Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 ZeniMax Online Studios анансавалі апошняе ў гэтым гульнявым сезоне DLC для The Elder Scrolls Online — Firesong.

Падрабязнасці дадатку стваральнікі не раскрываюць, вядома толькі, што гаворка ў DLC пойдзе пра друідаў круга Вогненнай Песні на востраве І’фелон.
Гэтае дапаўненне стане апошнім у сезоне і завершыць сабой гісторыю распачатую з выхаду главы High Isle.

Рэліз DLC адбудзецца 22 жніўня на ПК, 6 верасня на кансолях.
3
📢 Стваральнікі перазапуску Saints Row прадставілі табліцу з сістэмнымі патрабаваннямі для запуску гульні.

Нагадваем, што рэліз адбудзецца 23 жніўня на PlayStation, Xbox і PC, а перадзагрузіць гульню можна будзе ўжо 21 жніўня.
📰 Стваральнікі Hogwarts Legacy прадставілі відэа-агляд краявідаў наваколля Хогвартса, прадэманстраваўшы тым самым магчымасці гульнявога рухавічка.

Атрымлівайце асалоду ад гукаў лета ў Hogwarts Legacy, даследуючы тэрыторыю замка ды суседніх хутароў.

Да гэтага выходзіў падобны ролік, які паказваў адзін з дажджыстых дзён гульні.

Нагадваем, што гульня выходзіць 10 лютага 2023 года на PlayStation, Xbox і PC.
🔥32👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Вядучы Джэф Кілі апублікаваў трэйлер цырымоніі адкрыцця Gamescom 2022.

У роліку можна ўбачыць Return to Monkey Island, A Plague Tale: Requiem, Hogwarts Legacy, Stray, Gotham Knights, The Callisto Protocol, Skull and Bones і іншыя гульні, якія дакладна будуць прадстаўлена на цырымоніі адкрыцця выставы 23 жніўня, а 21:00 па Менску.

Раней стала вядома, што на адкрыцці Gamescom прадставяць больш за 30 гульняў.
👍3
📢 Стваральнікі Black Myth: Wukong прадставілі новы геймплэйны ролік праекту.

Black Myth: Wukong — будучая ролевая гульня-экшн ад кітайскага індзі-распрацоўшчыка Game Science, заснаваная на клясічным кітайскім рамане 16-га стагоддзя «Падарожжа на Захад».

Раман уяўляе сабой аповед аб легендарным паломніцтве будыйскага манаха Сюаньцзана дынастыі Тан, які падарожнічаў у «Заходнія рэгіёны», каб атрымаць будыйскія святыя тэксты (сутры) і вярнуўся пасля шматлікіх выпрабаванняў і вялікіх пакут.

Даты рэлізу ў праекту пакуль што няма.
👍3👎1
📰 Embracer Group набывае правы на стварэнне гульняў, фільмаў і іншага у сусвеце Дж. Р. Р. Толкіна.

Швэдская холдынгавая кампанія Embracer Group (раней вядомая як THQ Nordic AB) набыла правы інтэлектуальнай уласнасці на літаратурныя творы Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар пярсцёнкаў» і «Хобіт».

Цяпер кампанія валодае правамі на кінафільмы, відэагульні, настольныя гульні, мерч, тэматычныя паркі і сцэнічныя пастаноўкі, звязаныя з LoThr. Кампанія дадае, што яна таксама валодае правамі на іншыя літаратурныя творы звязаныя з Міжзем'ем, дазволеныя Tolkien Estate (аднак не на самі творы прафесара).

Embracer Group ужо валодае дзесяткамі студый відэагульняў і відавочна працягвае ўзмацняць свае пазіцыі на рынку.
🤔7🔥2🤩1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Stubby Games прадставілі новы геймплейны трэйлер гульні-галаваломкі The Entropy Centre.

Думайце наадварот. Перахітрыць немагчымае. Захапляльнае прыгода ад першай асобы, дзе вы разгадваеце мудрагелістыя і складаныя галаваломкі, перамотваючы аб'екты ў часе.

Рэліз гульні запланаваны на гэты год для PC, PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4 і Xbox One.
👍4🥰1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 IllFonic абвясцілі дату рэлізу кааператыўнага шутэра Ghostbusters: Spirits Unleashed.

У гульні ўдзельнічаюць да чатырох гульцоў і яны могуць узяць на сябе ролю паляўнічага за прывідамі (або прывіда), стварыўшы свайго ўласнага паляўнічага за прывідамі, наладзіўшы яго знешні выгляд.
Геймплей даволі просты, ён уяўляе сабой шутэр ад першай асобы (пры гульне за прывідаў ад трэцяй), прывід павінен тэрарызаваць усіх, выдаючы гучныя гукі або валодаючы прадметамі, у той час як паляўнічыя павінны захапіць прывіда, ліквідаваць яго пашкоджанні і прымусіць натоўп супакоіцца.

Каманда паляўнічых будзе прадстаўлена зусім новымі героямі, аднак да сваіх роляў з фільмаў вярнуліся Дэн Эйкрайд (Райманд Штанц) і Эрні Хадсан (Уінстан Зэдэмор), якія выступаюць у ролі настаўнікаў.

Рэліз гульні адбудзецца 18 кастрычніка на PlayStation, Xbox і PC (Epic Games Store).
🔥2👏1
Forwarded from Małatok
Падпісчыца зь нікам “Бяссоньне” зрабіла сьпіс гульняў зь беларускім перакладам, можа, карысна будзе:

https://docs.google.com/spreadsheets/d/1iTQdFBCTXhEATU917RgjB-EKuVFfwQNIBZeF_1cbiBE/edit?usp=sharing
👍16🔥5❤‍🔥1🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 HBO апублікаваў новы ролік серыяла па матывах The Last of Us.

На канале HBO Max выйшаў ролік з праектамаі, якія хутка выходзяць на сэрвісе — у тым ліку серыял па The Last of Us.

Дакладнай даты выхаду серыяла стваральнікі не паведамілі (вядома толькі, што гэта будзе 2023 год).
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Realmforge анансавала працяг серыі горадабудаўнічых сімулятараў Dungeons.

Гульцам трэба будзе ізноў пазмагацца з сіламі дабра, уладкаваць сваё падзямелле, ператварыўшы яго ў непрыступную крэпасць і сабраць войска злых паслугачоў для заняволення наземных жыхароў!

Гульня выйдзе ў 2023 годзе на Xbox Series X / S (GamePass), PC, PlayStation 5 і Nintendo Switch.
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Pendulo Studios прадставілі першы тызер-трэйлер новай часткі прыгодніцкай серыі The Adventures of Tintin.

Гульня натхнёная Cigars of the Pharaoh, чацвёртым томам серыі коміксаў «Прыгоды Цінціна» бельгійскага мультыплікатара Эржэ, якая разышлася тыражом больш за 250 000 000 асобнікаў.

У ім Цінцін і яго верны сабака Сноуі адпраўляюцца ў напоўненую галаваломкамі прыгоду, каб раскрыць міжнародную справу аб гандлі наркотыкамі.

Tintin Reporter – Cigars of the Pharaoh выйдзе ў 2023 годзе для PS5 , PS4 , Xbox Series X/S , Xbox One , Nintendo Switch і PC.
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Paradox Interactive і Colossal Order анансавалі DLC Plazas and Promenades да горадабудаўнічай стратэгіі Cities: Skylines.

З новым дапаўненнем гульцы могуць праектаваць пешаходныя вуліцы сваёй мары, размяшчаючы розныя варыянты раёнаў і будынкі гарадской інфраструктуры. Гараджане застануцца ў захапленні ад жыцця ў горадзе, у якім ёсць сучасныя вуліцы і плошчы без машын і спадарожнага шуму.

Рэліз DLC адбудзецца "у хуткім часе" на PC, Xbox One і PlayStation 4.
👍7
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 TaleWorlds абвясцілі, што Mount & Blade II: Bannerlord выходзіць у рэліз.

Рэліз праекта адбудзецца 25 кастрычніка 2022, праз два гады ранняга доступу.
🎉9🔥2
📰 Распрацоўнік Майк Дэйлі абвінаваціў Rockstar у блакаванні ролікаў па GTA.

Майк Дэйлі быў адным з заснавальнікаў DMA Design, якая пазней ператварылася ў Rockstar North. І, паводле яго слоў, прадстаўнікі студыі блакуюць відэаматэрыялы аб франшызе на YouTube нават у тых людзей, якія працавалі над ёй у мінулым.
У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб прататыпе, створаным у 1990-х гадах, дзе прадстаўлялі адзін з ранніх варыянтаў першай GTA.

Дакументацыя па распрацоўцы, звязаная са стварэннем гульні, сустракаецца рэдка, але некалькі першапачатковых распрацоўшчыкаў, якія працавалі ў DMA, у апошнія гады размясцілі некалькі закулісных відэазапісаў распрацоўкі, што і не спадабалася Rockstar.

«Я бачу, што Rockstar зноў пераходзіць у рэжым дурня, выносячы папярэджанні аб аўтарскім праве на любое відэа GTA, якое яны могуць знайсці, у тым ліку абодва мае прататыпы відэа».

«Такім чынам, цяпер яны спрабуюць заблакіраваць усе выпускі чыёй-небудзь працы над гульнёй — і любыя старыя кадры распрацоўкі».
🤔6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Funcom паказалі дэбютны трэйлер Dune: Awakening - шматкарыстальніцкай «выжывалкі» у сусвеце «Дзюны».

Dune: Awakening спалучае цвёрдасць і крэатыўнасць гульняў на выжыванне з сацыяльнай інтэрактыўнасцю буйнамаштабных шматкарыстальніцкіх гульняў, каб стварыць унікальную і амбіцыйную MMO Open World Survival, у шырокім і бясшвоўным Аракісе, які падзяляюць тысячы гульцоў.

Даты рэлізу ў праекту пакуль што няма, але ўсе жадаючыя могуць запісацца на бэта-тэст.
🔥7❤‍🔥1
📢 Striking Distance Studios паказалі новае відэа будучага касмічнага хорару The Callisto Protocol (ад стваральніка Dead Space).

У гэтай апавядальнай гульні на выжыванне ад трэцяй асобы, дзеянне якой адбываецца праз 300 гадоў у будучыні, гулец возьме на сябе ролю Джэйкаба Лі — ахвяры лёсу, кінутага ў турму Чорнага жалеза, папраўчую ўстанову строгага рэжыму, размешчаную на спадарожніку Юпітэра. Каліста.
Ведаеце, калі зняволеныя пачынаюць ператварацца ў жахлівых істот, у турме пачынае панаваць хаос!

Рэліз гульні адбудзецца 2 снежня.
🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 CI Games анансавала гульню The Lords of the Fallen.

The Lords of the Fallen — гэта сіквел-пераасэнсаваньне аднайменнай гульні 2014 году.

Гульцу трэба будзе ўзяць пад кіраваньне аднаго зь Цёмных крыжакоў, каб кінуць выклік богу-дэману Адзіру, які мае намер адрадзіцца. Для гэтага давядзецца пазмагаецца з жахамі двух паралельных сьветаў.

Даты рэлізу ў праекту пакуль што няма, вядома толькі, што ён выйдзе на PC, PS5 і Xbox Series X/S.
👍3🔥1
📰 Распрацоўнікі Hogwarts Legacy прадставілі калекцыйнае выданьне гульні.

У набор уваходзяць:

▫️Сама гульня (дэлюкс-версія);
▫️Стылбук;
▫️Поўнапамерная чароўная палачка з падстаўкай у выглядзе кнігі над якой яна левітуе;
▫️Дадатковая мантыя з капелюшом у гульне.

Кошт такога выданьня складзе прыкладна 350$, а іх тыраж будзе абмежаваны.
👍6👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sony прадставіла рэлізны трэйлер рэмейку The Last of Us.

Аўтары цалкам перапрацавалі гульню, каб яна стала больш падобнай на сіквел з тэхнічнага й візуальнага бакоў. Акрамя таго, у праекце палепшылі фізыку, паводзіны ворагаў, гук, дадалі прапампоўку зброі ў стылі другой часткі й іншае.

Рэліз адбудзецца 2 верасьня на PS5, а праз некаторы час гульня выйдзе й на PC.
👍5