А ў суботу мы ездзілі ў Пултуск ☺️
Доўгачаканы выезд па-за Варшаву здзейсніўся і разам з групай 17 асоб: удзельнікаў гэтага чату, знаёмых, сталых бывальцаў маіх шпацыраў і выпадковых гасцей з-за мяжы, мы выбраліся на поўнач, гадзіну за сталіцу, каб пазнаць новае.
За цэлы дзень у наднараўлянскім горадзе мы змаглі пабываць у базыліцы, якая нічым не адступае італьянскім (можа па-за геаметрычнымі ведамі архітэктараў), убачылі астатнія касцёлы (а іх як на 19-тысячны горад шмат), са старажытнай гісторыяй, пагаварылі пра розніцы акупацыі, калі вы апынуліся ў Генеральнай Губерні, а калі былі ўключаныя ў Рэйх (Пултуск, які 60км ад Варшавы стаў нямецкім Ostenburg) ды зайшлі на ратушную вежу, якой 8 паверхаў і з якой бачна цэлы найдаўжэйшы брукаваны рынак у Еўропе. Агулам, было пазнавальна, унікальна і ў нас атрымалася сапраўдная краязнаўчая бяседа.
Дзякуй усім хто пабываў. За прысутнасць, за цёплыя словы, матывацыю і актыўнасць у гісторыях, смеж пры маіх жартах і пытанні там, дзе трэба было нешта абясніць.
Мне вярнулася крыху больш матывацыі працягваць беларускія праекты і хто ведае, можа неўзабаве паедзем куды яшчэ.
У суботу 30 жніўня запрашаю на (пакуль) апошні беларускамоўны шпацыр па Варшаве. Мы зведаем Жалібож! Дэталі і запісы заўтра 😊

❤39🔥4
Хоць сёння лічым яго адным з самых прывабных і цэнтральных раёнаў Варшавы, яшчэ 100 гадоў таму тут толькі нараджалася жыццё. Раён быў спробай увасобіць ідэальную структуру грамадства, дзе супраца, кааперацыя і клопат аб супольным дабры, прыводзяць да стварэння горада будучыні. Менавіта тут паўстаў першы “шкляны дом”, тут пасяляліся журналісты, рабочыя, афіцэры ды працаўнікі дзяржаўных установаў. Нават нямецкая акупацыя і камунізм не знішчылі духа Жалібожа, які па сутнасці выйшаў з вайны мала пашкоджаным - нават немцам не ўдалося знішчыць духа салідарнасці Жалібожа. Тут і луналі галоўныя зоркі той Салідарнасці праз вялікае “С” - Яцэк Куронь і ксёндз Ежы Папялушка.
❓З якой мовы прыйшла назва раёна?
❓ Хто стварыў ідэю “шкляных дамоў”?
❓Дзе пачалося варшаўскае паўстанне насамрэч?
❓Як авангардныя архітэктары жылі ў камуністычнай Польшчы?
❓Дзе павінна была ісці галоўная вось Варшавы?
❓Чаму побач з элітарнай забудовай знаходзіліся сламсы?
❓Кім быў найбольш “дасведчаны” палітвязень ПНР?
Усё гэта і нават больш ужо на бліжайшай экскурсіі.
Месца сустрэчы: каля выхаду з метро Plac Wilsona (Plac Wilsona 4) (https://maps.app.goo.gl/ufsVoVAk6uXopvNy8)
Час: 30.08.2025, 14:00-16:00
Запісы: https://forms.gle/169yY42u14RTQPQh6

👍16❤1
І як, гатовыя?
Ужо праз тры тыдні вяртаецца ў нетфлікс серыял "1670". Другі сезон афіцыйна будзе даступны ад серады 17 верасня.
Памятаю, што на гэтай групе, як і агулам сярод сустрэтых мною беларусаў серыял цешыўся папулярнасцю і ведаю таксама, што некаторых заахвоціў паглыбіцца ў польскую мову, каб усе жарты сталі зразумелымі.
Якія вашыя ўспаміны з першага сезона? Ёсць любімыя цытаты і сцэны?
Трэйлер 2 сезона тут: https://youtu.be/bcuzYOZqZvk?si=jSVrbSCGQD9IuZe3

YouTube
1670: Sezon 2 | Oficjalny zwiastun | Netflix
Gotowi na dożynki? Bo Jan Paweł już nie może się doczekać. To będzie impreza, jakiej świat nie widział. Pod warunkiem, że się odbędzie. Synów rozsadza ambicja, córka i żona kryją się z tajemnicami, a jeszcze ten Sobieski... Tylko Bogdan, bogaty i umyty, zdaje…
🔥30❤9😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Радоме падчас пробаў да авіяцыйных паказаў AirShow разбіўся польскі F16. Самалётам кіраваў адзін з найбольш вядомых польскіх пілотаў Мацей Краковян "SLAB", пераможца разнастайных міжнародных паказаў.
Гэта трэцяя катастрофа ў гісторыі AirShow (2007, 2009), але першая з удзелам так высокай класы самалёта.

😢33🤯3😱3
Са спатровых навінаў:
Польшча перамагла фаварызаваную Славенію ў першым матчы Еўрабаскету. За сапернікаў грае адна з зорак НБА Лука Дончыч. Вялікі поспех польскай зборнай!
Тымчасам Ракаў Чэнстахова, Лех Познань і Ягелёнія Беласток сёння гарантавалі сабе ўдзел у Лізе Канферэнцыі. Зараз за сваё месца змагаецца Легія Варшава, якая па рэзультаце двух матчаў грае ў нічыю з Хібернянам Эдынбург 4:4. Неўзабаве пачнецца дадатковы час.
Можам мець аж чатыры каманды ў лігавым этапе еўракубкаў! Ніколі не было больш чым дзве.

🔥9❤4👍1
Новы ранкінг даверу палякаў да палітыкаў:
🟢 - давер
🟡 - нейтральныя адносіны
🔴 - брак даверу
⚫ - не ведаю
Я шчыра не чакаў, што ў Сікорскага такі высокі давер і дастаткова шмат людзей не ведае Зандберга...
Цешыць вынік Зяленскага, што паказвае, што антыўкраінская рыторыка не так дамінуе ў жыцці як у інтэрнэце.
А які ваш персанальны ранкінг?

❤24👍1
Учора ў аварыі загінула журналістка Катажына Стапарчык.
Яе машына папала ў аварыю ў дарозе з гарадскога фестывалю ў Сталёвай Волі на Кангрэс Жанчын у Катавіцах, што пачынаецца сёння.
Пані Катажына з пачатку 2000-х гадоў працавала ў трэцяй праграме польскага радыё, а таксама прымала ўдзел у многіх іншых праектах у СМІ, у тым ліку праграме "Duże dzieci" на TVP2. Катажына Стапарчык у сваёй працы прысвячала шмат увагі дзецям і менавіта з імі "супрацоўнічала" аж да ўчарашняга дня. Яе называлі Янушам Корчакам 21-га стагоддзя.
Яе размовы ў малымі час ад часу здабываюць папулярнасць у Ціктоку, таму я ўпэўнены, што хоць вы іх бачылі. На ўсялякі выпадак публікую два.

😢39💔19
Вярнуўся з адпачынку, поўных новых сіл і новых спадзяванняў наконт маёй беларускамоўнай дзейнасці. 🎉
А вось сёння хацеў вас прадставіць у чым унікальны гэты год, гэтае лета для Варшавы.
У сувязі з гістарычна нізкім узроўнем Віслы (5 сантыметраў на камернай станцыі Бульвары, дзе нармальны ўзровень 100см), рака "аддала" нам шмат скарбаў. Шчасліва, усё паказвае на тое, што ўзровень будзе толькі падымацца, таму перыяд знаходак хутчэй за ўсё закончыўся. Пры чым я не памятаю года, каб так шмат усяго вынялі з дна ракі.
Усё пачалося з ліпеня, калі адзін рыбак замест рыбы выцягнуў... сярэднявечны меч. Праўдападобна ён з 13-14 стагоддзя, але каб гэта пацвердзіць трэба чакаць публікацыі ад археолагаў. Меч захаваўся досыць добра, цяпер праходзіць даследванне. Яго перадалі ў дзяржаўны Археалагічны музей.
Потым да меча далучылася шабля. Яна, праўда, трошкі малодшая (18 стагоддзе), але надалей цікава. Паводле ўступных ацэнак, яна можа быць аўстрыйскай прадукцыі, ужывалася вайсковай пехатой, аднак ёсць шанец, што яе выкарыстоўвалі ў апошніх гадах існавання Рэчы Паспалітай - можа нават у касцюшкаўскім паўстанні.
Ужо ў жніўні, у паўднёвай частцы цячэння Віслы, мужчына знайшоў доўгую драўляную канструкцыю. Таксама паінфармаваў кансерватара забыткаў (гістарычнай спадчыны) аб знаходцы. Адмыслоўцы акрэслілі, што гэта напэўна борт віслянай лодкі, меркавана 15-16 стагоддзя, аднак што яна "нетыповая" для катэгорыі таго, што перамяшчалася Віслай у той час. Частка лодкі сапраўды вельмі доўгая і зараз толькі чакаць на кансервацыю і вынікі абследавання.
І ўрэшце - працяг гісторыі 14-гадовай даўніны. Менавіта ў 2011 годзе знаходкі з Віслы першы раз атрымалі агульнанацыянальную славу. У сувязі з рэкордна нізкім (на той час) узроўнем вады, рака "аддала" часткі палаца Вілья Рэджыя караля Уладзіслава IV. Палац знаходзіўся там, дзе сёння Варшаўскі ўніверсітэт, а дакладней Палац Казімежоўскі. Яго пабудавалі ў самы канец залатой эпохі Рэчы Паспалітай - перад паўстаннем Хмяльніцкага і шведскім Патопам. Паводле звестак - гэта быў адзін з самых прыгожых і магутных палацаў тагачаснай Еўропы. Не дзіўна, што ім зацікавіліся шведы. Яны спалілі і парэзалі палац на часткі і вырашылі вывезці дадому найбольш прывабныя фрагменты, як трафей. На (іхні) жаль, карабель ў якім перавозілі матэрыялы, затануў. Аж да 2011 года часткі палаца ляжалі на дне Віслы, а потым часткова паказаліся. З таго часу ўдалося атрымаць аж 20 тон матэрыялаў. Некалькі дзён таму быў здабыты кавалак (200кг) аркады з каланады палацу.
Усе знойдзеныя часткі Вілья Рэджыя у наяўнасці Музея гісторыі Польшчы, які спрабуе рэканструяваць яе фасад. Новыя знаходкі напэўна паспрыяюць паўстанню інсталяцыі, якая павінна быць гатовай у 2027 годзе.
І на канец. Штосьці, што аб'ядноўвае палякаў і беларусаў. Наш агульны нацыянальны сімвал. Не Міцкевіч, не Касцюшка, а зубр. Празубр. Напрыканцы жніўня 11-гадовы хлопец знайшоў на беразе вялікую косць. Яна аказалася рогам празубра, ён жа стэпавы зубр. Жывёла, якая жыла на гэтай тэрыторыі 9 тысяч гадоў таму, пакінула адну са сваіх знешніх косці ў Вісле. Ці яна патрапіла ў раку пазней. Ва ўсялякім выпадку, рог чакае працэс асушвання, які будзе цягнуцца вельмі доўга. Калі б косць паставіць на сонцы ці ў нейкая сушарні, яна б распалася на кавалкі, паколькі ў вадзе правяла шмат часу. У будучым можна будзе яе ўбачыць у Музеі зямлі ў Варшаве. Косці празубра ў Варшаве былі знойдзеныя некалькі гадоў таму пры пабудове станцыі метро Брудна.

❤40🔥14👍2😱1
Дзяржаўны выдавецкі інстытут (Państwowy Instytut Wydawniczy) абвесціў, што з лістапада пачне выдаваць новую серыю кніг прысвечаных уладарам Польшчы. Серыя будзе складвацца з 42 частак, сярод якіх знойдуцца публікацыі пра каралёў і князяў Польшчы на працягу амаль 1000 гадоў.
У лістападзе можна будзе набыць дзве першыя кнігі: Bolesław Chrobry, прысвечаную першаму каралю Польшчы ды Ludwik Węgierski, пра караля, які склаў падмурак пад унію Польшчы з Літвой. Публікацыі нехраналагічныя, што звязана з тым, што кожную з іх піша іншы гісторык - адмысловец ад сваёй эпохі, таму і з напісаннем, са складам і рэдакцыяй, час выпуску можа адрознівацца.
Кошт кожнай з першых двух частак- 89,99 злотых. Пазнейшыя напэўна будуць каштаваць падобна.

👍16❤4
🍂 Новая пара года — новая/новы я! 🍂
Хочаш свабодна размаўляць па-польску, лепш разумець культуру і адчуваць сябе ўпэўнена ў штодзённых сітуацыях у Польшчы?
Запрашаю цябе на індывідуальныя заняткі анлайн з польскай мовы з сертыфікаваным выкладчыкам, які мае больш за 4000 гадзін вопыту працы з замежнікамі.
✅ Праграма падбіраецца пад твае патрэбы (вучоба, праца, жыццё ў Польшчы).
✅ Сучасныя матэрыялы і камунікатыўны падыход.
✅ Матывацыя і падтрымка, каб ты дасягнуў(-ла) новых вяршын.
🎁 Кастрычніцкая акцыя:
60 хвілін — цяпер 100 zł (замест 120 zł)
45 хвілін — цяпер 85 zł (замест 100 zł)
📅 Зрабі старт восені больш яркім і поўным моўных выклікаў!
📝 Я таксама экзамінатар на дзяржаўных іспытах на B1 і з прыемнасцю падрыхтую цябе да набліжаючыхся экзаменаў. Ці то на лістапад ці люты!
✍️ Запіс на заняткі адкрыты. Пішы паведамленне на @abletr, каб даведацца пра даступныя гадзіны і магчымасці правядзення заняткаў. Колькасць месцаў абмежаваная!

❤25
У 1606 годзе ў горадзе Франкенштэйн, цяпер Зомбковіцы-Сьлонске (Ząbkowice Śląskie), пачалася эпідэмія моравага паветра, якая ахапляла ўсё больш шырокія колы і пасеяла жах сярод насельніцтва. Сутыкнуўшыся з невытлумачальнай смерцю, страх і паніка падсілкоўвалі пошукі вінаватых — і менавіта тады падазрэнні ўпалі на мясцовых магільшчыкаў. Па прафесіі гэтыя людзі ўжо даўно лічыліся сацыяльна падазронымі - праца з трупамі, у вачах хрысціян таго часу, была звязана з чымсьці нячыстым. Яны сталі натуральнай мішэнню для абвінавачванняў.
Паводле летапісных запісаў, было арыштавана восем чалавек, сярод іх шэсць мужчын і дзве жанчыны. След прывёў да Вацлава Ферстэра - магільшчыка з доўгім стажам - і яго памочніка Юргена Фрэйдыгера. Першапачаткова медыцынская камісія, якая складалася як з мясцовых, так і з прыбылых спецыялістаў, разглядала справу як забабоны, але калі падчас ператрусу ў доме аднаго з абвінавачаных былі выяўленыя шматлікія кантэйнеры з парашком, вырабленым, як сцвярджалася, з чалавечых трупаў, тон усёй справы кардынальна змяніўся.
У ходзе расследавання, якое праходзіла ва ўмовах жорсткіх допытаў, абвінавачаныя былі вымушаныя катаваннямі прызнацца ў самых жудасных дзеяннях. У паказаннях гаварылася аб падрыхтоўцы атрутнага парашка з трупаў, які трэба было рассыпаць па парогах дамоў, ўціраць у дзвярныя ручкі, каб атруціць жыхароў. Магільшчыкі прызналіся таксама да апаганьвання трупаў — узяцце адзення з целаў, выкрыццё жыватоў мёртвых цяжарных жанчын для здабывання пладоў і спажыванне сэрцаў дзяцей, а таксама крадзеж храмавай маёмасці.
Суд пачаўся 20 верасня 1606 года, і прысуд быў суровым і ўражлівым. Абвінавачаныя былі прызнаныя вінаватымі і прысуджаныя да смяротнага пакарання з папярэднім бічаваннем перад спаленнем на вогнішчы. У наступныя дні судзілі таксама меркаваных саўдзельнікаў, указаных падчас катаванняў. Урэшце, да лютага 1607 года было пакарана смерцю агулам 17 чалавек. Неўзабаве пасля гэтага былі вымаўленыя падзячныя пропаведзі, а ў 1608 годзе была асвечана Капліца Святога Мікалая на месцы старых могілак, каб ачысціць месца, якое нібыта апаганілі магільшчыкі.
Хоць гэтая гісторыя ўвайшла ў легенду і да гэтага часу выклікае жах, сучасныя даследчыкі ставяцца да яе з вялікай доляй скептыцызму. Многія гісторыкі прызнаюць, што большасць жудасных дэталяў, асабліва тых, якія кажуць аб канібалізме або разразанні пладоў, былі створаны пад ціскам катаванняў або былі спробамі прымусіць грамадства знайсці лёгкага "казла адпушчэння" падчас крызісу. Эпідэмія не сціхла адразу пасля пакаранняў, мяркуючы, што справа магільшчыкаў была не прычынай чумы, а хутчэй трагічнай праявай забабонаў, панікі і сацыяльнай напружанасці.
Тым не менш, калі вы чулі, чыталі ці глдзелі фільм пра Франкенштэйна то натхненнем для гісторыі стала менавіта гэтая справа. У 1816 годзе Мэры Шэлі застрала ў Швейцарыі падчас так званага "года без лета". У выніку таго, што ані надвор'е ані настрой ані нават палітычныя і ваенныя падзеі не дазвалялі падарожнічаць, яна разам са знаёмымі зачытвалася ў кронікі мінулых стагоддзяў. У нейкі момант натрапіла на гісторыю пра магільшчыкаў з Франкенштэйну. Да сёння прымаецца, што яе пазнейшы бестселер быў натхнёны прачытаным.
Сёння Зомбковіцы славяцца між іншым гэтай сувязю, а ў горадзе можна наведаць Лабараторыю Франкенштэйна.

😱15👍6😢5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Усім, хто не баіцца таго, каб яго дадзеныя былі ў Сі Цзінпіна на пісьмовым стале і карыстаецца тыктокам, хацеў параіць адзін канал.
Мне ён неяк папаўся сярод мілых відэа з катамі і свінкамі і адразу зачапіў аўтэнтычнасцю - хлопец гатуе розныя стравы ў кухні мінулай эпохі і да таго распавядае ўсё на прыгожай сьлонскай/сілезскай мове.
https://www.tiktok.com/@antyki90?_t=ZN-909bQdyIKAA&_r=1

❤23👍4