Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Ubisoft перанесла рэліз Avatar: Frontiers of Pandora.

Раней праект збіраліся выпусціць у 2023 фінансавым годзе разам з Mario + Rabbids: Sparks of Hope і пірацкай прыгодай Skull & Bones. Але планы змяніліся, прычым аб канкрэтных прычынах пераносу аўтары не паведамілі, згадаўшы пазней "абмежаванні вытворчасці" ў індустрыі.

Яшчэ на наступны фінансавы год перанелі нейкую невялікую прэміум-гульню, якую пакуль не анансавалі (верагодна гаворка ідзе пра Assassin's Creed Rift).

Цяпер гульню варта чакаць не раней за красавік 2023 года.
👍4😢1
📢 Sony і Naughty Dog афіцыйна паказалі геймплэй рэмейку The Last of Us.

Як адзначае Ніл Дракман (крэатыўны дырэктар, дызайнер, праграміст і супрэзідэнт Naughty Dog), яго (рэмейк) хацелі зрабіць такім жа прыгожым ці нават прыгажэйшым, за другую частку. І ў роліку паказваюць, як, напрыклад, змяніліся мадэлі персанажаў і сам мір гульні. І ў цэлым Naughty Dog нагадвае, што па сутнасці ўвесь рэмейк быў створаны з нуля, каб рэалізаваць максімальна якасны візуал.

Акрамя таго, у рэмейку распрацоўшчыкі змаглі палепшыць нутрагульнявую фізіку, штучны інтэлект, гучанне гульні і многае іншае. А Джоэл, напрыклад, як і паказвала ўцечка, сапраўды будзе паляпшаць зброю, як у сіквеле.

Пры гэтым аматары хардкора змогуць ацаніць новы рэжым Permadeath, а яшчэ распрацоўшчыкі дададуць адмысловы рэжым для спідранэраў.

Рэліз рэмейку The Last of Us запланаваны на 2 верасня для PS5, а праз некаторы час гульня выйдзе і на PC.
👍4❤‍🔥1🤔1
📢 Blizzard выпадкова апублікавалі дату рэлізу Wrath of the Lich King Classic.

Дата (26 верасня) з'явілася на сайце World of Warcraft Classic, на адпаведным рэкламным банеры. Абнаўленне хутка прыбралі, але яго ўсё ж паспелі заўважыць гульцы.

На дадзены момант, дадатак праходзіць этап бэта-тэставанні, запісацца на якое можна і зараз.
👍5
📰 Карыстальнікі зацікавіліся меркаваннем Epic Games наконт NFT і блокчейн, і атрымалі адказ.

Падставай паслужыла рашэнне аўтараў Minecraft забараніць выкарыстоўваць блокчейн і ствараць NFT па гульні.

На просьбу пазбавіцца ад падобных гульняў у EGS кіраўнік Epic Games Цім Суіні адказаў рашучай адмовай:

"Распрацоўшчыкі павінны мець права вырашаць, як ствараць свае гульні, а вы самі вырашаеце, ці гуляць у іх. Я лічу, што крамы і вытворцы аперацыйных сістэм не павінны ўмешвацца, навязваючы іншым свае погляды. Мы дакладна гэтага рабіць не будзем."

Кіраўнік Epic Games лічыць, што ў тэхналогіі ёсць як добрыя, так і дрэнныя моманты, так што кожны павінен меркаваць аб ёй самастойна. І, зразумела, махлярства ў дадзеным выпадку непрымальна.
👍7👎2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Avalanche Software паказала кароткі тызер будучай ролевай гульні Hogwarts Legacy.

На відэа нам паказалі некалькі фрагментаў інтэр'ераў Паўночнай вежы Хогвартса.

Hogwarts Legacy павінна выйсці ў канцы гэтага года.
🤔7👍3👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ice Cold Games аб'явіла дату рэлізу Hard West 2.

Hard West 2 – гэта містычнае апусканне ў замагільныя таямніцы Дзікага Захаду. Узброіцеся свінцом і чорнай магіяй, збярыце моцную банду і даганіце д'ябла, каб вярнуць страчанае.

З 28 ліпеня, усе жадаючыя змогуць азнаёміцца з бясплатнай выпрабавальнай версіяй гульні ў Steam.

Рэліз гульні адбудзецца 4 жніўня на PC.
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшла Midnight Mercenaries — бясплатная гульня, якая ўяўляе сабой мікс Hotline Miami з Team Fortress.

Над гульнёй на працягу пяці год працавала група фанатаў, якія стварылі мклівы экшэн з выглядам зверху, што з'яднаў у сабе геймплэй Hotline Miami і сістэму класаў з Team Fortress 2.

У Midnight Mercenaries ёсць нелінейны сюжэт з рознымі персанажамі, а таксама магчымасць планаваць кожнае заданне перад пачаткам (Усяго ў гульні ёсць 25 місій).

Гульню можна бясплатна спампаваць на сайце Gamejolt.

P.S. Ці хацелі б вы даведвацца аб розных інды-гульнях (напрыклад, раз у тыдзень, у выглядзе гэтакай рубрыкі?)
👍9
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Энтузіясты з канала TeaserPlay паказалі як бы выглядаў рэмейк Bully на Unreal Engine 5.

Bully — прыгодніцкая відэагульня, распрацаваная кампаніяй Rockstar Vancouver і выдадзеная кампаніяй Rockstar Games. Яна была выпушчана 17 кастрычніка 2006 г. для PlayStation 2, а з цягам часу перавандравала і на PC.

Вядома, што на прыканцы нулявых Rockstar займалася распрацоўкай другой часткі, і нават быў створаны гатовы прататып, але з-за незацікаўленасці кіраўніцтва ў працягу гульні і вялізных перапрацоўках супрацоўнікаў праект быў скасаваны.

Аднак, у апошнія гады актыўна ходзіць чутка як бы Rockstar ізноў узялася за распрацоўку Bully 2, гэта таксама пацвердзіў вядомы інсайдэр Том Хендэрсан, праўда гэта ці не, пакуль ніхто дакладна не ведае.
👍4
📢 Ubisoft адменіць падтрымку Roller Champions праз тры месяцы пасля рэлізу.

Журналіст Джэф Ґрабб заявіў у падкасце Xbox Era, што Ubisoft адменіць падтрымку Roller Champions. Паводле яго слоў, гэта адбудзецца пасля заканчэння трэцяга сезона.

Бясплатная спартыўная анлайн-гульня распрацоўвалася больш за два гады і чатыры разы пераносілася. У 2020 году Ubisoft запусціла адчыненае бэта-тэставанне, а праз год спыніла выпускаць абнаўленні і ўзяла гульню на дапрацоўку. 25 мая 2022 года распрацоўшчыкі аб'явілі аб рэлізе Roller Champions (І з іх слоў, проджы і водгукі аб гульні былі добрымі).
🌚4
📰 Да рэлізу рыхтуецца мультыплэерны мод для The Legend of Zelda: Breath of the Wild.

Мод дазваляе гульцам (4 максімум) гуляць адначасова на працягу ўсёй гульні, але ёсць некаторыя абмежаванні, над якімі зараз працуюць, галоўнае з іх — пакуль падтрымліваецца выключна сплітскрын (падзелены экран).

Зараз мод знаходзіцца ў стане бэта-тэставання, таму тут можна ўбачыць розныя недахопы, якія павінны выправіць у фінальнай версіі мадыфікацыі.

Мод павінен стаць агульнадаступным 29 ліпеня.
🤯4
📰 Апошнія навіны дазваляюць выказаць здагадку — у Ubisoft вялікія праблемы.

Кампанія перанесла выхад Avatar: Frontiers of Pandora (гульню зараз варта чакаць не раней вясны 2023 года), у сваю чаргу, былі скасаваны ўмоўна-бясплатная Ghost Recon Frontline, Splinter Cell VR, а таксама два неанансаваныя праекты. Закрыццё амаль "свежай" Roller Champions толькі падагравае гэтыя чуткі.

Пазней журналісты Kotaku распавялі аб лісце гендырэктара Ubisoft Іў Гійма супрацоўнікам. У ім топ-мэнэджар паведаміў аб пачатку паўнавартаснай падрыхтоўкі да рэцэсіі. На бліжэйшую будучыню выдаткі ўрэжуць толькі да "самага неабходнага" — унутраныя студыі ўжо прыпынілі або скарацілі пошук супрацоўнікаў, перасталі павышаць заробкі, а таксама замарозілі бюджэты на бягучыя праекты.
👍8🤔1😱1😢1
📢 Рэліз The Lord of the Rings: Gollum адклалі на некаторы час.

Кампанія Daedalic Entertainment абяцала выпусціць прыгодніцкую гульню The Lord of the Rings: Gollum 1 верасня, аднак усё змянілася.

Пакуль невядома, калі цяпер чакаць рэліз, са слоў распрацоўшчыкаў яго адклалі на "некалькі месяцаў", але невядома, ці паспеюць стваральнікі да канца года. Назваць новую дату нам абяцаюць у найбліжэйшай будучыні.

У якасці прычын пераносу распрацоўшчыкі называюць жаданне апраўдаць чаканні гульцоў і расказаць новую гісторыю са свету "Уладара пярсцёнкаў" так, каб не было сорамна перад Толкінам.
😢6
📢 Capcom прадставіла новы трэйлер каманднага экшэна Exoprimal.

Ролік цалкам прысвечаны дыназаўрам.

Exoprimal - гэта камандная анлайн-гульня-экшн, у якой перадавыя тэхналогіі экзакасцюмаў чалавецтва сутыкаюцца з самымі лютымі звярамі ў гісторыі — дыназаўрамі.​​

Рэліз запланаваны на 2023 год для PC, PlayStation і Xbox.
👍3
📢 Ubisoft запэўніла, што не збіраецца зачыняць Roller Champions.

Ubisoft аспрэчыла словы Джэфа Ґрабба пра нібыта закрыццё праекту. Кампанія запэўніла, што цалкам падтрымлівае гульню.

Стваральнікі гульні вырашылі працягнуць дзейны сезон, хоць раней і заяўлялі, што кожны сезон будзе доўжыцца ўсяго пару месяцаў. Але яны жадаюць вырашыць важныя задачы: адказаць на запыты гульцоў і выправіць розныя прыкрыя памылкі.
👍1🔥1
📰 Выдавецтва Dark Horse прадставіла артбук прысвечаны God of War Ragnarok.

Артбук складаецца з 240 старонак, на якіх сабраны арты лакацый, персанажаў і іншых дэталяў праекта (верагодна з каментарамі распрацоўшчыкаў).

Усяго прадстаўлена два віды артбукаў:

▫️Простая версія (абыдзецца ў 50$);
▫️Пашыраная версія (абыдзецца ў 130$) адрозніваецца ад простага выдання наяўнасцю цвёрдай вокладкай са штучнай скуры і дзвюх літаграфій (менавіта яна прадстаўлена на фотаздымку).
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Game Island выпусціла новы трэйлер свайго дэбютнага праекту — Serum.

Акуніцеся ў вопыт выжывання, дзе таямнічая вадкасць авалодвае вашым жыццём. Адвага, недахоп часу і жаданне выжыць вызначаюць вашу будучыню.

Па сюжэце галоўны герой раптам апыняецца ў загадкавым заблытаным лабірынце, а ў яго руцэ — дзіўны імплант з таймерам. Высвятляецца, што ён заражаны смяротным вірусам і ўжо памірае, і толькі таямнічая сыроватка можа адтэрмінаваць смерць на пару гадзін — але яе прыём можа выклікаць мутацыі.
Гульцам трэба будаваць базу ды вывучаць свет, спрабуючы зразумець, што гэта за сыроватка і хто яе стварыў.

Дата рэлізу пакуль не называецца, аднак жадаючыя могуць прыняць удзел у тэставанні адправіўшы заяўку на старонцы гульні ў Steam.
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Японская студыя Snowblind анансавала свой дэбютны праект — Glaciered.

Дзеянні гульні адбываюцца на Зямлі, праз 65 мільёнаў гадоў. У далёкай будучыні ўся Зямля пакрыта льдамі, і выжыць на ёй змаглі толькі тыя, чыя эвалюцыя рухалася ў правільным напрамку.

Гульцы апынуцца ў вобразе туай, нашчадкаў птушак і спадчыннікаў дыназаўраў, інтэлект і метабалізм якіх дазваляюць жыць у ледзяных морах.

Гульня дазволіць нам убачыць унікальныя экасістэмы, якія сфармаваліся за мільёны гадоў, пазмагацца з небяспечнымі супернікамі, выкарыстоўваючы асаблівыя здольнасці туай, і кінуць выклік тым сілам, што жадаюць канца вечнай зімы.

Дата рэлізу пакуль невядомая.
🔥3❤‍🔥2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Minecraft сумесна з Spark Universe абвясцілі аб выхадзе новага DLC, якое прысвечана Губцы Бобу.

Гульцы, патраціўшы 1340 Minecoins, змогуць патрапіць у дакладную копію падводнага горада Бікіні Ботам і паспрабаваць зладзіць лепшы дзень у жыцці для Губкі Боба і яго сяброў.
У набор уваходзіць 40 скінаў персанажаў і бясплатны прадмет для Character Creator.
5🤔1🤯1
📰 Фанаты Half-Life правядуць флэшмоб, каб пабіць рэкорд гульні па анлайну ў Steam.

Супольнасць прыхільнікаў Half-Life на Reddit абвясціла аб тым, што паспрабуе пабіць рэкорд па анлайне шутэра ў Steam.
Яны заклікалі ўсіх неабыякавых зайсці ў гульню (менавіта ў першую частку) 14 жніўня, а 18:00 па Менску і правесці ў шутэры каля 30 хвілін.

Арганізатары івэнта спадзяюцца, што яны здолеюць пабіць рэкорд, усталяваны ў 2019 годзе, калі ў шутэр адначасова гуляла 6022 чалавек.

Ініцыятары падкрэслілі, што праводзяць акцыю не для таго, каб прыцягнуць увагу Valve, па іх словах, у кампаніі і самі цудоўна ведаюць, што сотні тысяч чалавек па ўсім свеце чакаюць наступную частку серыі. Фанаты паведамілі, што жадаюць пабіць рэкорд, проста каб весела правесці час і адчуць сябе часткай вялікай супольнасці.
🔥8
📰 Джэйсан Шраер, спасылаючыся на свае крыніцы, распавёў некаторыя (магчыма) падрабязнасці будучай GTA 6.

Спасылаючыся на свае крыніцы, журналіст пацвердзіў, што адным з герояў Grand Theft Auto VI сапраўды будзе жанчына. Гэта адбудзецца ўпершыню ў гісторыі серыі. Прычым жанчына будзе лацінаамерыканкай, якая стане адным з двух вядучых персанажаў сюжэту, натхнёнага гісторыяй Боні і Клайда.

Акрамя таго, Шрайер дадае, што распрацоўшчыкі будуць больш асцярожнымі, жартуючы над рознымі групамі і пластамі грамадства, у параўнанні з папярэднімі часткамі гульні.

Дзеянне гульні, судзячы па ўсім, будзе сапраўды разгортвацца ў Вайс-Сіці, а таксама найблізкіх наваколлях. Інсайдэр піша, што Rockstar плануе пастаянна абнаўляць гульню, дадаючы новыя заданні, а таксама паселішчы. Такім чынам, кіраўніцтва студыі хоча пазбегнуць кранчу ў апошнія месяцы распрацоўкі гульні.

Асобна адзначаецца, што не варта чакаць хуткі рэліз праекту, імаверна чакаць яго нам прыйдзецца яшчэ прыкладна гады два.
👍7😢1