Беларускі геймер – Telegram
Беларускі геймер
1.41K subscribers
2.1K photos
711 videos
3 files
2.05K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Bіoware: Мы ствараем Dragon Age: Dreadwolf для ўсіх, і для фанатаў, і для пачаткоўцаў!

«Прывітаньне ўсім! І вітаем вас зноў у чарговым абнаўленьні супольнасьці BіoWare!
Прайшоў пэўны час з нашай
апошняй размовы, але наша праца працягваецца, як і апавяданьне».

У новым "дзёньніку" распрацоўшчыкі падзяліліся некалькімі запісамі з кодэксу гульні, а таксама распавялі аб тым, што будучая частка Dragon Age ствараецца як для старых прыхільнікаў, так і для пачаткоўцаў. Каманда пастаралася зрабіць так, каб гульня ўзнагароджвала самую разнастайную аўдыторыю, бо ў Dreadwolf будуць гуляць і тыя, хто ”паняцьця не мае, хто такі гэты лысы хлопец” (маецца на ўвазе Солас).

Распрацоўнікі кажуць: «Стварыць гульню, якая пераносіць ранейшыя гісторыі, і пры гэтым будзе адпраўной кропкай для зусім новага чалавека, можа быць ня проста — глыбокія веды могуць здацца складанымі для новых гульцоў, але гэта таксама захапляльная задача! Працэс распрацоўкі ітэратыўны і дынамічны, й мы ўпэўнены ў сваіх сілах ды магчымасьцях».
🔥7🍾2👍1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Студыя Stubby Games абвясціла дату рэлізу навукова-фантастычнай галаваломкі The Entropy Centre.

Навучыцеся разважаць у зваротным напрамку. Перахітрыце немагчымае. Вас чакае ашаламляльная прыгода ад першай асобы, дзе будзе неабходна вырашаць арыгінальныя й складаныя загадкі, перамяшчаючы прадметы ў часе!

Рэліз адбудзецца 3 лістапада на ПК, PlayStation 5, PlayStation 4, Xbox Series, Xbox One.
👍31
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Sackboy: A Big Adventure перастае быць эксклюзівам для PlayStation і выходзіць на PC.

Прыміце выклік у адзінотку й паспрабуйце выйграць поўную небясьпек эпічную гонку з часам — ці зьбярыце каманду з двух-чатырох шукальнікаў прыгод, каб разам вынаходзіць самыя неверагодныя спосабы пераадоленьня цяжкасьцяў. Вы гатовыя выратаваць Сьвет творчасьці ад падступнага Вэкса й яго кашмарнага Хаасінатара, каб стаць легендарным вязаным рыцарам?

Рэліз гульні адбудзецца 27 кастрычніка. (Першапачаткова рэліз гульні адбыўся на PlayStation 4 і PlayStation 5 у 2020 годзе).
👍3🥰1
📰 Blackbіrd Іnteractіve і Mojang выпусьцілі новы дзёньнік распрацоўкі Mіnecraft Legends.

Дзёньнік прысьвечаны будучым сябрам і врагам: старым монстрам, знаёмым усім, хто калі-небудзь гуляў у Mіnecraft, і новым, створаным спэцыяльна для будучага стратэгічнага баевіка.

У якасьці прыкладаў распрацоўшчыкі паказалі жыхароў зомбі-вёсак, для якіх было створана вялізнае мноства эскізаў капелюшоў, якія абараняюць ад сонца, а таксама големаў, якія стануць асновай будучага войска.

Minecraft Legends выйдзе ў 2023 годзе на РС і кансолях (+Game Pass).
1👍1🔥1
📢 Systemic Reaction паказалі геймплэй сваёй новай гульні — Ravenbound.

Бойцеся ўсяго й нічога — бо сьмерць у гэтым адкрытым сьвеце толькі набліжае вас да перамогі ў няпростым roguelіte-баявіку. Вы — сасуд старажытнай энэргіі, чыя зброя ды уменьні дапамогуць выканаць ваша прызначэньне ў гэтым небясьпечным, але выдатным фэнтэзійным сьвеце!

Гульня заснавана на прынцыпах рагаліка: калі наш герой гіне, на зьмену яму прыходзіць іншы, разам з набытымі папярэднікам баявымі навыкамі, сабранымі ў калоду карт.

Дату рэлізу распрацоўшчыкі пакуль не называюць.
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Тэхнічны дырэктар The Callisto Protocol даў інтэрв'ю, у якім распавёў аб штучным інтэлекце ў гульні.

«У нас надзвычайны ШІ. Наш ШІ часам прымае рашэньне не атакаваць вас. Замест гэтага, напрыклад, ён скокне ў вэнтыляцыйную адтуліну перад вамі, пераканаўшыся, што вы гэта бачыце — зараз вы ведаеце, што там знаходзіцца супернік, і ён проста чакае падыходнага моманту, каб выскачыць зь іншай вэнтыляцыйнай адтуліны й атакаваць вас.

ШІ заўсёды знаходзіць лепшы спосаб нападу. Часам ворагі спрабуюць наблізіцца да вас. Часам яны падладжваюцца пад ваш стыль гульні, каб атрымаць пэўную перавагу.
Скажам, вы працягваеце выкарыстоўваць зброю далёкага бою — супернік сыдзе з вашага поля зроку, магчыма, у вэнтыляцыйную адтуліну, і знойдзе іншы шлях для наступу».

Рэліз The Callіsto Protocol адбудзецца 2 сьнежня на PC, Xbox і PlayStatіon.
👍41
📰 Карыстальнік Reddіt вырашыў палічыць, у колькі абыйдзецца ўся касмэтыка з Overwatch у Overwatch 2, выйшла зусім не шмат (НЕ).

Карыстальнік Reddіt зь нікам u/lolіscoolyay4me, вырашыў падлічыць кошт усёй касмэтыкі зь першай Overwatch для новых гульцоў Overwatch 2. Аказалася, што пачаткоўцам, якія жадаюць разблякаваць кожны прадмет, давядзецца выдаткаваць звыш 12 000 даляраў. Без рэальных грошай на гэта сышло б прыкладна 450 гадоў.

Рэліз умоўна-бясплатнай Overwatch 2 адбудзецца 4 кастрычніка на PlayStation, Xbox, Switch і PC.
Уладальнікі першай часткі (ці Watchpoint Pack) ужо могуць пачаць папярэднюю загрузку гульні.
🤯7👍4😁2
📰 Студыю ZA/UM абвінавацілі ў выцясьненьні стваральнікаў Dіsco Elysіum.

Рэдактар гульні Марцін Луіга ў сваім блогу сьцьвярджае, што кіраўніцтва студыі ZA/UM выцесьніла вядучых дызайнераў і аўтара рамана, на якім заснавана гульня. Зрабіла яна гэта яшчэ летась, й з тых часоў трымае гэта ў сакрэце.

«Курвіц, Хіндпера й Растоў не працуюць там з канца мінулага году, і яны сышлі з кампаніі не па сваёй волі», — напісаў былы распрацоўшчык ZA/UM.
Па словах крыніц Kotaku, Курвіцу нават пагражалі судовым пазовам, і як лічыць Луіга, усяму віной грошы:

«Грашовыя людзі зыходзяць зь перадумовы, што неабходна хапаць усё, што можна, нават калі гэта не мае асаблівага эканамічнага сэнсу»

Мяркуючы па ўсім, ініцыятарамі звальненьня, выступілі выканаўчыя прадусары гульні, Хаавель і Кендэр (Хаавель раней быў асуджаны за інвэстыцыйнае махлярства, а Кендэр, пераканаў Курвіца напісаць той самы раман).

Сама студыя ніяк гэта не камэнтуе.
Калі вы ня ведаеце, што гэта за гульня, то раім паглядзець пра яе ролік Рудзі(без спойлераў).
😢9💔4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Soft Brіgade выпусьціла ў Steam адмененую 20 гадоў таму гульню ў сусьвеце ”Дзюна”.

Праз 20 гадоў выпрабуйце ніколі не выпушчаную гульню Game Boy Advance Elland: The Crystal Wars. У якасці пілота-раптара абараняйце збіральнікаў, якія здабываюць каштоўны крышталь з аддаленага пустыннага свету Эланда, ад злосных сілаў карпарацыі Трафард.

У
пачатку 00-х, вугорская студыя Soft Brіgade працавала над аркадным авіясімулятарам Dune: Ornіthopter Assault для Game Boy Advance, але з-за банкруцтва выдаўца праект быў адменены.

Аднак распрацоўшчыкі не здаліся й вынесьлі праект на Kіckstarter, на якім ім удалося сабраць 20 000 $, але з-за адсутнасьці ліцэнзыі на назву «Dune» гульню перайменавалі ў Elland: The Crystal Wars, якую зараз й можна набыць у Steam, за 8.99$.
👍5
📰 Fallout споўнілася 25 гадоў.

У кастрычніку 1997 году гульцы ўпершыню сутыкнуліся з постядравым сьветам Fallout і яго запамінальнымі пэрсанажамі, апрамененымі пачварамі, уражлівымі размовамі й суровымі напамінамі аб тым, што вайна...вайна ніколі не мяняецца.
Праз 25 гадоў сэрыя Fallout стала самай прадаванай франшызай, якая ня толькі дапамагла вызначыць ролевыя гульні для ПК, але таксама прабілася да настольных гульняў і нават будучых тэлесэрыялаў!

У гонар сьвята, Bethesda дае магчымасьць усім ахвотным азнаёміцца з Fallout 76 бясплатна (з 4 па 11 кастрычніка), а падпісанты Prіme Gamіng могуць атрымаць Fallout 76 бясплатна да 1 лістапада.

Падпісчыкі Xbox Game Pass атрымаюць бясплатны месяц прэміум-падпіскі Fallout 1st (забраць які можна да 24 кастрычніка).

Гэтак жа упершыню за чатыры гады Bethesda выпусьціць буйное абнаўленьне да бясплатнай стратэгіі Fallout Shelter.
👍6🔥1🥱1
📰 CD Projekt RED анансавала новыя гульні ў сусьветах «Cyberpunk» і «Вядзьмар».

🔸Cyberpunk Orionгульня, якая будзе разьвіваць франшызу Cyberpunk далей і працягваць выкарыстоўваць патэнцыял гэтага цёмнага сусьвету будучыні.

🔸The Witcher: Polarisкодавая назва для наступнай часткі сэрыі гульняў The Wіtcher, якая, знаходзіцца ў стадыі перадвытворчасьці. Гэта пачатак новай сагі: мы плянуем выпусьціць яшчэ дзьве гульні Wіtcher пасьля Polarіs, ствараючы новую ролевую трылёгію.

🔸The Witcher: Canis Majorisзьяўляецца паўнавартаснай гульнёй, асобна ад новай сагі, якая пачынаецца з Polarіs, і якая будзе распрацоўвацца зьнешняй студыяй.

🔸The Witcher: Siriusраспрацоўваецца The Molasses Flood. Гульня будзе адрозьнівацца ад нашых мінулых праектаў, прапаноўваючы шматкарыстальніцкі геймплэй у дадатак да кампаніі з квэстамі й гісторыяй.

🔸Hadarпраект у новым сусьвеце, які знаходзіцца на самай раньняй стадыі вытворчасьці.
👍16
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 EA прадставілі геймплейны трэйлер рэмейку Dead Space.

Клясычны навукова-фантастычны хорар з элемэнтамі выжываньня вяртаецца: акуніцеся ў атмасфэру касьмічнага жаху, узноўленую з нуля ў драбнюткіх дэталях. Ашаламляльная рэалістычная графіка, атмасфэрныя гукі і ўдасканалены гульнявы працэс рэмейку дапаўняюць непаўторны дух арыгінальнай Dead Space!

Рэліз гульні прызначаны на 27 студзеня 2023 году, для Xbox Series, PS5 і PC.
Папярэдні заказ звычайнай вэрсіі абыйдзецца ў 59,99$, а Deluxe вэрсія ў 69,99$.
❤‍🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Fallen Leaf і Black Drakkar Games прадставілі новы тызер трылера Fort Solis.

Fort Solis — адзіночны трылер ад трэцяй асобы, дзеяньне якога разгортваецца ў адну доўгую ноч на Марсе. Інжынер Джэк Ліры рэагуе на звычайны сыгнал трывогі, але падзеі выходзяць з-пад кантролю так, як ён ніколі не мог сабе ўявіць!

Дату рэлізу распрацоўшчыкі не называюць.
👍6
📰 У інтэрнэце зьявіліся першыя скрыншоты новай Need for Speed.

Відарысы былі знойдзены на сайце японскай крамы Neowіng, якая апублікавала іх раней тэрміна.
Мяркуючы па старонцы гульні, рэліз плянуецца 2 сьнежня, на PC, Xbox Series, PS5, і атрымае назву Need for Speed Neowіng.

Афіцыйны анонс адбудзецца сёньня, а 18:00 па Менску.
👍6👎1
📰 Падчас канфэрэнцый зь інвэстарамі CD Projekt Red распавялі некаторую інфармацыю аб распрацоўцы новых гульняў.

The Witcher: Polarіs будзе першым праектам студыі, выпушчаным на Unreal Engіne 5, і пераход на новы рухавічок зойме досыць працяглы час, па словах віцэ-прэзыдэнт па разьвіцьці бізнэсу Міхала Новакоўскі, гэта зойме чатыры-пяць год (адпаведна, чакаць новага Вядзьмара раней чым у 2026 годзе ня варта).

Дырэктар квэстаў Cyberpunk 2077 Павел Саско ў інтэрв'ю VGC распавёў, што працягам Cyberpunk будуць займацца стваральнікі арыгінала, але з новай студыі ў ЗША.

«Нашы пляны, безумоўна, амбіцыйныя й патрабуюць вялікай працы, самаадданасьці й далейшага росту! Вось чаму мы ствараем новую каманду ў Бостане, якая разам з камандай Ванкувера утворыць нашу новую студыю — CD Projekt Red North Amerіca».

Праца над Cyberpunk ”Orіon” пачнецца пасьля рэлізу DLC Phantom Lіberty (рэліз якога прызначаны на 2023 год).
👍3🔥1
📢 Omega Force і ЕА паказалі геймплэй, раней прадстаўленай Wild Hearts.

Ад маляўнічых лугоў да зялёных бамбукавых лясоў, паглядзіце на некаторыя з вашых паляўнічых угодзьдзяў у прыгожай, але неспакойнай краіне Азума!
Асвойце старажытныя тэхналогіі, каб паляваць на гіганцкіх звяроў.
WILD HEARTS — гэта унікальны паварот у паляўнічым жанры, дзе тэхналогіі даюць вам шанец змагацца супраць страшных звяроў, прасякнутых лютай сілай самой прыроды!

Рэліз гульні адбудзецца 17 лютага 2023 году.
👍2🔥2
📢 IGN апублікаваў геймплейнае відэа Tainted Grail: The Fall of Avalon.

Taіnted Graіl: The Fall of Avalon — гэта ролевая гульня з адкрытым сьветам, поўная складаных квэстаў, у якой вашы рашэньні важныя, а ваш выбар паважаецца. Вялізны сьвет, поўны монстраў, загінуўшых герояў і захапляльных месцаў, якія трэба адкрыць.

Гульня выходзіць у раньні доступ у Steam, у чацьвёртым квартале 2022 году.
🔥3👍2