📰 Гульцы-ветэраны гульняў Bethesda сабралі каманду, якая рыхтуецца выпраўляць памылкі Starfield.
Гульня яшчэ не выйшла, але фанаты Bethesda, памятаючы свой досвед пастрэлізнай працы над Fallout ды The Elder Scrolls сабралі каманду для працы над The Starfield Community Patch.
Патчам займаюцца як аўтары розных мадыфікацый, так і проста зацікаўленыя чальцы супольнасці.
The Starfield Community Patch накіраваны на выпраўленне розных памылак базавай гульні, уключаючы няправільнае размяшчэнне аб'ектаў, сцэнарныя памылкі, неадпаведнасці ва ўласцівасцях прадметаў, памылкі ў квэстах, арфаграфічныя памылкі і многае іншае.
Нагадваем, што рэліз гульні запланаваны на наступны год.

😁10🤣1
‼️ З’явіўся неафіцыйны пераклад Mount & Blade II на беларускую мову! (Дзякуй падпісчыку за спасылку).
Добрая навіна, сярод гульняў, у якія можна гуляць з беларускім перакладам папаўненне! Дзякуючы спадару з нікам Reiko17 (ён жа khornau17) на Nexus можна спампаваць аж дзве версіі беларускага перакладу Mount & Blade II: Bannerlord:
▫️Варыянт кірыліцай
▫️Варыянт лацінкай
Зараз мод даступны на версію гульні e1.6.5 - e1.7.2 (апошняя е1.8.0), але аўтар даволі актыўна падтрымлівае свой праект, таму можна меркаваць, што абнаўленне доўга чакаць не прыйдзецца.
P.S.
Калі вы не гуляеце ў M&B II, то лічу ўсё роўна было б добра каб аўтар пабачыў словы падзякі за сваю працу!

👍24❤4🔥4
📢 Сіквел Tales from the Borderlands выйдзе 21 кастрычніка.
Amazon раней часу апублікаваў дату рэлізу новай часткі Tales From The Borderlands, і мяркуючы па старонцы гульні, праект выйдзе на PlayStation, Xbox, Nintendo Switch і PC, а называецца будзе проста — New Tales from the Borderlands.
У апісанні гаворыцца, што гульцы будуць вырашаць лёсы вучонага-альтруіста Ану, яе амбіцыйнага, «вулічнага» брата Актавіа і жорсткай Фрэн.
Можна выказаць здагадку, што такая памылка Amazon звязана з хуткім афіцыйным прадстаўленнем праекта, верагодна гэта здарыцца на будучым Gamescom 2022 (старт якога прызначаны на 24 жніўня).

👍2
📰 У сеціве з'явіліся новыя кадры са здымкаў серыяла па матывах Fallout.
Праца над экранізацыяй культавай серыі постапакаліптычных гульняў Fallout у самым разгары. Стваральнікі падзяліліся новымі кадрамі са здымкаў, на якіх можна ўбачыць Прытулак 32.
Дата прэм'еры серыяла, сюжэт і поўны акцёрскі склад невядомы (за выключэннем некалькіх імёнаў).

🔥9
📢 Focus Entertainment апублікавала новы геймплейны трэйлер (са спойлерамі) будучай A Plague Tale: Requiem.
Адпраўляйцеся ў жахлівае падарожжа ў жорсткі, захапляльны дух свет і адкрыйце для сябе кошт выратавання тых, каго вы любіце, у адчайнай барацьбе за выжыванне. Наносіце ўдары з ценю або вызваляйце пекла з дапамогай разнастайнай зброі, інструментаў і незямных сіл.
A Plague Tale: Requiem выйдзе 18 кастрычніка на Xbox Series X/S (+ Game Pass), PS5 і ПК.

YouTube
A Plague Tale: Requiem - Gameplay Overview Trailer
🐀 Pre-order now: https://store.focus-entmt.com/w/aplaguetalegames?utm_source=YouTube&utm_medium=denoscription&utm_campaign=APTR_GameplayOverview
✉️ Sign up as a Focus member now to get latest info and upcoming exclusive offers for A Plague Tale: Requiem and…

👍3
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць Rumbleverse - Boom Boxer Content Pack і DOOM 64.
Rumbleverse - Boom Boxer Content Pack — Гэты кантэнт-пак для бясплатнай гульні Rumbleverse, які уключае ў сябе эксклюзіўны набор Boom Boxer, эксклюзіўны фон, рамку тытульнай карткі і 120-хвілінны гульнявы бустер Fame.
DOOM 64 — Гуляйце ў пашыраную версію арыгінальнай гульні, выпушчанай на Nintendo 64 у 1997 годзе. Прайшлі гады з таго часу, як вы спынілі ўварванне пекла на Зямлю. У мэтах бяспекі чалавецтва даследчыя цэнтры UAC на Марсе былі закінуты і забыты... да гэтага часу.
❗️Забраць усё гэта можна да 25 жніўня.

🔥6
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі псіхадэлічнага хорару The Chant прадставілі новы трэйлер гульні.
Прыгодніцкі хорар-баявік ад трэцяй асобы для аднаго гульца, дзеянне якога адбываецца на аддаленым духоўным востраве. Каб выжыць, вы павінны ствараць, змагацца і пазбягаць псіхадэлічных жахаў, якія развязваюцца, калі духоўны рытуал ідзе не так і абуджае вымярэнне зла!
Гульня выходзіць 3 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 ZeniMax Online Studios анансавалі апошняе ў гэтым гульнявым сезоне DLC для The Elder Scrolls Online — Firesong.
Падрабязнасці дадатку стваральнікі не раскрываюць, вядома толькі, што гаворка ў DLC пойдзе пра друідаў круга Вогненнай Песні на востраве І’фелон.
Гэтае дапаўненне стане апошнім у сезоне і завершыць сабой гісторыю распачатую з выхаду главы High Isle.
Рэліз DLC адбудзецца 22 жніўня на ПК, 6 верасня на кансолях.

❤3
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy прадставілі відэа-агляд краявідаў наваколля Хогвартса, прадэманстраваўшы тым самым магчымасці гульнявога рухавічка.
Атрымлівайце асалоду ад гукаў лета ў Hogwarts Legacy, даследуючы тэрыторыю замка ды суседніх хутароў.
Да гэтага выходзіў падобны ролік, які паказваў адзін з дажджыстых дзён гульні.
Нагадваем, што гульня выходзіць 10 лютага 2023 года на PlayStation, Xbox і PC.

Hogwarts Legacy - A Hot Summer Day [ASMR] [4K]
Enjoy the sounds of summer in Hogwarts Legacy as you explore beyond the castle grounds to neighboring hamlets.
In-game footage - Work in progress
Always be the first to get #HogwartsLegacy news at
go.wbgames.com/HogwartsLegacy
Connect with Hogwarts…

🔥3❤2👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Вядучы Джэф Кілі апублікаваў трэйлер цырымоніі адкрыцця Gamescom 2022.
У роліку можна ўбачыць Return to Monkey Island, A Plague Tale: Requiem, Hogwarts Legacy, Stray, Gotham Knights, The Callisto Protocol, Skull and Bones і іншыя гульні, якія дакладна будуць прадстаўлена на цырымоніі адкрыцця выставы 23 жніўня, а 21:00 па Менску.
Раней стала вядома, што на адкрыцці Gamescom прадставяць больш за 30 гульняў.

📢 Стваральнікі Black Myth: Wukong прадставілі новы геймплэйны ролік праекту.
Black Myth: Wukong — будучая ролевая гульня-экшн ад кітайскага індзі-распрацоўшчыка Game Science, заснаваная на клясічным кітайскім рамане 16-га стагоддзя «Падарожжа на Захад».
Раман уяўляе сабой аповед аб легендарным паломніцтве будыйскага манаха Сюаньцзана дынастыі Тан, які падарожнічаў у «Заходнія рэгіёны», каб атрымаць будыйскія святыя тэксты (сутры) і вярнуўся пасля шматлікіх выпрабаванняў і вялікіх пакут.
Даты рэлізу ў праекту пакуль што няма.

Black Myth: Wukong 8 Minute Exclusive Gameplay | 4K RTX ON - World Premiere
Get an exclusive look at the first-ever 4K gameplay of Black Myth: Wukong with ray tracing and NVIDIA DLSS.
Featuring collectibles, hidden elements, new combat and enemies, the latest Black Myth: Wukong gameplay takes you back into the mysterious forest.…

👍3👎1
📰 Embracer Group набывае правы на стварэнне гульняў, фільмаў і іншага у сусвеце Дж. Р. Р. Толкіна.
Швэдская холдынгавая кампанія Embracer Group (раней вядомая як THQ Nordic AB) набыла правы інтэлектуальнай уласнасці на літаратурныя творы Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар пярсцёнкаў» і «Хобіт».
Цяпер кампанія валодае правамі на кінафільмы, відэагульні, настольныя гульні, мерч, тэматычныя паркі і сцэнічныя пастаноўкі, звязаныя з LoThr. Кампанія дадае, што яна таксама валодае правамі на іншыя літаратурныя творы звязаныя з Міжзем'ем, дазволеныя Tolkien Estate (аднак не на самі творы прафесара).
Embracer Group ужо валодае дзесяткамі студый відэагульняў і відавочна працягвае ўзмацняць свае пазіцыі на рынку.

🤔7🔥2🤩1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Stubby Games прадставілі новы геймплейны трэйлер гульні-галаваломкі The Entropy Centre.
Думайце наадварот. Перахітрыць немагчымае. Захапляльнае прыгода ад першай асобы, дзе вы разгадваеце мудрагелістыя і складаныя галаваломкі, перамотваючы аб'екты ў часе.
Рэліз гульні запланаваны на гэты год для PC, PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4 і Xbox One.

👍4🥰1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 IllFonic абвясцілі дату рэлізу кааператыўнага шутэра Ghostbusters: Spirits Unleashed.
У гульні ўдзельнічаюць да чатырох гульцоў і яны могуць узяць на сябе ролю паляўнічага за прывідамі (або прывіда), стварыўшы свайго ўласнага паляўнічага за прывідамі, наладзіўшы яго знешні выгляд.
Геймплей даволі просты, ён уяўляе сабой шутэр ад першай асобы (пры гульне за прывідаў ад трэцяй), прывід павінен тэрарызаваць усіх, выдаючы гучныя гукі або валодаючы прадметамі, у той час як паляўнічыя павінны захапіць прывіда, ліквідаваць яго пашкоджанні і прымусіць натоўп супакоіцца.
Каманда паляўнічых будзе прадстаўлена зусім новымі героямі, аднак да сваіх роляў з фільмаў вярнуліся Дэн Эйкрайд (Райманд Штанц) і Эрні Хадсан (Уінстан Зэдэмор), якія выступаюць у ролі настаўнікаў.
Рэліз гульні адбудзецца 18 кастрычніка на PlayStation, Xbox і PC (Epic Games Store).

🔥2👏1
Forwarded from Małatok
Падпісчыца зь нікам “Бяссоньне” зрабіла сьпіс гульняў зь беларускім перакладам, можа, карысна будзе:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1iTQdFBCTXhEATU917RgjB-EKuVFfwQNIBZeF_1cbiBE/edit?usp=sharing

Google Docs
Гульні і праграмы на беларускай мове
👍16🔥5❤🔥1🥰1