Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Новая частка анталогіі жахаў The Dark Pictures – The Devil in Me абзавялася старонкай у Steam і свежымі скрыншотамі.

Сюжэт гульні заснаваны на гісторыі Генры Холмса, першага амерыканскага серыйнага забойцы. Здымачная група, якая робіць аб ім дакументальны фільм, атрымлівае таямнічае запрашэнне ў рэпліку гатэля, так званы «Замак забойстваў», выбудаваны Холмсам, у якім ён мучыў і забіваў сваіх ахвяр.

Дата рэлізу The Devil in Me пакуль не вядома.
👍7🔥2
📢 Адбыўся рэліз DLC The Delicious Last Course для Cuphead.

Гульцоў чакаюць выпрабаванні на новай выспе, дзе з'явіліся свежыя стыльныя босы, зброя и новы персанаж — Залатая Чара.

Раней аўтары распавялі, што дадатак завершыць гісторыю Cuphead, а самі стваральнікі зоймуцца якім-небудзь новым праектам.

Кошт DLC у Steam — 5$;
Кошт для кансоляў і ў GOG — 8$.
👍5
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць аж 3 гульні:

Geneforge 1: Mutagen — Унікальная, сапраўды адкрытая фэнтэзійная прыгода ў дзіўным, новым свеце. Выкарыстоўвайце бой або хітрасць, каб змяніць свет, разам з вашым уласным войскам зробленых на заказ монстраў-мутантаў.

Hood: Outlaws & Legends — У жорсткім сярэднявечным свеце перайграйце канкуруючыя банды ў напружаных шматкарыстальніцкіх рабаваннях PvPvE. Рухаючыся ўтойліва, каб скрасці нябачныя скарбы або дамінуючы ў гучных і жорсткіх баях, толькі лепшыя ўцякуць з заробленымі багаццямі.

Iratus: Lord of the Dead — гэта пакрокавая тактычная RPG, дзеянне якой адбываецца ў цёмным фэнтэзійным сусвеце. Узначаліце армію нежыці, каб дапамагчы раз'юшанаму некраманту ў дабрацца да паверхні і прынесці смерць царствам жывых!

❗️Забраць гульні можна да 7 ліпеня.
👍83👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выдавецтва THQ Nordic анансавала гоначную аркаду Stuntfest - World Tour.

Акуніцеся ў шалёны цырк Stuntfest — World Tour! У гэтым разбуральным каскадзёрскім каралеўстве няма месца слабанервным! Хапайце свой аўтамабіль і пазмагайцеся з іншымі безразважнымі вар'ятамі ў нервовых спаборніцтвах!

У Stuntfest — World Tour можна абраць і кастамізаваць любога персанажа, палепшыць і наладзіць машыну і прыняць удзел у вар'яцкіх рэжымах, ад краш-дэрбі да гонкі на глайдэрах.

Гульня выходзіць на РС у гэтым годзе.
👍3
📢 Стваральнікі пакрокавай стратэгіі Songs of Conquest (якую клічуць духоўнай спадчынніцай Heroes of Might and Magic) прадставілі дарожную мапу з кантентам.

На працягу 2022 года ў гульню дададуць генератар выпадковых карт, новую кампанію, паляпшэнні для бітваў і мультыплэера.

У 2023 годзе з'явіцца больш нейтральных юнітаў, яшчэ адна новая кампанія, кааператыў і дасягненні.
👍6
📢 Larian Studios правядзе прэзентацыю восьмага патча для Baldur's Gate III.

Прэзентацыя пройдзе 7 ліпеня, а 20:00 гадзіне па Менску. На сайце гульні ўжо ідзе зваротны адлік да пачатку мерапрыемства.

Дакладна невядома, што будзе ўваходзіць у новы патч, ходзяць чуткі, быццам Larian збіраецца прадставіць новы клас — барда.
👍4
📰 Свежыя чуткі пра GTA VI.

У
сетцы з'явіўся файл які змяшчае ў сабе (магчыма) сцэнар GTA VI.
У ім можна знайсці апісанне персанажаў, месцы дзеяння гульні, саўндтрэк, спіс наземнай тэхнікі і інш.

Назва : Grand Theft Auto VI
Распрацоўшчык : Rockstar Games
Выдавец : Take-Two Interactive
Распрацоўка: 2014 год
Рухавік: RAGE
Працягласць сюжэту : ~4500 хвілін
Галоўныя героі гісторыі : Рыкарда (М), Кейсі (М), Роўз (Ж)
Карта : штат «Ліберці» , горад «Карсер», горад «Вайс», «Коттанмут» , ( Пралог: Паўднёвая Амерыка)
Запланаванае анонсаванне : 3 квартал 2022 г
Запланаваны выпуск : 4 квартал 2024 г

Больш інфармацыі можаце знайсці ў самім файле па спасылцы вышей
(УВАГА, калі гэта сапраўдны сцэнар, то там шмат спойлераў!).
🔥6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Brass Token прадставіла геймплейны трэйлер хорару The Chant.

Прыгодніцкая гульня жахаў ад трэцяй асобы для аднаго гульца, дзеянне якой адбываецца на аддаленым востраве — духоўным прытулку. Мірныя выходныя неўзабаве ператвараюцца ў жах пасля групавога спеву, які адкрывае "Змрок", псіхадэлічнае вымярэнне тэрору, якое сілкуецца адмоўнай энергіяй. Узаемадзейнічайце з персанажамі, разблытвайце складаную гісторыю выспы і станьце сведкам жахлівых адкрыццяў аб космасе. Толькі вы можаце пазмагацца з істотамі, пагаварыць з тымі, хто выжыў, і раскрыць спадчыну культу 1970-х гадоў, каб адмяніць рытуал.

Гульні выходзіць гэтай восенню на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
👍42
📢 CD Projekt Red — 20 гадоў.

У лютым 2002 года ў польскім горадзе Лодзь была зарэгістраваная новая гульнявая студыя, CD Projekt Red. Яе адкрыла CD Projekt Investment для працы над сваім першым праектам — «Вядзьмар».

У гонар юбілею, распрацоўшчыкі адкрылі асаблівую, святочную старонку на якой гульцоў чакаюць розныя конкурсы, раздачы і іншае.

Пакуль што з актыўнасцяў ёсць толькі магчымасць падзяліцца з Projekt Red сваімі ўспамінамі пра найлепшыя моманты, звязаныя з праектамі студыі.
👍54🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Electronic Arts прадставіла чарговы дадатак для The Sims 4.

DLC атрымала назву «Старэйшая школа».

Жыццё старшакласнікаў поўнае падзей. Трэба хадзіць на ўрокі, знаёміцца з настаўнікамі, сядзець у сталоўцы і нават упрыгожваць шафку! А яшчэ тусавацца з сябрамі пасля школы, каб потым было што ўспомніць. Усіх, хто справіўся з вучобай, чакаюць танцы да ўпаду на выпускным і ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пад апладысменты родных і блізкіх. А яшчэ ў школе знаходзяць лепшых сяброў, удзельнічаюць у разнастайных пазакласных мерапрыемствах і наогул жывуць няпростым, але займальным падлеткавым жыццём.

Рэліз запланаваны на 28 ліпеня. Адначасова з дадаткам да гульні выпусцяць бясплатнае абнаўленне. Пакуль што аб ім вядома толькі тое, што яно дадасць валасяны полаг на цела сімаў.
👍21🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 На выставе Anime Expo 2022 Bandai Namco паказалі геймплэйны трэйлер сваёй тактычнай візуальнай навэлы Digimon Survive.

Digimon Survive прадстаўляе гібрыд візуальнага рамана і тактычнай ролевай гульні ў таямнічым свеце, напоўненым небяспечнымі монстрамі і смяротнымі бітвамі, якія правераць вашу здольнасць выжыць.

Пасля таго, як Такума Мамозука заблукаў падчас школьнай экскурсіі, ён апынуўся ў свеце, населеным лютымі ворагамі. Далучайцеся да Такумы і яго сяброў, тварыце сваю гісторыю ў гэтым захапляльным візуальным рамане з пакрокавымі баямі.

Рэліз 29 ліпеня на РС, PlayStation 4, Xbox One і Nintendo Switch.
3🔥1
📢 З 1 верасня Ubisoft адключыць серверы часткі сваіх старых гульняў.

Ubisoft паведаміла аб адключэнні сервераў адразу ў 15 гульняў. Адбудзецца гэта 1 верасня, пасля гэтага ў гэтых праектах не атрымаецца набыць нутрагульнявую валюту і ўдзельнічаць у мультыплэеры. У кампаніі растлумачылі, што закрыццё анлайн-сэрвісаў для старых гульняў дазваляе аптымізаваць рэсурсы і засяродзіць іх для навейшых і больш папулярных гульняў.

Спіс гульняў:

🔸Anno 2070 — PC;
🔸Assassin's Creed 2 — PC, PS3;
🔸Assassin's Creed 3 — PC, PS3, Xbox 360, Wii U;
🔸Assassin's Creed Brotherhood — PC, PS3, Xbox 360;
🔸Assassin's Creed Liberation HD — PC;
🔸Assassin's Creed Revelations — PS3, Xbox 360;
🔸Driver San Francisco — PC, PS3, Xbox 360;
🔸Far Cry 3 — PC, PS3, Xbox 360;
🔸Ghost Recon Future Soldier — PS3, Xbox 360;
🔸Prince of Persia: The Forgotten Sands — PC;
🔸Rayman Legends — PS3, Xbox 360, Wii U
🔸Silent Hunter 5 — PC;
🔸Space Junkies — PC (HTC Vive, Oculus);
🔸Splinter Cell: Blacklist — PC, PS3, Xbox 360;
🔸ZombiU — Wii U.
1👎1
📰 У гэтую пятніцу каманда The Together Team, выпусціць у рэліз свой шматкарыстальніцкі мод Skyrim Together Reborn.

Мод будзе даступны толькі ў PC-версіі гульні, стваральнікі рэкамендуюць гуляць без дадатковага набору Anniversary Upgrade. Што да версій гульні для VR, кансоляў ці Game Pass, пакуль што яны не падтрымліваюцца.

Распрацоўнікі кажуць, што адначасова гуляць змогуць 8 чалавек, ну і вядома ж аўтары ведаюць, што іх мод не можа быць ідэальным, таму ўсім хто захоча ў яго пагуляць трэба быць гатовым да розных багаў.
👍41🔥1
Вітаю спадарства!

У апошнія часы беларуская частка інтэрнэту разрастаецца (што не можа не цешыць), з’яўляюцца, розныя, новыя праекты і суполкі, але далёка не ўсе з іх лёгка знайсці пакуль яны знаходзяцца на пачатку свайго станаўлення.

Дапамагчы ў пошуках можа mova.how, праект які збірае на сваім сайце самыя розныя беларускамоўныя пачынанні!

(Дарэчы калі вы самі стварылі нейкую суполку, альбо нешта іншае, не саромейцеся звяртацца да іх, так пра ваша пачынанне даведаецца шмат людзей!)
15👍2
📢 У гэтую сераду CD Projekt Red правядзе першы стрым, у гонар свайго 20-годдзя.

6 ліпеня а 17:00 па Менску нас чакае падарожжа ў Вызіму разам з сузаснавальнікам CD Projekt Red Марцінам Івіньскім які раскажа пра тое як пачыналася дваццацігадовая гісторыя студыі і гісторыя іх першай гульні.

Глядзець стрым можна будзе на афіцыйным Twitch канале студыі.

Нагадваем, што раней CD Projekt Red абвясціла аб пачатку святкавання свайго дваццацігоддзя, адкрыўшы спецыяльную старонку, дзе гульцоў чакаюць розныя конкурсы, раздачы і іншае.
🔥21