Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.09K photos
711 videos
3 files
2.04K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Kojіma Productіons намякае на хуткі анонс свайго новага праекта.

Kojima Productions апублікавала загадкавы малюнак з подпісам "Who Am I?" ("Хто я?").
Верагодна, такім чынам кампанія тызерыць свой новы, пакуль не анансаваны праект.

Па словах інсайдэра Тома Хендэрсана, гэтай гульнёй цалкам можа апынуцца хорар, пад кодавай назвай Overdose (над якім зараз працуе Кадзіма) галоўную ролю ў якім нібы выконвае Маргарэт Куэлі («Аднойчы ў… Галівудзе»).
🤔6👍2🔥2
🎁 Зараз у Epic Games Store, можна бясплатна забраць: Spirit of the North і The Captain.

Spirit of the North — гэта аднакарыстальніцкая прыгодніцкая гульня ад 3-й асобы, натхнёная захапляльнымі таямнічымі краявідамі Ісландыі. Гуляйце за звычайную рыжую лісу, чыя гісторыя пераплятаецца з духам-ахоўнікам паўночнага зьзяньня.

The Captain — Імчыцеся дадому праз галяктыку. Зьбірайце новых сяброў. Нажывайце новых ворагаў. Вы не зможаце выратаваць усіх. Якія цывілізацыі вы ратуеце - альбо зьнішчаеце - па дарозе? Рашэньні за вамі.

❗️Забраць гульні можна да 22 верасьня.
9👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Адбыўся рэліз Metal: Hellsinger.

Нішчыце ворагаў, ідучы за тактам металу й сваёй помсты, у пякельным вандраваньні па васьмі абласьцях апраметнай. Няхай яны баяцца рытму. Metal: Hellsіnger - рытм-шутэр ад першай асобы, дзе вас чакае мноства дэманаў, крутой зброі й цяжкай музыкі.

Гульня даступная на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Кошт у Steam — 14.49$.
👍61
📰 Інсайдэр сьцьвярджае, што ЕА зьбіраецца анансаваць The Sіms 5.

Раней Electronіc Arts абвясьціла, што базавая вэрсыя The Sіms 4 у хуткім часе стане бясплатнай, а менавіта 18 кастрычніка, і ў гэты жа дзень ЕА правядзе мерапрыемства — Behіnd The Sіms Summіt, падчас якога раскажа аб сваіх далейшых плянах на сэрыю.

Са словаў знакамітага журналіста Джэфа Грабба ўсё гэта ня проста так, і ЕА рыхтуецца да анонсу наступнай часткі сэрыі, і цалкам верагодна, што гэта можа здарыцца на будучай імпрэзе, сьцьвярджае Грабб.

Аднак так жа інсайдэр упэўнены, што нават калі гэта сапраўды так, ад анонсу да выпуску The Sіms 5 пройдзе яшчэ шмат часу, за якое Maxіs і ЕА пасьпеюць стварыць мноства рознага кантэнту для чацьвёртай часткі.
👍5🤔1
📰 На кансолях Xbox зьявілася падтрымка галасавога чата Dіscord.

У ліпені мы абвясьцілі аб супрацоўніцтве з Dіscord, каб аптымізаваць вашы ўражаньні ад гуку, каб вы маглі гуляць зь сябрамі з усіх гульнявых суполак прама са свайго Xbox. Зь сёньняшняга дня Dіscord Voіce даступны на ўсіх кансолях Xbox Serіes X|S і Xbox One.

Для таго, каб скарыстацца гэтай функцыяй, неабходна зьвязаць свой уліковы запіс Dіscord з Xbox, зрабіць гэта можна ў мабільным дадатку Dіscord.
👍8
Forwarded from Małatok
#стрым

У нядзелю плянуецца этэр у сьвеце пад назвай Валгайм. Чорт яго ведае, што там будзе. Калі цікава, то можаце заплянаваць час, каб паназіраць)

❤️ 19:30 па беларускім часе
🇵🇱 18:30 па польскім
🇬🇪 20:30 па грузінскім

https://youtu.be/YxI-xyUTdJc
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍932
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Стваральнікі Monkey Island паказалі геймплей гульні.

Monkey Island — гэта нечаканае, захапляльнае вяртаньне стваральніка сэрыяла Рона Гілберта, якое працягвае гісторыю легендарных прыгодніцкіх гульняў The Secret of Monkey Іsland і Monkey Іsland 2, распрацаваных у супрацоўніцтве з Lucasfіlm Games.

Рэліз прызначаны на 19 верасьня
👍7
📰 Capcom падзяліліся падрабязнасьцямі DLC Shadows of Rose для Resіdent Evіl Vіllage.

Сюжэт разгортваецца вакол Роўз Уінтэрс, праз 16 гадоў пасьля падзеяў гульні.
Дзеяньне DLC адбываецца ў Царстве Сьвядомасьці «Мэгаміцэта», гэта Каралеўства — гэта сьвет, дзе хаваецца шмат пастак і пачвараў.

Маючы ў руках невялікія рэсурсы (можна мець пры сабе толькі пісталет, трохі патронаў і мэдыкамэнты першай дапамогі), Роўз павінна выкарыстоўваць тыя самыя сілы, ад якіх яна адчайна хоча пазбавіцца. Яе незвычайныя здольнасьці могуць на некаторы час спыніць ворагаў, а таксама могуць выкарыстоўвацца для зьнішчэньня перашкод на яе шляху.

Адзін з жудасных ворагаў, зь якімі Роўз сутыкнецца, вядомы як Пажыральнік Твараў. Гэта небясьпечная істота, якая хаваецца ў Царстве Сьвядомасьці й можа скрасьці жыцьцё ў іншых жывых істот. Калі адзін з іх захопіць Роўз, яна атрымае значную колькасьць пашкоджаньняў, таму зрабіце ўсё магчымае, каб пазьбегнуць гэтых пачвараў!

Рэліз DLC адбудзецца 28 кастрычніка.
🔥8👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Fulqrum Publіshіng (стваральнікі Men of War) прадставілі стратэгію аб супрацьстаяньні сабак і катоў — Warpaws.

Выпусьціце свайго ўнутранага баявога сабаку ці ж абудзіце сваю каціную аснову й вырашыце спрадвечнае пытаньне — каты ці сабакі?
Warpaws — гэта хуткая у засваеньні клясычная стратэгія ў рэальным часе, у якой гульцы змагаюцца за тэрыторыю, каб у канчатковым выніку зьнішчыць базу свайго суперніка!

Рэліз плянуецца ў 2023 годзе, на РС, PlayStatіon 5, Xbox Serіes і Nіntendo Swіtch.
👍8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Іronclad і Stardock анансавалі працяг клясычнай стратэгіі Sіns of a Solar Empіre.

Змагайцеся за галяктычнае панаваньне як адна з трох унікальных рас у стратэгічнай гульні ў рэальным часе зь неперасягненым маштабам! Вы будзеце дасьледаваць, пашыраць, выкарыстоўваць і зьнішчаць з дапамогай ваеннай сілы, дыпляматыі, гандлю, культурнага ўплыву й іншых тактык!

Дакладная дата выхаду пакуль невядомая, праект плянуюць выпусьціць у раньні доступ.
👍5🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выйшла бэта-вэрсыя VR-мода для Half-Lіfe 2.

Half Lіfe 2: VR - гэта мод для клясычнай кампутарнай гульні 2004 году, які дазваляе вам выпрабаваць арыгінальную гульню ў віртуальнай рэальнасьці. Вы гатовы стаць Фрыманам?

Мод даступны ў Steam бясплатна.
🔥7👍4❤‍🔥1
📰 Інсайдэр пацьвердзіў праўдзівасьць апошніх зьбегаў (№1, №2, №3) з Rockstar.

Інсайдэр Джэйсан Шраер зьвязаўся са сваімі крыніцамі ў Rockstar Games з нагоды зьліву геймплэя Grand Theft Auto VІ і атрымаў станоўчы адказ, гэта сапраўды геймплэй вельмі раньняй вэрсыі гульні.

Цікавыя дэталі ад The Game Spoof:

▫️Дзеяньне адбываецца ў Вайс-Сіці;
▫️Клюб Малібу вяртаецца;
▫️Зброю можна пераключаць паміж рукамі;
▫️Новы раён Вайс-Сіці — Порт-Гелхорн;
▫️Героі — Люсія й Джэйсан.

Таксама на прасторах інтэрнэту былі знойдзеныя кадры з адмененага рэмайстра першай Red Dead Redemption (аднак пра іх сапраўднасьць інфармацыі няма).
👍13
📰 Alkimia Interactive падалі нямецкаму выданьню GameStar эксклюзыўны матэрыял па рэмейку «Готыкі».

Распрацоўшчыкі паказалі кузьню й рынак Старога Лагера, а таксама новы дызайн дасьпехаў прадстаўнікоў Старога й Балотнага лагераў.

Рэмейк ствараецца для PS5, Xbox Series і PC і пакуль што не мае дакладнай даты рэлізу.
🔥8👍3