МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
313 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Ну і апошняе на сёння. Як называецца галоўны элемент карабля без рухавіка?
Anonymous Quiz
9%
Парыска
15%
Парус
15%
Вятрына
61%
Ветразь
🔥СТУДЕНЧЕСТВО ОБЪЕДИНЯЕТСЯ В ЕДИНУЮ АССОЦИАЦИЮ

📝 Сегодня мы, представители студенческих сообществ вузов Беларуси
, основываясь на опыте наших предшественников из Обществ филоматов-филаретов, Беларусского студенческого союза, Задзіночання беларускіх студэнтаў и всех борцов за свободную и демократическую Беларусь, заявляем следующее:

Мы понимаем историчность происходящих событий и то, что без единства студенчества победа народа Беларуси невозможна. Поэтому соединяемся в Ассоциацию, первоочерёдная цель которой — вернуть в Беларусь принципы демократичности, законности и соблюдения прав и свобод человека.

🎓 С сегодняшнего дня МГЛУ за СВОБОДУ — является полноправным членом Ассоциации беларусских студентов (ЗБС).
Мы объединены общей целью, миссией и задачами вместе с 15 другими вузами из 6 городов Беларуси, с полным списком которых вы можете ознакомиться тут.

👉 Подписывайтесь на общий канал Ассоциации, в ближайшее время на нём подробнее будет освещена наша структура, планы, а в последствии — вся дальнейшая межуниверситетская деятельность.

После всех общих побед и поражений, которые Студенческая инициативная группа, стачкомы университетов и ЗБС пережили вместе, мы знаем точно — наша сила в единстве.

Жыве ЗБС! Жыве Беларусь!
👍1
Channel photo updated
МГЛУ за Свабоду
Channel photo updated
Как символ нашего объединения мы меняем лого на 1 день!
💥 Надвор'е цяплее, а значыць, ва ўнiверсiтэце i iнтернатах прачынаюцца нашыя партызаны!
🔴 ГОЛАС ІНЯЗА live. Выпуск трэці.

"Хто, калi не мы? Што адбываецца з мовай сёння"


У гэты раз нашы госці не звязаны з МДЛУ і не будуць размаўляць пра будучыню ўніверсітэту.
У гэты раз мы будзем размаўляць пра мову на мове. У якім стане мова сёння? Навошта яна нацыі? Чаму беларусы так мала гавораць па-беларуску?

Нашы госці:

- Сяргей Башлыкевіч - інжынер-праграміст, "шдкшнік" і музыка, больш вядомы як Leibonik. Сяргей рэагуе песняй на кожную значную з'яву ў жыцці беларуса: каронавірус, рэкламу Аліварыі, засады АМАПу, рэпартажы БТ і г.д.

- Павал Баркоўскі - у недалёкім мінулым дацэнт кафедры філасофіі ў БДУ. Сышоў з універсітэту пасля восеньскіх падзей. Каардынатар "Беларускай філасофскай прасторы", аўтар манаграфіі "Феномены понимания. Контуры современной герменевтической философии", а таксама серыі навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па гермінэўтыцы, гісторыі філасофіі і праблемах вышэйшай адукацыі.

🔗 Спасылка на трансляцыю - заходзьце, цісніце падабайкі ды падпісвайцеся!

🔴 Пабачымся ў чацвер!
👍1
🎉💰А вось так, дарэчы, прафсаюз павіншаваў з 23 лютага супрацоўнікаў МДЛУ.

Вядома, што раней давалі ў два разы больш і менавіта грошы, але што рабіць, калі грошай у краіне няма? Могуць толькі прапанаваць закупацца ў праўладных бізнэсах.
Квізы вяртаюцца на канал, трымайце наступнае пытанне.
Вы можаце здзівіцца, але гэтае слова ёсць і ў рускай мове! Толькі па-руску гэта слова абавязкова азначае нешта ўпрыгожанае і вялікае, а па-беларуску - не
Anonymous Quiz
16%
Квасоля
49%
Жырандоля
19%
Патэльня
15%
Моля
Гэты выраз трапны для студэнта, які ледзь склаў іспыт на 4:
Anonymous Quiz
39%
На нітачцы
3%
Чуць чуць
28%
як кольвек
30%
Абы як
І апошняе на сёння!
Гэта яўрэйскае слова выкарыстоўвалі для выхавання непаслухмяных дзяцей. Яго вы можаце пачуць у адной з песень Лявона Вольскага.
Anonymous Quiz
22%
Прайдзісвет
14%
Гешэфт
16%
Целя
48%
Гіцаль
📝 А вось и першы верш ад нашых чытачоў:

Беларускамоўныя

Хай усе навокал адмаўляюць,
І пазіраюць спадылба,
Гавораць, што не разумеюць,
І што адрознення няма.

Я ў думках мовай размаўляю,
Уначы на ёй я бачу сны,
З неверагоднымі сябрамі,
На ёй ніколі не маўчым.

Яна цягне мяне магнітам,
На ёй усе песні весялей,
Хоць шлях крывёю быў заліты,
Што носьбіты да нас няслі.

Са здраднікам мяне не блытай,
Спачатку, сябар, адкажы,
Чаму агульнай мовы з уладай
Мы так дагэтуль не знайшлі?

❤️ А у вас ёсць улюбёны беларускi паэт?
Раскажыце нам у
Instagram, вядзём апытанкi у сторыз!