МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
313 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
💥 Надвор'е цяплее, а значыць, ва ўнiверсiтэце i iнтернатах прачынаюцца нашыя партызаны!
🔴 ГОЛАС ІНЯЗА live. Выпуск трэці.

"Хто, калi не мы? Што адбываецца з мовай сёння"


У гэты раз нашы госці не звязаны з МДЛУ і не будуць размаўляць пра будучыню ўніверсітэту.
У гэты раз мы будзем размаўляць пра мову на мове. У якім стане мова сёння? Навошта яна нацыі? Чаму беларусы так мала гавораць па-беларуску?

Нашы госці:

- Сяргей Башлыкевіч - інжынер-праграміст, "шдкшнік" і музыка, больш вядомы як Leibonik. Сяргей рэагуе песняй на кожную значную з'яву ў жыцці беларуса: каронавірус, рэкламу Аліварыі, засады АМАПу, рэпартажы БТ і г.д.

- Павал Баркоўскі - у недалёкім мінулым дацэнт кафедры філасофіі ў БДУ. Сышоў з універсітэту пасля восеньскіх падзей. Каардынатар "Беларускай філасофскай прасторы", аўтар манаграфіі "Феномены понимания. Контуры современной герменевтической философии", а таксама серыі навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па гермінэўтыцы, гісторыі філасофіі і праблемах вышэйшай адукацыі.

🔗 Спасылка на трансляцыю - заходзьце, цісніце падабайкі ды падпісвайцеся!

🔴 Пабачымся ў чацвер!
👍1
🎉💰А вось так, дарэчы, прафсаюз павіншаваў з 23 лютага супрацоўнікаў МДЛУ.

Вядома, што раней давалі ў два разы больш і менавіта грошы, але што рабіць, калі грошай у краіне няма? Могуць толькі прапанаваць закупацца ў праўладных бізнэсах.
Квізы вяртаюцца на канал, трымайце наступнае пытанне.
Вы можаце здзівіцца, але гэтае слова ёсць і ў рускай мове! Толькі па-руску гэта слова абавязкова азначае нешта ўпрыгожанае і вялікае, а па-беларуску - не
Anonymous Quiz
16%
Квасоля
49%
Жырандоля
19%
Патэльня
15%
Моля
Гэты выраз трапны для студэнта, які ледзь склаў іспыт на 4:
Anonymous Quiz
39%
На нітачцы
3%
Чуць чуць
28%
як кольвек
30%
Абы як
І апошняе на сёння!
Гэта яўрэйскае слова выкарыстоўвалі для выхавання непаслухмяных дзяцей. Яго вы можаце пачуць у адной з песень Лявона Вольскага.
Anonymous Quiz
22%
Прайдзісвет
14%
Гешэфт
16%
Целя
48%
Гіцаль
📝 А вось и першы верш ад нашых чытачоў:

Беларускамоўныя

Хай усе навокал адмаўляюць,
І пазіраюць спадылба,
Гавораць, што не разумеюць,
І што адрознення няма.

Я ў думках мовай размаўляю,
Уначы на ёй я бачу сны,
З неверагоднымі сябрамі,
На ёй ніколі не маўчым.

Яна цягне мяне магнітам,
На ёй усе песні весялей,
Хоць шлях крывёю быў заліты,
Што носьбіты да нас няслі.

Са здраднікам мяне не блытай,
Спачатку, сябар, адкажы,
Чаму агульнай мовы з уладай
Мы так дагэтуль не знайшлі?

❤️ А у вас ёсць улюбёны беларускi паэт?
Раскажыце нам у
Instagram, вядзём апытанкi у сторыз!
Ну што, відаць настаў час новых пытанняў!
Пра крумкача вы можаце ведаць як з вершаў Эдгара По, так і з навінаў пра выбітную футбольную каманду. А як яшчэ па - беларуску можна яе назваць ?
Anonymous Quiz
34%
Варона
47%
Груган
9%
Малінаўка
11%
Гіль
Як па- беларуску называецца масць, вядомая нам з рускай мовы як "бубны"?
Anonymous Quiz
15%
Віны
6%
Жніво
25%
Звонкі
54%
Бубы
На што вы глядзіце ў краме каб даведацца кошт тавару?
Anonymous Quiz
37%
На цэтлік
27%
На коштнік
7%
На вартнік
30%
На цэннік
🔴 Да эфiра застаецца 4 гадзiны!

Збiраем блiц-пытаннi для нашых спiкераў у Instagram.
Прапануйце пытаннечка!
МГЛУ за Свабоду
🔴 Пачынаем праз паўгадзiны! Глядзець здесь!
Абмяркоўваем студэнцкія пратэсты восені, далучайцеся!
МГЛУ за Свабоду
🔴 Пачынаем праз паўгадзiны! Глядзець здесь!
🔴 Трансляцыя скончылася! Дзякуй усiм, кто зайшоў!

🔥 Запiс запосцiм заўтра!
🚀 Пачаўся набор на Праграму Лідарства!
Спяшайся -
дэдлайн ўжо 1 сакавіка!

Нашы сябры з украінскай грамадскай арганізацыі «Украінскія студэнты за свабоду» сабралі спікераў з Украіны, Амерыкі, Грузіі, Таджыкістана і Малдовы, каб навучыць цябе асновам эканомікі, філасофіі, паліталогіі, а таксама на ўласных прыкладах распавесці, як рэформы дапамагаюць будаваць свабодную краіну.

🤝 Удзел у бясплатнай онлайн Праграме лідэрства ўключае:

⚡️ 4 блока: эканоміка, філасофія, паліталогія, рэформы;
⚡️ 4 тыдні навучання;
⚡️ 3 заняткі на тыдзень;
⚡️ ментарская падтрымка.

Усё, што трэба - запоўніць анкету

👉🏻 Больш дэталёва пра праграму

«Мы шукаем студэнтаў з актыўнай пазіцыяй і лідарскім патэнцыялам. Гісторыя нашай краіны - Украіны - шмат разоў паказвала, што менавіта студэнцкі рух стаіць ля вытокаў вялікіх пeрeмeн.»

📌 ДЭДЛАЙН адпраўкі формы: 1 сакавіка 23:59.
☝️ Мовы навучання: англійская і руская.

Па ўсіх пытаннях пішы на пошту: com@studfreedom.org

Стань тым, хто зменіць Беларусь! 🗽
👍1
🔴 Запіс ўжо на нашым канале!

Эфір заняў крыху менш за гадзіну, і вось, пра што мы паспелі пагаварыць:

Шлях спікераў да беларускай мовы, рэкамендацыі кніг і музыкі, чаму беларусы не гавораць на роднай мове, Тарашкевiца цi Наркамаўка, фiласофiя языка, студэнцкі пратэст, будычыня мовы і гэтак далей! Прыходзьце слухаць!

📝 Чакаем вашыя думкi ў каментарах!