ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой – Telegram
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.35K subscribers
983 photos
111 videos
4 files
737 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
ABBA распачынае 2023 год з важных і значных ініцыятыў!

У гэты чацвер для сяброў, партнёраў АВВА і СМІ мы ладзім сустрэчу, на якой мы агучым планы канкрэтнай дапамогі ABBA беларускім прадпрымальнікам, распавядзем пра свае планы на 2023, а галоўнае – пра ўмовы і крытэрыі сяброўства ў Асацыяцыі, акрэдытацыю сумленных беларускіх бізнесаў і пра конкурс бізнес-праектаў.

Акрамя гэтага, пакажам прыняты нядаўна фірмовы стыль і абноўлены сайт, раскажам аб місіі і каштоўнасцях асацыяцыі, якія наўпрост будуць уплываць на яе дзейнасць.

Для ўсіх, хто не зможа патрапіць на мерапрыемства, мы апублікуем ключавую інфармацыю з сустрэчы ў нашых сацсетках. Заставайцеся з намі!
Працяг размоў у Давосе: стварэнне працоўнай групы па бізнесу ў Польшчы.

Алесь Аляхновіч, прадстаўнік АВВА і эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай, прыняў удзел у сустрэчы з міністаркай фінансаў Польшчы, дзе абмяркоўвалі пытанні беларускага бізнесу.

Алесь распавёў пра ініцыятыву стварэння гарантыйнага фонду для беларускіх кампаній у Еўразвязе, а таксама пра важнасць працэсу акрэдытацыі беларускага бізнесу, каб аддзяліць сумленны прыватны бізнес ад фірмаў, якія падтрымліваюць рэжым, вайну і дапамагаюць з абыходам санкцыяў.

Галоўным вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб стварэнні агульнай працоўнай групы па падтрымцы беларускага бізнесу.

Падрабязнасці па спасылцы.
Лабіяванне інтарэсаў сумленага беларускага бізнесу за мяжой: АВВА распавялі пра новую місію

26 студзеня ў Варшаве адбылася прэзентацыя новай місіі і каштоўнасцей ABBA (Association of Belarusian Business Abroad). Кіраўніцтва Асацыяцыі распавяло пра магчымасці, якія надае ўдзел у аб’яднанні. А менавіта:

- Лобі: абарона правоў і прасоўванне інтарэсаў легальнага беларускага бізнесу на ўзроўні ўрадаў Польшчы і іншых краінаў Еўрапейскага Звязу.
- Фінансаванне: садзейнічанне ў прыцягненні дадатковай рэсурснай падтрымкі бізнесу (гранты, пазыкі, аблягчэнне крэдытавання праз стварэнне гарантыйнага фонду).
- Экспертнасць: кансультацыйная падтрымка па прававых, бухгалтарскіх, і іншых пытаннях вядзення бізнесу за мяжой.
- Нэтворкінг: пошук партнераў і інвестараў сярод партнерскіх бізнес-супольнасцей у ЕЗі ЗША.
- Інтэграванне: узаемадапамога і бонусныя праграмы ад іншых удзельнікаў ABBA.

Эксперты ABBA асобна адзначылі, што працуюць над пазітыўным іміджам беларускага бізнесу, каб змінімалізаваць рызыкі, якія з’явіліся для бізнесоўцаў пасля пачатку паўнафарматнай вайны ва Украіне і змены стаўлення да беларусаў. ABBA падтрымлівае толькі законны і сумленны бізнес, а таму далучыцца да асацыяцыі можга толькі пасля праходжання акрэдытацыі і падпісання этычнага кодэксу. Гэта гарантуе сябрам ABBA рэпутацыйную бяспеку.

Пра ўмовы далучэння можна даведацца тут.

Таксама падчас прэзентацыі былі абвешчаныя новыя ўдзельнікі ABBA. Сама асацыяцыя ўжо працуе як роўны партнёр з Польскай нацыянальнай гандлёвай палатай і іншымі структурамі.

Мы працягнем прыкладаць намаганні, каб сумленныя людзі маглі казаць: “Ганарымся быць беларускім бізнесам!”
Як дапамагчы беларускаму бізнесу за мяжой і што для гэтага робіцца?

Тэлеканал «Белсат» выпусціў сюжэт пра прэзентацыю АВВА, дзе кіраўніцтва Асацыяцыі распавяло аб праблемах беларускага бізнесу за мяжой і шляхах іх вырашэння.

📌прэзідэнт ABBA Яўген Буры асобна адзначыў, што ідзе праца з польскімі банкамі, каб стварыць адмысловую крэдытную лінію для беларускіх прадпрымальнікаў.

📌 прадстаўніца Гандлёвай палаты Польшчы (KIG), афіцыйнага партнёра ABBA, патлумачыла, якую карысць іх краіне прыносіць праца акрэдытаванага беларускага бізнесу.

📌 новыя ўдзельнікі Асацыяцыі распавялі, чаму далучыліся да ABBA і як ім гэта дапамагло.

Глядзіце падрабязней па спасылцы.
Як беларусам не толькі захаваць свае грошы, але і памножыць? Ці варта карыстацца крыптавалютай і што рабіць, калі арыштуюць вашую маёмасць? 🤔

Алесь Аляхновіч, віцэ-прэзідэнт АВВА і эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай, адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні ў новым выпуску “Мова нанова”.

Выдатная магчымасць не толькі даведацца аб чымсьці новым у тэме фінансаў, але і ўдасканаліць сваю беларускую мову.

Відэа цалкам.
Калі вы толькі плануеце адкрыць свой бізнес у Польшчы або краінах Балтыі, на нашым сайце можна знайсці мануалы са сціслай інфармацыяй аб:

працэдурах стварэння кампаніі,
падатках,
спосабах легалізацыі побыту,
агульных правілах працаўладкавання.

Сачыце за нашым каналам на YouTube і сацыяльнымі сеткамі, дзе мы будзем глыбей вывучаць прававыя аспекты вядзення бізнесу і дзяліцца звесткамі пра актуальнае заканадаўства.
Будаўнічы рынак Польшчы: які ён і якія дае магчымасці?

Разбярэмся з гэтай тэмай на семінары АВВА разам з Мар’юшам Попікам, экспертам з 20-гадовым досведам працы ў буйных міжнародных кампаніях у розных галінах будаўніцтва, сябрам Польскай асацыяцыі ацэншчыкаў і судовых экспертаў (PSRIBS).

Вы даведаецеся пра найбольш прыбытковыя галіны будаўніцтва, найбуйнейшых кліентаў рынку і асаблівасці будаўнічага бізнесу ў Польшчы. Акрамя гэтага, на семінары закранем наступныя тэмы:

- Умовы для стварэння будаўнічага бізнесу ў Польшчы
- Персанал / асабістыя патрабаванні
- Адкрытыя тэндары
- Тэндарныя гарантыі
- План бяспекі працы на будаўнічай пляцоўцы
- Спрэчкі па будаўніцтве
- Барацьба з несумленнымі партнёрамі

📆 Дата і час: 15 лютага, 18:00.
📍 Месца: канферэнц-зала 2 паверх Hala Koszyki, Koszykowa 63, Warszawa.
Мова семінара: расейская.

👉🏻 Спасылка для рэгістрацыі.
Праграмнае забеспячэнне – вывучаем тэму на новым семінары АВВА.

Якія пытанні закранем на сустрэчы?

▫️ Як захоўваць ПЗ згодна з польскім аўтарскім правам?
▫️ Як легальна карыстацца ПЗ, створаным трэцімі асобамі – перспектыва заказчыка і выканаўцы.
▫️ Пасткі ў кантрактах IT, якія рэгулююць аўтарскія правы.

Семінар правядуць эксперткі юрыдычнай фірмы WKB Wierciński Kwieciński Baehr: Кляўдыя Радваньска і Ганна Маціеўская, якая таксама з’яўляецца дарадцай АВВА.

📆 Дата і час: 21 лютага, 18:00.
📍 Месца: канферэнц-зала, 2 паверх Hala Koszyki, Koszykowa 63, Warszawa.

Спасылка для рэгістрацыі.
АВВА адкрывае офіс у Вільні! 🎊

З гэтай нагоды ў сераду 22 лютага а 17:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя сяброўства ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Таксама будуць прадстаўленыя праграмы фінансавай падтрымкі ад АВВА і нашага партнёра – Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця.

Падчас падзеі ў вас будзе магчымасць задаць свае пытанні прадстаўнікам Асацыяцыі, даведацца пра магчымасці развіцця беларускага бізнесу за мяжой дзякуючы сяброўству ў АВВА і прыняць удзел у нэтворкінг-сесіі.

Запрашаем беларускія бізнесы краін Балтыі паўдзельнічаць у мерапрыемстве!

Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя па спасылцы.

Адкрыццё офіса АВВА ў Вільні рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
15 лютага адбыўся першы ў гэтым годзе семінар АВВА, прысвечаны будаўніцтву ў Польшчы.

Дзелімся фотасправаздачай і дзякуем спікеру за карысную інфармацыю, а слухачам за тое, што далучыліся.

Нагадаем, што 21 лютага на тым жа месцы (канферэнц-зала Hala Koszyki) будзем вывучаць тэму праграмнага забеспячэння – падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.
IT-сфера і аўтарскае права: новы семінар АВВА ўжо сёння 🔥

Як абараніць свае аўтарскія правы ў Польшчы? Як не памыліцца пры падпісанні кантракта?
На што звяртаць увагу пры стварэнні або замове праграмнага забеспячэння?

Пра гэта на надыходзячым семінары распавядуць эксперткі юрыдычнай фірмы WKB Wierciński Kwieciński Baehr: Кляўдыя Радваньска і Ганна Маціеўская, якая таксама з’яўляецца дарадцай АВВА.

Акрамя гэтага, можна будзе атрымаць адказы на свае пытанні і пазнаёміцца з іншымі сумленнымі і актыўнымі бізнесамі, якім не ўсё роўна. Далучайцеся!

📆 Дата і час: 21 лютага, 18:00.
📍 Месца: канферэнц-зала, 2 паверх Hala Koszyki, Koszykowa 63, Warszawa.
Спасылка для рэгістрацыі.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой аб’яўляе прэмію для беларускіх бізнесоўцаў “Free Belarus Business Award🔥

Гэта ўзнагарода для тых прадстаўнікоў бізнесу Вольнай Беларусі за мяжой, якія дэманструюць устойлівасць і здольнасць развівацца ў няпростых умовах, умацоўваюць свае пазіцыі на замежным рынку і шукаюць уласныя магчымасці ў рынкавых нішах.

Што дае ўзнагарода?
- Магчымасць выйграць грашовы прыз – агульны прызавы фонд конкурсу 25000 еўра.
- Магчымасць прэзентаваць свой бізнес перад інвестарамі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, узмацніць свой брэнд, а таксама знайсці новых кліентаў.
- Ментарскае суправаджэнне ад бізнес-экспертаў.
- Намінанты змогуць прайсці навучальны семінар на тэму прэзентацыі свайго бізнесу.

Азнаёміцца з умовамі ўдзелу і запоўніць заяўку на ўдзел можна на сайце конкурсу да 18 сакавіка 2023.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

Сачыце за Free Belarus Business Award у сацсетках: Telegram, Instagram, Facebook.
Ужо сёння АВВА адкрывае офіс у Вільні 🎊

Ёсць апошняя магчымасць далучыцца: рэгістрацыя па спасылцы.

А 17:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя сяброўства ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Таксама будуць прадстаўленыя праграмы фінансавай падтрымкі ад АВВА і нашага партнёра – Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця.

Падчас падзеі ў вас будзе магчымасць задаць свае пытанні прадстаўнікам Асацыяцыі, даведацца пра магчымасці развіцця беларускага бізнесу за мяжой дзякуючы сяброўству ў АВВА і прыняць удзел у нэтворкінг-сесіі.

Адкрыццё офіса АВВА ў Вільні рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі