МГЛУ за Свабоду – Telegram
МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
📆 Сёння гадавіна Слуцкага паўстання, пра якое замоўчваюць падручнікі гісторыі ў школах і ўніверсітэтах

Паўстанне Слуцкага Збройнага Чыну — падзея, пасля якой бальшавікі баяліся невялікі горад Слуцк і запусцілі машыну рэпрэсій супраць яго насельніцтва. Прайшло 102 гады, але гісторыя, як бачым, паўтараецца ізноў.

👩‍🎓👨‍🏫 У новым спецыяльным выпуску #ГАЛАСЫ_МІНУЛАГА мы распаведзем пра падзеі, якія так не любяць узгадваць прапагандысты і аматары бальшавіцкай улады.
11👍11
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌎🌍🌏 Топ цікавых навін свету за гэты тыдзень у новым выпуску нашай рубрыцы «#ГАЛАСЫ_МІРУ»

🍿Прыемнага прагляду!
👍8
Беларуская гэбня ў «гонар» 105-ай гадавіны стварэння сваёй злачыннай суполкі зараз праводзіць у Ліцэі БДУ культурна-патрыятычны конкурс «Первые среди равных» з усхваленнем Дзяржынскага і «чекистов-героев СССР»сайт Ліцэя 🤡

Наконт Дзяржынскага мы ўжо пісалі тут. Нагадаем толькі, што гэты беларускі ўраджэнец акрамя УНК таксама стварыў ГУЛАГ і быў архітэктарам Чырвонага Тэрору. На рахунку гэтага ваеннага злачынца і яго тэрарыстычнай арганізацыі дзясяткі мільёнаў ахвяр, у тым ліку беларусаў. Ушаноўваць гэта ў Беларусі ўсё роўна што праслаўляць Халакост і нацысцкія лагеры смерці.

Адзінай жа станоўчай выявай чэкістаў з'яўляецца іх схільнасць да самапажырання. Ёсць шмат прыкладаў у іх гісторыі (асабліва пра «жалезных наркамаў» Яго́ду-Яжова-Берыю — фота 2), калі новае пакаленне чэкістаў выразае сваіх папярэднікаў, абвяшчаючы іх шпіёнамі Захаду і здраднікамі Радзімы («Чэкісцкі Ўрабарос» — фота 3).

Такая логіка любых рэпрэсій — іх ахвярамі непазбежна становяцца іх ініцыятары...(цяперашнім кдбшнікам падрыхтавацца)
👍7😁1
⚡️⚡️ Нашы сябры і сяброўкі Алана Гебрэмарыям, Ася Булыбенка, Віка Гранкоўская, Маша Каленік, Ксюша Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Вольга Філатчанкава, Ілля Трахтэнберг і Ягор Канецкі выйшлі на волю!

Таня Якельчык выйдзе толькі 15 снежня, бо была арыштаваная пазней за астатніх, а наш былы студэнт Глеб Фіцнер выйшаў на волю яшчэ ў траўні!

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
36👍3🥰2
💔"Я ні пра што не шкадую і сумленне маё чыстае", — Наталля Дуліна з-за кратаў

Наталлю затрымалі 3 кастрычніка і змясцілі на Валадарку. Днямі яна даслала шчымлівы ліст:

"Я убеждена в том, что людям, оказавшимся в моей ситуации, значительно легче, чем их близким и друзьям. Поэтому чувствую себя немного виноватой из-за того, что за меня переживают любящие меня люди, люди с большим добрым сердцем.

Мне очень повезло, я чувствую себя прекрасно, хожу на прогулку, занимаюсь физкультурой, стараюсь поддерживать физическую форму! И настроение у меня очень хорошее, я ни о чём не жалею и совесть моя чиста. Это помогает мне оставаться оптимисткой и чувствовать себя сильной и спокойной.

А ещё мне очень помогает поддержка и любовь всех вас, это для меня главное лекарство, которое снимает любую боль, придаёт мне силы и делает меня неуязвимой".

💌Падтрымайце Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна
💻 Напісаць анлайн
11👍5😢3💔3
Былы прэзідэнт, сённяшні злачынца і будучы асуджаны вырашыў пагражаць «своим оппонентам» іх роднымі і блізкімі, якія знаходзяцца ў Беларусі.

P.S. Такі ты sweet-little ігілавец 😂
💩10😁4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Учора ў адкрытае тэставанне выйшаў праект «Новая Беларусь» (Digital Belarus) 🔥

Распрацоўшчыкі платформы — Павел Лібер (сузаснавальнік праекта «Голас», краўдфандынгавай платформы Digital Solidarity і сайта Okdoc.me) і Яраслаў Ліхачэўскі (IT-прадпрыемец, сузаснавальнік фонду Stichting Belarus Solidarity Foundation і краўдфандынгавай платформы Digital Solidarity).

Новая Беларусь яднае беларусаў і беларусак па ўсім свеце:
🔹медычныя і юрыдычныя паслугі, вакансіі ў беларускіх кампаніях, анлайн навучанне і інш;
🔹усе фонды і ініцыятывы, якія падтрымліваюць беларусаў і беларусак;
🔹зручная мапа беларускіх мерапрыемстваў;
🔹большасць функцый платформы даступныя і без аўтарызацыі.

👉🏼 Падрабязней пра Новую Беларусь
🍏
Спампаваць на IOS
🤖 Спампаваць на Android

Жыве Беларусь! Жыве Вечна!
🤍❤️🤍
🔥16
Forwarded from Честные люди
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📃 👿 Что общего у договора с дьяволом и договора с беларуским вузом?

Его нужно читать!

Хотя договор с вузом подписывается не кровью и на кону не душа, а только ваши деньги, относиться к нему легкомысленно не стоит. Ведь речь идёт о суммах, на которые среднему беларусу работать не один месяц — от 3 до 6 тысяч рублей в год.

Примите участие в кампании «Цена знаний», изучите договор и воспользуйтесь своим правом повлиять на бюджет универа. И тогда есть вероятность, что в аудиториях перестанет пахнуть серой, а комната в общежитии будет уютнее кипящего котла. Ведь поддержание нормального состояния корпусов и общежитий — тоже обязанность вуза.

Чтобы разобраться в своих правах было проще — регистрируйтесь в чат-боте УНИВЕР https://news.1rj.ru/str/univer_by_bot и присылайте фото своего договора. Мы изучим его вместе с юристом и расскажем, как можно повлиять на распределение средств в универе.

Расскажите про чат-бот знакомым студенткам и студентам беларуских вузов.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет
👍11
* Характарыстыка пры паступленні ў ВНУ 😁
😁8💩6🔥1
📆 Сёння гадавіна дня нараджэння Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч — беларускі паэт, журналіст, літаратуразнаўца, перакладчык. Ён пражыў кароткае, але яскравае жыццё, за якое пакінуў нам гімн, санеты і рамансы.

💁‍♀️👨‍💻 Мы дзелімся з вамі цудоўнай лекцыяй Андрэя Хадановіча пра жыццё выбітнага творцы, яго ўклад у развіццё беларускай літаратуры і яго спадчыну.

«Усе аргументы не размаўляць на беларускай мове разбіваецца ў друзачкі, калі ўявіць адну нашу знакамітую постаць — гэта Максім Багдановіч, які большасць жыцця правёў не ў Беларусі, які нарадзіўся ў рускамоўнай сям'і, а дзяўчаты, якіх ён кахаў, не размаўлялі па-беларуску. Уявіце, што было б, калі б Багдановіча гэта спыніла?»
19
Forwarded from Белсат
У прамове Алеся Бяляцкага ўвесь свет пачуў пра катаванні беларусаў

Прамову на ўручэнні нобэлеўскай прэміі зачытала яго жонка, Наталля Пінчук.

«З вялікім хваляваннем мне выпадае гонар выступаць тут на ўшанаванні лаўрэатаў прэміі Міру за 2022 гол. Сярод іх мой муж Алесь Бяляцкі.
На жаль, ён не можа прыняць узнагароду асабіста. Ён за кратамі ў Беларусі.⟨…⟩ Не толькі Алесь у турме – тысячы беларусаў, дзясяткі тысяч рэпрэсаваных, зняволеных за сваю грамадзянскую пазіцыю знаходзяцца там. ⟨…⟩

Алесь не змог перадаць на волю тэкст свайго выступу, ён паспеў сказаць літаральна пару сказаў. То перадаю слова Алесю:

«Гэтая прэмія належыць усім маім сябрам-праваабаронцам, усім грамадскім актывістам, дзясяткам тысяч беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, арышты, турму. ⟨…⟩ Яна падкрэслівае тую драматычную сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне. ⟨…⟩

Немагчыма, каб у пустым полі адразу вырас добры ўраджай. Поле трэба добра ўгнойваць, камяні выбіраць…А тое, што пакінула ў Беларусі камуністычная ўлада за 70 гадоў, можна назваць выпалінай зямлёй…⟨…⟩

Зараз перманентная барацьба дабра і зла разгарнулася ўва ўсім рэгіёне ⟨…⟩. Я дакладна ведаю, якая Украіна задавальняла б Расею і Пуціна – несамастойная дыктатура. Такая, як сённяшняя Беларусь, дзе не чуваць голасу прыдушанага народу. ⟨…⟩

Я праваабаронца і таму прыхільнік негвалтоўнага супраціву. ⟨…⟩ Аднак я таксама разумею, што дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе⟨…⟩».

Я цытавала Алеся Бяляцкага. І завяршу выступ воклічамі ягонай душы:
Свабоду беларускаму народу! Свабоду Вясне! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
22👍1
“Мы павінны стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку ды іншых ваенных злачынцаў да адказнасьці”

Заявіла на нобэлеўскай цырымоніі кіраўніца ўкраінскага Цэнтру грамадзянскіх свабодаў» Аляксандра Матвійчук у нобэлеўскай лекцыі.

«Права не працуе, але гэта не бясконца. Нам належыць разарваць кола беспакаранасьці і зьмяніць падыходы пра правасудзьдзя за ваенныя злачынствы...Мы дагэтуль глядзім на сьвет праз прызму Нюрнбэрскага трыбуналу, дзе ваенных злачынцаў засудзілі, калі нацысткі рэжым паў. Але справядлівасьць ня мае залежыць ад стойкасьці аўтарытарных рэжымаў, зрэшты мы жывем у новым стагодзьдзі. Правасудзьдзе ня мае чакаць. Нам трэба даць шанец на справядлівасьць усім пацярпелым людзям… Мы павінны стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку ды іншых ваенных злачынцаў да адказнасьці.
https://rferl.link/zz1A
🔥92👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жадаем звярнуцца да нашых калег з Рупара БДМУ з пытаннем:

Што за хвароба? 🤡
🤡26
Channel photo updated
❤️‍🩹 «Ни о чем не жалею и знаю, что правота на моей стороне» — ПЦ «Вясна» дзеліцца вытрымкамі з ліста Наталлі Дулінай

«Мне очень приятно, что обо мне заботятся, это придает мне сил, убеждает в моей правоте и наполняет меня решимостью. И это помогает мне принять правильное решение и ничего не бояться. Ни о чем не жалею и знаю, что правота на моей стороне.

У меня здесь много свободного времени, сами понимаете. И я много думаю, обдумываю все, что нужно сделать и сказать. Чувствую себя спокойной и уверенной, благодаря поддержке людей, которые желают мне добра и разделяют мои ценности.

...Хожу на прогулку каждый день, дышу свежим воздухом. Очень приятно ходить по свежему белому снежку».

Падтрымайце Наталлю Алегаўну лістом ці паштоўкай 💌
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна
💔188👏2
❤️ Па нашай інфармацыі, на волю выйшла Таня Якельчык

Таня была адзінай фігуранткай па «справе студэнтаў», якую арыштавалі пазней за астатніх, і таму яна вызвалілася толькі сёння.

Мы жадаем усім дзяўчатам і хлопцам найхутчэйшага аднаўлення!
32👍1