Другі дзень Міжнароднага эканамічнага форуму ў Давосе не стаў выключэннем і аказаўся для дэлегацыі АВВА багатым на падзеі.
Сярод тых, з кім давялося сустрэцца, Прэзідэнт Польшчы Andrzej Duda, Міністарка Фінансаў Польшчы Magdalena Rzeczkowska і галоўная эканамістка Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця Beata Javorcik. А з віцэ-кіраўніком Банку развіцця Польшчы (BGK) мы паразмаўлялі пра гарантыйны фонд для беларускага бізнесу ў Еўрасаюзе і плануем працягнуць гэтую размову далей.
Нагадаем, што раніцай пройдзе панэльная дыскусія з удзелам Святланай Ціханоўскай, Франакам Вячоркам, прадстаўнікамі АВВА Алесем Аляхновічам і Ганнай Маціеўскай, а таксама Marek Dietl.

АВВА разам з польскімі банкамі праводзіць ацэнку фінансавых патрэб беларускага бізнесу ў Еўропе, каб выпрацаваць механізмы для яго крэдытавання ў Польшчы і краінах Балтыі.
Мы працягваем пераконваць еўрапейскія банкі і фінансавыя ўстановы ў тым, што беларускі бізнес мае вялікі патэнцыял для росту, а таму патрабуе доступ да пазыковых сродкаў для свайго развіцця нароўні з іншымі еўрапейскімі кампаніямі.
❗️ Калі вы з’яўляецеся ўладальнікам бізнесу з беларускім капіталам у Еўропе, для нас надзвычай важныя ваш досвед і ацэнка памеру вашых крэдытных чаканняў. Калі ласка, запоўніце кароткую анкету ад нашай асацыяцыі (яна зойме 2-3 хвіліны) па спасылцы.
Вашыя адказы дапамогуць нам наблізіцца да таго, каб беларускі бізнес мог карыстацца крэдытамі і пазыкамі ў Еўропе ўжо ў бліжэйшай будучыні.

Панэльная дыскусія, прысвечаная беларускаму бізнесу сёння і эканамічнаму адраджэнню ў дэмакратычнай Беларусі, стала для нас галоўнай падзеяй не толькі трэцяга дня Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, але і Форуму ў цэлым!
Падчас дыскусіі, у якой прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская, кіраўнік Варшаўскай фондавай біржы (GPW) Марэк Дытл (Marek Dietl), дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і прадстаўнікі АВВА Алесь Аляхновіч (віцэ-прэзідэнт, прадстаўнік Асацыяцыі ў ЗША, эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай) і Ганна Маціеўская (юрыстка, дарадца АВВА), былі абмеркаваныя ключавыя сферы дзейнасці, накіраваныя на дапамогу і аблягчэнне працы беларускага бізнесу ў Польшчы:
⁃ сістэма падтрымкі з боку мясцовых уладаў і праз спецыяльныя праграмы дапамогі;
⁃ вырашэнне візавых пытанняў і спрашчэнне працэсу легалізацыі для працадаўцаў, супрацоўнікаў і іх сем'яў;
⁃ дапамога пры адкрыцці і вядзенні банкаўскіх рахункаў;
⁃ спрашчэнне доступу да фінансавання і інвестыцый пры адсутнасці крэдытнай гісторыі.
Дзякуем Святлане Ціханоўскай за падтрымку і Польскаму Дому за магчымасць гаварыць на ўвесь свет пра беларускіх бізнесоўцаў і іх праблемы.
Ганарымся быць беларускім бізнесам!
Фота: Польскі Дом

Беларуская дэлегацыя ўпершыню за 30 год прыняла ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе.
Пра гэта ў эфіры каналу Свабода Premium расказалі ўдзельнікі беларускай дэлегацыі: віцэ-прэзідэнтка ABBA Марына Гірын і віцэ-прэзідэнт ABBA, прадстаўнік Асацыяцыі ў ЗША і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.
Глядзіце відэа па спасылцы.

Праца ABBA падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе (1/2)
Што зрабілі
1. Праблемы беларускага бізнесу былі наўпрост агучаны падчас першага беларускага сайд-івэнту ў Давосе, пры гэтым Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове прадставіла вельмі дакладныя крокі па дапамозе беларускаму бізнесу з боку дэмакратычных краіна, якія можна было б зрабіць у бліжэйшы час.
2. Каманда АВВА паразмаўляла з кіраўніцтвам буйнейшых польскіх банкаў PKO BP i Pekao наконт банкаўскіх пераводаў для фірм з беларускім капіталам і дамовіліся на сустрэчу ў Варшаве, каб абмеркаваць канкрэтныя выпадкі дыскрымінацыі беларускага бізнесу.
3. Праблемы беларускага бізнесу былі ўзняты ў тым ліку падчас шэрагу размоваў з прадстаўнікамі польскага ўраду і ўрадавых арганізацыяў, перадусім з прадстаўнікамі міністэрства фінансаў, польскага банку развіцця BGK, Варшаўскай фондавай біржай.
4. У кулуарных размовах з менеджментам буйных сусветных карпарацыяў (IBM, McKinsey) прадстаўнікі АВВА падзякавалі за супрацу з беларускімі спецыялістамі і падкрэслілі, што падтрымка беларусаў праз працаўладкаванне і ўключэнне беларускіх кампаній у ланцугі паставак і замоў паслуг мае вялізнае значэнне менавіта цяпер.
5. У размовах з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый (ЕБРР, ЕІБ) звярталі ўвагу на ключавую ролю прыватнага беларускага бізнесу ў будучых эканамічных рэформах у Беларусі і падтрымкі цяпер тых беларускіх кампаній, якія вымушана працуюць за мяжой.
6. Былі праведзеныя шэраг сустрэч з прадстаўнікамі краінаў, якія маюць важнае значэнне для развіцця беларускага бізнесу ў будучыні, такіх як Украіна, Індыя, Эстонія.
7. Асобная ўвага ва ўсіх размовах была надзелена падтрымцы іміджу беларускага бізнесу за мяжой і выразнага адрознення сумленнага беларускага бізнесу і фірмаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі і абыходам імі санкцыяў на Захадзе.
8. Прыемна было пабачыцца і пазнаёміцца з беларускімі бізнесоўцамі, якія наведалі форум у Давосе, а таксама амовіць магчымае супрацоўніцтва з АВВА.

Праца ABBA падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе (2/2)
Пра што дамовіліся
1. Дамовіліся на сустрэчу ў Варшаве з кіраўніцтвам буйнейшых польскіх банкаў (PKO BP i Pekao), каб абмеркаваць канкрэтныя выпадкі дыскрымінацыі беларускага бізнесу ў банкаўскім сектары.
2. Дамовіліся з польскім банкам развіцця BGK выпрацаваць канкрэтныя механізмы крэдытавання беларускага бізнесу ў Польшчы ў краінах Балтыі пры падтрымцы міжнародных фінансавых арганізацый.
3. Варшаўская біржа GPW згадзілася трэці раз запар гасціць беларускі бізнес на ІІІ беларускім бізнес-форуме ў Варшаве ў верасні 2023 г.
4. Канкрэтныя прапановы падтрымкі беларускага бізнесу будуць прадстаўлены падчас бліжэйшага візіту Святланы Ціханоўскай ў Польшчу і сустрэч з польскімі міністрамі.
5. Міжнародным арганізацыям ЕБРР і ЕІБ будуць скіраваныя прапановы ўключэння падтрымкі беларускага бізнесу за мяжой ва ўжо існуючыя праграмы развіцця прыватнага бізнесу ці стварэння адмысловых праграм фінансавай падтрымкі беларускага бізнесу за мяжой.
6. Дамовіліся з прадстаўнікамі буйнога індыйскага штату Тэлангана пра арганізацыю азнаямлечнай паездкі для зацікаўленага беларускага бізнесу (10 кампаній) у 2023 г.
7. З польскімі СМІ дамовіліся пра супрацу ў асвятленні праблем беларускага бізнесу ў Польшчы.
Больш пра ўдзел у форуме ў сваім інтэрв’ю распавёў Алесь Аляхновіч.

ABBA распачынае 2023 год з важных і значных ініцыятыў!
У гэты чацвер для сяброў, партнёраў АВВА і СМІ мы ладзім сустрэчу, на якой мы агучым планы канкрэтнай дапамогі ABBA беларускім прадпрымальнікам, распавядзем пра свае планы на 2023, а галоўнае – пра ўмовы і крытэрыі сяброўства ў Асацыяцыі, акрэдытацыю сумленных беларускіх бізнесаў і пра конкурс бізнес-праектаў.
Акрамя гэтага, пакажам прыняты нядаўна фірмовы стыль і абноўлены сайт, раскажам аб місіі і каштоўнасцях асацыяцыі, якія наўпрост будуць уплываць на яе дзейнасць.
Для ўсіх, хто не зможа патрапіць на мерапрыемства, мы апублікуем ключавую інфармацыю з сустрэчы ў нашых сацсетках. Заставайцеся з намі!

Працяг размоў у Давосе: стварэнне працоўнай групы па бізнесу ў Польшчы.
Алесь Аляхновіч, прадстаўнік АВВА і эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай, прыняў удзел у сустрэчы з міністаркай фінансаў Польшчы, дзе абмяркоўвалі пытанні беларускага бізнесу.
Алесь распавёў пра ініцыятыву стварэння гарантыйнага фонду для беларускіх кампаній у Еўразвязе, а таксама пра важнасць працэсу акрэдытацыі беларускага бізнесу, каб аддзяліць сумленны прыватны бізнес ад фірмаў, якія падтрымліваюць рэжым, вайну і дапамагаюць з абыходам санкцыяў.
Галоўным вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб стварэнні агульнай працоўнай групы па падтрымцы беларускага бізнесу.
Падрабязнасці па спасылцы.

Лабіяванне інтарэсаў сумленага беларускага бізнесу за мяжой: АВВА распавялі пра новую місію
26 студзеня ў Варшаве адбылася прэзентацыя новай місіі і каштоўнасцей ABBA (Association of Belarusian Business Abroad). Кіраўніцтва Асацыяцыі распавяло пра магчымасці, якія надае ўдзел у аб’яднанні. А менавіта:
- Лобі: абарона правоў і прасоўванне інтарэсаў легальнага беларускага бізнесу на ўзроўні ўрадаў Польшчы і іншых краінаў Еўрапейскага Звязу.
- Фінансаванне: садзейнічанне ў прыцягненні дадатковай рэсурснай падтрымкі бізнесу (гранты, пазыкі, аблягчэнне крэдытавання праз стварэнне гарантыйнага фонду).
- Экспертнасць: кансультацыйная падтрымка па прававых, бухгалтарскіх, і іншых пытаннях вядзення бізнесу за мяжой.
- Нэтворкінг: пошук партнераў і інвестараў сярод партнерскіх бізнес-супольнасцей у ЕЗі ЗША.
- Інтэграванне: узаемадапамога і бонусныя праграмы ад іншых удзельнікаў ABBA.
Эксперты ABBA асобна адзначылі, што працуюць над пазітыўным іміджам беларускага бізнесу, каб змінімалізаваць рызыкі, якія з’явіліся для бізнесоўцаў пасля пачатку паўнафарматнай вайны ва Украіне і змены стаўлення да беларусаў. ABBA падтрымлівае толькі законны і сумленны бізнес, а таму далучыцца да асацыяцыі можга толькі пасля праходжання акрэдытацыі і падпісання этычнага кодэксу. Гэта гарантуе сябрам ABBA рэпутацыйную бяспеку.
Пра ўмовы далучэння можна даведацца тут.
Таксама падчас прэзентацыі былі абвешчаныя новыя ўдзельнікі ABBA. Сама асацыяцыя ўжо працуе як роўны партнёр з Польскай нацыянальнай гандлёвай палатай і іншымі структурамі.
Мы працягнем прыкладаць намаганні, каб сумленныя людзі маглі казаць: “Ганарымся быць беларускім бізнесам!”

Як дапамагчы беларускаму бізнесу за мяжой і што для гэтага робіцца?
Тэлеканал «Белсат» выпусціў сюжэт пра прэзентацыю АВВА, дзе кіраўніцтва Асацыяцыі распавяло аб праблемах беларускага бізнесу за мяжой і шляхах іх вырашэння.
📌прэзідэнт ABBA Яўген Буры асобна адзначыў, што ідзе праца з польскімі банкамі, каб стварыць адмысловую крэдытную лінію для беларускіх прадпрымальнікаў.
📌 прадстаўніца Гандлёвай палаты Польшчы (KIG), афіцыйнага партнёра ABBA, патлумачыла, якую карысць іх краіне прыносіць праца акрэдытаванага беларускага бізнесу.
📌 новыя ўдзельнікі Асацыяцыі распавялі, чаму далучыліся да ABBA і як ім гэта дапамагло.
Глядзіце падрабязней па спасылцы.

Як беларусам не толькі захаваць свае грошы, але і памножыць? Ці варта карыстацца крыптавалютай і што рабіць, калі арыштуюць вашую маёмасць? 🤔
Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт АВВА і эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай, адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні ў новым выпуску “Мова нанова”.
Выдатная магчымасць не толькі даведацца аб чымсьці новым у тэме фінансаў, але і ўдасканаліць сваю беларускую мову.
Відэа цалкам.

YouTube
Эканамічны дарадца Ціханоўскай параіў, як захаваць грошы ў Беларусі / Мова нанова
Як зберагчы грошы ў Беларусі? Ці дапаможа ў гэтым крыптавалюта? Што рабіць, калі рэжым адабраў вашую маёмасць? Як стварыць фінансавую падушку бяспекі?
Пра гэта мы распыталі Алеся Аляхновіча, эканамічнага дарадцу Святланы Ціханоўскай @svetlana_tsikhanouskaya…

Калі вы толькі плануеце адкрыць свой бізнес у Польшчы або краінах Балтыі, на нашым сайце можна знайсці мануалы са сціслай інфармацыяй аб:
✅ працэдурах стварэння кампаніі,
✅ падатках,
✅ спосабах легалізацыі побыту,
✅ агульных правілах працаўладкавання.
Сачыце за нашым каналам на YouTube і сацыяльнымі сеткамі, дзе мы будзем глыбей вывучаць прававыя аспекты вядзення бізнесу і дзяліцца звесткамі пра актуальнае заканадаўства.

Будаўнічы рынак Польшчы: які ён і якія дае магчымасці?
Разбярэмся з гэтай тэмай на семінары АВВА разам з Мар’юшам Попікам, экспертам з 20-гадовым досведам працы ў буйных міжнародных кампаніях у розных галінах будаўніцтва, сябрам Польскай асацыяцыі ацэншчыкаў і судовых экспертаў (PSRIBS).
Вы даведаецеся пра найбольш прыбытковыя галіны будаўніцтва, найбуйнейшых кліентаў рынку і асаблівасці будаўнічага бізнесу ў Польшчы. Акрамя гэтага, на семінары закранем наступныя тэмы:
- Умовы для стварэння будаўнічага бізнесу ў Польшчы
- Персанал / асабістыя патрабаванні
- Адкрытыя тэндары
- Тэндарныя гарантыі
- План бяспекі працы на будаўнічай пляцоўцы
- Спрэчкі па будаўніцтве
- Барацьба з несумленнымі партнёрамі
📆 Дата і час: 15 лютага, 18:00.
📍 Месца: канферэнц-зала 2 паверх Hala Koszyki, Koszykowa 63, Warszawa.
Мова семінара: расейская.
👉🏻 Спасылка для рэгістрацыі.

Праграмнае забеспячэнне – вывучаем тэму на новым семінары АВВА.
Якія пытанні закранем на сустрэчы?
▫️ Як захоўваць ПЗ згодна з польскім аўтарскім правам?
▫️ Як легальна карыстацца ПЗ, створаным трэцімі асобамі – перспектыва заказчыка і выканаўцы.
▫️ Пасткі ў кантрактах IT, якія рэгулююць аўтарскія правы.
Семінар правядуць эксперткі юрыдычнай фірмы WKB Wierciński Kwieciński Baehr: Кляўдыя Радваньска і Ганна Маціеўская, якая таксама з’яўляецца дарадцай АВВА.
📆 Дата і час: 21 лютага, 18:00.
📍 Месца: канферэнц-зала, 2 паверх Hala Koszyki, Koszykowa 63, Warszawa.
Спасылка для рэгістрацыі.

АВВА адкрывае офіс у Вільні! 🎊
З гэтай нагоды ў сераду 22 лютага а 17:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя сяброўства ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Таксама будуць прадстаўленыя праграмы фінансавай падтрымкі ад АВВА і нашага партнёра – Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця.
Падчас падзеі ў вас будзе магчымасць задаць свае пытанні прадстаўнікам Асацыяцыі, даведацца пра магчымасці развіцця беларускага бізнесу за мяжой дзякуючы сяброўству ў АВВА і прыняць удзел у нэтворкінг-сесіі.
Запрашаем беларускія бізнесы краін Балтыі паўдзельнічаць у мерапрыемстве!
Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя па спасылцы.
Адкрыццё офіса АВВА ў Вільні рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

15 лютага адбыўся першы ў гэтым годзе семінар АВВА, прысвечаны будаўніцтву ў Польшчы.
Дзелімся фотасправаздачай і дзякуем спікеру за карысную інфармацыю, а слухачам за тое, што далучыліся.
Нагадаем, што 21 лютага на тым жа месцы (канферэнц-зала Hala Koszyki) будзем вывучаць тэму праграмнага забеспячэння – падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.