Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.4K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Fool’s Theory прадставілі ґеймплэйны трэйлер ролевай гульні The Thaumaturge.

У сьвежым ґеймплэйным роліку можна ўбачыць сюжэтныя фрагмэнты, працэс дасьледаваньня лякацый і кадры пакрокавых бітваў.

The Thaumaturge — гэта сюжэтная ролевая гульня з маральна неадназначнымі выбарамі, дзеяньне якой адбываецца ў культурна разнастайным сьвеце Варшавы пачатку 20-га стагодзьдзя, сьвеце, напоўненым таямнічымі сіламі й дзіўнымі этэрнымі істотамі, якія называюцца салютарамі.

Дата рэлізу гульні пакуль не называецца.
6🔥2👍1
🎁 Зараз у Steam, можна бясплатна забраць Figment.

Figmentгульня ў жанры прыгодніцкі баявік, дзе вам трэба будзе дасьледаваць унікальны сусьвет, поўны музыкі, гумару й сюжэтных лініяў. Дасьці й яго безжурботная сяброўка Пайпер разам пускаюцца ў вандраваньне па розуме, адшукваючы страчаную адвагу... .

❗️Забраць гульню можна да 9 сакавіка.
❤‍🔥9👍2
📰 Чакаецца, што Эўракамісія ўсё ж ухваліць угоду Microsoft і Activision Blizzard.

Такую інфармацыю выданьню Reuters паведамілі крыніцы блізкія да адпаведных структур.
Інсайдэры сьцьвярджаюць, што сваю станоўчую ролю ў рашэньні камісіі згулялі ліцэнзійныя дамовы Microsoft з Nintendo і Nvidia (дзесяцігадовыя кантракты на выданьне гульняў у воблачных сэрвісах GeForce Now і кансолях Nintendo).

Акрамя таго, паведамляецца, што Эўракамісія ня будзе патрабаваць ад Microsoft продажу актываў у вабмен на адабрэньне ўгоды (раней брытанскі рэгулятар падчас закрытага слуханьня нібыта прапанаваў Microsoft прадаць частку Activision (а менавіта серыю Call of Duty).

Канец эпапэі Microsoft і Activision павінен адбыцца ў канцы чэрвеня 2023 году, Эўракамісія павінна вынесьці сваё рашэньне адносна зьліцьця да 25 красавіка.
7🤔4😢2👍1🔥1🤯1
📢 Стваральнікі Age of Wonders 4 выпусьцілі новы трэйлер стратэгіі й адкрылі папярэдні заказ.

Кіруйце фантастычным царствам вашага ўласнага дызайну! Дасьледуйце новыя магічныя сфэры ў фірмовай сумесі Age of Wonders (стратэгіі 4X і пакрокавых тактычных баёў). Кіруйце фракцыяй, якая расьце й зьмяняецца, калі вы пашыраеце сваю імпэрыю з кожным ходам!

Гульню можна замовіць у выглядзе стандартнага выданьня ($33.49) з гульнёй і невялікім бонусам (бонус за папярэдні заказ — уладар Арыкс Рэкс і яго экіпіроўка);
Прэміяльнага выданьня ($60.49), куды акрамя гульні й бонуса за папярэдні заказ уваходзіць адзеньне архімага й пропуск зь некалькімі DLC:

🔹Dragon Dawn — набор, які дазваляе ствараць імпэрыі з драканалюдамі. Новы кіраўнік, форма рэптыліі й магічныя фаліянты (3 квартал 2023 году);
🔹Empires and Ashes — дапаўненьне з новай культурай, магічнымі кнігамі, сьвежымі опцыямі для стварэньня Імпэрыі й сюжэтным сьветам (4 квартал 2023 году);
🔹Primal Fury — новая зьвярыная форма й першабытная культура + магічныя кнігі й утоеныя сілы прыроды (1 квартал 2024 году)
🔹Eldritch Realms — новае вымярэньне, расы, лякацыі й сьветы (2 квартал 2024 году).

Рэліз гульні адбудзецца 2 траўня, на Xbox Series, PS5 і PC.
🤨5👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Blender атрымаў афіцыйны плягін-ґенэратар артаў.

2 сакавіка 2023 году, папулярная й бясплатная праґрама для 3D-мадэляваньня Blender атрымала афіцыйную ўбудову Stability, якая інтэґравала ў яе магчымасьці нейрасеткі Stable Diffusion (нейрасетка праславілася ўменьнем ґенэраваць малюнкі па тэкставым апісаньні).

Дзякуючы гэтай убудове карыстачы Blender могуць ґенэраваць тэкстуры, эфэкты й нават анімацыі, належачы на ўласныя рэндэры ці проста тэкставыя апісаньні, што дазволіць значна паскорыць працэс стварэньня сцэн.

Варта асобна адзначыць, што праца з самім Stable Diffusion патрабуе платнай падпіскі, у той час як убудову Stability для Blender, можна ўжо спампаваць і ўсталяваць цалкам бясплатна!
🔥12
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Amnesia: The Bunker працягваюць знаёміць ґеймераў са сваім новым праектам.

Сьвежы тызер уяўляе фрагмэнт гульнявой катсцэны й ґеймплэй, дзеяньне якіх адбываецца за межамі асноўнай гульнявой зоны (бункера).

Рэліз гульні адбудзецца 16 траўня на PlayStation, Xbox і PC. Нам трэба будзе выжыць у закінутым, працэдурна ґенэраваным бункеры часоў Першай сусьветнай вайны.
6👍2
📰 Стала вядома дата правядзеньня прэзентацыі Future Games Show.

24 сакавіка, а 2:00 па Менскім часе, адбудзецца вясновая прэзентацыя гульняў Future Games Show.
У рамках мерапрыемства пройдзе дэманстрацыя розных трэйлераў, сусьветных прэм’ер, інтэрвію з распрацоўшчыкамі й эцклюзіўнага кантэнту для кансоляў, PC і VR. Арґанізатары абяцаюць паказаць больш за 50 гульняў!

Глядзець трансьляцыю можна на:

▫️YouTube;
▫️Twitch;
▫️GamesRadar;
▫️Facebook;
▫️Twitter.
6👍1🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У сеціва патрапіў канцэпт-трэйлер адмененай DOOM 4.

На прасторах інтэрнэту апынуўся канцэпт-трэйлер адмененай DOOM 4, які дэманструе ґеймплэй і монстраў гульні.
Можна адзначыць, што адменены праект шмат у чым абапіраўся больш на хорар-складнік, чым на на "мясныя баі", хоць дынамічныя сутычкі з дэманамі па ранейшым заставаліся.

Doom 4 была анансаваная ў траўні 2008 году, аднак распрацоўка зацягнулася (аўтары пазьней нават прыбралі лічбу з назову), а затым праект і зусім быў адменены (замест яго, id Software занялася распрацоўкай Doom 2016).

Пазьней аўтары прызналіся, што праект атрымаўся занадта непадобны да самога сябе. Адной з асаблівасьцяў гульні была непарушная сувязь паміж гульцом, гульнявым сьветам і яго насельнікамі, а некаторыя распрацоўшчыкі й зусім казалі, што яна падобная ня на Doom, а на серыю Call of Duty.
👍12❤‍🔥5👀3
📰 У хуткім часе Valve можа анансаваць Counter-Strike 2.

Гісторыі аб тым, што Valve працуюць над Counter-Strike на рухавічку Source 2, гуляюць па інтэрнэце ўжо дастаткова даўно (хоць і верылі ў іх адзінкі). У пачатку сакавіка, карыстачы выявілі ў апошнім драйверы NVIDIA падтрымку невядомых exe-файлаў: csgos2.exe і cs2.exe, што зарадзіла новую хвалю чутак.

Аднак нядаўна, праўдзівасьць усяго гэтага пацьвердзіў вядомы кібэрспартыўны журналіст Рычард Льюіс. Спасылаючыся на свае крыніцы, ён запэўнівае, што Counter-Strike на Source 2 рэальная, і больш за тое, яе бэта стартуе ўжо ў канцы сакавіка-пачатку красавіка!
Ён лічыць, што новая гульня атрымае назву Counter-Strike 2 і менавіта яе распрацоўка, стала прычынай таго, што Valve стала надаваць значна менш увагі CS:GO і яе праблемам у вапошні час.
🤯14🔥4🫡21👍1
📰 У Fortnite можа зьявіцца від ад першай асобы.

Такой інфармацыяй падзяліўся вядомы інсайдэр па Fortnite зь нікам HYPEX.
Ён сьцьвярджае, што са стартам новага сэзона, у гульню будзе дададзены від ад першай асобы.
На яго думку, новая опцыя будзе апцыянальнай.

Першы сэзон чацьвёртага разьдзела Fortnite стартаваў у пачатку сьнежня, таму калі гэта сапраўды ўваходзіць у пляны Epic Games, у хуткім часе варта чакаць афіцыйнай інфармацыі.
👍101
📰 Суд Аўстрыі прыраўнаваў лутбоксы ў FIFA да азартных гульняў.

Выданьне GamesWirtschaft паведаміла, што суд Аўстрыі прыраўнаваў лутбоксы з FIFA да азартных гульняў і запатрабаваў вярнуць частку ґрошай гульцам.
Самае цікавае, што "крайняй" у дадзенай справе апынулася зусім не EA, якая ўсё гэта стварыла, а Sony, паколькі набыцьцё лутбоксаў у васноўным праходзілі праз PS Store.

Па юрыдычную дапамогу зьвярнулася ўжо больш за тысячу гульцоў FIFA, якія хацелі б вярнуць сродкі. У некаторых выпадках гаворка ідзе пра суму да 100€, а ў некаторых да 85 000€!

Аднак суд абавязаў Sony пакуль вярнуць толькі 400€. Прысуд яшчэ не канчатковы, паколькі Sony можа абскардзіць гэтае рашэньне.
👍19🤯3🤣3🤡1
📰 Завяршылася Paradox Announcement Show 2023. Падводзім вынікі.

Учора ўвечары адбылося раней анансаванае мерапрыемства Paradox Announcement Show 2023, на якім гульцам прадставілі некалькі DLC для асноўных тайтлаў Paradox, а таксама анансавалі некалькі новых праектаў (сярод іх новая частка Cities Skylines і сімулятар жыцьця Life by You)!

Чытайце пра навінкі ў нашым невялікім артыкуле!
👍82🔥2
📰 Capcom запусьціла сайт з загадкамі для ўсіх, хто чакае рэмэйк Resident Evil 4.

Кампанія Capcom, "падаграваючы" цікавасьць да рэлізу рэмэйку Resident Evil 4 стварыла спэыяльны сайт з загадкамі. Усе прыхільнікі дэтэктыўных расьсьледаваньняў могуць далучыцца да такога, прысьвечанага згубе «Арляня» (кодавае абазначэньне Эшлі Грэм, дачкі былога прэзыдэнта ЗША).

Сьледзтва праводзіцца шляхам перапіскі. Вам апісваюць сытуацыю й паказваюць фатаграфіі зь месца злачынства, пасьля чаго неабходна зрабіць высновы. На дадзены момант даступна дзьве загадкі, паступова іх будзе становіцца больш.

Нагадаем, Resident Evil 4 выходзіць на PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series і РС 23 сакавіка, на Xbox Series ужо даступна папярэдняя загрузка гульні.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Frogwares назвала дату рэлізу рэмэйку Sherlock Holmes: The Awakened.

Паспрабуйце нэрвовую прыгоду Лаўкрафта, адноўленую з нуля з сучаснай графікай і ґеймплэем. Станьце Шэрлакам Голмсам і апыняцеся ў самым сэрцы жахлівых Мітаў Ктулху, расьсьледуючы серыю загадкавых зьнікненьняў у Эўропе й ЗША!

Рэліз адбудзецца 11 красавіка на PlayStation, Xbox, Switch і PC.
❗️Недаступная на тэрыторыі Беларусі.
6👍1
📢 Рэліз Hogwarts Legacy для PS4 і Xbox One перанесьлі.

«Мы перапоўнены ўдзячнасьцю за рэакцыю фанатаў па ўсім сьвеце на Hogwarts Legacy. Каманда прыкладае ўсе намаганьні, каб забясьпечыць найлепшы вопыт на ўсіх плятформах, і нам трэба больш часу, каб зрабіць гэта. Hogwarts Legacy выйдзе для PS4 і Xbox One 5 траўня 2023 г.»

Раней рэліз плянаваўся на 4 красавіка. Дата рэлізу на Nintendo Switch па-ранейшаму 25 ліпеня.
😢5👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Журналісты раскрылі падрабязнасьці новага пэрсанажа League of Legends.

Міліа — гэта маленькі хлопчык зь вёскі, куды яго сям’ю саслалі некалькі пакаленьняў назад. Дзякуючы свайму ўнікальнаму дару, Міліё авалодаў агністымі здольнасьцямі, ён можа ствараць полымя якое прымае форму розных істот, а гэтак жа вылечваць іншых.

Здольнасьці пэрсанажа:
▫️Запал — пасіўнае ўменьне, дазваляе хаўрусьнікам нанесьці наступны ўдар зь вялікімі стратамі й падпальваньнем суперніка;
▫️Агністы шар;
▫️Вячоркі каля вогнішча — пэрсанаж стварае зону, у якой хаўрусьнікі аднаўляюць здароўе й павялічваюць радыюс нападаў;
▫️Цёплыя абдымкі — стварае шчыт, які павялічвае хуткасьць перамяшчэньня хаўрусьнікаў;
▫️Дыханьне жыцьця — выпускае хвалю гаючага полымя, якое таксама здымае з хаўрусьнікаў эфэкты кантролю.

Партал Games Press паведаміў, што пэрсанаж Міліа зьявіцца ў League of Legends у патчы 13.6. (22 сакавіка 2023 года).
👍6👀2❤‍🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paramount прадставілі міжнародны трэйлер фільма Dungeons & Dragons Honor Among Thieves.

«Абаяльны злодзей і група неверагодных авантурыстаў распачынаюць эпічнае рабаваньне, каб вярнуць страчаную рэліквію, але ўсё пойдзе наперакасяк, калі яны сутыкнуцца з "не тымі людзьмі". Dungeons & Dragons: «Гонар сярод злодзеяў» пераносіць багаты сьвет і дух легэндарнай ролевай гульні на вялікія экраны, у вясёлай і насычанай дзеяньнем прыгодзе»!

Беларускі варыянт трэйлера.

Прэм’ера фільма адбудзецца 31 сакавіка.
👍8❤‍🔥311
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз гумарыстычнай RPG пра настольныя прыгоды Knights of Pen and Paper 3.

Акуніцеся ў новы ўдасканалены сьвет рыцарства, клясавай вайны й нестандартных поп-музык. Knights of Pen & Paper 3 — гэта сапраўдны працяг пакрокавай прыгоды ў рэтра-піксельным стылі, поўны небясьпек і выратавальных кідкоў кубіка, якія вы так любіце!

Кошт гульні ў Steam — $7.49 (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%).
👍6🥱21🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Digital Sun і выдавецтва Riot Forge абвясьцілі дату рэлізу сінгл сьпін-офа League of Legends — The Mageseeker.

The Mageseeker — гэта ролевай баявік, дзеяньне якога разгортваецца ў сусьвеце League of Legends. Гуляйце за чараўніка Сайласа, які вырваўся на волю пасьля доўгіх гадоў зьняволеньня!

Рэліз адбудзецца 18 красавіка.
❤‍🔥6👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Bethesda назвала дату рэлізу Starfield.

Bethesda выпусьціла новы трэйлер Starfield і разам зь ім аб’явіла дату рэлізу — 6 верасьня.
У роліку Тод Говард заяўляе, што распрацоўшчыкі ўклалі ў гульню вельмі шмат сіл і яна атрымалася сапраўды маштабнай! Каманда распрацоўшчыкаў Bethesda, зь яго словаў, практычна ўвесь вольны час гуляе ў свой жа новы праект!

Акрамя таго, 11 чэрвеня распрацоўшчыкі правядуць паўнавартаснае шоў, прысьвечанае выключна Starfield.
👍11🔥21👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз DLC The Last Sarkorians для RPG Pathfinder: Wrath of the Righteous.

«Дзяржава Саркорыс была зьнішчана дэманамі, але апошнія зь яе прадстаўнікоў усё яшчэ гатовыя змагацца. Сустракайце Ульбрыга Алеска, саркарыйскага пярэваратня, здольнага ператварацца ў магутнага грыфона! Ён памятае Саркорыс такім, якім ён быў да таго, як Арылу Варлеш адкрыла Сусьветную Язву.

Вазьміце яго ў свой атрад і паглядзіце на Крыжовы паход вачыма апошняга з племянных правадыроў старога Саркорыса. Дасьледуйце новы рэгіён, ваюйце з новымі ворагамі… і можа быць, нават знайдзіце новае каханьне!»

Акрамя новага пэрсанажа й кляса, у гульні зьявяцца 8 дадатковых загавораў і новыя супернікі.

Кошт DLC — $6.49.
👍43