МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
313 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Гэты выраз трапны для студэнта, які ледзь склаў іспыт на 4:
Anonymous Quiz
39%
На нітачцы
3%
Чуць чуць
28%
як кольвек
30%
Абы як
І апошняе на сёння!
Гэта яўрэйскае слова выкарыстоўвалі для выхавання непаслухмяных дзяцей. Яго вы можаце пачуць у адной з песень Лявона Вольскага.
Anonymous Quiz
22%
Прайдзісвет
14%
Гешэфт
16%
Целя
48%
Гіцаль
📝 А вось и першы верш ад нашых чытачоў:

Беларускамоўныя

Хай усе навокал адмаўляюць,
І пазіраюць спадылба,
Гавораць, што не разумеюць,
І што адрознення няма.

Я ў думках мовай размаўляю,
Уначы на ёй я бачу сны,
З неверагоднымі сябрамі,
На ёй ніколі не маўчым.

Яна цягне мяне магнітам,
На ёй усе песні весялей,
Хоць шлях крывёю быў заліты,
Што носьбіты да нас няслі.

Са здраднікам мяне не блытай,
Спачатку, сябар, адкажы,
Чаму агульнай мовы з уладай
Мы так дагэтуль не знайшлі?

❤️ А у вас ёсць улюбёны беларускi паэт?
Раскажыце нам у
Instagram, вядзём апытанкi у сторыз!
Ну што, відаць настаў час новых пытанняў!
Пра крумкача вы можаце ведаць як з вершаў Эдгара По, так і з навінаў пра выбітную футбольную каманду. А як яшчэ па - беларуску можна яе назваць ?
Anonymous Quiz
34%
Варона
47%
Груган
9%
Малінаўка
11%
Гіль
Як па- беларуску называецца масць, вядомая нам з рускай мовы як "бубны"?
Anonymous Quiz
15%
Віны
6%
Жніво
25%
Звонкі
54%
Бубы
На што вы глядзіце ў краме каб даведацца кошт тавару?
Anonymous Quiz
37%
На цэтлік
27%
На коштнік
7%
На вартнік
30%
На цэннік
🔴 Да эфiра застаецца 4 гадзiны!

Збiраем блiц-пытаннi для нашых спiкераў у Instagram.
Прапануйце пытаннечка!
МГЛУ за Свабоду
🔴 Пачынаем праз паўгадзiны! Глядзець здесь!
Абмяркоўваем студэнцкія пратэсты восені, далучайцеся!
МГЛУ за Свабоду
🔴 Пачынаем праз паўгадзiны! Глядзець здесь!
🔴 Трансляцыя скончылася! Дзякуй усiм, кто зайшоў!

🔥 Запiс запосцiм заўтра!
🚀 Пачаўся набор на Праграму Лідарства!
Спяшайся -
дэдлайн ўжо 1 сакавіка!

Нашы сябры з украінскай грамадскай арганізацыі «Украінскія студэнты за свабоду» сабралі спікераў з Украіны, Амерыкі, Грузіі, Таджыкістана і Малдовы, каб навучыць цябе асновам эканомікі, філасофіі, паліталогіі, а таксама на ўласных прыкладах распавесці, як рэформы дапамагаюць будаваць свабодную краіну.

🤝 Удзел у бясплатнай онлайн Праграме лідэрства ўключае:

⚡️ 4 блока: эканоміка, філасофія, паліталогія, рэформы;
⚡️ 4 тыдні навучання;
⚡️ 3 заняткі на тыдзень;
⚡️ ментарская падтрымка.

Усё, што трэба - запоўніць анкету

👉🏻 Больш дэталёва пра праграму

«Мы шукаем студэнтаў з актыўнай пазіцыяй і лідарскім патэнцыялам. Гісторыя нашай краіны - Украіны - шмат разоў паказвала, што менавіта студэнцкі рух стаіць ля вытокаў вялікіх пeрeмeн.»

📌 ДЭДЛАЙН адпраўкі формы: 1 сакавіка 23:59.
☝️ Мовы навучання: англійская і руская.

Па ўсіх пытаннях пішы на пошту: com@studfreedom.org

Стань тым, хто зменіць Беларусь! 🗽
👍1
🔴 Запіс ўжо на нашым канале!

Эфір заняў крыху менш за гадзіну, і вось, пра што мы паспелі пагаварыць:

Шлях спікераў да беларускай мовы, рэкамендацыі кніг і музыкі, чаму беларусы не гавораць на роднай мове, Тарашкевiца цi Наркамаўка, фiласофiя языка, студэнцкі пратэст, будычыня мовы і гэтак далей! Прыходзьце слухаць!

📝 Чакаем вашыя думкi ў каментарах!
Сёння ў нашым кароткім квізе пагаворым пра тапаніміку
Назва якога гораду, паводле легенды, звязана з клічам людзей па дапамогу?
Anonymous Quiz
6%
Жлобін
51%
Крычаў
7%
Брагін
36%
Гомель
Раней частка гэтага мікрараёну Менску была вядомая пад назвай Лошыца Немаршанскіх. А як называецца сам Мікрараён цяпер?
Anonymous Quiz
41%
Лошыца
13%
Кунцаўшчына
13%
Брылевічы
33%
Курасоўшчына
Калі б вы ў 1830 годзе прайшліся ад месца дзе знаходзіцца МДЛУ да інтэрнату на вуліцы Слясарная, то вы б...
Anonymous Quiz
15%
Усё роўна дайшлі да першага інтэрнату ў Менску!
17%
Прыйшоў бы на вуліцу губернатарскую
54%
Выйшаў бы за межы гораду
14%
Прыйшоў бы на вакзал
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Студэнты нахабна і мэтанакіравана чытаюць па-беларуску ў метро, а таксама выказваюць салідарнасць з бабулямі, затрыманымі ў цягніку.

Узнікае некалькі пытанняў:
Колькі кніг на беларускай мове трэба прачытаць каб цябе затрымалі?
У якім месцы не варта чытаць літаратуру?
Ці з'яўляецца ўрок беларускай літаратуры небяспечным мерапрыемствам?
І галоўнае пытанне:
Ці дазволена беларуская мова ў нашай краіне?
🤍🤍
Сёння (ці ўжо ўчора?) быў апошні дзень тыдня Роднай мовы. Рэдакцыя МДЛУ за Свабоду зрабіла для вас падборку твораў беларускіх пісьменнікаў, якія абавязкова трэба прачытаць, і беларускіх музыкаў, песні якіх вартыя вашай увагі.


📖 Прачытаць:

-Уладзімір Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
-Якуб Колас "На ростанях"
-Ларыса Геніюш "Споведзь"
-Леанід Дайнека "След ваўкалака"
-Ганна Севярынец "Дзень Святога Патрыка"
-Альгерд Бахарэвіч "Шабаны"


🎶 Паслухаць:

Лявон Вольскі
Nizkiz
Дзецюкі
Dzivia
Leibonik
Стары Ольса

✊🏻 А яшчэ раім вам пазнаёміцца з сучаснай беларускай пратэстнай творчасцю. Спадзяемся, вам спадабаецца, а можа, і крыху падбадзёрыць і дасць сілы разам крочыць наперад!
Друзья!

🌸 На носу у нас - международный женский день. Можно вкладывать в него разный смысл и праздновать (или не праздновать) по-разному, но поскольку это тяжёлое время для беларусов - время огромной солидарности, мы предлагаем отметить 8 марта в этом году как День солидарности с репрессированными женщинами (женщинами-политзаключёнными)

Во-первых, призываем вас написать письма и отправить открытки девушкам и женщинам, находящимся сейчас за решёткой. Список политзаключённых можно посмотреть здесь.

🔴 Во-вторых, предлагаем отправлять им открытки с рисунками политзаключённых студенток Яны Оробейко и Каси Будько (прикрепляем следующим постом ⤵️). Можете их распечатать или перерисовать. Представляете, как вдохновляюще и символично будет получить открытку, нарисованную другим человеком, находящимся в неволе! Ну и конечно, напишите Касе и Яне об этом, им будет приятно!

В-третьих, у представительницы Светланы Тихановской по делам молодежи, члена КС и ЗБС Аланы Гебремариам 7 марта День рождения. Чем не повод завалить эту прекрасную девушку открытками и письмами сразу к двум праздникам!

Ну и в-четвёртых, если у вас есть желание и возможность помочь рублём, предлагаем вам сделать пожертвование проекту "ИМЕНА". Кроме оказания психологической помощи жертвам политических репрессий, у них есть шелтер для жертв домашнего насилия. Таких проектов в Беларуси немного, а насилия, увы, предостаточно.

С наступающим праздником, друзья!
Будем солидарны вместе!

🤍🌹🤍
А ещё можете воспользоваться этими чудесными стикерами!