МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
🙈 БДСМ спрабуе выканаць наказ былога прэзідэнта і рэалізаваць даўнюю мару таварыша Троцкага аб стварэнні працоўнага войска 🧹

Праўда, дзіцячага і неаплатнага...

Прыцягненне да прымусовай і неаплатнай працы непаўнагадовых (да і не толькі) згодна з міжнароднымі нормамі з'яўляецца крымінальным злачынствам
🤮17😁1
‼️ Дуліна Наталля Алегаўна прызнаная палітзняволенай

Адрас для лістоў: Ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. 220089, г. Мінск, зав. 1-шы Акрэсціна, 36а
🤬263
👮‍♂Для інязаўцаў зноў прыдумалі «звышцікавае» мерапрыемства👮‍♂

Жыхароў інтэрната на Слясарцы прымусова зганяюць на сустрэчу з начальнікам РАУСа Партызанскага раёна, пагражаючы наступствамі.

Нагадваем, што вы не абавязаны туды ісці, а калі пойдзеце, просім напісаць нам свае ўражанні ў чат-бот канала: @MGLU_bot
🤮16🤬4
Казначэй загадаў забараніць рост коштаў у Беларусі, пагражаючы ўсім і ўся крымінальнай адказнасцю.

Не жарт 🤡🤡🤡
🤡15😁5
🤩Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру!

Палітзняволены старшыня Праваабарончага Цэнтру @viasna96 атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, на якую вылучаўся ажно 5 разоў!

Супраціў вядомага праваабаронцы пачаўся яшчэ са студэнцкіх часоў:
падчас навучання ў ГДУ Бяляцкі браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, а таксама быў сябрам падпольнай групы моладзі, якая выступала за выхад Беларусі з СССР і ўтварэнне незалежнай дэмакратычнай дзяржавы.

Спадар Алесь заўсёды падтрымліваў ЗБС і агулам студэнцтва.
Напрыклад, у 2021 праваабаронца падтрымаў палітзняволеных па «Справе студэнтаў», напісаўшы паручальніцтвы за дзевяцерых студэнтаў-палітвязняў.

Больш цікавых фактаў з жыцця Алеся Бяляцкага тут🕊

Сёння, 07.10.2022, Алесь Бяляцкі стаў Нобелеўскім лаўрэатам.
Сёння, як і 11 год таму, Алесь Бяляцкі з'яўляецца палітзняволеным і ўтрымліваецца ў СІЗА.

💌Павіншуйце Нобелеўскага лаўрыята лістом:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесь Віктаравіч Бяляцкі
24
Пажар у Чырвоным касцёле і спроба забраць яго ў вернікаў цудоўна адлюстроўваюць пераемнасць «традыцый» паміж савецкай і пакуль што «сённяшняй» уладамі.

🧑‍🏫👨‍🏫 Таму ў сённяшнім выпуску рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА» мы паспрабуем праліць святло на даўнія, глыбінныя і не сказаць што сяброўскія адносіны паміж дзяржавай і рэлігіяй.
🤬15👍7🔥5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌍🌎🌏 Пагадзіцеся, гэты тыдзень быў багаты на навіны!

У новай рубрыцы #ГАЛАСЫ_МІРУ сабралі для вас цікавыя навіны свету, пра якія вы чулі (а калі не — мы гэта выправім!).

Прыемнага прагляду! 🍿
12🔥4👍3
❗️Ад збіванняў у 2020 годзе да затрымання за ўкраінскі сцяг на рэферэндуме: гісторыя студэнта МДЛУ

Гісторыя затрымання і збівання 21-гадовага студэнта МДЛУ Паўла ў верасні 2020 года выклікала рэзананс. Сілавікі затрымалі хлопца пасля Жаночага марша на «Плошчы Перамогі» і збілі так, што ён трапіў у лякарню наўпрост з РУУС, і прабыў там каля месяца. Яму дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй цяжкасці з субарахнаідальным кровазліццём, пералом носа і множныя гематомы на целе.

27 лютага 2022 года ў інтэрнэце разляцелася відэа з аднаго з выбарчых участкаў Мінска, дзе сілавікі затрымліваюць хлопца, які прыйшоў з украінскім сцягам непасрэдна на ўчастак для галасавання. Як высветлілася, гэта быў той самы Павел. У канцы сакавіка сілавікі прыйшлі па яго наўпрост у інтэрнат, але з РУУС ён ізноў патрапіў у лякарню.

Павел распавёў «Вясне» пра валанцёрства пад турмой у Жодзіна, пераслед у 2020 годзе, затрыманне на рэферэндуме з украінскім сцягам і выезд з Беларусі
15👍8