ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой – Telegram
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой
1.34K subscribers
982 photos
111 videos
4 files
736 links
Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Download Telegram
15 лютага адбыўся першы ў гэтым годзе семінар АВВА, прысвечаны будаўніцтву ў Польшчы.

Дзелімся фотасправаздачай і дзякуем спікеру за карысную інфармацыю, а слухачам за тое, што далучыліся.

Нагадаем, што 21 лютага на тым жа месцы (канферэнц-зала Hala Koszyki) будзем вывучаць тэму праграмнага забеспячэння – падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.
IT-сфера і аўтарскае права: новы семінар АВВА ўжо сёння 🔥

Як абараніць свае аўтарскія правы ў Польшчы? Як не памыліцца пры падпісанні кантракта?
На што звяртаць увагу пры стварэнні або замове праграмнага забеспячэння?

Пра гэта на надыходзячым семінары распавядуць эксперткі юрыдычнай фірмы WKB Wierciński Kwieciński Baehr: Кляўдыя Радваньска і Ганна Маціеўская, якая таксама з’яўляецца дарадцай АВВА.

Акрамя гэтага, можна будзе атрымаць адказы на свае пытанні і пазнаёміцца з іншымі сумленнымі і актыўнымі бізнесамі, якім не ўсё роўна. Далучайцеся!

📆 Дата і час: 21 лютага, 18:00.
📍 Месца: канферэнц-зала, 2 паверх Hala Koszyki, Koszykowa 63, Warszawa.
Спасылка для рэгістрацыі.

Рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой аб’яўляе прэмію для беларускіх бізнесоўцаў “Free Belarus Business Award🔥

Гэта ўзнагарода для тых прадстаўнікоў бізнесу Вольнай Беларусі за мяжой, якія дэманструюць устойлівасць і здольнасць развівацца ў няпростых умовах, умацоўваюць свае пазіцыі на замежным рынку і шукаюць уласныя магчымасці ў рынкавых нішах.

Што дае ўзнагарода?
- Магчымасць выйграць грашовы прыз – агульны прызавы фонд конкурсу 25000 еўра.
- Магчымасць прэзентаваць свой бізнес перад інвестарамі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, узмацніць свой брэнд, а таксама знайсці новых кліентаў.
- Ментарскае суправаджэнне ад бізнес-экспертаў.
- Намінанты змогуць прайсці навучальны семінар на тэму прэзентацыі свайго бізнесу.

Азнаёміцца з умовамі ўдзелу і запоўніць заяўку на ўдзел можна на сайце конкурсу да 18 сакавіка 2023.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

Сачыце за Free Belarus Business Award у сацсетках: Telegram, Instagram, Facebook.
Ужо сёння АВВА адкрывае офіс у Вільні 🎊

Ёсць апошняя магчымасць далучыцца: рэгістрацыя па спасылцы.

А 17:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя сяброўства ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой. Таксама будуць прадстаўленыя праграмы фінансавай падтрымкі ад АВВА і нашага партнёра – Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця.

Падчас падзеі ў вас будзе магчымасць задаць свае пытанні прадстаўнікам Асацыяцыі, даведацца пра магчымасці развіцця беларускага бізнесу за мяжой дзякуючы сяброўству ў АВВА і прыняць удзел у нэтворкінг-сесіі.

Адкрыццё офіса АВВА ў Вільні рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
З нагоды адкрыцця офіса ў Вільні 22 лютага адбылася прэзентацыя сяброўства ў Асацыяцыі Беларускага Бізнесу за Мяжой (АВВА).

З прывітальным словам выступілі прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза і USAID, а Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прадставіў праграму фінансавай падтрымкі беларускага бізнесу.

Адкрыццё офіса АВВА ў Вільні рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Сябры, хочам вам прадставіць Паліну Прысмакову – доктарку, прафесарку і выкладчыцу менеджменту Атлантычнага Універсітэта Флорыды. Паліна з’яўляецца распрацоўшчыцай крытэрыяў для конкурсу Free Belarus Business Award.

Падаць заяўку можна на сайце конкурсу да 18 сакавіка.

Падпісвайцеся на сацсеткі Free Belarus Business Award, каб сачыць за навінамі: Telegram, Facebook, Instagram

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Правядзем вечар пятніцы разам з Паўлам Ліберам і АВВА ў Варшаве!

Лічбавая дзяржава і эканоміка будучыні падаюцца вельмі сур’ёзнымі тэмамі, пра якія нібыта гутараць толькі на вялікіх канферэнцыях. Але мы ўпэўненыя, што гэта не так! Таму 3 сакавіка мы ладзім цёплую сяброўскую сустрэчу з Паўлам Ліберам, вядомым распрацоўшчыкам і візіянерам, чые праекты «Голас» і «еЗдароўе» паўплывалі на жыццё многіх беларусаў.

Пра што будзе гутарка? Пра магчымасці платформы «Новая Беларусь», што яна адкрывае беларускаму бізнесу для развіцця. Пра інтэграцыю розных сэрвісаў у адну экасістэму. Пра каштоўнасць кам’юніці, якое стварае ABBA, і што салідарнасць гэта не толькі прыгожае слова, але і магутная сіла.

Акрамя гэтага на івэнце Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой прэзентуе сваю праграму сяброўства і распавядзе пра магчымасці, якія яна дае бізнесоўцам. А таксама можна будзе даведацца падрабязней і задаць свае пытанні пра конкурс бізнесаў FBBA - Free Belarus Business Award.

3 сакавіка, Upperdeck Wine&Cocktail Bar (Antresola +1)
Hala Koszyki (вул. Koszykowa 63, Warszawa)

Пачатак а 19:00. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя па спасылцы.

Далучайцеся!

Рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
🔥 Фінал Free Belarus Business Award адбудзецца ў Залі каціровак Варшаўскай фондавай біржы!

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу беларускіх бізнесаў пройдзе на легендарнай Варшаўскай біржы, якая з’яўляецца найбуйнейшай біржай Усходняй Еўропы.

11 мая 2023 - save the date 📌

Падаць заяўку для ўдзелу можна на сайце конкурсу да 18 сакавіка.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
💥 Ужо сёння а 19:00 сустрэнемся ў Варшаве з АВВА і Паўлам Ліберам, вядомым распрацоўшчыкам і візіянерам, чые праекты «Голас» і «еЗдароўе» паўплывалі на жыццё многіх беларусаў.

Дзе: Upperdeck Wine&Cocktail Bar (Antresola +1)
Hala Koszyki (вул. Koszykowa 63, Warszawa)

Яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца па спасылцы.

Нагадаем, пра што будзе гутарка: пра магчымасці платформы «Новая Беларусь», што яна адкрывае беларускаму бізнесу для развіцця. Пра інтэграцыю розных сэрвісаў у адну экасістэму. Пра каштоўнасць кам’юніці, якое стварае ABBA, і што салідарнасць гэта не толькі прыгожае слова, але і магутная сіла.

Акрамя гэтага на івэнце Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой прэзентуе сваю праграму сяброўства і распавядзе пра магчымасці, якія яна дае бізнесоўцам. А таксама можна будзе даведацца падрабязней і задаць свае пытанні пра конкурс бізнесаў FBBA - Free Belarus Business Award.

Да сустрэчы!
Сталы і малады бізнес – што патрэбна ведаць пра катэгорыі ўдзельнікаў конкурсу Free Belarus Business Award

Заяўкі, пададзеныя ў рамках конкурсу, будуць падзеленыя на:

* Сталы бізнес: бізнесы, зарэгістраваныя не пазней за 2019 год, а гэта значыць, што будуць ацэньвацца фінансавыя паказчыкі 2020-2021 гг.
* Малады бізнес: бізнесы, зарэгістраваныя ў 2020 годзе і пазней. Удзельнікі таксама будуць павінны паказаць сваю актыўнасць не на ўзроўні ідэі, а прадэманстраваць яе наглядна (напрыклад, дадаць спасылку на сацсеткі)

Падаць заяўку для ўдзелу можна на сайце конкурсу да 18 сакавіка.

Важна!!
Заяўка запаўняецца па-ангельску і апісанне вашага бізнесу павінна быць не менш за 300 слоў.
Правярайце пошту – арганізатары дасылаюць пацвярджэнне вашай заяўкі і будуць паведамляць пра наступныя крокі менавіта праз гэты канал камунікацыі.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Яшчэ адна прыемная нагода прыняць удзел у конкурсе беларускіх бізнесаў Free Belarus Business Awardдадатковая партнёрская намінацыя ад Паўла Лібера 🔥

У якасці прыза выбраны партнёрамі бізнес атрымае сертыфікат на тэхнічную падтрымку для свайго развіцця.

Падаць заяўку для ўдзелу можна на сайце конкурсу да 28 сакавіка.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
ABBA і Еўрапейскі Саюз пачынаюць новы праект падтрымкі беларускага бізнесу 🔥

8 сакавіка ў Варшаве прадстаўнікі АВВА і ЕС абвясцілі аб запуску праекту падтрымкі беларускага бізнесу ў межах праграмы EU4Belarus на суму 1 млн. еўра. Праект прадугледжвае працу з патрэбамі сумленных беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц за мяжой. Праграма будзе працягам працы па фарміраванні гарантыйнага фонду, каб беларускі бізнес атрымаў доступ да крэдытнага фінансавання ў еўрапейскіх фінансавых установах.

Праект будзе рэалізаваны разам з Польскай гандлёвай Палатай (KIG), Літоўскай бізнес-канфедэрацыяй (LBC), Цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў (CASE).

Больш падрабязна пра праект падтрымкі беларускага бізнесу і мерапрыемства 8 сакавіка чытайце па спасылцы.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Як бізнесу супрацоўнічаць з медыя ў сённяшніх рэаліях?

21 сакавіка а 16.30 (CET) пройдзе вэбінар ад ABBA і Win-Win Weekend. Падчас сустрэчы прадстаўнікі незалежных беларускіх СМІ раскажуць, што медыяпляцоўкі могуць даць кампаніям, як ненадакучліва і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй і ў якія фарматы варта ўкладаць грошы, каб дасягнуць запланаваных мэт.

Спікеркі сустрэчы:
⁃ Прадстаўніцы Infopoint agency
Саша Раманава, СЕО
Сафія Мішчанка, Business care менеджарка
- Алена Бурміна, рэкламная менеджарка Медыя Most

Мадэратарка сустрэчы: Марыя Лявонава, медыяменеджарка

Вэбінар будзе карысны:

- Удзельнікам крэатыўнай індустрыі (маркетолагам, PR, спецыялістам па камунікацыі)
- Уласнікам бізнесу
- Менеджменту няўрадавых арганізацый
- Медыяменеджарам і журналістам
- Блогерам

Захоўвайце спасылку на івэнт у Zoom і да сустрэчы!
Павел Лібер аб «Новай Беларусі»: узаемадзеянне без рызыкі і перашкод.

На пачатку сакавіка адбылася сустрэча з Паўлам Ліберам, які распавёў пра платформу «Новая Беларусь». Мы выкладаем фрагмент ягонага выступу, каб усе ахвотныя маглі азнаёміцца з платформай падрабязней.

Паводле Лібера, «Новая Беларусь» уяўляе сабой зручны інструмент для развіцця бізнесу за мяжой. З яго дапамогай кампаніі змогуць наладжваць узаемадзеянне з партнёрамі, праводзіць івэнты і ствараць свае супольнасці.

Асобна ён адзначыў кірунак партнёрскай супрацы з АВВА па тэме акрэдытацыі. Бо гэта гарантуе, што контрагентам не стане бізнес, звязаны з рэжымам. Гэта асабліва важна для кампаній, якія хочуць развіваць свой бізнес за мяжой і маюць патрэбу ў гарантыях рэпутацыйнай бяспекі.

Выступленне Паўла Лібера падкрэсліла важнасць выкарыстання сучасных лічбавых інструментаў для развіцця бізнесу і ўмацавання ўзаемадзеяння паміж кампаніямі. «Новая Беларусь» – яркі прыклад такога інструмента, які можа стаць магутным стымулам для развіцця беларускага бізнесу за мяжой.

Дарэчы, учора «Новая Беларусь» абвесціла старт пілотнага праекту па лічбавым самакіраванні, які дазволіць беларусам Польшчы і Літвы фундаваць частку сваіх падаткаў на «Новую Беларусь» і далучацца да закрытай суполкі фундатараў і фундатарак. Усе падрабязнасці па спасылцы.

Таксама нагадаем пра дадатковую партнёрскую намінацыю ад Паўла Лібера на конкурсе беларускіх бізнесаў Free Belarus Business Award. Яшчэ можна падаць заяўку да 28 сакавіка па спасылцы.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі

https://youtu.be/2EbX6M8zxsU
Ужо сёння а 16.30 (CET) сустракаемся на вэбінары ад ABBA і Win-Win Weekend, дзе абмяркуем, як бізнесу супрацоўнічаць з медыя ў сённяшніх рэаліях.

Прадстаўнікі незалежных беларускіх СМІ раскажуць, што медыяпляцоўкі могуць даць кампаніям, як ненадакучліва і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй і ў якія фарматы варта ўкладаць грошы, каб дасягнуць запланаваных мэт.

Спікеркі сустрэчы:
⁃ Прадстаўніцы Infopoint agency
Саша Раманава, СЕО
Сафія Мішчанка, Business care менеджарка
- Алена Бурміна, рэкламная менеджарка Медыя Most

Мадэратарка сустрэчы: Марыя Лявонава, медыяменеджарка

Спасылка на івэнт у Zoom.
Да сустрэчы!
АВВА набірае новых сяброў!

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой нядаўна распачала набор сяброў АВВА, і да нас ужо далучыліся бізнесоўцы з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, ЗША. Колькасць удзельнікаў расце, і іх геаграфія пашыраецца.

А мы запрашаем ў АВВА ўсіх зацікаўленых прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, хто прагне не толькі сумленна працаваць, але і змяняць свет навокал сябе.

Хто мы? Асацыяцыя аднадумцаў, якія займаюцца бізнесам і падзяляюць каштоўнасці свабоды, незалежнасці і дэмакратыі.

Нашая місія? Ганарымся быць беларускім бізнесам.

Нашыя магчымасці? Мы надаем кансультацыйную і экспертную падтрымку па прававых, бухгалтарскіх і іншых пытаннях вядзення бізнесу за мяжой. Таксама маем магчымасці для лабіявання: у нас сталыя партнёрскія сувязі з найбуйнейшымі бізнес-аб’яднаннямі Польшчы (KIG) і краін Балтыі (LBC), прызнанне з боку ўрадаў краін-партнёраў. А існуючая беларуская бізнес-супольнасць дапамагае з нэтворкінгам, пошукам інвестараў, стварэннем партнёрскіх праграм.

Мы працуем над пазітыўным іміджам беларусаў, таму падтрымліваем толькі законны і сумленны бізнес. Далучыцца да Асацыяцыі можна толькі пасля праходжання акрэдытацыі і падпісання этычнага кодэксу.

Падрабязней пра ўмовы далучэння можна даведацца тут.

Далучайцеся! Разам мы мацнейшыя!
Якія магчымасці развіцця ёсць у беларускага бізнесу за мяжой? Раскажам на семінары ў Таліне 30 сакавіка!

Калі вы ўжо адкрылі бізнес у адной з краін Еўрасаюза (ЕС), то можаце далучыцца да Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і стаць часткай найвялікшай беларускай бізнес-суполкі за мяжой. На семінары мы распавядзем пра карысці сяброўства ў АВВА, нашыя праграмы падтрымкі бізнесу з беларускімі каранямі і праграму нашага партнёра – Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця. Падчас падзеі ў вас будзе магчымасць задаць свае пытанні прадстаўніку Асацыяцыі і прыняць удзел у нэтворкінг-сесіі.

Тэмы семінара:
Якія магчымасці развіцця вашаму бізнесу дае сяброўства ў АВВА, як далучыцца да Асацыяцыі і якія ўмовы
Праграмы падтрымкі ад АВВА для беларускага бізнесу за мяжой
Кансультацыйная праграма Еўрапейскага Банку Рэканструкцыі і Развіцця для бізнесу з беларускімі каранямі

Пра ўсё гэта распавядзе віцэ-прэзідэнт АВВА і прадстаўнік Асацыяцыі ў краінах Балтыі Серж Наўродскі.

На семінар таксама запрошаныя прадстаўнікі Фонду развіцця прадпрымальніцтва EAS і эстонскай арганізацыі Kredex, якія займаюцца падтрымкай прадпрымальніцтва ў Эстоніі.

Запрашаем беларускія бізнесы Эстоніі да ўдзелу!

📅 30 сакавіка 17:00
📍Канферэнц-зала гатэля Park Inn by Radissn Meriton (27 Toompuiestee, Талін).
Рэгістрацыя па спасылцы.

Дадзеная ініцыятыва рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза. #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі