сюжэтных місій гульцы змогуць адправіцца ў падарожжа па ім.

Абяцаюць вялікую рэіграбельнасць гульні.

Нагадваем,что гульня выходзіць у 2023 годзе на PC і кансолях абодвух пакаленняў.
👍2🔥1
📢 Valve аб'явіла даты правядзення штогадовага летняга распродажу Steam.

У гэтым годзе летні распродаж пачнецца 23 чэрвеня і скончыцца 7 ліпеня.

Навіну суправаджалі невялікім ролікам з дэманстрацыяй звыш трыццаці гульняў якія будуць удзельнічаць у акцыі (сярод якіх былі Cyberpunk 2077, Red Dead Redemption 2, God of War і інш.).

Таксама Valve анансавала нейкі квэст, які будзе праводзіцца ў рамках распродажу, але падрабязнасьцяў пакуль няма.
10
📰 У Telegram з'явілася прэміум-падпіска.

Telegram Premium уключае ў сябе наступныя магчымасці:

🔹Усе ліміты ў дадатку павялічваюцца ўдвая;
🔹Падпісчыкі могуць спампоўваць фота, відэа і дакументы на максімальнай хуткасці без абмежаванняў;
🔹У раздзеле «Пра сябе» можна пакінуць даўжэйшае апісанне, а таксама выкарыстоўваць любыя спасылкі;
🔹Больш за 10 новых рэакцый;
🔹Новыя інструменты для падтрымання парадку ў спісе чатаў;
🔹Утойванне рэкламных паведамленняў, якія рэкламадаўцы размяшчаюць праз афіцыйную платформу Telegram, і інш.

Распрацоўнікі падкрэслілі, што ўсе існыя функцыі, на якія карыстачы абвыклі спадзявацца за амаль дзесяць гадоў, застаюцца бясплатнымі для ўсіх. Больш за тое, нават тыя, у каго няма Telegram Premium, змогуць атрымаць некаторыя перавагі, даступныя ўладальнікам падпіскі. Напрыклад, усе карыстальнікі могуць спампоўваць вельмі вялікія файлы і праглядаць стыкеры, адпраўленыя падпісчыкамі, а таксама далучацца да раней дададзеных эксклюзіўных рэакцый на паведамленне.

Кошт — 5$ у месяц.
👍2👎2😢2
📢 TaleWorlds Entertainment аб'явіла дату выхаду Mount & Blade 2: Bannerlord на кансолях.

На кансолях (Xbox Series, Xbox One, PlayStation 5 і PlayStation 4) гульня з'явіцца 25 кастрычніка.
Паведамляецца, што ўладальнікі прэміяльнай падпіскі PS Plus атрымаюць Mount & Blade: Warband.

Таксама з'явіліся чуткі, што верагодна ў гэты ж дзень гульня можа пакінуць ранні доступ на PC.
👍3
📢 Funcom прадставіла буйное абнаўленне для Conan Exiles — Age of Sorcery.

Age of Sorcery абяцае быць самым буйным бясплатным абнаўленнем з моманту выхаду Conan Exiles.
Галоўныя асаблівасці абнаўлення — магія ды сезоны (эпохі) кожная са сваёй унікальнай тэмай.

Дзяленне на эпохі зробіць выхад новага кантэнту больш рэгулярным. Прасоўвацца па эпохах і зарабляць узнагароды дапамогуць выпрабаванні, новыя якія чаргуюцца заданні. А новыя гульнявыя падзеі зробяць свет яшчэ больш небяспечным.

Больш пра будучыя змены можна даведацца з трэйлера і жывога стрыму з распрацоўшчыкамі.
👍3