🙈 БДСМ спрабуе выканаць наказ былога прэзідэнта і рэалізаваць даўнюю мару таварыша Троцкага аб стварэнні працоўнага войска 🧹
Праўда, дзіцячага і неаплатнага...
⚖Прыцягненне да прымусовай і неаплатнай працы непаўнагадовых (да і не толькі) згодна з міжнароднымі нормамі з'яўляецца крымінальным злачынствам⚖

🤮17😁1
👮♂Для інязаўцаў зноў прыдумалі «звышцікавае» мерапрыемства👮♂
Жыхароў інтэрната на Слясарцы прымусова зганяюць на сустрэчу з начальнікам РАУСа Партызанскага раёна, пагражаючы наступствамі.
Нагадваем, што вы не абавязаны туды ісці, а калі пойдзеце, просім напісаць нам свае ўражанні ў чат-бот канала: @MGLU_bot

🤮16🤬4
Наша рэдакцыя лічыць, што беларускі Бог-Коштавержац яшчэ не цалкам рэалізаваў свой забаронны патэнцыял.
Што, на вашую думку, ён яшчэ абавязаны забараніць? (Можна некалькі варыянтаў адказу)

Anonymous Poll
56%
Забараніць прыкладваць ватку да крывавай ранкі (спалучэнне чырвонага і белага)
26%
Забараніць ахоўваць птушак Беларусі
36%
Забараніць галіць вусы (і хлопчыкам, і дзяўчынкам)
20%
Забараніць беспрацоўе ў адзенні
29%
Забараніць Грышке прымаць азвярын
31%
Забараніць бегаць у новых кедах на ўсю моц
60%
Забараніць забараняць забароны
49%
Забараніць дзядам піць таблеткі
😁17
Forwarded from ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
🤩Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру!
Палітзняволены старшыня Праваабарончага Цэнтру @viasna96 атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, на якую вылучаўся ажно 5 разоў!
Супраціў вядомага праваабаронцы пачаўся яшчэ са студэнцкіх часоў:
падчас навучання ў ГДУ Бяляцкі браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, а таксама быў сябрам падпольнай групы моладзі, якая выступала за выхад Беларусі з СССР і ўтварэнне незалежнай дэмакратычнай дзяржавы.
Спадар Алесь заўсёды падтрымліваў ЗБС і агулам студэнцтва.
Напрыклад, у 2021 праваабаронца падтрымаў палітзняволеных па «Справе студэнтаў», напісаўшы паручальніцтвы за дзевяцерых студэнтаў-палітвязняў.
Больш цікавых фактаў з жыцця Алеся Бяляцкага тут🕊
Сёння, 07.10.2022, Алесь Бяляцкі стаў Нобелеўскім лаўрэатам.
Сёння, як і 11 год таму, Алесь Бяляцкі з'яўляецца палітзняволеным і ўтрымліваецца ў СІЗА.
💌Павіншуйце Нобелеўскага лаўрыята лістом:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесь Віктаравіч Бяляцкі

❤24
Пажар у Чырвоным касцёле і спроба забраць яго ў вернікаў цудоўна адлюстроўваюць пераемнасць «традыцый» паміж савецкай і пакуль што «сённяшняй» уладамі.
🧑🏫👨🏫 Таму ў сённяшнім выпуску рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА» мы паспрабуем праліць святло на даўнія, глыбінныя і не сказаць што сяброўскія адносіны паміж дзяржавай і рэлігіяй.

🤬15👍7🔥5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌍🌎🌏 Пагадзіцеся, гэты тыдзень быў багаты на навіны!
У новай рубрыцы #ГАЛАСЫ_МІРУ сабралі для вас цікавыя навіны свету, пра якія вы чулі (а калі не — мы гэта выправім!).
Прыемнага прагляду! 🍿

❤12🔥4👍3
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Ад збіванняў у 2020 годзе да затрымання за ўкраінскі сцяг на рэферэндуме: гісторыя студэнта МДЛУ
Гісторыя затрымання і збівання 21-гадовага студэнта МДЛУ Паўла ў верасні 2020 года выклікала рэзананс. Сілавікі затрымалі хлопца пасля Жаночага марша на «Плошчы Перамогі» і збілі так, што ён трапіў у лякарню наўпрост з РУУС, і прабыў там каля месяца. Яму дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй цяжкасці з субарахнаідальным кровазліццём, пералом носа і множныя гематомы на целе.
27 лютага 2022 года ў інтэрнэце разляцелася відэа з аднаго з выбарчых участкаў Мінска, дзе сілавікі затрымліваюць хлопца, які прыйшоў з украінскім сцягам непасрэдна на ўчастак для галасавання. Як высветлілася, гэта быў той самы Павел. У канцы сакавіка сілавікі прыйшлі па яго наўпрост у інтэрнат, але з РУУС ён ізноў патрапіў у лякарню.
Павел распавёў «Вясне» пра валанцёрства пад турмой у Жодзіна, пераслед у 2020 годзе, затрыманне на рэферэндуме з украінскім сцягам і выезд з Беларусі

❤15👍8
⏱ Сёння ў свеце ужо 20-ы раз адзначаецца Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання
👩💻👨💻Мы сабралі для вас галоўную і актуальную інфармацыю пра гэты від кары.
А калі захочаце больш даведацца пра актуальны стан і выклікі інстытута смяротнага пакарання ў Беларусі, то запрашаем вас на панэльную дыскусію па гэтай тэме 📝
Падрабязнасці па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe91iazjYqhQ0mbtiQEHTkLVz1K7SgyjfXnn5NRoR02wMvQoA/viewform

👍14😢7